ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
رفتن به کانال در Telegram
Аматарская суполка беларусізацыі відэагульняў і не толькі :) 🎮МАЕ ПЕРАКЛАДЫ:⬇ https://javar.games/translators/hulec
نمایش بیشتر345
مشترکین
+224 ساعت
+37 روز
+230 روز
آرشیو پست ها
❗НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН❗
З моманту апошняга паведамлення (18 жніўня) адбылося нямала. Пачну з галоўнага: я скончыў расчытваць БелЭн — 1300 старонак расчытана! У хуткім часе ўсё будзе дададзена на verbum.by. Астатнія часткі даробліваюць валанцёры, і ўжо хутка будзе абвешчана аб заканчэнні гадавой працы над гэтым даволі буйным праектам.
Таксама варта згадаць пра тое, чаго не было зроблена раней з прычын загружанасці: ужо выйшлі два сезоны Фалаўт на сайце Anibel. Збор быў закрыты, на жаль, не цалкам, але дзякуй камандзе дабераў за тое, што дарабілі ўсё да другога сезону, і ахвярадаўцам, якія дапамаглі выйсці ў свет якаснай беларускай агучцы.
У планах пакуль паглядзець, якія абнаўленні выйшлі на перакладзеныя мной гульні, а далей ужо рыхтаваць пераклад для мульціка Тачкі (Cars, 2006), які атрымае таксама дубляж, як і Рапунцэль.
♥️Дзякую за падтрымку 💙
P.s. вы заўсёды можаце падзякаваць мне на Patreon за маю дзейнасць 💰
20 نوامبر, 10:40
19 نوامبر, 11:00
🎮 CYBERPUNK 2077 ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎮
Гэта дзень настаў — з'явіўся поўны тэкставы пераклад Cyberpunk 2077 на беларускую мову. Гэта значыць, што Найт-Сіці можна прайсці цалкам па-свойму — з беларускім інтэрфейсам і субцітрамі.
🔗 Спасылка на JAVAR
💛 Гуляйце па-беларуску 💚
🌃 Найт-Сіці чакае… 🌃
19 نوامبر, 02:54
🔥REALMWALKER ПА-БЕЛАРУСКУ🔥
У RealmWalker афіцыйна дадалі беларускую лакалізацыю. Пераклад зроблены з аглядкай на дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі — каб тэрміналогія, назвы і стыль не проста перакладаліся, а натуральна гучалі па-беларуску і адпавядалі жанру ❗
👤 Перакладчык: mdof
🔗 Спасылка на гульню
🖤 Гуляйце па-беларуску ♥️
16 نوامبر, 10:29
Repost from N/a
Ну і апошняе на гэтых выхадных
Пераклад STAR WARS Zero Company на беларускую мову!
Той самы XCOM ад тых самых стваральнікаў, толькі цяпер у далёкай-далёкай галактыцы.
Два варыянты ўсталёўкі:
1) праз усталёўшчык;
2) самастойна распакаваць архіў.
Гайд па ўсталёўцы ў Тэлеграф
Кіраўніцтва ў Стым
Дадаў у бота яшчэ дзве гульні, якімі планую заняцца. Пра аднаго чарнявага графамана, прыгоды якога напісаў другі графаман, фінскі. Падпісвайцеся, каб атрымліваць паведамленні пра новыя пераклады.
Бот з перакладамі і ўсім неабходным
Знайшлі памылку? Буду ўдзячны за зваротную сувязь.
Стым · Трэдс · Ютуб · Твіч · X
15 نوامبر, 12:35
Repost from N/a
🌱PLANTS VS. ZOMBIES🧟♂️ ПА-БЕЛАРУСКУ
перакладчык: observr
праграмаванне, тэкстуры: Альтанка Ałten'a
асобны дзякуй суполцы МТГ «RэЗервацыЯ» за дапамогу з перакладам
🎮 Зомбі ўварваліся ў ваш дом, і адзіная абарона ад іх — ваш арсенал раслін! У вашым распараджэнні — цэлы гадавальнік раслін-барацьбітаў з зомбі, такіх як гарохастрэлы і вішнёвыя бомбы. Вам давядзецца хутка думаць і яшчэ хутчэй высаджваць расліны, каб спыніць дзясяткі разнавіднасцяў зомбі! Такія перашкоды, як заходзячае сонца, густы туман і басейн, зробяць выпрабаванне яшчэ больш складаным. А пяць гульнявых рэжымаў не дадуць вам засумаваць!
⚙️ Як усталяваць пераклад:
1) Спампуйце файл main.pak і перацягніце яго ў папку гульні з заменай.
2) Запускайце гульню і насалоджвайцеся!
🔽 Дзе можна знайсці і спампаваць:
Google Drive
✉️ Падпісвайцеся, каб сачыць за навінамі і перакладамі.
13 نوامبر, 02:26
Repost from N/a
Працягваю свой крыжовы (хэйтары скажуць "крынджовы") паход з ботам. Усё яшчэ працягваю верыць, што ідэя някепская.
З галоўнага - дадаў магчымасць далучацца іншым аўтарам, ствараць свае карткі перакладаў, анансаваць новыя, атрымліваць зваротную сувязь, аператыўна адсочваць патчы на свае гульні і г.д. Дзякуй ALSEVIČHBRO і Абсерверу, што адразу не паслалі куды далей з маімі прапановамі і падсвяцілі некаторыя нязручныя моманты.
Таксама дадаў спасылачку на Явар у меню перакладаў. Дзякуй ім за адказы на некаторыя пытанні і спасылкі на іншых перакладчыкаў. Пакрысе намагаюся апрацоўваць.
З іншага: крыху перарабіў меню ў наладах і даведцы, асобным пунктам дадаў карысныя матэрыялы для перакладчыкаў і зразумелыя (спадзяюся) інструкцыі як працаваць з ботам.
Калі вы, як і я, лічыце, што перакладчыкам трэба трымацца ў агульным інфармацыйным полі, атрымліваць аператыўную інфармацыю пра абнаўленні гульняў і іх перакладаў на беларускую - далучайцеся па спасылцы. Бот не збірае і не захоўвае вашыя нікі, тэлефоны і іншую адчувальную інфармацыю. У даведцы існуе асобны тэкст пра гэта, у тым ліку як цалкам выдаліць тое малое, што бот пра вас бачыць.
Можаце звяртацца па любых пытаннях пад гэтым пастом ці непасрэдна ў боце праз кнопку "Напісаць адміністратару" у наладах усё ў тым жа боце. Я намагаюся аператыўна ўсім адказваць, калі толькі не завал на працы ці не ў рэдкія гадзіны сну 😪
Дзякуй за ўвагу
https://t.me/PatchNewsForTranslationsBot
12 نوامبر, 06:46
Repost from N/a
🎮 Чарговы пацыент рэаліці-шоў «Нейраслопны-пераклад»🎮
ВЯЛІКІ ЗГОНШЧЫК 4!!! 🚓
Механізмы праверкі перакладу былі выкарыстаны:
1️⃣ Асноўнай мадэллю для перакладу быў Claude Opus апошніх мадэляў
2️⃣ Гульня перакладалася двума заходамі: спачатку чарнавы прагон перакладу, а потым з дапамогай сцэнарыю гульні і спэлчэкера ўвесь тэкст быў правераны на дурныя памылкі
3️⃣ Спецыяльна для гульні я сваімі лапкамі перамаляваў шрыфты і зрабіў інструментарый для працы з файламі 🐾
4️⃣ З дапамогай DeepSeek я разабраў exe-файл гульні і прапатчыў яго так, што цяпер у кіраванні ёсць БЕЛАРУСКІЯ ЛІТАРЫ
❓ «А навошта рабіць пераклад, калі ты яго толкам не праверыў?»❓
Адказ:
1️⃣ Я хацеў пагуляць у яе на беларускай мове
2️⃣ З кожным месяцам мне цікава, як развіваюцца розныя ШІ ў гэтай сферы — таму на гэтых праектах можна прасачыць іх развіццё
3️⃣ Праект цяпер ёсць на маім GitHub — таму калі вы жадаеце, у вас ёсць магчымасць завяршыць гэты пераклад і выкласці нармальную версію!
❤️ Дзякуй за ўвагу! ❤️
🔗 Спасылка на GitHub🔗
11 نوامبر, 01:09
Repost from МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN
— З табой будзе мой меч!
— І мой лук!
— І мой «Дапаможнік»!
Прадстаўляем вашай увазе чарговае абнаўленне «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — гэтым разам быў дададзены новы раздзел пра даспехі (пакуль толькі самы базавы спіс для D&D, які ў далейшым, вядома, будзе пашырацца) і крыху дапоўнены ўжо існуючыя.
Таксама нам вельмі прыемна бачыць, што перакладчыкі ўжо выкарыстоўваюць на практыцы наш «Дапаможнік» у сваіх лакалізацыях, а значыць, і нашая праца не была марнай.
Як і раней, падтрымаць працу над «Дапаможнікам» можна праз Patreon.
06 نوامبر, 10:19
Repost from N/a
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: WoW: Forever на беларускай мове
Учора выйшла новая версія Сусвету Варкрафта — Назаўсёды. Апошнія месяцы мы старанна працавалі, каб вы маглі пагуляць у яе на рэлізе на беларускай мове!
Што перакладзена: квэсты, прадметы, імёны NPC, гутаркі, карта, інтэрфейс. Пераклад зроблены ў выглядзе аддона, таму перакладаецца толькі тэкст пасля залогіну ў персанажа.
Аддон можна ўсталяваць праз CurseForge ці спампаваць і распакаваць у _forever_\Interface\AddOns. Працуе на англійскай і рускай версіях гульні, але лепш на англійскай. Дзе-нідзе яшчэ можа трапіцца англійскі тэкст, але мы будзем часта ўсё абнаўляць.
Пампаваць аддон тут:
https://www.curseforge.com/wow/addons/wowby
WoW: Vanilla таксама будзе, але потым! Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @spadar_trasiankus ці на trasiankus@gmail.com
Таксама мы выклалі ўсе файлы перакладу на GitHub, будзем радыя вашым выпраўленням і PR-ам:
https://github.com/Trasiankus/WoWBY
05 نوامبر, 09:08
Repost from N/a
СЦЯГНУЦЬ І ЎСТАЛЯВАЦЬ ПЕРАКЛАД ПА СПАСЫЛЦЫ.
https://boosty.to/nenia9/posts/b56b94b0-d6cf-43be-81ac-c949fddb8808
Таксама можаце выкзаць падзяку грошамі 👉👈
05 نوامبر, 01:38
Repost from N/a
BioShock Infinite
Нарэшце пераклаў гульню! (Не без помачы нейронкі...)
Гэта было доўга і марудна, але справіўся!
05 نوامبر, 01:38
Repost from N/a
Вітаю на сувязі ALSEVICHBRO
Памятаеце 23 красавіка рабіў анонс што будзе беларусізатар Outlast 2? Так вось ён выйшаў. Дзякуй Ялавічыне з рэдактурай пераклада
Спасылкі на беларусізатар
Nexusmod https://www.nexusmods.com/outlast2/mods/73?tab=files
Javar https://javar.games/ru/game/313/outlast-2
Пішыце ў каментарыях калі заўважылі памылкі
Гуляйце па-беларуску!
04 نوامبر, 11:48
Repost from N/a
Дзяды і бабулькі, агульны збор!
Вядзьмар па-беларуску
У старадаўнія часы, калі Біявар былі на піку (так, настолькі даўно) маленькая студыя пачала свой вялікі шлях з таго, што зрабіла самы праўдзівы сімулятар алкаголіка і бабніка. Многа для каго, у тым ліку і для мяне, гэта было першае знаёмства з Геральтам з Рывіі, Белым Ваўком. Знаёмства, якое, магчыма, паўплывала на мяне больш, чым школа. Не хавайце свае слёзы, бо я ведаю, што вы плачаце. Я плачу разам з вамі.
Па жаданні можна паставіць агучку з паўзамі. У гульні наступная рэпліка пачынаецца адразу пасля папярэдняй, і доўгія субтытры не заўсёды паспяваеш дачытаць. У гэтай агучцы ў канец кожнай рэплікі ў дыялогах дададзена 3 секунды цішыні. Катсцэны і фонавыя рэплікі не змененыя. Ёсць англійская і польская агучкі. ЦАЛКАМ АПЦЫЯНАЛЬНА!
Кожны варыянт можна ўсталяваць праз усталёўшчык (exe-файл) або ўручную з архіва (для дзядоў, бабуль і параноікаў):
Усталёўшчык (exe) перакладу (~15 МБ)
Усталёўшчык (exe) перакладу і агучкай з паўзамі (~1,4 ГБ)
Архіў з перакладам (~50 МБ)
Архіў з перакладам і агучкай з паўзамі (~1,4 ГБ)
Усталёўка
Падрыхтаваў поўны гайд у Тэлеграфе, дзе апісаны ўсе варыянты ўсталёўкі.
Таксама ў кожным архіве ляжыць txt-файл непасрэдна для свайго варыянта ўсталёўкі.
Выдаленне
Таксама ёсць у гайдзе
Кіраўніцтва ў Steam
Важна!
Асноўная гульня перакладзена цалкам і поўнасцю. Але DLC будуць перакладзены крыху пазней. Каб не прапусціць, вы можаце падпісацца на апавяшчэнні ў гэтым боце. Ён ананімны і не будзе дасылаць вам нічога лішняга. У ім вы таксама можаце пабачыць пераклады, якія я ўжо выпусціў, а таксама пераклады, над якімі я працую прама зараз.
Знайшлі памылку? Буду ўдзячны за зваротную сувязь.
Бот з перакладамі і ўсім неабходным
Стым · Трэдс · Ютуб · Твіч · X
03 نوامبر, 16:55
Repost from N/a
+1
Ці купілі б вы кніжку па майнкрафту, кшталту такіх, на беларускай мове?
23 اکتبر, 11:09
Repost from N/a
Control Ultimate Edition па-беларуску!
Спасылка на гульню
Легендарная гульня ад Remedy Entertainment. Гісторыя ў лепшых традыцыях Стывена Кінга і Дэвіда Лінча, з афігенскім візуалам і прыгожай галоўнай гераіняй, якая раздае па срацы іншасусветным захопнікам з дапамогай звышнатуральных сіл і прадметаў.
Пераклаў: дыялогі, інтэрфейс, медыя.
Кіраўніцтва ў Стыме
Усталёўка
Замяняе расейскі моўны слот!
1. Спампаваць па спасылцы
https://drive.google.com/file/d/1WiSkmMk2zZMM3zAgRFGbWoNHr1hmJD2E/view?usp=drive_link
2. Закінуць файлы з архіва ў папку з гульнёй з заменай арыгінальных файлаў, напрыклад:
d:\Program Files\Steam\steamapps\common\Control\data_packfiles\
3. Гуляць
Выдаленне
Праз праверку файлаў у Стыме.
Калі ў вас піратка (не ўхваляем), перад усталёўкай захавайце ў асобную папку файлы, якія будуць замененыя. Для выдалення перакладу вярніце іх на месца.
Знайшлі памылкі? Буду ўдзячны за зваротную сувязь
Стым
Трэдс
Ютуб
Твіч
X
22 اکتبر, 01:41
Repost from аляхновіч | пра тэхна
🫠 Такія ўжо часы насталі: перад тым як прайсці гульню, яе трэба перакласці на беларускую мову.
Вашай увазе — нейрапераклад навюткага індзі-хіта Silver Pines. 🎄
https://utuln.ae/p/prajshlo-miensh-za-3-hadziny-jak-ja-spytau-bota-jak-zrobliena-lakalizacyja-u
Па ходзе праходжання будзе дапрацоўвацца, рэдагавацца і выпраўляцца. пакуль версія 1.0. Запрашаю гуляць і паведамляць пра памылкі.
21 اکتبر, 06:14
