МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN
Open in Telegram
Мы – група перакладчыкаў, якіх яднае агульная мэта: стварэнне якасных беларускіх лакалізацый. VK: vk.com/by_reservation FB: fb.com/rezervation
Show moreThe country is not specifiedThe category is not specified
237
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+1730 days
Data loading in progress...
Similar Channels
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+2
in 1 channels
August '26
+20
in 0 channels
Get PRO
July '26
+5
in 0 channels
Get PRO
June '26
+6
in 0 channels
Get PRO
May '26
+24
in 2 channels
Get PRO
April '26
+14
in 2 channels
Get PRO
March '260
in 1 channels
Get PRO
February '26
+6
in 3 channels
Get PRO
January '260
in 0 channels
Get PRO
December '25
+15
in 5 channels
Get PRO
November '25
+5
in 0 channels
Get PRO
October '250
in 3 channels
Get PRO
September '25
+16
in 2 channels
Get PRO
August '250
in 8 channels
Get PRO
July '25
+15
in 5 channels
Get PRO
June '250
in 2 channels
Get PRO
May '25
+36
in 4 channels
Get PRO
April '250
in 1 channels
Get PRO
March '25
+22
in 5 channels
Get PRO
February '250
in 4 channels
Get PRO
January '25
+67
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 09 September | 0 | |||
| 08 September | 0 | |||
| 07 September | 0 | |||
| 06 September | +1 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | +1 |
Channel Posts
А скажыце, сябры-чалавекі, а чаго вам хочацца ў беларушчыне? Чаго няма, або ёсць, але хочацца больш, або ёсць, але хочацца іначай? А раскажыце.
| 2 | Працягваем захоўваць беларускую спадчыну — стварылі ў Вікіпедыі старонку, сабраўшы і сістэматызаваўшы ўвесь даступны матэрыял пра першы беларускі трэш-метал-гурт «Дзіда», які пачынаў свой творчы шлях яшчэ ў БССР.
Калі нехта думае, што гэта была лёгкая справа, то глыбока памыляецца — каб сабраць і праверыць усю гэтую інфармацыю, давялося апытаць шмат людзей, раздабыць старыя выпускі газеты «Чырвоная змена» і наогул добра папрацаваць.
Звярніце ўвагу, што на старонцы ёсць таксама спасылкі на некаторыя аўдыя- і відэазапісы гурта, таму пра «Дзіду» можна не толькі пачытаць, але і паглядзець, і паслухаць. | 239 |
| 3 | Не зусім свежая навіна, але мы ж мусім трымаць справаздачу перад сваімі падпісчыкамі.
Улетку МТГ «RэЗервацыЯ» аб’яднала свае перакладчыцкія сілы з Timothy Clement, зрабіўшы беларускія субцітры да легендарнага фільма 1981 года рэжысёра Джона Карпентэра — «Уцёкі з Нью-Ёрка» (Escape from New York):
У будучыні некалі вялікі горад Нью-Ёрк ператвораны ў калонію строгага рэжыму, а ЗША ваюе з СССР і Кітаем. Былы вайсковец Змей Пліскен павінен быў трапіць у гэту турму, каб больш ніколі адтуль не вярнуцца. Але яму выпадае нечаканы шанец зноў стаць героем.
Гэты фільм (які, дарэчы, натхніў Хідэа Кадзіму на стварэнне вобраза галоўнага героя яго легендарнай серыі гульняў Metal Gear) разам з іншымі фільмамі можна бясплатна паглядзець у анлайн-кінатэатры Screenka. | 199 |
| 4 | Нарэшце прадстаўляем абнаўленне «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — закончылі працу над монстраапісаннем, па-навуковаму бестыярыем.
Мы наіўна думалі паспець усё зрабіць за пару дзён, потым разлічвалі ўкласціся ў пару тыдняў, але давялося дбайна працаваць два з лішкам месяца.
У выніку дададзены велічэзны аб’ём новага матэрыялу, таксама нязначна папраўлены і дапоўнены стары. Раздзел-тлумачэнне пра lich’аў кардынальна перапісаны, таму настойліва рэкамендуем яго перачытаць.
(Далучаны да справаздачы графічны матэрыял носіць выключна ілюстрацыйны характар і пададзены ў якасці доказу, што мы не толькі ў згенерыраваныя ШІ карцінкі можам!) | 544 |
| 5 | Хай і з (не)вялікай затрымкай, але пачынаем штодня публікаваць навіны-справаздачы аб выкананай за лета працы (бо ўсе адным махам публікаваць неяк нецікава, а яшчэ мы не паспелі пакуль усё дарабіць 😃). Сачыце за радыёэфірам. | 214 |
| 6 | Сябры!
Тое што, амаль два месяцы ад нас няма ніякіх навін, зусім не азначае, што мы б’ём гоблінаў лынды і нічога не робім. Куча ўсяго зроблена на 90%+, і гэта трэба проста дарабіць. Дый некаторыя задачы занялі куды больш часу, чым мы наіўна думалі.
Карацей кажучы, пад канец наступнага тыдня плануем апублікаваць кучу ўсяго. Таму пакуль чакайце 😉 | 321 |
| 7 | Мы працягваем папаўняць і абнаўляем «Дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі». Гэтым разам, нарэшце, дадалі раздзел пра халодную зброю — прадстаўленая ў ім падробка ўзбраення ўкладзена для аматараў D&D, але ў недалёкай будучыні для дасягнення большай універсальнасці раздзел будзе значна пашыраны і рэструктураваны.
Чытайце, абмяркоўвайце, каментуйце, а таксама не забывайце пашыраць «Дапаможнік» сярод зацікаўленых у з’яўленні беларускамоўнага фэнтэзі-кантэнту! | 558 |
| 8 | На фоне фактычна поўнай адсутнасці беларускамоўных матэрыялаў па настольных ролевых гульнях не падзяліцца першым відэа нашага калегі, дзе ён расказвае самую базавую базу пра RPG, мы проста не можам.
Відэа першае, але, вядома, не апошняе! Таму глядзіце, каментуйце і падпісвайцеся на Сябра з Кепкай! | 477 |
| 9 | На просьбу калег па перакладчыцкім цэху падкінуць беларускай картачнай тэрміналогіі давялося садзьмуць пыл са старых чарнавікоў ды крыху дапоўніць і сістэматызаваць назбіраны матэрыял. У выніку атрымаўся вось такі невялічкі картачны слоўнічак.
Безумоўна, пададзены ў ім матэрыял патрабуе далейшай дапрацоўкі і дапаўнення, таму чакаем вашых заўваг і прапаноў. | 1 146 |
| 10 | У анлайн-слоўніка Verbum.BY ёсць адна вельмі карысная функцыя. Каб шукаць паводле пачатковай часткі слова, трэба ў полі пошуку дадаць у канцы зорачку — так на запыт зорн* пошук выдасць вам і зорны, і зорнасць, і ўсе астатнія словы, што пачынаюцца з зорн-.
Гэтая функцыя была рэалізавана даўно, але толькі ўчора мы раптам зразумелі, што нідзе 😮 на сайце пра яе не расказваецца. Тэрмінова выпраўляем гэты прыкры недахоп — цяпер пра такі функцыянал напісана на старонцы, якую вы бачыце, калі на ваш запыт не знайшлося ніводнага слова. | 548 |
| 11 | А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5.
Таксама «Дапаможнік» цяпер распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0.
@kambeg, вы прасілі беларусізаваць лісток персанажа для D&D2024 — мы зрабілі.
@trtrtrky, дадалі крыху пра пачвар — быў пільны запыт на тое, як па-беларуску будуць звацца undead. Пра колюча-рэжучыя прадметы будзе ў наступным абнаўленні «Дапаможніка».
Чытайце, абмяркоўвайце, выкарыстоўвайце, падтрымлівайце нашу працу, расказвайце пра яе тым, каму гэта можа быць цікава! | 1 736 |
| 12 | «У рамках калегіяльнай працы над «Дапаможнікам для перакладчыкаў фэнтэзі» з мэтай апрабацыі і праверкі прымяняльнасці бягучых тэрміналагічных напрацовак Агульнарэспубліканская камісія па ўнармаванні ролевай і фэнтэзійнай тэрміналогіі прадстаўляе...»
Прасцей кажучы, каб на практыцы праверыць, што мы панапрыдумвалі ў «Дапаможніку», быў зроблены пераклад лістка персанажа (Character Sheet) для 5-й рэдакцыі (2014 г.) ролевай сістэмы Dungeons & Dragons. Вядома, у далейшым у яго могуць быць унесены змяненні, але спадзяёмся, што ў нас не атрымаўся «першы блін цмоку».
Калі вы гуляеце ў D&D, паспрабуйце выкарыстаць гэты лісток ў гульні і абавязкова паведаміце, што з гэтага атрымалася і што вы думаеце — зваротная сувязь з вамі і вашы водгукі вельмі важныя для нас. Загадзя вялікі дзякуй. | 760 |
| 13 | Навіны, якія звычайна не пішуць у СМІ:
адзін з нашых валанцёраў трапіў пад каварны ўдар беларускага зефіру.
Пацярпелы ўжо ідзе на папраўку. Давайце ўсе разам пазычым яму добрага здароўя. | 528 |
| 14 | Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2.
У ім:
* слоўнікі праверкі арфаграфіі згенераваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 07.01.2026, куды дададзены геаграфічныя назвы, якія адсутнічаюць у базе
* дададзена тыпаграфская раскладка клавіятуры
Што такое тыпаграфская раскладка?
Яна ўяўляе сабой стандартную беларускую раскладку, дапоўненую дадатковымі літарамі і сімваламі для больш простага і зручнага ўводу тэксту. Яна дазваляе без пераключэння на іншыя раскладкі і выкарыстання старонніх утыліт лёгка ўводзіць розныя дадатковыя літары кірыліцы (Ґ, Ї, И, Щ ...), знакі прыпынку («» “” — ...) і іншыя карысныя сімвалы, а таксама ставіць на́ціск — усё гэта робіцца з дапамогай утрымання клавішы AltGr (правы Alt) або спалучэння клавіш Alt + Ctrl.
Спампаваць, як заўсёды, можна адсюль:
👉 https://spell.by-reservation.com 👈
Падтрымаць развіццё праекта можна праз
👉 https://www.patreon.com/c/by_reservation 👈 | 1 306 |
| 15 | «Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы
Што ж, настала пара падсумаваць зробленае.
Чатыры месяцы таму, у снежні 2025-га, мы паклікалі ўсіх ахвочых далучыцца да нашай справы ‒ і людзі адгукнуліся на наш кліч! Але...
* 11 чалавек папярэдне пагадзіліся, але калі азнаёміліся з працэсам арганізацыі працы і аб'ёмам задач, вырашылі не далучацца да нашай працы расчытвання БелЭн.
* 10 чалавек пагадзіліся ўзяцца за працу і атрымалі ад нас пробную порцыю старонак, але за мінулыя чатыры месяцы так і не зрабілі нічога 🙁
* Яшчэ адзін чалавек зрабіў заданне, але якасць выканання аказалася крытычна нізкай.
Навошта мы расказваем гэта? Каб арганізатары будучых валанцёрскіх ініцыятыў загадзя знялі ружовыя акуляры і мелі рэальныя суадносіны колькасці ахвочых і тых, хто будзе рабіць на практыцы.
А цяпер добрыя весткі: сіламі астатніх 9 валанцёраў (у іх лік уваходзяць і людзі, прыцягнутыя намі яшчэ да нашага агульнага клічу) сумарна апрацавана 2724 старонак ‒ нехта з іх зрабіў сотню старонак, а нехта аднаасобна расчытаў цэлы том!
Разам з 5 раней апублікаванымі намі тамамі (а гэта 2599 старонак) нашай ініцыятывай апрацавана 2724 + 2599 = 5323 старонак.
Любы ахвочы можа азнаёміцца з вынікамі нашай працы, як і падтрымаць нас на Patreon або Boosty. | 878 |
| 16 | Калі хто не ведае, то ў кінапрасторы mooon ужо 2-і дзень ідзе паказ фільма «Валадар Пярсцёнкаў: Дзве вежы», другой часткі кінатрылогіі Пітэра Джэксана, У БЕЛАРУСКІМ ДУБЛЯЖЫ!
А таму, як казаў Гандальф, «бяжыце, дурні (па білеты)» – https://mooon.by/afisha/events/valadar-pyarscyonkau-dzve-vezhy-4220 . Другога шансу паглядзець фільм можа і не быць!
А мы прадстаўляем невялікі аналіз вынікаў паказу першай часткі і спробамі разабрацца што, чаму і да чога. Мяркуем, вам будзе цікава азнаёміцца з нашымі думкамі і вывадамі (PDF-файл далучаны да гэтага допісу). | 537 |
| 17 | Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»!
Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі», першыя спробы падбіць і структураваць інфармацыю для якога прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз разабраны пад костачках і сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія, а таксама на падставе гэтага ўкладзены англа-беларускі слоўнічак.
Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся.
А каб наша праца працягвалася далей (чарнавікоў за гады́ назбіралася багата!) – падтрымайце нас на Patreon або Boosty. | 3 327 |
| 18 | Слоўнікі і энцыклапедыі для Verbum.BY: «лютая» справаздача
Гэтым разам усё будзе максімальна коратка.
* Працягваем працу над «Беларускай Энцыклапедыяй» – апублікавалі чарговыя некалькі соцень апрацаваных старонак. Больш падрабязная і разгорнутая справаздача аб праведзенай працы будзе ў сакавіку.
* Перапрацавалі «Нямецка-беларускі слоўнік» Кур’янкі (2006) – максімальна наблізілі фарматаванне да арыгінальнага кніжнага, паправілі прапушчаныя раней намі памылкі распазнавання і арыгінальныя памылкі друку, дапоўнілі спіс абрэвіятур, замянілі варварызмы, мёртванароджаныя і ніколі неўжываныя словы рэальна існуючымі. Цяпер карыстацца слоўнікам будзе куды зручней і бяспечней. Падрабязнасці таксама апублікуем пазней.
* Працуем над абнаўленнем спэлчэкера – у хуткім часе будзе рэліз.
І пры канцы невялічкі анонс: неўзабаве прадставім адну даўно абяцаную намі рэч. Якую? Пакуль сакрэт! | 615 |
| 19 | Весткі ад нашых таварышаў з «гераічнага» фронту
Нарэшце, пасля паўгода працы, стрымер-каточак ShagraeL_BY прадстаўляе раннюю версію свайго беларускага перакладу Heroes of Might and Magic IV (HoMM4)!
Бягучая версія (0.6.5) беларусізацыі змяшчае пераклад інтэрфейсу гульні, шасці кампаній асноўнай гульні, навучальнага сцэнара, рэдактара мап і wrapper-а (праграмы, якая дазваляе дастасоўваць гульню 2002 года да сучасных манітораў вялікай раздзяляльнасці), а таксама частковую агучку (застаўкі і прамовы перад сцэнарамі чатырох кампаній). Паступова беларусізацыя будзе ўдасканальвацца і абнаўляцца: выяўленыя памылкі будуць папраўляцца, а яшчэ неперакладзенае — даперакладацца.
Спампоўвайце актуальную версію беларусізацыі HoMM4, а таксама сачыце за навінамі і абнаўленнямі ў Telegram-канале ShagraeL_BY.
Гуляйце ў беларускіх Герояў, як мы!
Гуляйце ў беларускіх Герояў з намі!
Гуляйце ў беларускіх Герояў лепей за нас! | 577 |
| 20 | Фінальная версія беларусізацыі Герояў 2 і пачатак працы на Героямі 8
Дашліфавалі-дапаліравалі беларусізацыю Герояў 2 — перакладзена ўсё, акрамя рэдактара мап (проста не браліся за яго) і кампаній (адсутнічае тэхнічная магчымасць). Мала таго — яна запампавана на github і трапіць у наступную (1.1.13) афіцыйную зборку fheroes2, таму недзе пад Новы год беларусізацыя будзе даступная кожнаму ахвочаму прама «з каробкі». А пакуль яе можна спампаваць тут.
Абнавілі беларусізацыі Герояў 3, ERA3 і HoTA.
Узяліся за пераклад дэманстрацыйнай версіі Heroes of Might and Magic: Olden Era, каб на момант афіцыйнага выхаду гульні, які мусіць адбыцца ў 1-м квартале 2026, быць максімальна падрыхтаванымі і забяспечыць беларусізацыю поўнай версіі гульні як мага хутчэй.
А ў якасці доказу, што мы не хлусім :-), вось вам скрыншоцік. | 1 292 |
