ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў

ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў

前往频道在 Telegram

Аматарская суполка беларусізацыі відэагульняў і не толькі :) 🎮МАЕ ПЕРАКЛАДЫ:⬇ https://javar.games/translators/hulec

显示更多
345
订阅者
+224 小时
+37 天
+230 天
帖子存档
❗НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН❗ З моманту апошняга паведамлення (18 жніўня) адбылося нямала. Пачну з галоўнага: я скончыў расчытваць Бе
❗НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН❗ З моманту апошняга паведамлення (18 жніўня) адбылося нямала. Пачну з галоўнага: я скончыў расчытваць БелЭн — 1300 старонак расчытана! У хуткім часе ўсё будзе дададзена на verbum.by. Астатнія часткі даробліваюць валанцёры, і ўжо хутка будзе абвешчана аб заканчэнні гадавой працы над гэтым даволі буйным праектам. Таксама варта згадаць пра тое, чаго не было зроблена раней з прычын загружанасці: ужо выйшлі два сезоны Фалаўт на сайце Anibel. Збор быў закрыты, на жаль, не цалкам, але дзякуй камандзе дабераў за тое, што дарабілі ўсё да другога сезону, і ахвярадаўцам, якія дапамаглі выйсці ў свет якаснай беларускай агучцы. У планах пакуль паглядзець, якія абнаўленні выйшлі на перакладзеныя мной гульні, а далей ужо рыхтаваць пераклад для мульціка Тачкі (Cars, 2006), які атрымае таксама дубляж, як і Рапунцэль. ♥️Дзякую за падтрымку 💙 P.s. вы заўсёды можаце падзякаваць мне на Patreon за маю дзейнасць 💰
20 11月, 10:40

🎉 АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступныя для спампоўвання 🛠️ 📌 Што абноўлена: — R.E.P.O. 😌Што выпраўлена? — Інтэрфейс. Адаптаваў да версіі 0.5.2.0. ❤️Дзякую за ўвагу!❤️
19 11月, 11:00

🎮 CYBERPUNK 2077 ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎮 Гэта дзень настаў — з'явіўся поўны тэкставы пераклад Cyberpunk 2077 на беларускую мову. Гэ
🎮 CYBERPUNK 2077 ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎮 Гэта дзень настаў — з'явіўся поўны тэкставы пераклад Cyberpunk 2077 на беларускую мову. Гэта значыць, што Найт-Сіці можна прайсці цалкам па-свойму — з беларускім інтэрфейсам і субцітрамі. 🔗 Спасылка на JAVAR 💛 Гуляйце па-беларуску 💚 🌃 Найт-Сіці чакае… 🌃
19 11月, 02:54

🔥REALMWALKER ПА-БЕЛАРУСКУ🔥 У RealmWalker афіцыйна дадалі беларускую лакалізацыю. Пераклад зроблены з аглядкай на дапаможнік
🔥REALMWALKER ПА-БЕЛАРУСКУ🔥 У RealmWalker афіцыйна дадалі беларускую лакалізацыю. Пераклад зроблены з аглядкай на дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі — каб тэрміналогія, назвы і стыль не проста перакладаліся, а натуральна гучалі па-беларуску і адпавядалі жанру ❗ 👤 Перакладчык: mdof 🔗 Спасылка на гульню 🖤 Гуляйце па-беларуску ♥️
16 11月, 10:29

Repost from N/a
Ну і апошняе на гэтых выхадных Пераклад STAR WARS Zero Company на беларускую мову! Той самы XCOM ад тых самых стваральнікаў,
Ну і апошняе на гэтых выхадных Пераклад STAR WARS Zero Company на беларускую мову! Той самы XCOM ад тых самых стваральнікаў, толькі цяпер у далёкай-далёкай галактыцы. Два варыянты ўсталёўкі: 1) праз усталёўшчык; 2) самастойна распакаваць архіў. Гайд па ўсталёўцы ў Тэлеграф Кіраўніцтва ў Стым Дадаў у бота яшчэ дзве гульні, якімі планую заняцца. Пра аднаго чарнявага графамана, прыгоды якога напісаў другі графаман, фінскі. Падпісвайцеся, каб атрымліваць паведамленні пра новыя пераклады. Бот з перакладамі і ўсім неабходным Знайшлі памылку? Буду ўдзячны за зваротную сувязь. Стым · Трэдс · Ютуб · Твіч · X
15 11月, 12:35

Repost from N/a
15 11月, 01:28

Repost from N/a
13 11月, 16:10

Repost from N/a
🌱PLANTS VS. ZOMBIES🧟‍♂️ ПА-БЕЛАРУСКУ перакладчык: observr праграмаванне, тэкстуры: Альтанка Ałten'a асобны дзякуй суполцы М
🌱PLANTS VS. ZOMBIES🧟‍♂️ ПА-БЕЛАРУСКУ перакладчык: observr праграмаванне, тэкстуры: Альтанка Ałten'a асобны дзякуй суполцы МТГ «RэЗервацыЯ» за дапамогу з перакладам 🎮 Зомбі ўварваліся ў ваш дом, і адзіная абарона ад іх — ваш арсенал раслін! У вашым распараджэнні — цэлы гадавальнік раслін-барацьбітаў з зомбі, такіх як гарохастрэлы і вішнёвыя бомбы. Вам давядзецца хутка думаць і яшчэ хутчэй высаджваць расліны, каб спыніць дзясяткі разнавіднасцяў зомбі! Такія перашкоды, як заходзячае сонца, густы туман і басейн, зробяць выпрабаванне яшчэ больш складаным. А пяць гульнявых рэжымаў не дадуць вам засумаваць! ⚙️ Як усталяваць пераклад: 1) Спампуйце файл main.pak і перацягніце яго ў папку гульні з заменай. 2) Запускайце гульню і насалоджвайцеся! 🔽 Дзе можна знайсці і спампаваць: Google Drive ✉️ Падпісвайцеся, каб сачыць за навінамі і перакладамі.
13 11月, 02:26

Repost from N/a
Працягваю свой крыжовы (хэйтары скажуць "крынджовы") паход з ботам. Усё яшчэ працягваю верыць, што ідэя някепская. З галоўнага - дадаў магчымасць далучацца іншым аўтарам, ствараць свае карткі перакладаў, анансаваць новыя, атрымліваць зваротную сувязь, аператыўна адсочваць патчы на свае гульні і г.д. Дзякуй ALSEVIČHBRO і Абсерверу, што адразу не паслалі куды далей з маімі прапановамі і падсвяцілі некаторыя нязручныя моманты. Таксама дадаў спасылачку на Явар у меню перакладаў. Дзякуй ім за адказы на некаторыя пытанні і спасылкі на іншых перакладчыкаў. Пакрысе намагаюся апрацоўваць. З іншага: крыху перарабіў меню ў наладах і даведцы, асобным пунктам дадаў карысныя матэрыялы для перакладчыкаў і зразумелыя (спадзяюся) інструкцыі як працаваць з ботам. Калі вы, як і я, лічыце, што перакладчыкам трэба трымацца ў агульным інфармацыйным полі, атрымліваць аператыўную інфармацыю пра абнаўленні гульняў і іх перакладаў на беларускую - далучайцеся па спасылцы. Бот не збірае і не захоўвае вашыя нікі, тэлефоны і іншую адчувальную інфармацыю. У даведцы існуе асобны тэкст пра гэта, у тым ліку як цалкам выдаліць тое малое, што бот пра вас бачыць. Можаце звяртацца па любых пытаннях пад гэтым пастом ці непасрэдна ў боце праз кнопку "Напісаць адміністратару" у наладах усё ў тым жа боце. Я намагаюся аператыўна ўсім адказваць, калі толькі не завал на працы ці не ў рэдкія гадзіны сну 😪 Дзякуй за ўвагу https://t.me/PatchNewsForTranslationsBot
12 11月, 06:46

Repost from N/a
🎮 Чарговы пацыент рэаліці-шоў «Нейраслопны-пераклад»🎮 ВЯЛІКІ ЗГОНШЧЫК 4!!! 🚓 Механізмы праверкі перакладу былі выкарыстаны
🎮 Чарговы пацыент рэаліці-шоў «Нейраслопны-пераклад»🎮 ВЯЛІКІ ЗГОНШЧЫК 4!!! 🚓 Механізмы праверкі перакладу былі выкарыстаны: 1️⃣ Асноўнай мадэллю для перакладу быў Claude Opus апошніх мадэляў 2️⃣ Гульня перакладалася двума заходамі: спачатку чарнавы прагон перакладу, а потым з дапамогай сцэнарыю гульні і спэлчэкера ўвесь тэкст быў правераны на дурныя памылкі 3️⃣ Спецыяльна для гульні я сваімі лапкамі перамаляваў шрыфты і зрабіў інструментарый для працы з файламі 🐾 4️⃣ З дапамогай DeepSeek я разабраў exe-файл гульні і прапатчыў яго так, што цяпер у кіраванні ёсць БЕЛАРУСКІЯ ЛІТАРЫ ❓ «А навошта рабіць пераклад, калі ты яго толкам не праверыў?»❓ Адказ: 1️⃣ Я хацеў пагуляць у яе на беларускай мове 2️⃣ З кожным месяцам мне цікава, як развіваюцца розныя ШІ ў гэтай сферы — таму на гэтых праектах можна прасачыць іх развіццё 3️⃣ Праект цяпер ёсць на маім GitHub — таму калі вы жадаеце, у вас ёсць магчымасць завяршыць гэты пераклад і выкласці нармальную версію! ❤️ Дзякуй за ўвагу! ❤️ 🔗 Спасылка на GitHub🔗
11 11月, 01:09

— З табой будзе мой меч! — І мой лук! — І мой «Дапаможнік»! Прадстаўляем вашай увазе чарговае абнаўленне «Дапаможніка для пер
— З табой будзе мой меч! — І мой лук! — І мой «Дапаможнік»! Прадстаўляем вашай увазе чарговае абнаўленне «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — гэтым разам быў дададзены новы раздзел пра даспехі (пакуль толькі самы базавы спіс для D&D, які ў далейшым, вядома, будзе пашырацца) і крыху дапоўнены ўжо існуючыя. Таксама нам вельмі прыемна бачыць, што перакладчыкі ўжо выкарыстоўваюць на практыцы наш «Дапаможнік» у сваіх лакалізацыях, а значыць, і нашая праца не была марнай. Як і раней, падтрымаць працу над «Дапаможнікам» можна праз Patreon.
06 11月, 10:19

Repost from N/a
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: WoW: Forever на беларускай мове Учора выйшла новая версія Сусвету Варкрафта — Назаўсёды. Ап
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: WoW: Forever на беларускай мове Учора выйшла новая версія Сусвету Варкрафта — Назаўсёды. Апошнія месяцы мы старанна працавалі, каб вы маглі пагуляць у яе на рэлізе на беларускай мове! Што перакладзена: квэсты, прадметы, імёны NPC, гутаркі, карта, інтэрфейс. Пераклад зроблены ў выглядзе аддона, таму перакладаецца толькі тэкст пасля залогіну ў персанажа. Аддон можна ўсталяваць праз CurseForge ці спампаваць і распакаваць у _forever_\Interface\AddOns. Працуе на англійскай і рускай версіях гульні, але лепш на англійскай. Дзе-нідзе яшчэ можа трапіцца англійскі тэкст, але мы будзем часта ўсё абнаўляць. Пампаваць аддон тут: https://www.curseforge.com/wow/addons/wowby WoW: Vanilla таксама будзе, але потым! Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @spadar_trasiankus ці на trasiankus@gmail.com Таксама мы выклалі ўсе файлы перакладу на GitHub, будзем радыя вашым выпраўленням і PR-ам: https://github.com/Trasiankus/WoWBY
05 11月, 09:08

Repost from N/a
СЦЯГНУЦЬ І ЎСТАЛЯВАЦЬ ПЕРАКЛАД ПА СПАСЫЛЦЫ. https://boosty.to/nenia9/posts/b56b94b0-d6cf-43be-81ac-c949fddb8808 Таксама можаце выкзаць падзяку грошамі 👉👈
05 11月, 01:38

Repost from N/a
BioShock Infinite Нарэшце пераклаў гульню! (Не без помачы нейронкі...) Гэта было доўга і марудна, але справіўся!
BioShock Infinite Нарэшце пераклаў гульню! (Не без помачы нейронкі...) Гэта было доўга і марудна, але справіўся!
05 11月, 01:38

Repost from N/a
Вітаю на сувязі ALSEVICHBRO Памятаеце 23 красавіка рабіў анонс што будзе беларусізатар Outlast 2? Так вось ён выйшаў. Дзякуй
Вітаю на сувязі ALSEVICHBRO Памятаеце 23 красавіка рабіў анонс што будзе беларусізатар Outlast 2? Так вось ён выйшаў. Дзякуй Ялавічыне з рэдактурай пераклада Спасылкі на беларусізатар Nexusmod https://www.nexusmods.com/outlast2/mods/73?tab=files Javar https://javar.games/ru/game/313/outlast-2 Пішыце ў каментарыях калі заўважылі памылкі Гуляйце па-беларуску!
04 11月, 11:48

Repost from N/a
Дзяды і бабулькі, агульны збор! Вядзьмар па-беларуску У старадаўнія часы, калі Біявар былі на піку (так, настолькі даўно) мал
Дзяды і бабулькі, агульны збор! Вядзьмар па-беларуску У старадаўнія часы, калі Біявар былі на піку (так, настолькі даўно) маленькая студыя пачала свой вялікі шлях з таго, што зрабіла самы праўдзівы сімулятар алкаголіка і бабніка. Многа для каго, у тым ліку і для мяне, гэта было першае знаёмства з Геральтам з Рывіі, Белым Ваўком. Знаёмства, якое, магчыма, паўплывала на мяне больш, чым школа. Не хавайце свае слёзы, бо я ведаю, што вы плачаце. Я плачу разам з вамі. Па жаданні можна паставіць агучку з паўзамі. У гульні наступная рэпліка пачынаецца адразу пасля папярэдняй, і доўгія субтытры не заўсёды паспяваеш дачытаць. У гэтай агучцы ў канец кожнай рэплікі ў дыялогах дададзена 3 секунды цішыні. Катсцэны і фонавыя рэплікі не змененыя. Ёсць англійская і польская агучкі. ЦАЛКАМ АПЦЫЯНАЛЬНА! Кожны варыянт можна ўсталяваць праз усталёўшчык (exe-файл) або ўручную з архіва (для дзядоў, бабуль і параноікаў): Усталёўшчык (exe) перакладу (~15 МБ) Усталёўшчык (exe) перакладу і агучкай з паўзамі (~1,4 ГБ) Архіў з перакладам (~50 МБ) Архіў з перакладам і агучкай з паўзамі (~1,4 ГБ) Усталёўка Падрыхтаваў поўны гайд у Тэлеграфе, дзе апісаны ўсе варыянты ўсталёўкі. Таксама ў кожным архіве ляжыць txt-файл непасрэдна для свайго варыянта ўсталёўкі. Выдаленне Таксама ёсць у гайдзе Кіраўніцтва ў Steam Важна! Асноўная гульня перакладзена цалкам і поўнасцю. Але DLC будуць перакладзены крыху пазней. Каб не прапусціць, вы можаце падпісацца на апавяшчэнні ў гэтым боце. Ён ананімны і не будзе дасылаць вам нічога лішняга. У ім вы таксама можаце пабачыць пераклады, якія я ўжо выпусціў, а таксама пераклады, над якімі я працую прама зараз. Знайшлі памылку? Буду ўдзячны за зваротную сувязь. Бот з перакладамі і ўсім неабходным Стым · Трэдс · Ютуб · Твіч · X
03 11月, 16:55

Repost from N/a
Купілі бы?
Anonymous voting
23 10月, 11:09

Repost from N/a
Ці купілі б вы кніжку па майнкрафту, кшталту такіх, на беларускай мове?
+1
Ці купілі б вы кніжку па майнкрафту, кшталту такіх, на беларускай мове?
23 10月, 11:09

Repost from N/a
Control Ultimate Edition па-беларуску! Спасылка на гульню Легендарная гульня ад Remedy Entertainment. Гісторыя ў лепшых трады
Control Ultimate Edition па-беларуску! Спасылка на гульню Легендарная гульня ад Remedy Entertainment. Гісторыя ў лепшых традыцыях Стывена Кінга і Дэвіда Лінча, з афігенскім візуалам і прыгожай галоўнай гераіняй, якая раздае па срацы іншасусветным захопнікам з дапамогай звышнатуральных сіл і прадметаў. Пераклаў: дыялогі, інтэрфейс, медыя. Кіраўніцтва ў Стыме Усталёўка Замяняе расейскі моўны слот! 1. Спампаваць па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1WiSkmMk2zZMM3zAgRFGbWoNHr1hmJD2E/view?usp=drive_link 2. Закінуць файлы з архіва ў папку з гульнёй з заменай арыгінальных файлаў, напрыклад: d:\Program Files\Steam\steamapps\common\Control\data_packfiles\ 3. Гуляць Выдаленне Праз праверку файлаў у Стыме. Калі ў вас піратка (не ўхваляем), перад усталёўкай захавайце ў асобную папку файлы, якія будуць замененыя. Для выдалення перакладу вярніце іх на месца. Знайшлі памылкі? Буду ўдзячны за зваротную сувязь Стым Трэдс Ютуб Твіч X
22 10月, 01:41

🫠 Такія ўжо часы насталі: перад тым як прайсці гульню, яе трэба перакласці на беларускую мову. Вашай увазе — нейрапераклад н
🫠 Такія ўжо часы насталі: перад тым як прайсці гульню, яе трэба перакласці на беларускую мову. Вашай увазе — нейрапераклад навюткага індзі-хіта Silver Pines. 🎄 https://utuln.ae/p/prajshlo-miensh-za-3-hadziny-jak-ja-spytau-bota-jak-zrobliena-lakalizacyja-u Па ходзе праходжання будзе дапрацоўвацца, рэдагавацца і выпраўляцца. пакуль версія 1.0. Запрашаю гуляць і паведамляць пра памылкі.
21 10月, 06:14