ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
Ir al canal en Telegram
Аматарская суполка беларусізацыі відэагульняў і не толькі :) 🎮МАЕ ПЕРАКЛАДЫ:⬇ https://javar.games/translators/hulec
Mostrar más344
Suscriptores
+124 horas
+17 días
+230 días
Archivo de publicaciones
Repost from N/a
+1
Ці купілі б вы кніжку па майнкрафту, кшталту такіх, на беларускай мове?
Repost from N/a
Control Ultimate Edition па-беларуску!
Спасылка на гульню
Легендарная гульня ад Remedy Entertainment. Гісторыя ў лепшых традыцыях Стывена Кінга і Дэвіда Лінча, з афігенскім візуалам і прыгожай галоўнай гераіняй, якая раздае па срацы іншасусветным захопнікам з дапамогай звышнатуральных сіл і прадметаў.
Пераклаў: дыялогі, інтэрфейс, медыя.
Кіраўніцтва ў Стыме
Усталёўка
Замяняе расейскі моўны слот!
1. Спампаваць па спасылцы
https://drive.google.com/file/d/1WiSkmMk2zZMM3zAgRFGbWoNHr1hmJD2E/view?usp=drive_link
2. Закінуць файлы з архіва ў папку з гульнёй з заменай арыгінальных файлаў, напрыклад:
d:\Program Files\Steam\steamapps\common\Control\data_packfiles\
3. Гуляць
Выдаленне
Праз праверку файлаў у Стыме.
Калі ў вас піратка (не ўхваляем), перад усталёўкай захавайце ў асобную папку файлы, якія будуць замененыя. Для выдалення перакладу вярніце іх на месца.
Знайшлі памылкі? Буду ўдзячны за зваротную сувязь
Стым
Трэдс
Ютуб
Твіч
X
Repost from аляхновіч | пра тэхна
🫠 Такія ўжо часы насталі: перад тым як прайсці гульню, яе трэба перакласці на беларускую мову.
Вашай увазе — нейрапераклад навюткага індзі-хіта Silver Pines. 🎄
https://utuln.ae/p/prajshlo-miensh-za-3-hadziny-jak-ja-spytau-bota-jak-zrobliena-lakalizacyja-u
Па ходзе праходжання будзе дапрацоўвацца, рэдагавацца і выпраўляцца. пакуль версія 1.0. Запрашаю гуляць і паведамляць пра памылкі.
Repost from N/a
🎼CHANTS OF SENNAAR ПА-БЕЛАРУСКУ!🎼
перакладчыца: @arrow_fligh
рэдактар і праграміст: observr (я)
🎶 Ва ўнікальнай лінгвістычнай галаваломцы вы станеце падарожнікам, які пераадолее неразуменне і аб'яднае народы Вежы. Назірайце, слухайце, і старажытныя мовы загавораць з вамі ў сусвеце, натхнёным легендай пра Вавілонскую вежу.
⚙️ Як усталяваць пераклад:
1) Перацягніце файлы з архіва ў папку Chants Of Sennaar_Data, якая знаходзіцца ў папцы гульні.
2) Зайдзіце ў гульню і выберыце беларускую мову ў наладах. ВАЖНА: праз баг назва ўсіх моў англійская, але заўважыць змяненне моў можна па змяненні мовы інтэрфейсу. Беларуская апошняя ў спісе.
3) Гуляйце і насалоджвайцеся гульнёй!
🔽 Дзе можна знайсці і спампаваць:
Nexus
Javar
✉️ Падпісвайцеся, каб сачыць за навінамі і перакладамі.
Repost from N/a
Control Resonant па-беларуску!
Спасылка на гульню
Новая гульня ад Remedy Entertainment. На гэты раз экшэн-РПГ з элементамі слэшэра ў адкрытым свеце. Навошта? А чаму б не? Тым больш што атрымалася кайфова.
Пераклаў: дыялогі, інтэрфейс, медыя.
Усталёўка
Замяняе расейскі моўны слот!
1. Спампаваць па спасылцы
https://drive.google.com/file/d/1JsfFBpmgJBMImf9efFUykGJU5Ul5nb0o/view?usp=sharing
2. Закінуць файлы з архіва ў папку з гульнёй, напрыклад:
d:\Program Files\Steam\steamapps\common\CONTROL Resonant\data_pack2\pc\
3. Гуляць
Выдаленне
Праз праверку файлаў у Стыме.
Калі ў вас піратка (не ўхваляем), перад усталёўкай захавайце ў асобную папку файлы, якія будуць замененыя. Для выдалення перакладу вярніце іх на месца.
Знайшлі памылкі? Буду ўдзячны за зваротную сувязь
Стым
Трэдс
Ютуб
Твіч
Repost from MineAsveta
Калі ласка, выберыце АДЗІН варыянт, які вам НАЙМЕНШ падабаецца:
Repost from MineAsveta
Калі ласка, выберыце АДЗІН варыянт, які вам НАЙБОЛЬШ падабаецца:
Repost from MineAsveta
Калі ласка, выберыце ЎСЕ варыянты, якія вы НЕ СУПРАЦЬ БАЧЫЦЬ у гульні (можна выбраць некалькі):
Repost from MineAsveta
Дабрыдзень, шаноўныя чытачы. Каманда перакладу Minecraft віншуе вас з Міжнародным днём перакладчыкаў і звяртаецца з просьбай прайсці невялічкае апытанне!
У сувязі з актыўнай працай над адаптацыяй Dungeons and Dragons і перакладам Terraria на беларускую мову з’явілася нагода яшчэ раз звярнуць увагу на адаптацыю назвы монстра Slime. Цяперашні варыянт - Слімак - здаецца нятрапным праз некалькі прычын:
1. Паводле нашага аналізу, хаця слова "слімак" можа значыць як істот без ракушкі, так і істот з ёй, больш трывала яно асацыюецца менавіта з ракавіннымі жывёламі.
2. У гульнях, якія маюць адначасова Slime, Snail і Slug, узнікаюць асаблівыя цяжкасці з выбарам адпаведнікаў да кожнай істоты.
Нам цікава ваша думка наконт чатырох наступных варыянтаў для адаптацыі і патэнцыйнага перайменавання Slime:
1. Слізень
Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'смоўж', 'слізняк'.
2. Смоўж
Стандартнае беларускае слова. Значыць тое ж, што і 'слімак', але больш трывала асацыюецца з істотамі без ракушкі.
3. Слімень
Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'вераценніца', 'смоўж'.
4. Слайм
Непасрэднае запазычанне.
Калі ласка, прагаласуйце ў апытанцы ніжэй і падзяліцеся ёй са сваімі беларускамоўнымі сябрамі!
#апытанка@mineasveta
🌝ТЭАЛОГІЯ Ў ГУЛЬНЯХ? 👀
Спадарства, хачу прадставіць вам нашага блогера — SMOŬŽ.
Чалавеча абмяркоўвае відэагульні, далучаючы сюды філасофію, тэалогію і сацыялогію 😎
Аўтар разбірае, як гульні паказваюць Бога, рэлігію, чалавека, грамадства.
Такіх аглядаў вы яшчэ не бачылі — гэта дакладна 😌
Каму такое цікава - далучайцеся! Або раскажыце сваім сябрам/знаёмым 🙏
Repost from N/a
🎮 LEGO Pirates of the Caribbean: The Videogame ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮
▪️ Пераклад: Alten
📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
Repost from N/a
Відэа як паставіць беларусізатар гульні Styx Master of Shadows ўжо на канале https://youtu.be/x63AKixTrmc?si=kSmUbf9FTX8a6DWs
Repost from N/a
🎮 LEGO Star Wars III - The Clone Wars ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮
▪️ Пераклад: Alten
📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
🎇 STYX: MASTER OF SHADOWS ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎇
Прайшло пару месяцаў з таго моманту, як я ўзяўся за пераклад гэтай гульні. Сам жа пераклад мае дзве асаблівасці:
1) ён выкананы паводле «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі».
2) у ім хапае мацюкоў 🔞 (не навіна для кагосьці, але папрашу падрыхтавацца тым, хто прывык да спакойнага праходжання) 🙂
💥 Што ўключае пераклад?💥
• Усе дыялогі ды інтэрфейс
🔹 Як правяраўся пераклад?🔹
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info
📌 Дзе можна знайсці?📌
• JAVAR
✌️ Дзе можна падтрымаць аўтара? ✌️
• Patreon
❤️Гуляйце па-беларуску!🎊
Repost from N/a
+1
Вітаю ўсіх! Пакуль няма гучных рэлізаў, перакладаю паціху класічныя фільмы, але і без справы не сяджу! Запусціў новы сайт - сховішча і корпус беларускіх субцітраў! Навошта ён, калі ёсць opensubtitles?
- Зручны інтэрфейс, магчымасць загрузкі цэлых серыялаў за раз.
- Замена і выдаленне ўласных субцітраў.
- Загрузка адразу на 2 мовах - бел/англ.
- Корпус субцітраў, магчымасць пошуку слоў і выразаў па ўсім праектам на сайце і ў асобных тайтлах.
- Паралельны Бел/Англ корпус з пошукам усіх варыянтаў перакладу ў 2 бакі па ўсім тайтлам.
Repost from N/a
✨Рэліз перакладу South Park™: The Stick of Truth™✨
🫅🏼З небяспечных палёў бітваў дзіцячай пляцоўкі чацвёртага класа паўстане малады герой, якому наканавана стаць ратавальнікам Паўднёвага Парка.
🧝🏻♂️Як усталяваць лакалізацыю:
1)Перацягніце файлы з архіва ў папку South Park - The Stick of Truth, размешчаную ў
...\SteamLibrary\steamapps\common\South Park - The Stick of Truth
2)Гуляем!
🪄Спампаваць можна тут:
Nexus
🧙🏻♂️Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.
Repost from Дом з марамі
Upd. Нічога сабе, здарыўся SOLD OUT!
Дзякуй усім агромністы за актыўнасць!🥹💜
Робім дадатковы кінавечар? Стаўце 🔥, хто жадае трапіць, але не паспеў запісацца.)
