en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe

STROJ

STROJ

Open in Telegram

Народнае адзенне Беларусі ❤️ Вывучаем вясковую моду канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стст. Instagram: https://instagram.com/tradycyjny_stroj TikTok: https://www.tiktok.com/@tradycyjny_stroj Facebook: https://www.facebook.com/tradycyjny.stroj

Show more
1 096
Subscribers
-224 hours
-67 days
-930 days
Posts Archive
STROJ
1 096
З паездкі ў Рагачоў 🎞️ Папрацавалі з калекцыяй традыцыйнага адзення ў Рагачоўскім музеі Народнай славы. Зафіксаваныя прадмет
+3
З паездкі ў Рагачоў 🎞️ Папрацавалі з калекцыяй традыцыйнага адзення ў Рагачоўскім музеі Народнай славы. Зафіксаваныя прадметы яшчэ чакаюць дадатковага даследавання, не ўсе рэчы мелы інфармацыю аб паходжанні. Сабраны матэрыял будзе ўключаны ў новае выданне «Традыцыйны строй. Частка ІІ». 📚Адразу адкажам на пытанне, дзе можна набыць першую частку. На жаль, усе асобнікі разабраныя. Будзем думаць наконт перавыдання.

STROJ
1 096
Сёння распачынае працу яшчэ адна цікавая выстава! 5 лістапада (чацвер) 2026 года, 18:00. 📍мастацкая галерэя ДУ «Мінскі аблас
Сёння распачынае працу яшчэ адна цікавая выстава! 5 лістапада (чацвер) 2026 года, 18:00. 📍мастацкая галерэя ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» Канцэпцыяй выставы стала адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню ўпрыгажэнняў. Удзел у выставе прынялі музейныя ўстановы (ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей»), прыватныя калекцыянеры, якія захоўваюць этнаграфічныя экспанаты, майстры з устаноў культуры Мінскай вобласці (ДУ «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», ДУК «Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў», ДУК «Лагойскі раённы цэнтр культуры», ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці», г. Барысаў, ДУ «Капыльскі раённы цэнтр культуры»), Народныя майстры Рэспублікі Беларусь: Таццяна Пархамчук, Вольга Пілецкая, Раіса Раманеня, беларускія мастакі і рамеснікі, якія займаюцца стварэннем упрыгажэнняў, а таксама і маладое пакаленне — навучэнцы УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

STROJ
1 096
Маларыцкі раён, 1930-я гг. З фотаальбома Барыса Ёсіфавіча Крыжаноўскага, які працаваў ветэрынарам, але фіксаваў на фота побыт
Маларыцкі раён, 1930-я гг. З фотаальбома Барыса Ёсіфавіча Крыжаноўскага, які працаваў ветэрынарам, але фіксаваў на фота побыт, культуру і паўсядзённае жыццё Маларыцкага краю.

STROJ
1 096
📍вёска Спорава, Бярозаўскі раён. Разглядаем з Марыяй Мікалаеўнай «натыканы» фартух, які цяпер захоўваецца ў калекцыі праекта
+1
📍вёска Спорава, Бярозаўскі раён. Разглядаем з Марыяй Мікалаеўнай «натыканы» фартух, які цяпер захоўваецца ў калекцыі праекта «Традыцыйны строй».

STROJ
1 096
📍вёска Рагачы, Бярозаўскі раён. Спадарыня Тамара жыве ў Рагачах, але нарадзілася ў суседняй вёсцы пад назвай Асека. Важна заўважыць у яе аповедзе ўзгадку пра падзел свята на «Бабы» і «Дзяды». 📌Бабы і Дзяды – гэта традыцыйныя дні памінання памерлых продкаў. Звычайна слова «Дзяды» з’яўляецца агульнай назвай для ўсіх душ і памінальных дзён, аднак у асобных рэгіёнах існуе падзел. У пятніцу спраўляюць Бабы, а ў суботу – Дзяды. На Бабы гатуюць посную ежу, а на Дзяды – скаромную.

STROJ
1 096
Наперад у мінулае 🌿 Цэнтральная Беларусь – гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. 🏘 Характар старадаўніх сельскіх пасяленняў рэгіёна прыкметна адрозніваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, пераходзячы ад маладворных вёсак да густанаселеных сёлаў. Рэгулярная планіроўка сёлаў і аграрная перанаселенасць канца ХІХ ст. прывяла да скучанасці забудовы двара, найбольш пашыранай формай якога стаў пагонны двор. 🏡 У экспазіцыі музея можна прасачыць эвалюцыю развіцця пагоннага двара: ▫️ ад простага размяшчэння побач хаты і хлява (хата з в. Ісерна Слуцкага раёна + хлеў з в. Солан Старадарожскага раёна); ▫️ да суцэльнага комплексу, у якім хата, клець, хлявы і птушнік не проста размешчаны адна за адным, але і злучаны канструкцыйна (пагонны двор з в. Садавічы Капыльскага раёна). 🏛 Цэнтральная Беларусь стала крыніцай найбольшай колькасці помнікаў архітэктуры, у выніку перавезеных у музей. Акрамя сялянскіх сядзіб, гэта: 📚 грамадскія будынкі: школа, свіран; ⚒ вытворчыя пабудовы: козлавы вятрак, кузня. ⛪️ Пярлінай музейнай экспазіцыі з’яўляецца царква з в. Логнавічы Клецкага раёна – выдатны ўзор культавага драўлянага дойлідства канца XVIII ст.✨

STROJ
1 096
Хустка-«моргунка» Хустка з тканіны мануфактурнай вытворчасці пад назвай маркізет – тонкая празрыстая баваўняная або віскозная
+2
Хустка-«моргунка» Хустка з тканіны мануфактурнай вытворчасці пад назвай маркізет – тонкая празрыстая баваўняная або віскозная тканіна палатнянага перапляцення. Хустка дэкараваная вышыўкай крыжыкам і лікавай гладдзю. 📍Опаль, Іванаўскі раён, калекцыя Опальскага Дома культуры.

STROJ
1 096
📍в. Спорава, Бярозаўскі р-н. Правялі вечар у вёсцы Спорава з Марыяй Мікалаеўнай, запісалі, як там спраўляюць Дзяды, што гатуюць на святочны стол. 🎞️ Фільм можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/InABoWithW0?si=HKWeAjgEMuBhQBti

STROJ
1 096
Пра свята Дзяды (Дзіды) з вёскі Нівы Бярозаўскага раёна. - а калі Дзяды? - ну от зарэ воны. Опяць попрыкладувалы… - кого прык
+3
Пра свята Дзяды (Дзіды) з вёскі Нівы Бярозаўскага раёна. - а калі Дзяды? - ну от зарэ воны. Опяць попрыкладувалы… - кого прыкладувалы? - на п’яцінку прыкладувалы на могілках, от зарэ як пам’ятнык ставяць, то дубовыя калоды ложаць…Зарэ вмыраюць, всэгда пэрэд Новым годом в эці дні много вмэрае людэй. У вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна і шэрагу навакольных вёсках яшчэ можна пабачыць від традыцыйных надмагілляў, якія называюць «калоды». Выпадкова, спытаўшы пра свята Дзяды, знайшоўся адказ, калі ж гэтыя калоды там мянялі. Фота з вёсак Хрыса і Пескі Бярозаўскага раёна.

STROJ
1 096
Постолы / пасталы – штодзённы абутак з цэлага кавалка скуры, які насілі з анучамі і прывязвалі да ног аборамі / валокамі. 📍в. Какорыца, Драгічынскі раён

STROJ
1 096
в. Какорыца, Драгічынскі р-н. Аповед пра хусткі-«морготулі» («маркізеткі»), а таксама пра тое, якія колеры прынята насіць у пэўныя святы.

STROJ
1 096
Калінкавіцкі раён🥀 Сарочка аўтэнтычная, некалі ў калекцыю праекта «Традыцыйны строй» яе перадала Валянціна Слюнчанка, рэстаў
Калінкавіцкі раён🥀 Сарочка аўтэнтычная, некалі ў калекцыю праекта «Традыцыйны строй» яе перадала Валянціна Слюнчанка, рэстаўратарка, архітэктарка і майстрыха выцінанкі. Такая прыгожая памяць засталася аб спадарыне Валянціне.

STROJ
1 096
Вандроўка ў вёску Сабалі як невялічкая тэкстыльная экспедыцыя. Шмат цікавых элементаў традыцыйнага строю захоўваюць сцены пры
+5
Вандроўка ў вёску Сабалі як невялічкая тэкстыльная экспедыцыя. Шмат цікавых элементаў традыцыйнага строю захоўваюць сцены прыватнага музея Анатоля Жалудкі ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. Цэлае асарці андаракоў, сарочак, паясоў, фартухоў, ручнікоў з Берасцейшчыны 🍂 2-3 фота - Дамачаўская сарочка. 4 фота - Верагодна, манжэт ад мужчынскай кашулі. 5-6 - Жаночая сарочка і хвартух (лакальная назва спадніцы) з Маларыцкага раёна.

STROJ
1 096
Яскравы андарачок з Берасцейшчыны 💗 Інфармацыя датычна месца бытавання і паходжанні няма, захоўваецца ў прыватным музеі Анат
+1
Яскравы андарачок з Берасцейшчыны 💗 Інфармацыя датычна месца бытавання і паходжанні няма, захоўваецца ў прыватным музеі Анатоля Жалудкі ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна.

STROJ
1 096
в. Вялікія Якаўчыцы, Жабінкаўскі р-н. Гарсэт з крамной тканіны, аздоблены дэкаратыўнай вышыўкай, абшыты бісерам і бліскаўкамі
+5
в. Вялікія Якаўчыцы, Жабінкаўскі р-н. Гарсэт з крамной тканіны, аздоблены дэкаратыўнай вышыўкай, абшыты бісерам і бліскаўкамі / паеткамі. Калекцыя праекта «Традыцыйны строй».

STROJ
1 096
САЯН Саян – гэта жаночае адзенне, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым да яе ліфам-гарсэтам. Саян апраналі паверх сарочкі, з
+2
САЯН Саян – гэта жаночае адзенне, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым да яе ліфам-гарсэтам. Саян апраналі паверх сарочкі, зверху павязвалі фартух і пояс. Комплекс адзення з саянам сярод беларускага насельніцтва быў найбольш пашыраны ва ўсходняй частцы краіны. З калекцыі Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея.

STROJ
1 096
Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21
Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21 верасня. У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач – сяўнічок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Сяўнічок разам са снапком праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце добрых гаспадароў. У хаце выбранага гаспадара ладзілі вялікае свята са спевамі, танцамі і гульнямі. Выпуск можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/NG0PP2WCAKw?si=M7RqpDn-pLjgCoQj Запіс з відэаархіва праекта «Традыцыйны строй», кастрычнік 2022 года. Здымкі адбыліся падчас супольнай вандроўкі праектаў «Традыцыйны строй», «Палескі Палын» разам з Ганцавіцкім домам рамёстваў.

STROJ
1 096
Андарак з вёскі Стараселле Клецкага раёна. Анадаракі прасавалі ў складкі наступным чынам: спачатку трэба было згарнуць і праш
Андарак з вёскі Стараселле Клецкага раёна. Анадаракі прасавалі ў складкі наступным чынам: спачатку трэба было згарнуць і прашыць складкі, туга закруціць у вільготнае палатно і пакласці на гарачы свежаспечаны хлеб. Тканіна пад уздзеяннем высокай тэмпературы і вільгаці (пары) вельмі добра і надоўга запамінала форму складак. Пасля «запякання» ніткі разбіралі. Андарак са збораў Вольгі Пілецкай.

STROJ
1 096
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ лекцыя Ганны Сілівончык 🔆Праект “Кола года” 10/09/2026, 19:00 📍 Дзяржаўны музей гісторыі бел
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ лекцыя Ганны Сілівончык 🔆Праект “Кола года” 10/09/2026, 19:00 📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Пра старое аўтэнтычнае адзенне гэтага рэгіёна вядома няшмат, але пэўныя цікавыя матэрыялы ўсё ж ёсць. На сустрэчы будзе разглядацца традыцыйнае адзенне з усходняй і заходняй частак Віцебшчыны. 🎟️8 руб. ✅Без запісу.