uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

STROJ

STROJ

Відкрити в Telegram

Народнае адзенне Беларусі ❤️ Вывучаем вясковую моду канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стст. Instagram: https://instagram.com/tradycyjny_stroj TikTok: https://www.tiktok.com/@tradycyjny_stroj Facebook: https://www.facebook.com/tradycyjny.stroj

Показати більше
1 107
Підписники
-124 години
+17 днів
+130 днів
Архів дописів
STROJ
1 107
Калінкавіцкі раён🥀 Сарочка аўтэнтычная, некалі ў калекцыю праекта «Традыцыйны строй» яе перадала Валянціна Слюнчанка, рэстаў
Калінкавіцкі раён🥀 Сарочка аўтэнтычная, некалі ў калекцыю праекта «Традыцыйны строй» яе перадала Валянціна Слюнчанка, рэстаўратарка, архітэктарка і майстрыха выцінанкі. Такая прыгожая памяць засталася аб спадарыне Валянціне.

STROJ
1 107
Вандроўка ў вёску Сабалі як невялічкая тэкстыльная экспедыцыя. Шмат цікавых элементаў традыцыйнага строю захоўваюць сцены пры
+5
Вандроўка ў вёску Сабалі як невялічкая тэкстыльная экспедыцыя. Шмат цікавых элементаў традыцыйнага строю захоўваюць сцены прыватнага музея Анатоля Жалудкі ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. Цэлае асарці андаракоў, сарочак, паясоў, фартухоў, ручнікоў з Берасцейшчыны 🍂 2-3 фота - Дамачаўская сарочка. 4 фота - Верагодна, манжэт ад мужчынскай кашулі. 5-6 - Жаночая сарочка і хвартух (лакальная назва спадніцы) з Маларыцкага раёна.

STROJ
1 107
Яскравы андарачок з Берасцейшчыны 💗 Інфармацыя датычна месца бытавання і паходжанні няма, захоўваецца ў прыватным музеі Анат
+1
Яскравы андарачок з Берасцейшчыны 💗 Інфармацыя датычна месца бытавання і паходжанні няма, захоўваецца ў прыватным музеі Анатоля Жалудкі ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна.

STROJ
1 107
в. Вялікія Якаўчыцы, Жабінкаўскі р-н. Гарсэт з крамной тканіны, аздоблены дэкаратыўнай вышыўкай, абшыты бісерам і бліскаўкамі
+5
в. Вялікія Якаўчыцы, Жабінкаўскі р-н. Гарсэт з крамной тканіны, аздоблены дэкаратыўнай вышыўкай, абшыты бісерам і бліскаўкамі / паеткамі. Калекцыя праекта «Традыцыйны строй».

STROJ
1 107
САЯН Саян – гэта жаночае адзенне, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым да яе ліфам-гарсэтам. Саян апраналі паверх сарочкі, з
+2
САЯН Саян – гэта жаночае адзенне, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым да яе ліфам-гарсэтам. Саян апраналі паверх сарочкі, зверху павязвалі фартух і пояс. Комплекс адзення з саянам сярод беларускага насельніцтва быў найбольш пашыраны ва ўсходняй частцы краіны. З калекцыі Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея.

STROJ
1 107
Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21
Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21 верасня. У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач – сяўнічок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Сяўнічок разам са снапком праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце добрых гаспадароў. У хаце выбранага гаспадара ладзілі вялікае свята са спевамі, танцамі і гульнямі. Выпуск можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/NG0PP2WCAKw?si=M7RqpDn-pLjgCoQj Запіс з відэаархіва праекта «Традыцыйны строй», кастрычнік 2022 года. Здымкі адбыліся падчас супольнай вандроўкі праектаў «Традыцыйны строй», «Палескі Палын» разам з Ганцавіцкім домам рамёстваў.

STROJ
1 107
Андарак з вёскі Стараселле Клецкага раёна. Анадаракі прасавалі ў складкі наступным чынам: спачатку трэба было згарнуць і праш
Андарак з вёскі Стараселле Клецкага раёна. Анадаракі прасавалі ў складкі наступным чынам: спачатку трэба было згарнуць і прашыць складкі, туга закруціць у вільготнае палатно і пакласці на гарачы свежаспечаны хлеб. Тканіна пад уздзеяннем высокай тэмпературы і вільгаці (пары) вельмі добра і надоўга запамінала форму складак. Пасля «запякання» ніткі разбіралі. Андарак са збораў Вольгі Пілецкай.

STROJ
1 107
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ лекцыя Ганны Сілівончык 🔆Праект “Кола года” 10/09/2026, 19:00 📍 Дзяржаўны музей гісторыі бел
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ лекцыя Ганны Сілівончык 🔆Праект “Кола года” 10/09/2026, 19:00 📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Пра старое аўтэнтычнае адзенне гэтага рэгіёна вядома няшмат, але пэўныя цікавыя матэрыялы ўсё ж ёсць. На сустрэчы будзе разглядацца традыцыйнае адзенне з усходняй і заходняй частак Віцебшчыны. 🎟️8 руб. ✅Без запісу.

STROJ
1 107
Бярозаўскі строй канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Усе рэчы аўтэнтычныя з вёсак Вайцяшын і Пескі Бярозаўскага раёна. Калекцыя: Грама
Бярозаўскі строй канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Усе рэчы аўтэнтычныя з вёсак Вайцяшын і Пескі Бярозаўскага раёна. Калекцыя: Грамадскі музей этнаграфіі і сялянскага побыту, вёска Вайцяшын, Бярозаўскі раён.

STROJ
1 107
Наш праект атрымаў нечаканы падарунак, усё раскрылі і паказалі на YouTube. Паглядзець можна тут: https://youtu.be/jGD_Kvaoyf8
Наш праект атрымаў нечаканы падарунак, усё раскрылі і паказалі на YouTube. Паглядзець можна тут: https://youtu.be/jGD_Kvaoyf8?si=rCvWFnSblECTXkRH Дзякуем чароўнай асобе за папаўненне нашага этнаграфічнага збору!

STROJ
1 107
Вёска Ляплёўка, Брэсцкі раён. Фартух з калекцыі Брэсцкага мастацкага музея.
+2
Вёска Ляплёўка, Брэсцкі раён. Фартух з калекцыі Брэсцкага мастацкага музея.

STROJ
1 107
Вяжное, Пружанскі раён. Харугва ў тэхніцы “набойка“, пач. ХХ ст. Больш звычна бачыць набойку на адзенні ці на дамашнім тэксты
+2
Вяжное, Пружанскі раён. Харугва ў тэхніцы “набойка“, пач. ХХ ст. Больш звычна бачыць набойку на адзенні ці на дамашнім тэкстылі, але сустрэць рэлігійны атрыбут, выкананы ў гэтай тэхніцы, было вельмі нечакана. Набойка (набіванка) — гэта тэхналогія аздаблення тканіны, калі малюнак наносіцца з дапамогай спецыяльных рэльефных штампаў або драўляных дошак, пакрытых фарбай. Захоўваецца ў Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык“.

STROJ
1 107
ВІЛЕЙСКА-МАЛАДЗЕЧАНСКІ СТРОЙ лекцыя Ганны Сілівончык 🔆Праект “Кола года” 27/08/2026, 19:00 📍Дзяржаўны музей гісторыі белару
ВІЛЕЙСКА-МАЛАДЗЕЧАНСКІ СТРОЙ лекцыя Ганны Сілівончык 🔆Праект “Кола года” 27/08/2026, 19:00 📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры У новай лекцыі, прысвечанай традыцыйнаму беларускаму адзенню, будуць разглядацца строі паўночна-заходняй часткі Мінскай вобласці. 🎟8р. ✅Без запісу.

STROJ
1 107
Вёска Глыбочыца, Чачэрскі раён. Фартухі добра дэманструюць пераход ад ткацтва да больш простага выканання - пашыву з паркалёв
+1
Вёска Глыбочыца, Чачэрскі раён. Фартухі добра дэманструюць пераход ад ткацтва да больш простага выканання - пашыву з паркалёвай тканіны, які ўмоўна паўтарае і крой, і імітуе кампазіцыю тканага фартуха, але страчвае каштоўны архаічны арнамент. Фартухі з калекцыі Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Фота пакуль "палявыя”.

STROJ
1 107
Вёска Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён ❤️ Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку XX на ўсходзе бела
+1
Вёска Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён ❤️ Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку XX на ўсходзе беларускага Падняпроўя, часткова ў межах цяперашніх Веткаўскага, Кармянскага і Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці. Строй з калекцыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.

STROJ
1 107
🕰️ Архіўная знаходка: як нараджаўся музей пад адкрытым небам Працягваем наша падарожжа па архівах Рабочай групы Беларускага
+4
🕰️ Архіўная знаходка: як нараджаўся музей пад адкрытым небам Працягваем наша падарожжа па архівах Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Сёння — загляд у 1970–1980-я гады. 📸 Тады ў экспэдыцыях вырашалася задача памаштабней, чым проста фіксацыя драўляных цэркваў і хат. Галоўнай мэтай быў збор прадметаў жыцця, якія зараз складаюць залаты фонд музея. Прылады, посуд, мэбля, але самае чароўнае — беларускі тэкстыль. Гэта было не проста калекцыянаванне, а вяртанне культурнай памяці. 🙌 ✨ Гераіня гэтых кадраў — Ала Мікалаеўна Нароўская. Вядомы этнограф, мастацтвазнаўца і кандыдат гістарычных навук, яна ў пачатку 1980-х працавала ў складзе той самай Рабочай групы. А звярніце ўвагу, у якім касцюме яна зафіксавана на фота! Гэта кобрынскі народны строй — сапраўдны шэдэўр Заходняга Палесся. 🤩

STROJ
1 107
Фрагменты ручнікоў з калекцыі Чачэрскага музея ❤️‍🔥
+4
Фрагменты ручнікоў з калекцыі Чачэрскага музея ❤️‍🔥

STROJ
1 107
Разглядаем узоры на паясках, вытканых у тэхніцы «на ніту». 📍Ганцавіцкі раён.

STROJ
1 107
Панямонне на старых фота 1,2 - Лідскі раён, в. Збляны, 1976 г. 3,4,5 - Слонімскі раён, в. Сурынка, 1958 г. З калекцыі РЭМ.
+4
Панямонне на старых фота 1,2 - Лідскі раён, в. Збляны, 1976 г. 3,4,5 - Слонімскі раён, в. Сурынка, 1958 г. З калекцыі РЭМ.

STROJ
1 107
Панямонне на старых фота 1,2 - Лідскі раён, в. Збляны, 1976 г. 3,4,5 - Слонімскі раён, в. Сурынка, 1958 г. З калекцыі РЭМ.
+4
Панямонне на старых фота 1,2 - Лідскі раён, в. Збляны, 1976 г. 3,4,5 - Слонімскі раён, в. Сурынка, 1958 г. З калекцыі РЭМ.