STROJ
Ir al canal en Telegram
Народнае адзенне Беларусі ❤️ Вывучаем вясковую моду канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стст. Instagram: https://instagram.com/tradycyjny_stroj TikTok: https://www.tiktok.com/@tradycyjny_stroj Facebook: https://www.facebook.com/tradycyjny.stroj
Mostrar más1 105
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
+230 días
Archivo de publicaciones
1 105
Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21 верасня.
У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач – сяўнічок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Сяўнічок разам са снапком праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце добрых гаспадароў. У хаце выбранага гаспадара ладзілі вялікае свята са спевамі, танцамі і гульнямі.
Выпуск можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/NG0PP2WCAKw?si=M7RqpDn-pLjgCoQj
Запіс з відэаархіва праекта «Традыцыйны строй», кастрычнік 2022 года.
Здымкі адбыліся падчас супольнай вандроўкі праектаў «Традыцыйны строй», «Палескі Палын» разам з Ганцавіцкім домам рамёстваў.
1 105
Андарак з вёскі Стараселле Клецкага раёна.
Анадаракі прасавалі ў складкі наступным чынам: спачатку трэба было згарнуць і прашыць складкі, туга закруціць у вільготнае палатно і пакласці на гарачы свежаспечаны хлеб. Тканіна пад уздзеяннем высокай тэмпературы і вільгаці (пары) вельмі добра і надоўга запамінала форму складак. Пасля «запякання» ніткі разбіралі.
Андарак са збораў Вольгі Пілецкай.
1 105
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ
лекцыя Ганны Сілівончык
🔆Праект “Кола года”
10/09/2026, 19:00
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Пра старое аўтэнтычнае адзенне гэтага рэгіёна вядома няшмат, але пэўныя цікавыя матэрыялы ўсё ж ёсць.
На сустрэчы будзе разглядацца традыцыйнае адзенне з усходняй і заходняй частак Віцебшчыны.
🎟️8 руб.
✅Без запісу.
1 105
Бярозаўскі строй канца ХІХ - пачатку ХХ ст.
Усе рэчы аўтэнтычныя з вёсак Вайцяшын і Пескі Бярозаўскага раёна.
Калекцыя: Грамадскі музей этнаграфіі і сялянскага побыту, вёска Вайцяшын, Бярозаўскі раён.
1 105
Наш праект атрымаў нечаканы падарунак, усё раскрылі і паказалі на YouTube.
Паглядзець можна тут: https://youtu.be/jGD_Kvaoyf8?si=rCvWFnSblECTXkRH
Дзякуем чароўнай асобе за папаўненне нашага этнаграфічнага збору!
1 105
+2
Вяжное, Пружанскі раён.
Харугва ў тэхніцы “набойка“, пач. ХХ ст.
Больш звычна бачыць набойку на адзенні ці на дамашнім тэкстылі, але сустрэць рэлігійны атрыбут, выкананы ў гэтай тэхніцы, было вельмі нечакана.
Набойка (набіванка) — гэта тэхналогія аздаблення тканіны, калі малюнак наносіцца з дапамогай спецыяльных рэльефных штампаў або драўляных дошак, пакрытых фарбай.
Захоўваецца ў Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык“.
1 105
ВІЛЕЙСКА-МАЛАДЗЕЧАНСКІ СТРОЙ
лекцыя Ганны Сілівончык
🔆Праект “Кола года”
27/08/2026, 19:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
У новай лекцыі, прысвечанай традыцыйнаму беларускаму адзенню, будуць разглядацца строі паўночна-заходняй часткі Мінскай вобласці.
🎟8р.
✅Без запісу.
1 105
+1
Вёска Глыбочыца, Чачэрскі раён.
Фартухі добра дэманструюць пераход ад ткацтва да больш простага выканання - пашыву з паркалёвай тканіны, які ўмоўна паўтарае і крой, і імітуе кампазіцыю тканага фартуха, але страчвае каштоўны архаічны арнамент.
Фартухі з калекцыі Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Фота пакуль "палявыя”.
1 105
+1
Вёска Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён ❤️
Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку XX на ўсходзе беларускага Падняпроўя, часткова ў межах цяперашніх Веткаўскага, Кармянскага і Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Строй з калекцыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.
1 105
Repost from Музей народнай архітэктуры і побыту
+4
🕰️ Архіўная знаходка: як нараджаўся музей пад адкрытым небам
Працягваем наша падарожжа па архівах Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Сёння — загляд у 1970–1980-я гады. 📸
Тады ў экспэдыцыях вырашалася задача памаштабней, чым проста фіксацыя драўляных цэркваў і хат. Галоўнай мэтай быў збор прадметаў жыцця, якія зараз складаюць залаты фонд музея. Прылады, посуд, мэбля, але самае чароўнае — беларускі тэкстыль. Гэта было не проста калекцыянаванне, а вяртанне культурнай памяці. 🙌
✨ Гераіня гэтых кадраў — Ала Мікалаеўна Нароўская.
Вядомы этнограф, мастацтвазнаўца і кандыдат гістарычных навук, яна ў пачатку 1980-х працавала ў складзе той самай Рабочай групы.
А звярніце ўвагу, у якім касцюме яна зафіксавана на фота! Гэта кобрынскі народны строй — сапраўдны шэдэўр Заходняга Палесся. 🤩
1 105
+4
Панямонне на старых фота
1,2 - Лідскі раён, в. Збляны, 1976 г.
3,4,5 - Слонімскі раён, в. Сурынка, 1958 г.
З калекцыі РЭМ.
1 105
+4
Панямонне на старых фота
1,2 - Лідскі раён, в. Збляны, 1976 г.
3,4,5 - Слонімскі раён, в. Сурынка, 1958 г.
З калекцыі РЭМ.
1 105
Традыцыя пераноса Свячы ў вёсках Барсукі і Каменка Кармянскага раёна: https://youtu.be/tQMId5Faq_U?si=EM3ae_hRe2VMqX2K
Абрад «Свяча» з’яўляецца часткай традыцыйнай культуры Беларусі, які яднае народныя і рэлігійныя звычаі. Традыцыя заключаецца ва ўрачыстым пераносе святыні (гэта можа быць вялікая васковая свяча разам з іконай ці комплекс ікон) з адной вясковай хаты ў іншую, дзе яна захоўваецца на працягу года. Звычай сімвалізуе дабрабыт, абарону вёскі ад няшчасцяў.
У вёсках Барсукі і Каменка Кармянскага раёна традыцыя ўжо спынілася. Аднак у шэрагу вёсак Гомельскай, Магілёўскай і на поўначы Мінскай абласцей традыцыя працягвае жыць. Датычна Брэсцкай вобласці, то да нашага часу ў вёсцы Лука Столінскага раёна захавалася традыцыя вырабу брацкай свячы.
Шчырая падзяка супрацоўнікам Дома культуры ў Барсуках за цёплы прыём і арганізаваную сустрэчу!
У відэа ёсць тэхнічнымі нюансамі, бо запіс здарыўся дастаткова нечакана - па просьбе калегі заехалі зафіксаваць інфармацыю пра абрад і па выніку знялі выпуск 🫠
1 105
+9
Разьбяр Аляксей Талатай
Едучы праз вёску Туляцічы Янаўскага / Іванаўскага раёна, нашую ўвагу прыцягнулі прыдарожныя крыжы. Мясцовая бабуля распавяла, што крыжы рабіў вясковы майстар Аляксей Талатай.
Некалькі год таму ў вёсцы стаяла тры крыжы, якія паставіў разьбяр, цяпер засталося два. Адзін, на жаль, спарахнеў і замест яго паставілі звычайны металічны крыж.
Разьбярскія вырабы Аляксея Талатая можна пабачыць і на яго хаце: разьба на дзвярах, фігуркі бусла, лісы з пеўнем і нават зубра. На жаль, майстар ужо памёр. Бабуля таксама распавяла, што ў Бездзежскім музеі захоўваецца яго разная фурманка.
Хочацца некалі вярнуцца і даведацца больш пра жыццё і творчасць таленавітага разьбяра з Туляцічаў 🧡
1 105
Вёска Мокрава, Лунінецкі раён, 1930-я гг.
На фота можна пабачыць позні варыянт строяў, дзе ўжо адсутнічае ранейшы геаметрычны дэкор, адыходзіць традыцыйны крой і г.д.
• сорочкі
дэкараваныя кветкавым узорам, звернем увагу на розныя каўняры: на маладой кабеце злева больш звыклы варыянт сарочкі з адзобленай манішкай і каўняром стойкай, на дзяўчыне справа сарочка ўжо з модным каўняром на манер «матроскага», такія каўнерыкі можна пабачыць на сукенках крайніх дзяўчат ззаду.
• гóрсэты
пашытыя з крамной тканіны, на дзяўчынцы справа бачны багаты дэкор стужкамі і бліскучымі гузікамі.
• хвартухі
дэкараваныя раслінна-геаметрычным узорам, дадаткова аздобленыя па нізе карункамі, магчыма, крамнымі.
• плісаваныя спадніцы
• упрыгожанні: на левай кабеце завушніцы - колцы, абедзве маюць каралікі / маністы.
Назвы рэчаў падаюцца адпаведна мясцовай гаворцы.
Фота з прыватнага архіва. Пры жаданні выкарыстаць фота на сваёй старонцы ці недзе яшчэ - запытайце, калі ласка, наш папярэдні дазвол.
1 105
+1
Хвартух, хвартушок, пэрэднік
📍вёска Спорава, Бярозаўскі раён.
Калекцыя: Спораўскі цэнтр культуры і вольнага часу.
1 105
+1
Хутар Лахаўка, Лунінецкі раён, 1950-я гг.
Фотаздымкі з сямейнага архіва былых жыхароў хутара Лахаўка. Не гледзячы на тое, што фота былі зробленыя ў 1950-х гг., на людзях яшчэ можна пабачыць некаторыя элементы традыцыйнага адзення.
1 фота - жанчына ў вышытай даматканай сарочцы; сарочка (сорочка - лакальная назва) дэкараваная вышыўкай крыжыкам у выглядзе кветачак. Фартух, верагодна, з крамной тканіны. На мужчыне «постолы», менавіта так называлі ў дадзенай мясцовасці лапці.
📌асобна заўважым, што вышыўка ў выглядзе кветачак не з’яўляецца маркерам лакальнай прыналежнасці і сустракаецца па ўсёй тэрыторыі краіны і нават па-за яе межамі. Для вызначэння тэрытарыяльнай прыналежнасці рэчаў трэба глядзець на крой, кампазіцыю і іншыя нюансы.
2 фота - на жанчыне фартух. Увага на фон - посцілка з птушкамі 🐦⬛
📍нагадваем, што фота/відэа з нашай старонкі нельга выкарыстоўваць без нашага дазвола.
Калі ў вас ёсць нейкая патрэба выкарыстаць нашыя матэрыялы, то звяртайцеся, мы заўжды адкрытыя да размовы 🤝
