en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 273
Subscribers
No data24 hours
+87 days
+1230 days
Posts Archive
Самая ўплывовая жанчына Беларусі Сёння дзень смерці жанчыны, якая фактычна кіравала краінай пры фармальных кіраўніках мужчынах У сёняшнім краязнаўчым роліку размова пра Вялікую Князёўну і Каралеву Бону Сфорца. Жанчына, якая рэальна кіаравала Рэччу Паспалітай пры фармальным караляванні свайго мужа і сына. Жанчына якая ўзбагаціла краіну, а потым сама ж яе абрабавала.

У канцы 1940-х гадоў школьнікі ў Заходняй Беларусі друкавалі ўлёткі з надпісам «Сьмерць Сталіну» і агітацыяй не плаціць падаткі. Плянавалі ўзарваць прапагандысцкую тыпаграфію. Кіраўніка моладзевага падпольля расстралялі ў лесе, рэшту саслалі ў лягеры. Гэта трэцяя публікацыя Свабоды з цыклю «Пратэсты пры таталітарызьме».

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрым
🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Калі: Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.   Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС.  Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.  Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года.   Больш пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: CPVA.LT

Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае пра гісторыю беларускай фатаграфіі.

Помнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? Прэзентацыя даслед
Помнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы» Запрашаем на анлайн прэзентацыю вынікаў новага даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад  Інстытута «Палітычная сфера». Падчас яго была сабрана інфармацыя пра больш чым 760 помнікаў, памятных знакаў, дошак і іншых мемарыяльных аб’ектаў. Такое глыбокае вывучэнне праводзілася ўпершыню: ранейшыя даследаванні канцэнтраваліся на аналізе назваў вуліц. 21 лістапада, чацвер 15:00 Варшава 16:00 Вільнюс 17:00 Мінск Зарэгістравацца

18 лістапада 1927 г. у газеце "Рабочий" апублікавана справаздача нацыянальнай камісіі. Аўтар зацемкі адзначае, што беларуская
18 лістапада 1927 г. у газеце "Рабочий" апублікавана справаздача нацыянальнай камісіі. Аўтар зацемкі адзначае, што беларуская мова добра увайшла ва ўжытак амаль ва ўсіх установах Менску. Па-беларуску вядзецца дакументазварот. А дзеці працоўных сталіцы могуць навучацца "на самай блізнай і зразумелай мове". Дзеля гэтага ў Менску на беларускую мову пераведзены 145 школ, 94 - на габрэйскую, 22 на польскую. Аднак для менскіх татараў нічога не зроблена, канстатаваў аўтар. Крыніца

Можа знікнуць у любы момант. Магіла знакамітага беларуса ў Рыме – пад пагрозай Беларуская супольнасць спрабуе ўратаваць парэш
Можа знікнуць у любы момант. Магіла знакамітага беларуса ў Рыме – пад пагрозай Беларуская супольнасць спрабуе ўратаваць парэшткі ксяндза Пятра Татарыновіча. [на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь] Магіла заснавальніка Беларускай службы Ватыканскага радыё, ксяндза Пятра Татарыновіча, якога называлі апосталам рэлігійнага адраджэння Беларусі, знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У лістападзе – месяцы, які прысвечаны малітве за памерлых і клопату аб іх магілах, мы вырашылі ўзняць гэта пытанне з мэтай зрабіць усё магчымае для годнага захавання парэштак вядомага святара. Ксяндза Пятра пахавалі ў Рыме ў 1978 годзе. Знаходзіцца ягоная магіла там і цяпер, аднак не ў ранейшым месцы, а ля крэматорыя – на тэрыторыі часовых пахаванняў, адкуль таксама можа неўзабаве знікнуць. Распавядаем, што вядома пра сітуацыю, і як пытанне спрабуюць вырашыць энтузіясты. Чытайце на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

In cooperation with the Belarusian Institute of Public History, the Center for Belarus and Regional Studies at European Human
In cooperation with the Belarusian Institute of Public History, the Center for Belarus and Regional Studies at European Humanities University, Herder Institute for Historical Research on East Central Europe, and Universität Bremen, the Department of Public History at the FernUniversität in Hagen is organizing theBelarus Colloquium in the academic year 2024/2025. This Colloquium aims to create a platform for scholars focusing on Belarus to share and discuss their research.   We cordially invite you to join us for an upcoming colloquium featuring Dr. Anton Liavitski,Uiversity of St. Gallen. In this presentation, he will present his recently published book "Perestroika, Intelligentsia, and the Birth of Belarusian Populism, 1988–1997." The colloquium will take place on Monday, 18 November, at 18:00 via Zoom. ZOOM

Чаму шляхта выбрала каралём вугорца — Баторыя? За што кароль Стэфан не любіў Гданьск? Што яму не спадабалася ў войску Рэчы Паспалітай і як апрануў конніцу ў браню? Дзе ўзяць грошы на порах? Адкуль пад Полацкам нямецкія наёмнікі? Як львавянін Вус стаў “Палатынскім”? Што Баторый еў на сняданак, як бавіў вольны час, ці сачыў за здароўем? Баторыя сапраўды атруцілі ці… ? Праўда і міфы пра Стэфана Вялікага - у відэа Будзьмы.

13 лістапада 1806 нарадзілася Эмілія Плятэр. Вядомая як “беларуская Жанна д’Арк”, яна удзельнічала ў паўстанні 1830/31. А акр
13 лістапада 1806 нарадзілася Эмілія Плятэр. Вядомая як “беларуская Жанна д’Арк”, яна удзельнічала ў паўстанні 1830/31. А акрамя таго вельмі цікавілася беларускім фальклорам. Сёння ў гонар Плятэр называюць цэнтральныя вуліцы ў Польшчы. А ў Беларусі яе амаль не памятаюць. Распавядаем пра гераічную дзяўчыну: https://euroradio.fm/belaruskaya-zhanna-dark-shto-varta-vedac-pra-emiliyu-plyater Спасылка, якая працуе без VPN

Сёння - дзень памяці Рамана Бандарэнкі. 12 лістапада 2020 года трагічна загінуў герой "Плошчы перамен" Раман Бандарэнка. Чаты
Сёння - дзень памяці Рамана Бандарэнкі. 12 лістапада 2020 года трагічна загінуў герой "Плошчы перамен" Раман Бандарэнка. Чатыры гады таму пасля збіцця лукашыстамі памёр беларускі герой, які выйшаў на абарону свайго двара, напісаўшы «Я выходжу»

14/11 17.00 GMT+1 SCIENCE AT RISK сумесна з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі ладзіць публічную дыскусію пра магчымыя
14/11 17.00 GMT+1 SCIENCE AT RISK сумесна з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі ладзіць публічную дыскусію пра магчымыя сцэнары працы з памяццю пра дыктатуру ў Беларусі праз разгляд рэлевантных кейсаў у шырокім геаграфічным абасягу – ад Паўднёвай Амерыкі да Цэнтральнай Еўропы. Мы пагаворым пра тое, а) як грамадствы прыходзяць да прымірэння б) што гэтаму перашкаджае і садзейнічае в) якія варыянты могуць спрацаваць у Беларусі. Спасылка на рэгістрацыю Спасылка на Zoom будзе выслана перад пачаткам імпрэзы на пададзены пры рэгістрацыі адрас электроннай пошты. Небывалы са сталінскіх часоў палітычны гвалт, які не спыняецца ў Беларусі з 2020 г., вядзе да фарміравання дзвюх калектыўных траўмаў - траўмы пераследу і траўмы выгнання. Пакуль гэта гісторыя далёкая ад завяршэння, аднак ужо зараз падаецца важным весці гаворку пра магчымыя варыянты постдыктатурнай работы з памяццю.

У гэты дзень, 11 лістапада 1918-га, скончылася Першая сусветная вайна. Яна абарвала жыцці мільёнаў чалавек і прынесла шмат па
+4
У гэты дзень, 11 лістапада 1918-га, скончылася Першая сусветная вайна. Яна абарвала жыцці мільёнаў чалавек і прынесла шмат пакутаў нашым землям. Але пра яе вельмі мала гавораць: памяць пра вайну "схавалася ў цені" Другой сусветнай. @euroradio публікуе некалькі архіўных кадраў: уцекачы ў Баранавічах, быт салдатаў на тэрыторыі Беларусі, нямецкія войскі ў Мінску, наступствы газавай атакі пад Крэва і знішчаная Смаргонь.

Repost from Historyja
10 лістапада 1918 года ў Вяліжы і ваколіцах пачалося (Вяліскае) антысавецкае паўстанне. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі ў бальша
10 лістапада 1918 года ў Вяліжы і ваколіцах пачалося (Вяліскае) антысавецкае паўстанне. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі ў бальшавіцкай мабілізацыяй. Адказам на супраціў насельніцтва былі рэпрэсіі з боку камуністаў, у тым ліку расстрэлы. Прыблізна тыдзень вялікая частка былой Віцебскай губерні была была ахоплена паўстаннямі, якія ахапілі таксама частку Смаленшчыны і былой Магілёўскай губерні.

Аршанскае Евангелле. 9 лістапада 1812 года было знойдзена так званае Аршанскае Евангелле. Адзін з самых каштоўных пісьмовых помнікаў сярэднявечча знойдзены ў Оршы ўнікальным чынам - пад час рабаўніцтва. Нават манахі не ведалі, што маюць такую кнігу. У сёняшнім краязнаўчым роліку распавядаем таямнічую гісторыю Аршанскага Евангелля: як яго знайшлі, адкуль яно ўзялося і дзе цяпер знаходзіцца.

Як Лукашэнка вярнуў беларусам 7 лістапада – дзень рэвалюцыі, які «нельга палітызаваць» «Салідарнасць» нагадвае кароткую гісторыю адзначэння савецкага свята, якое пачало губляць папулярнасць яшчэ ў часы СССР.

Repost from Historyja
5 лістапада 1794 года наступіла капітуляцыя Варшавы, што было адным з апошніх актаў паўстання Касцюшкі супраць расійскіх акуп
+3
5 лістапада 1794 года наступіла капітуляцыя Варшавы, што было адным з апошніх актаў паўстання Касцюшкі супраць расійскіх акупантаў. Сталася так, таму што дзень раней 4 лістапада ў (пад)варшаўскай Празе адбылася Пражская разня. Расейцы пад камандаваннем Суворава пачалі помсціць забойствамі мірнага насельніцтва, у выніку чаго загінула ад 5-6 да нават 20 тыс. Тагачасны амбасадар Вялікабрытаніі ў Варшаве William Gardiner назваў забойства мірных жыхароў агідным, непатрэбным варварствам. Пазней генерал пісаў да сваёй царыцы Кацярыны II "Ура! Варшава наша!", якая ў гонар гэтай падзеі ўстанавіла крыж "За взятие Праги". У абароне Прагі прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку Якуб Ясінскі, які загінуў у дзень разні.

Украіна ўваходзіла ў склад ВКЛ да 1569 года, пакуль яе не завяло Польскае каралеўства. Так з'явілася Люблінская унія і Рэч Паспалітая. Як "вялікая дзяржава" Вялікае Княства Літоўскае зменшылася на 40% і стала толькі Беларусь і Літва? Гісторыя ад "Вусы Скарыны". Вядучы гістарычнай праграмы - Цімафей Акудовіч. Глядзіце ў новым выпуску праграмы па гісторыі Беларусі "Вусы Скарыны":

Repost from Спадчына
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месц
+1
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады. Надзейных сведчанняў пра выкананне расстрэлаў у Лошыцы няма, хоць яр стаў традыцыйным месцам мітынгаў на Дзяды. #Мінск #помнікі #знішчэнне

📌 Дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій у БССР Ігар Станкевіч склаў мап
📌 Дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій у БССР Ігар Станкевіч склаў мапу рэпрэсаваных і расстраляных з Воршы і вёсак Аршанскага раёна. 🔻 Мы пагаварылі з Госцем Рацыі пра гэтую мапу. https://racyja.com/by/hramadstva/ihar-stankevic-na-maej-mape-paznacy-veski-zycharou-z-jakich-rasstrelivali-u-vorsy/