1 270
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-1630 days
Posts Archive
Repost from De facto. Беларуская навука
Як у падручніках Беларусі, Украіны і Расіі адрозніваюцца погляды на Старажытнарускую дзяржаўнасць
Пра гэта піша расійскі гісторык Дзмітрый Сялькоў у адным з леташніх нумароў «Весніка Удмурцкага ўніверсітэта». У падручніках РФ і Беларусі погляды на з'яўленне старажытнарускай дзяржаўнасці вельмі падобныя, адзначае ён.
Адзінае значнае адрозненне – у беларускіх падручніках адным з цэнтраў нароўні з Кіевам і Ноўгарадам называецца Полацк (на здымку – помнік князю Усяславу Брачыславічу). Ва ўкраінскіх жа падручніках дзяржаўнасць пачынаецца не з Рурыка, а з Аскольда і Дзіра, г.зн. яна развіваецца без значнага варажскага ўплыву.
У расійскіх і, радзей, беларускіх падручніках асноўныя «пераломныя моманты» – рэформы Вольгі і прыняцце хрысціянства пры яе ўнуку Уладзіміру Святаславічу. Ва ўкраінскіх этапы развіцця да праўлення Уладзіміра – чарада рэформаў. Больш за тое, Старажытная Русь («Русь-Украіна») прэзентуецца як цэнтралізаваная дзяржава і, радзей, як імперыя. А таксама як «першая ўкраінская дзяржава» ў гісторыі.
📅 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона.
Сябра нашага Інстытута, палітолаг Андрэй Казакевіч тлумачыць, чаму гэтая дата можа прэтэндаваць на статус Дня Незалежнасці Беларусі - поруч з 25 сакавіка і 27 ліпеня.
🎥 Цалкам дыскусію пра тое, якая дата найбольш вартая адзначэння як Дзень Незалежнасці, можна паглядзець тут.
Па-англійску выйшла дакументальная кніга «Беларусь: твары супраціву»
У выдавецтве Academic Studies Press (ЗША) выйшаў зборнік «Belarus – Faces of Resistance». Кніга змяшчае інтэрв'ю (у тым ліку з Алесям Бяляцкім), матэрыялы круглых сталоў і выстаў, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі да, падчас і пасля пратэстаў 2020 года.
Зборнік павінен дапамагчы міжнароднай супольнасці зразумець сутнасць беларускіх падзей: іх гісторыю, кантэкст, дынаміку, глабальную ўзаемасувязь, а таксама іх наступствы і ўплыў. У кнізе – аповеды ўдзельнікаў, экспертаў-назіральнікаў, мастакоў, палітыкаў і навукоўцаў рэгіёна, якія разважаюць пра падзеі ў розных формах.
Рэдактар кнігі – Вольга Салаўёва (даследніца славянскай літаратуры ва Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні). Сярод аўтараў – Дэвід Марплз (Універсітэт Альбэрты) і драматург Андрэй Курэйчык.
Repost from NEXTA Live
Вы только посмотрите, СКОЛЬКО ЛЮДЕЙ было возле Площади!
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выкладае свой архіў у сеціва
Архіў сучаснага Віленскага беларускага музея ахоплівае перыяд за 1890-1950 гады. У сеціва ўжо выклалі 711 асобнікаў: гэта калекцыі паштовак, карэспандэнцыя, канспэкты, дзённікі, зборы гістарычных фотак, карціны, вышыванкі, малюнкі, малы пабытовы друк – рэцэпты, квіткі, кветкі, квітанцыі, ўлёткі, і таксама віленскія кнігі і часопісы 1920-1940 гадоў (гэтая частка праекта выкананая разам з kamunikat.org, кнігі выкладаюцца і на сайце фонда).
Гэта буйная частка ад усяго запланаванага падчас праекта лічбавання «Баркулаб». Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Наша Ніва
Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў
Аднаму з вядучых беларускіх музеяў бракуе прафесійных навукоўцаў, здольных працягваць працу з унікальнай спадчынай беларускага стараабрадніцтва і традыцыйнай нацыянальнай культуры, піша @shtodzien.
https://nashaniva.com/375138
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/375138
Куды падзеўся «плаваючы чыгуначнік» з Баранавіч?
Месяц таму ў сеціве завірусілася відэа з «плаваючым чыгуначнікам»: у Баранавічах скульптура літаральна паплыла па адной з цэнтральных вуліц з-за моцнай залевы. Што цяпер з інсталяцыяй?
Варта патлумачыць, што скульптура чыгуначніка з’яўляецца частка выставы-інсталяцыі «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гг.». Чым было выклікана прысваенне Баранавічам гэтага абсурднага звання наш канал ужо тлумачыў. На момант залевы выстава з фігурамі прадстаўнікоў працоўных прафесій знаходзілася ля ЗАГСа. Абсурднае рашэнне мела абсурдны працяг – адна з скульптур «паплыла».
Аднак затым выставу «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гг.» перанеслі да чыгуначнага Палескага вакзала (не блытаць з Цэнтральным вакзалам). Улады патлумачылі гэта тым, што на новым месцы з выставай зможа пазнаёміцца больш людзей. У фотарэпартажы мясцовай раёнкі фігуры чыгуначніка не відаць. Аднак карыстальнікі TikTok канстатуюць: «плаваючы чыгуначнік» знайшоў спакой ля Палескага вакзала (на ілюстрацыі).
+5
Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніны
Трыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Менскага метрапалітэна, які ўпершыню ў гісторыі постсавецкай Беларусі быў жорстка задушаны сілавымі метадамі. Нагодай стала па распараджэнні дырэктара аб адменене надбавак за безаварыйную працу і абразанне прэмій.
Спачатку былі ўгаворы вярнуцца на працу, потым пайшлі пагрозы аб звальненнях, затым прыбылі амапаўцы і пачаліся разгоны акцый, а следам – пайшлі звальненні. А яшчэ пад канец стачкі ўлады сабралі штрэйкбрэхераў – чыгуначных машыністаў з усёй Беларусі, а таксама прывезлі інструктараў з Расеі. А 21 жніўня 1995 года ўказам Лукашэнкі была прыпынена дзейнасць Свабоднага прафсаюза і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў метрапалітэне.
Цяжка сёння сабе ўявіць, што арганізатары страйку прафсаюзныя лідэры Генадзь Быкаў і Мікалай Канах атрымалі ўсяго па 10 содняў адміністрацыйнага арышту, а Уладзімір Макарчук - 15 содняў.
«Салідарнасць» узгадвае, як улады пачалі пераходзіць ад перамоваў – да дубінак.
IMBY прапануе ўспомніць падзеі 1999 года праз архіўныя кадры і знакавыя сюжэты. У новым выпуску згадваюцца трагічныя падзеі на Нямізе, Марш Свабоды, дзейнасць расійскіх неанацыстаў у Мінску, знікненні Захаранкі і Ганчара, а таксама фрагменты культурнага і медыйнага жыцця таго часу - ад “Хали-гали” да “Velcom”. Відэа варта паглядзець і падзяліцца, каб не забываць пра тое, што фармавала нашу нядаўнюю гісторыю.
Як у Латвіі судзілі беларусаў за «сепаратызм»: чым скончыўся рэзанансны працэс стогадовай даўніны
Гісторыя пачалася ў сакавіку 1924 года, калі школьны інспектар Азаліньш знайшоў у некалькіх беларускіх школах карты з этнаграфічнымі межамі Беларусі, якія ўключалі ў сябе і частку Латгаліі. За справу ўзялося Палітычнае Упраўленне, дзе заявілі аб планах беларусаў па аднаўленні БНР і адарванні тэрыторыі ад Латвіі. У школах прайшлі ператрусы, арыштавалі Канстанціна Езавітава, дырэктара Люцынскай гімназіі.
Праз год, у красавіку 1925-га, у Дзвінску (Даўгапілсе) судзілі 8 чалавек: адміністрацыю і настаўнікаў Люцынскай гімназіі (Канстанцін Езавітаў, Уладзімір Пігулеўскі, Міхаіл Іваноў) і Дзвінскай гімназіі (Ян Краскоўскі, Андрэй Якубецкі, Паўліна Мядзёлка-Грыб, Уладзімір Конц, Парфіры Жэрдзій).
У выніку суд пастанавіў: сепаратызму не было. Абвінавачаныя былі апраўданыя. Аднак ціск на беларускую культуру і адукацыю ў Латгаліі толькі ўзмацняўся. Да канца 1930-х з дзесяткаў беларускіх школ тут засталіся толькі адзінкі.
Як у Латвіі судзілі беларусаў за «сепаратызм»: чым скончыўся рэзанансны працэс стогадовай даўніны
Гісторыя пачалася ў сакавіку 1924 года, калі школьны інспектар Азаліньш знайшоў у некалькіх беларускіх школах карты з этнаграфічнымі межамі Беларусі, якія ўключалі ў сябе і частку Латгаліі. За справу ўзялося Палітычнае Упраўленне, дзе заявілі аб планах беларусаў па аднаўленні БНР і адарванні тэрыторыі ад Латвіі. У школах прайшлі ператрусы, арыштавалі Канстанціна Езавітава, дырэктара Люцынскай гімназіі.
Праз год, у красавіку 1925-га, у Дзвінску (Даўгапілсе) судзілі 8 чалавек: адміністрацыю і настаўнікаў Люцынскай гімназіі (Канстанцін Езавітаў, Уладзімір Пігулеўскі, Міхаіл Іваноў) і Дзвінскай гімназіі (Ян Краскоўскі, Андрэй Якубецкі, Паўліна Мядзёлка-Грыб, Уладзімір Конц, Парфіры Жэрдзій).
У выніку суд пастанавіў: сепаратызму не было. Абвінавачаныя былі апраўданыя. Аднак ціск на беларускую культуру і адукацыю ў Латгаліі толькі ўзмацняўся. Да канца 1930-х з дзесяткаў беларускіх школ тут засталіся толькі адзінкі.
Repost from NEXTA Live
⚡️ Лукашенко на МЗКТ кричат "Уходи!"
Repost from NEXTA
ЧТО ЭТО БЫЛО?
Тот самый момент, после которого Лукашенко начали кричать "Уходи".
Repost from Historyja
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласці, дзе жыла значная колькасць беларускага насельніцтва.
Repost from YouTube Беларусi
Ретро дня! 🎥
🤍 Показываем, как прекрасен был Минск 16 августа 2020 года с высоты птичьего полёта.
Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Кароткая гісторыя беларускай эміграцыі ад Мікіты Мелказёрава ў новым выпуску "Загляне Сонца"
Repost from De facto. Беларуская навука
Як англійскія рыцары загінулі падчас рэйда на ВКЛ
Пра крыніцазнаўчы патэнцыял англійскіх дакументаў для ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў выпраў Тэўтонскага (Нямецкага) ордэна супраць ВКЛ піша Алег Дзярновіч у свежым зборніку «Актуальные проблемы источниковедения». У сяр. XIV ст. прадстаўнікі арыстакратыі Англіі далучаліся да выправаў з мэтаю ўдасканалення вайсковага досведу ды выканання «хрысціянскага абавязку» па зломе супраціву язычнікаў.
У 1367 - 1368 гг. у такой выправе ўдзельнічала група прадстаўнікоў эліты графства Камбрыя. Крыніцы (лісты да сваякоў, дакументы пра спадчыну, ордэнскія хронікі) дазваляюць сцвярджаць, што адным з арганізатараў гэтай выправы быў Энтані дэ Люсі, 3-і барон Люсі.
На працягу 1367 - 1368 гг. асноўныя падзеі ваеннага супрацьстаяння паміж Нямецкім Ордэнам (ілюстрацыя: Palatno) і ВКЛ разгортваліся вакол Новага Коўна, літоўскага замка, закладзенага на нёманскай выспе Віргален, каля вусця Нявяжы ў Нёмане, ніжэй Коўна. Там верагодна і загінулі прынамсі тры англійскія рыцары.
Пра змены ў гістарычнай палітыцы ў Беларусі
Летась у польскім часопісе Rocznik Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej выйшла даследаванне Paweł Kuczura пра сітуацыю ў Беларусі з канца XX ст. да 2018 года. Аўтар канстатуе: у цэлым гістарычная палітыка ў Беларусі працягвае традыцыі савецкай – з акцэнтам на ВАВ і святкаваннем камуністычных святаў.
Аднак з 2014-га назіралася новая тэндэнцыя, выкліканая, хутчэй за ўсё, агрэсіяй РФ ва Украіне. Часткова змянілася стаўленне да гістарычных падзей (напрыклад, да абвяшчэння БНР у 1918-м і да сталінскіх рэпрэсій) і да перыяду ВКЛ. Змены адбыліся і ў тапанімічнай палітыцы: яны тычацца не назваў існуючых вуліц, а новых. У Мінску ва ўсіх новых мікрараёнах ёсць вуліцы з назвамі ў гонар дзеячаў беларускай гісторыі і культуры (Яна Чачота, Фердынанда Рушчыца, Браніслава Тарашкевіча і г.д.) – з акцэнтам на перыяд да СССР.
Разам з тым змены ў гістарычнай палітыцы сучаснай Беларусі хутчэй дапаўняюць, чым замяняюць карціну, якая склалася ў савецкі час, адзначае аўтар.
«Плынь была занадта моцная, каб яе можна было проста так з канцамі высушыць»
Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч — пра спадчыну 2020-га.
— Пяць гадоў таму я шчасліва пазбег пакутаў вызначэння паміж «старой» і «новай» апазіцыяй, бо для мяне да таго часу такога пытання не існавала. Усё было мной прадумана і пераасэнсавана за шмат гадоў да таго.
Адзінае толькі - ніяк не думаў, што гэты момант адбудзецца менавіта падчас выбараў 2020 года: яшчэ ў пачатку гэтага самага года быў упэўнены, што яны будуць прахаднымі і тэхнічнымі, як у 2015-м. "Ненацыянальнасць", небеларускамоўнасць і неантырасійскасць "новай апазіцыі" мяне ані не бянтэжыла. Бо я быў у курсе, што пераважная большасць беларусаў расейскамоўныя (маладзейшыя - нават далёка не ў першым пакаленні) і не толькі не вызнаюць, але нават паняцця не маюць пра эталонныя каштоўнасці беларускага нацыяналізму.
Цалкам меркаванне гісторыка можна прачытаць на яго старонцы ў фэйсбук.
Available now! Telegram Research 2025 — the year's key insights 
