1 267
订阅者
无数据24 小时
+17 天
+130 天
帖子存档
Repost from Беларуская афіша 🗓️
#19КРАСАВІКА || Экскурсія «Вільнюс як горад сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА»
Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў.
Між тым, Стары горад Вільнюса ўжо больш за 30 год уключаны ў Сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА як былы цэнтр ВКЛ ў перыяд з XIV да канца ХVIII ст., які аказаў глыбокі ўплыў на развіццё культуры і архітэктуры ў у шматлікіх краінах Усходняй Еўропы.
Нягледзячы на варожыя ўварванні і частковыя разбурэнні, тут ацалеў уражвальны комплекс будынкаў, пабудаваных у стылі готыкі, рэнесанса, барока і класіцызму. Захавалася сярэднявечная планіроўка, а таксама часткова прыроднае асяроддзе. Пра ўсё гэта мы і пагаворым з вамі на адпаведнай экскурсіі.
📅 19 красавіка. Пачатак экскусіі а 16-й гадзіне ад помніка Гедыміну на Катэдральным пляцы. Працягласьць каля 2 гадзінаў.
👉 Рэгістрацыя праз гугл-форму.
🎟️ Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраванні.
Repost from 🏰 Hrodna History
📖 Гродзенская фатографка і пісьменніца Святлана Несцярэнка выдала сваю ўжо другую гістарычную кнігу пра гродзенскія могілкі.
Кніга "Гродненские ангелы. Гродненский католический некрополь" расказвае пра каталіцкую частку старых гродзенскіх могілак. Выдадзеная амаль два гады таму першая кніга расказвала, адпаведна, пра праваслаўную частку пахаванняў.
Прэзентацыя новага выдання прайшла ў капліцы на могілках 15 красавіка.
Кніг зусім няшмат, наклад сціплы, таму тыя, хто хочуць набыць сабе ў бібліятэку асобнік, павінны як мага хутчэй скантактавацца з аўтаркай праз Facebook. Інакш усё раскупяць.
Святлана - вельмі актыўная гродзенка. Акрамя дзвюх кніг пра могілкі і гістарычнага рамана пра графа Валіцкага, яна таксама рабіла фота для апошняга выдання "Біяграфіі вуліц" і здымала кафляныя печы ў гродзенскіх камяніцах для магчымага будучага іх каталога.
Падпішыцеся на нас у Threads! Там таксама шмат цікавага і пасты не паўтараюцца з Telegram 😉
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📕 Пра жыццё і грамадскую дзейнасць беларусаў у часы Беларускай Народнай Рэспублікі ў Літве, Беларускі асобны батальён і асноўных беларускіх дзеячаў 1918-1940-ых гадоў, а таксама савецкіх агентаў уплыву – усё гэта ды шмат іншых цікавых звестак і гісторый з жыцця беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час змяшчае кніга “Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)” Госця Рацыі – доктара гісторыі, выкладчыка ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне Томаша Блашчака.
https://racyja.com/by/kultura/bacym-belaruskija-paraleli-padzej-1920-i-2020-hh-u-litve/
Repost from Наша Ніва
У архівах СБУ знайшліся дакументы, як савецкія спецслужбы завербавалі эмісара АУН, але ўкраінскае падполле гэта выкрыла і забіла здрадніка
Украіна адкрыла архівы савецкіх спецслужбаў. Гэта дазваляе пабачыць, якімі метадамі і з якім педантызмам чэкісты працавалі супраць падполля.
https://nashaniva.com/393097
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393097
Repost from De facto. Беларуская навука
Цімох Хведашчэня — атаман беларускага руху
Юры Грыбоўскі і Ніна Стужынская ў Białoruskie Zeszyty Historyczne (58) пішуць пра лёс Цімоха Хведашчэні. Ён нарадзіўся ў 1893 г. ці то ў Лунінецкім павеце, ці то ў Баранавічах. Падчас Першай сусветнай пад Крэвам і Смаргонню атрымаў раненне, быў узнагароджаны. У 1919 г. удзельнічаў у паўстанні ў Міры, трапіў у рукі бальшавікоў, але з надыходам палякаў далучыўся ў Барысаўскім павеце да дыверсійнага аддзела.
У 1920-м апынуўся ў шэрагах балахоўцаў, быў прызначаны атаманам «беларускага партызанскага атрада». Яго батальён удзельнічаў у баях з Чырвонай Арміяй у раёне Мазыра і Калінкавіч. Затым кіраваў партызанскім аддзелам, быў прыхільнікам пабудовы незалежнай беларускай дзяржавы. У 1944-м трапіў у Войска Польскае, але ў 1947-м арыштаваны. Вызвалены ў 1954-м, памёр у Варшаве ў 1977-м.
У адрозненні ад некаторых сваіх таварышаў па зброі Хведашчэня не згубіў свайго нацыянальнага аблічча пад ціскам жыццёвых абставін. Ён быў адным з нямногіх, каму ўдалося дажыць да старасці.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Чарнобыльскую аварыю ў кантэксце тэхнагеннай катастрофы і выпрабавання чалавечай цывілізацыі на здольнасць асэнсоўваць, памятаць і рабіць высновы разглядалі эксперты падчас круглага стала ў Вільні.
🔻 Дыскусія пад назвай «Выпрабаванне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасля» з удзелам прадстаўнікоў Альянсу “Зялёная Беларусь” і навукоўцаў прайшла 16 красавіка на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
https://racyja.com/by/sumezza/u-vilni-pravjali-kruhly-stol-na-temu-carnobylja/
Repost from Будзьма беларусамі!
🤩 У лапцях да прэзідэнта. Як беларусы выбіраліся на прыёмы ў Варшаву сто гадоў таму
Прыёмы беларусаў у Каралеўскім замку ў Варшаве — традыцыя, карані якой сягаюць значна глыбей за падзеі 2020 года. Архівы і газетныя хронікі Другой Рэчы Паспалітай захоўваюць нямала цікавых сюжэтаў пра тагачасныя прыёмы на высокім узроўні, у якіх удзельнічалі і нашыя продкі.
🤔 Напрыклад, сярод свецкіх навін міжваеннай сталіцы можна сустрэць адметныя фотаздымкі: жыхары беларускіх рэгіёнаў, сяляне ў нацыянальных строях, апыналіся на бліскучых паркетах высокіх кабінетаў Варшавы. Пра тое, як амаль стагоддзе таму беларускія сяляне з Палесся станавіліся гасцямі польскага прэзідэнта, завітвалі ў Сейм Польшчы і прыязджалі ў Варшаву з экскурсіямі, піша Мікалай Заяц.
Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Прафесарка Алена Глагоўская: Як пасля савецкага тэрору, так і пасля лукашызма надыдзе беларускае адраджэнне
«Інтэлігенцыю знішчалі, але Беларусь усё роўна адрадзілася ў 1990-я. Значыць, гэты працэс працягваецца і цяпер. І зноў будзе адраджэнне».
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3674283
Repost from Наша Ніва
Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках
Пра беларуса з Holden Road піша Сяргей Дубавец.
https://nashaniva.com/392996
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392996
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🏰 Каля Новага замка ў Гродне знайшлі рэшткі сцен XII стагоддзя. Вось пра што гэта сведчыць
Падчас добраўпарадкавання тэрыторыі Новага замка археолагі выявілі новыя гістарычныя знаходкі.
Пра што яны сведчуць? Чытайце на Hrodna.life
🏰
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/04/16/novy-zamak-znahodki/?utm_source=tg
Repost from De facto. Беларуская навука
Могілкі XVI ст. у Гродна сталі чацвёртым унікальным аб'ектам у Беларусі
На вуліцы Малой Траецкай у Гродне працягваюцца раскопкі старажытных могілак сярэдзіны XVI ст., знойдзеных пры будаўнічых работах. Ужо выяўлена больш за 100 пахаванняў, з іх 74 – цэлыя, паведаміла тэлерадыёкампанія «Гродна».
Па знойдзеных прадметах (дзве манеты былі адчаканеныя ў 1550-х) змаглі дакладна ўстанавіць узрост могілак – сярядзіна XVI ст. Пры гэтым у некропалі зафіксаваны два ярусы пахаванняў: паверх больш ранніх у XVII ст. былі зроблены новыя.
Знойдзеныя могілкі з-за значнай плошчы сталі чацвёртым падобным аб'ектам у Беларусі – пасля вялікіх старажытных могілак у Полацку, Белынічах, вёсцы Каматава Гродзенскага раёна, паведаміў прадстаўнік Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Вашанаў. Цяпер навукоўцы змогуць вывучыць дэмаграфічныя працэсы ў Гродна XVI - XVII стст.
Repost from Будзьма беларусамі!
💗 Як скласці свой радавод і... не спазніцца? 5 крокаў, якія варта зрабіць у першую чаргу
Як можна «спазніцца» са складаннем генеалагічнага дрэва? Мінулае ж застаецца ў нязменным стане, а значыць — можна пачаць праз 5, 10, 20 гадоў, праўда? Але нашы родныя, на жаль, не вечныя. Могілкі, дзядоўскія хаты ды нават сямейныя архівы — таксама... З чаго пачаць?
🗂 Кажуць, складанне радаводу — справа нятанная. Трэба замаўляць даследаванне ў архівах у спецаў, якія папросяць немалую суму. Але першыя (а магчыма, і найважнейшыя) крокі кожны можа зрабіць самастойна. Было б жаданне!
Расказваем пра 5 першых крокаў, якія дапамогуць вам у пошуку па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
🤍❤️🤍 “Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)”
📖 Прэзентацыя кнігі доктара гісторыі, выкладчыка ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне Томаша Блашчака прайшла ў Вільні. 15 красавіка яе прадставіў аўтар разам з выдаўцом Валерам Булгакавым у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.
📌 Паводле выдаўца кнігі Валер Булгакава, гэтая кніга выйшла ў вельмі цяжкіх варунках, у ёй шмат мапаў, фотаздымкаў, дакументаў.
Больш на сайце:
https://racyja.com/by/kultura/belarusy-u-litouskaj-respublicy-1918-1940/
Repost from Будзьма беларусамі!
🏛️ 🔫Гарматы, каскі і старадаўняе надмагілле: як музеі Магілёўшчыны сустракаюць наведвальнікаў
Знешняя рэпрэзентацыя музеяў грае немалую ролю, таму каля музеяў часта выстаўляюцца інфармацыйныя банеры, рэплікі экспанатаў, а часам і самі экспанаты. На Магілёўшчыне гэтая практыка часам даходзіць да межаў абсурду — і прайсці міма такіх лакацый проста немагчыма.
Каля будынкаў музеяў на Магілёўшчыне можна ўбачыць вайсковую тэхніку, элементы савецкай зброі, а часам і зусім нечаканыя рэчы кшталту старадаўніх надмагілляў ці якара. У выніку амаль кожны раённы цэнтр можа «пахваліцца» ўласнымі прыкладамі, мякка кажучы, неадназначнай музейнай эстэтыкі — аб’ектамі, што часцей выглядаюць недарэчнымі і малазразумелымі кампазіцыямі для наведвальнікаў.Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
15 красавіка 1943 году савецкімі партызанамі была спаленая вёска Дражна. Спалілі 37 хат і забілі 25 чалавек, у тым ліку 15 жанчын і дзяцей. Ніхто ня быў пакараны за злачынствы. У 2008 годзе людзі паставілі крыж, але яго прыбралі ўлады.
Спаленыя вёскі: чаго мы ня ведаем пра Беларусь у мінулай вайне: https://smarturl.click/VD1M4
Repost from Наша Ніва
«Плача і баіцца спаць па начах». Маці першакласніцы абурылася, што дзецям у 6 гадоў расказвалі, як у Хатыні спальвалі людзей
6‑гадовая дачка беларускі Юліі трапіла на ўрок малявання, дзе першакласнікам расказвалі пра спаленых жыўцом людзей у Хатыні і дзеці пасля малявалі карцінкі па тэме. Юлія расказала ў Threads, як спрабавала дамагчыся ад выкладчыцы тлумачэнняў.
https://nashaniva.com/392894
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392894
🎨 Аляксандра Бяльцова ў беларускай Вікіпедыі
Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар БІПГ, стварыў у беларускай Вікіпедыі артыкул пра Аляксандру Бяльцову — славутую латвійскую мастачку, якая разам са сваім мужам Раманам Сутам стала адной з заснавальніц латвійскага мадэрнізму. Цікава, што за яе вядомай біяграфіяй хаваецца і амаль незаўважаны беларускі сюжэт. Бяльцова ілюстравала беларускія народныя казкі «Камарок», рабіла малюнкі паводле беларускіх прыпевак, а яе кватэра ў Рызе, паводле ўспамінаў, была месцам сустрэч беларускіх і латгальскіх паэтаў. Ёсць таксама звесткі, што менавіта яна афармляла вокладку зборніка Алеся Салаўя «Мае песьні». Пры гэтым яе сувязі з беларускімі выданнямі часу нямецкай акупацыі фактычна сцёртыя з афіцыйнай біяграфіі. Што стаяла за гэтай супрацай — этнічная памяць (мастачка паходзіць з Суражу, зоны этнічнага памежжа), культурная блізкасць ці проста стратэгія выжывання? Гісторыя, якая заслугоўвае асобнага даследавання.
🌐 Артыкул у беларускай Вікіпедыі
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
«Гісторыя Беларусі стала для мяне апірышчам». Івулін пра тое, што дае яму сілу → https://smarturl.click/qBewd
Журналіст і аўтар YouTube-каналу «Загляне сонца» Аляксандар Івулін у інтэрвію праекту «Канапа» падзяліўся асабістым досьведам адкрыцьця беларускай ідэнтычнасьці і цікавасьці да гісторыі краіны.
«Занырнуць у гісторыю мне было вельмі цікава. Гэта проста „ваў“. У 30 з плюсікам гадоў можна адкрыць, што мы ж не ў лапцях.
Цалкам размову з Аляксандрам Івуліным глядзіце на YouTube
Ужо заўтра: дыскусія з нагоды 40-й гадавіны Чарнобыльскай аварыі
Катастрофа ў Чарнобылі 1986 года стала часткай транснацыянальнай гісторыі і паўплывала на жыццё многіх грамадстваў. Вайна Расіі супраць Украіны зноў актуалізавала памяць пра Чарнобыль і праблему бяспекі.
Пагаворым пра тое, якія вобразы катастрофы і жыцця пасля яе замацоўваюцца зараз ў грамадстве Беларусі, а якія застаюцца маргіналізаванымі, і як на гэты працэс уплываюць дзяржаўная палітыка, навука і культурныя практыкі. Важным аспектам стане таксама пытанне пра тое, як Чарнобыль працягвае прысутнічаць у ідэнтычнасці людзей, народжаных ужо пасля катастрофы.
Мадэрацыя:
Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене, Германія
Эксперткі ды эксперты:
Дэвід Роджэр Марплс, Універсітэт Альберты, Канада
Юля Цімафеева, Паэтка і перакладчыца, Берлін
Уводзіны:
Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы
Анлайн, 15 красавіка 2026, 18.00 (Берлін)/19.00 (Мінск)
Мова: беларуская і ангельская
🔗Рэгістрацыя па спасылцы
Repost from De facto. Беларуская навука
Якія рэлігійныя абавязкі былі ў гарадзенскіх мяшчан XVI - XVII ст.
Наталля Сліж у апошнім нумары часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд» піша: калі на пачатку XVI ст. у Горадні дамінавалі праваслаўныя храмы, то затым пры падтрымцы манархаў і шляхты склалася перавага каталіцкай канфесіі, праваслаўных храмаў не засталося – былі толькі ўніяцкія.
Статуты рамесніцкіх цэхаў рэгулявалі і рэлігійныя пытанні. Напрыклад, статут для краўцоў і шаўцоў 1570 г. абавязваў прысутнічаць рамеснікаў з сем’ямі на набажэнствах у Фарным касцёле, не працаваць на рэлігійныя святы. Згодна са статутамі гарбарскага (1593) і рэзніцкага (1593) цэхаў, усе браты кожную пятніцу былі абавязаны наведваць каталіцкія набажэнствы, даваць мёд і воск на парафіяльны касцёл. За парушэнне нормаў статута прызначаліся грашовыя пакаранні.Для прыняцця ў цэх рамеснікі мусілі быць хрышчанымі.
Аднак не захавалася дакументаў, якія б сведчылі, як рэлігійныя наказы выконваліся. Пры гэтым захоўвалася вера ў чараўніцтва як перажытак паганства.
