1 267
Subscribers
No data24 hours
+17 days
+130 days
Posts Archive
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
«Аўкцыённы кантроль»: Мінкульт абяцае маніторыць сусветныя таргі. Але ці вернуцца рарытэты дадому?
Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін. Паводле яго слоў, ведамства выбудавала сістэму маніторынгу замежных антыкварных аўкцыёнаў.
Дзмітрый Шляхцін падкрэсліў, што асноўны акцэнт будзе зроблены на рэстытуцыі — вяртанні незаконна вывезеных каштоўнасцей, асабліва тых, што зніклі падчас войнаў:
«Мы выбудавалі сістэму маніторынгу замежных антыкварных аўкцыёнаў, якая будзе дазваляць своечасова адсочваць з’яўленне тых ці іншых прадметаў. Мы будзем глядзець не толькі на аб’екты рэстытуцыі, але і на ўсе культурныя каштоўнасці, якія так ці інакш звязаны з Беларуссю».
Заява пра «сістэмны маніторынг» гучыць прывабна, але гісторыя апошніх дзесяцігоддзяў паказвае, што галоўнай перашкодай у выкупе рарытэтаў быў не «брак інфармацыі», а адсутнасць волі і грошай у патрэбны момант. Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Белсат
✊ 31 год галадоўцы дэпутатаў у Вярхоўным Савеце
У 1995-ым годзе дэпутаты апазіцыі ў Вярхоўным Савеце абвясцілі галадоўку супраць рэферэндуму – таго самага, які змяніў сімволіку і статус мовы. Уначы дэпутатаў сілай вывелі і збілі спецназаўцы проста ў будынку парламенту.
Палітык Сяргей Навумчык называе тыя падзеі «пераломным момантам», пасля якога Беларусь пачала губляць сваю нацыянальную аснову.
🔗 Як галадоўка стала апошняй спробай спыніць курс краіны – чытайце ў матэрыяле
📌 Чытаць з Беларусі
Repost from Historyja
+1
Ордэн Кастуся Каліноўскага
13 красавіка 1995 года Вярхоўны Савет XII склікання зацвердзіў дзяржаўную ўзнагароду, якой стаў Ордэн Кастуся Каліноўскага. Аднак такая ўзнагарода ідэалагічна не пасавала новай лукашэнкаўскай уладзе, ніхто яе не атрымаў, а сам ордэн быў скасаваны ў 2004 годзе.
Выйшла кніга крыніц па гісторыі Полацкага калегіума
Беларускі інстытут у Празе паведаміў пра выхад новай кнігі — Fontes Historiae Collegii Polocensis Societatis Iesu 1579–1611 = Крыніцы па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса 1579–1611. Кніга выйшла ў варшаўскім навуковым выдавецтве Campidoglio.
Гэта першае ў беларускай гістарыяграфіі комплекснае выданне крыніц, што паўсталі ў езуіцкім асяродку Полацка напрыканцы XVI - пачатку XVII стагоддзя. У том увайшлі як вядомыя, так і раней неапублікаваныя лацінскія дакументы, якія сёння захоўваюцца ў архівах розных краін Еўропы. Сярод іх — litterae annuae, гісторыі заснавання Полацкага калегіума, кароткія каталогі, а таксама навуковыя каментарыі, археаграфічныя апісанні і беларускія пераклады лацінскіх тэкстаў.
Гэтае выданне дазваляе лепш убачыць штодзённае жыццё Полацка таго часу, канфесійную канкурэнцыю, развіццё адукацыі і культурныя працэсы вачыма саміх езуітаў.
Прэзентацыі кнігі яшчэ плануюцца, але набыць яе ўжо можна цяпер па спасылцы
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Больш за віншаванне: як велікодная паштоўка яднае беларусаў праз стагоддзі і краты
Як віншавалі і віншуюць беларусы адзін аднаго з Вялікднём? Сабралі для вас асаблівую візуальную падборку: ад рэтра-паштовак паваеннай эміграцыі, што захоўвалі сувязь з домам праз акіян, да кадраў сучасных майстроў фатаграфіі і кранальных сямейных рэліквій — такіх, як прабабулін рушнік на здымку Валярыны Куставай.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Наша Ніва
На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»
На Кальварыйскіх могілках адшукалі занядбанае пахаванне Віктара Зелязея — чалавека, у кватэры якога праходзіў з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады і які захоўваў пячатку першай беларускай партыі.
https://nashaniva.com/392674
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392674
18 красавіка суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю гісторыка Міколы Волкава «Гісторыя і архітэктура Наваградскага замка ў ХІV-ХVІІІ стст.»
Наваградак займае вельмі важнае месца ў гісторыі Беларусі і часта ўспрымаецца як адна з першых сталіц Вялікага Княства Літоўскага, а сімвалам гэтага з’яўляецца яго замак, які наўпрост ахутаны легендамі і міфамі. Пры гэтым за прыгожымі легендамі з цяжкасцю праглядаецца рэальнае мінулае замка, не хапае мала дакладных звестак пра яго гісторыю і архітэктуру. Гэта звязана ў першую чаргу з недахопам крыніц і ў прыватнасцю адсутнасцю поўных інвентарных апісанняў замка. Тым не менш збіранне і ўважлівы аналіз асобных урыўкавых звестак пра помнік, а таксама разгляд яго гісторыі ў кантэксце развіцця абарончай і рэзідэнцыйнай архітэктуры ВКЛ дазваляюць больш дакладна рэканструяваць яго вобраз у розныя эпохі і ацаніць значэнне для гісторыі Беларусі.
18 красавіка, 19.30-21.00
Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)
Анлайн-трансляцыя ў зуме — зарэгістравацца па спасылцы
У Беластоку пройдзе прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ
17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.
Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
З кнігі можна даведацца:
• колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;
• якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў;
• якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;
• якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;
• што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;
• чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн
📆17 красавіка 2026, 18:00-20:00 (CET)
📍Беларускі хаб «Новая Зямля» (Białystok, ul. św. Rocha 5/32)
Repost from Белсат
💬 «Ёй дзесяцігоддзямі прыйшлося даводзіць там, дзе яна жыла – у Францыі, Іспаніі, Канадзе – што беларусы – гэта адрозны ад расейцаў народ»
Сёння спаўняецца 90 гадоў жывой легендзе беларускага руху XX стагоддзя – старшыні Рады БНР у выгнанні Івонцы Сурвіле.
Ейны намеснік Сяргей Навумчык упершыню ўбачыў спадарыню Сурвілу на пачатку 90-х гадоў у Менску, калі яна пасля амаль 60-гадовай эміграцыі прыехала ў Беларусь як мастачка.
Пра далейшую супрацу з Івонкаю Сурвілаю ды пра якасці ейнага характару, што дапамагаюць прасоўваць ідэі беларушчыны па ўсім свеце, спадар Навумчык расказаў у размове з «Белсатам».
🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
✅ Тут тэкст даступны для чытачоў з Беларусі
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+1
Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе імаверна знаходзяцца парэшткі князя Вітаўта → https://smarturl.click/ggeoB
Парэшткі Вітаўта, верагодна, знаходзяцца ў віленскай архікатэдры. Пра гэта сёньня ў Сейме заявіў дасьледчык Саўлюс Подзярыс, перадае LRT.
Каб праверыць гэтую вэрсію, навукоўцы зьбіраюцца ўзяць ДНК прадстаўнікоў гэтай княскай дынастыі, пахаваных у Кіева-пячорскай лаўры. Раней гэта было немагчыма, бо лаўра належала Маскоўскаму патрыярхату, сказаў гісторык Альвідас Нікжэнтайціс.
40 гадоў пасля Чарнобыля: ад асабістага досведу да калектыўнай памяці
Катастрофа ў Чарнобылі 1986 года стала часткай транснацыянальнай гісторыі і паўплывала на жыццё многіх грамадстваў. Вайна Расіі супраць Украіны зноў актуалізавала памяць пра Чарнобыль і праблему бяспекі.
Пагаворым пра тое, якія вобразы катастрофы і жыцця пасля яе замацоўваюцца зараз ў грамадстве Беларусі, а якія застаюцца маргіналізаванымі, і як на гэты працэс уплываюць дзяржаўная палітыка, навука і культурныя практыкі. Важным аспектам стане таксама пытанне пра тое, як Чарнобыль працягвае прысутнічаць у ідэнтычнасці людзей, народжаных ужо пасля катастрофы.
Мадэрацыя:
Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене, Германія
Эксперткі ды эксперты:
Дэвід Роджэр Марплс, Універсітэт Альберты, Канада
Юля Цімафеева, Паэтка і перакладчыца, Берлін
Уводзіны:
Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы
Анлайн, 15 красавіка 2026, 18.00 (Берлін)/19.00 (Мінск)
Мова: беларуская і ангельская
🔗Рэгістрацыя па спасылцы
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
10 красавіка 1942 адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы пад Магілёвам, За дзень загінула 2-3 тысячы чалавек. Падзеі яшчэ называлі Магілёўскім цунамі.
У красавіку 1942 г. у акупаваным Магілёве раптоўна прарвала чыгуначную грэблю на рацэ Дубравенцы, магутная хваля затапіла частку гораду, вада зносіла пабудовы і тэхніку. Сучасныя дасьледнікі лічаць гэтую паводку адной з найбуйнейшэх тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі.
Гісторыі незвычайнага надвор’я і кліматычных анамалій на тэрыторыі Беларусі: https://smarturl.click/Remwb
Repost from De facto. Беларуская навука
Пра захоп Кіева войскам ВКЛ у 1651 г.
Пра гэта піша Андрэй Гурбік у навуковым зборніку «Украіна ў геапрасторы сярэднявечнай і ранняй мадэрнай эпохі цывілізацый» (2025 г.) Значнымі эпізодамі паўстання Багдана Хмяльніцкага сталі падзеі 1651 г., калі войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла здзейсніла паход ва Украіну.
Пасля перамогі ў бітве пад Лоевам у ліпені войска ВКЛ захапіла дрэнна абаронены Кіеў (на ілюстрацыі – уезд Радзівіла праз Залатыя вароты, малюнак Абрахама ван Вестэрфельда). Але прасунуцца на поўдзень казацкай Украіны не змагло і праз месяц адступіла.
Хмяльніцкі не мог вызваліць украінскія землі, а Рэч Паспалітая – разграміць казакоў, таму ў верасні быў падпісаны цяжкі для ўкраінскага боку Белацаркоўскі мір. Тэрыторыя Украінскай дзяржавы змяншалася да памераў Кіеўскага ваяводства, а колькасць казакоў скарачалася з 40 тысяч да 20. Але атрымалася дамагчыся захавання Украінскай дзяржавы, а гетманаўская стаўка з аптымізмам будавала грандыёзныя планы супраціву Рэчы Паспалітай, піша Гурбік.
У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве
15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.
Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.
Гэтая кніга:
- пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
- пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
- пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
📆15 красавіка (серада), 18:30-19:30
📍Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
Repost from Новы Час
Сымона дэ Бавуар — адна з галоўных постацяў фэмінізму ХХ стагодзьдзя — нарэшце гучыць па-беларуску.
Да 40-годзьдзя яе сьмерці выходзяць адразу дзьве кнігі: пераклад “Вельмі лагоднай сьмерці” і зборнік “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”.
Пра што яны і чаму гэта важна
Чытаць без VPN
Самуэль Багуміл Ліндэ ў беларускай Вікіпедыі
Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар БІПГ, падрыхтаваў новы артыкул для беларускай Вікіпедыі. Гэтым разам ён прысвечаны Самуэлю Багумілу Ліндэ — славутаму польскаму славісту, лексікографу, лінгвісту, перакладчыку, бібліёграфу, педагогу і бібліятэкару, аўтару манументальнага «Слоўніка польскай мовы».
Для беларусістыкі постаць Ліндэ мае прынцыповае значэнне. Менавіта ён першым з польскіх навукоўцаў ужыў выраз «беларуская мова» яшчэ ў 1816 годзе. Ліндэ таксама аналізаваў мову Літоўскіх статутаў і мову Бібліі Скарыны.
🌐Прачытайце артыкул у беларускай Вікіпедыі
Repost from Будзьма беларусамі!
🔍 На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле
У цэнры Гродна на вуліцы Малой Траецкай археолагі працягваюць даследаваць невядомыя могілкі канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Сярод больш чым двух дзясяткаў пахаванняў навукоўцы знайшлі парэшткі, якія могуць належаць маці і дзіцяці, пахаваным разам, піша «Наша Ніва».
Як расказала Гродзенскаму тэлебачанню малодшая навуковая супрацоўніца аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Віннікава, за тыдзень работ на аб’екце было ўскрыта і вынята 22 пахаванні. Сярод пахаваных — жанчыны, дзеці і мужчыны, што пацвярджае: гэта тыповыя гарадскія могілкі.Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from De facto. Беларуская навука
Якім бачылі нацыянальны стыль ў архітэктуры БССР 1920-х
Ілля Вярбіла ў апошнім мінулагоднім нумары часопіса «Навука і інавацыі» піша: у сяр. 1920-х намаганнямі супрацоўнікаў Інбелкульту і архітэктараў быў пабудаваны невялікі шэраг будынкаў, у якіх выкарыстоўваўся беларускі стыль. Існавалі два варыянты яго трактоўкі: гістарычны (з замкавымі матывамі) і этнаграфічны (з арнаментамі).
Найбольш маштабнае будаўніцтва ў першым напрамку было рэалізавана на чыгунцы. Планы прадугледжвалі збудаванне трох ключавых вакзалаў у беларускім стылі: галоўнага ў Мінску (на месцы былога Брэсцкага) і на памежных станцыях Негарэлае і Бігосава. Два апошнія былі рэалізаваны. На здымку – вакзал у Бігосава (Верхнядзвінскі раён), пабудаваны ў 1926 - 1927 гг.
З пачатку 1930-х працы па стварэнні беларускага стылю ў архітэктуры былі згорнуты. Асобныя спробы рэалізацыі захаваліся ў этнаграфічным падыходзе – з выкарыстаннем народнага геаметрычнага арнаменту ў аздабленні асобных збудаванняў, спалучэннем яго з савецкай неакласікай.
Анлайн-лекцыю да гадавіны памяці Ларысы Геніюш – выбітнай паэткі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы савецкага ГУЛАГа.
З лекцыі вы даведаецеся:
- хто і як дапытваў Ларысу Геніюш у Мінскай «Амерыканцы»?
- чаму ў ГУЛАГу яе называлі Маці?
- што тады азначалі лагерныя «ксівы»?
- як пахаванне Ларысы Геніюш стала адной з самых масавых недзяржаўных акцый у Беларусі?
Лекцыю прачытала Валерыя Чарнаморцава – віленская экскурсаводка, магістарка гуманітарных навук і стваральніца Віртуальнага музею савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі.
https://www.youtube.com/live/VOWx-Ci-EX4?si=VT-YBDzXbWVhVsld
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Рыхтуецца да выдання кніга «Старажытны Берасць. Атлас крэпасці Брэст-Літоўск. Том I» з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава
Вядомы беларускі мастак-графік стварае для будучага выдання мастацка-гістарычныя рэканструкцыі старажытнага Бярэсця. На новым малюнку кніжны ілюстратар выяўвіў Берасць 1279 года, пракаментаваўшы выяву матэрыяламі з летапісаў, якія знайшлі гісторыкі.
"...Ва ўсходняй частцы дзядзінца, дзе, верагодна, існаваў двор князя або яго намесніка была збудавана мураваная абарончая вежа – “стоўп”. Яна была квадратнай у плане, памерам, магчыма, 5,9×6,3 м, а таўшчыня сцен магла дасягаць 1,3 м.У другой палове ХІІІ ст. падобныя вежы былі ўзведзены і ў іншых раёнах Галіцка-Валынскай дзяржавы, а таксама суседніх з ёй беларускіх землях-княствах. У літаратуры гэтыя збудаванні акрэсліваліся як “вежы валынскага тыпу” або “вежы-данжоны”, але ў сучасных навуковых даследаваннях яны адносяцца да вежаў тыпу “бергфрыд”, пашыраных у нямецкіх і польскіх землях...».
