en
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Open in Telegram

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Show more
751
Subscribers
No data24 hours
+37 days
+230 days
Posts Archive
Украінцы з’язджаюць з Польшчы — усё часьцей выбіраюць Чэхію Колькасьць украінцаў з часовай абаронай у Польшчы працягвае зьмян
Украінцы з’язджаюць з Польшчы — усё часьцей выбіраюць Чэхію Колькасьць украінцаў з часовай абаронай у Польшчы працягвае зьмяншацца. Паводле апошніх дадзеных Eurostat, на канец чэрвеня 2026 году ў Польшчы заставалася 961,2 тыс. чалавек з часовай абаронай — на 6,3 тыс. менш, чым месяцам раней. Пры гэтым у Чэхіі колькасьць вырасла да 390,8 тыс., у Нямеччыне — да 1,286 млн. Такім чынам, Польшча губляе частку ўкраінскіх уцекачоў, а Чэхія застаецца адным з галоўных напрамкаў пераезду. На кожную 1000 жыхароў Чэхіі прыпадае ўжо 35,8 украінца з часовай абаронай — найвышэйшы паказьнік у ЭЗ. Пры гэтым украінцы па-ранейшаму складаюць пераважную большасьць — 98,5% усіх атрымальнікаў часовай абароны ў ЭЗ. Прычыны міграцыі могуць быць рознымі, але сам трэнд відавочны: частка ўкраінцаў пераглядае выбар краіны для жыцьця ў Эўропе.

«Шахед» патрапіў непасрэдна ў кабінэт в.а. кіраўніка СБУ Яўгена Паклада у цэнтральнай будынку Службы бясьпекі ў Кіеве, – Зяле
«Шахед» патрапіў непасрэдна ў кабінэт в.а. кіраўніка СБУ Яўгена Паклада у цэнтральнай будынку Службы бясьпекі ў Кіеве, – Зяленскі.

🇵🇱 У Польшчы з’явіўся Kufar.pl — сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе мо
🇵🇱 У Польшчы з’явіўся Kufar.pl — сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць і купляць рэчы, прапаноўваць паслугі, шукаць працу, жыльлё і кліентаў. Па прынцыпе працы Kufar.pl — фактычна польскі аналаг беларускага Kufar.by, але гэта важна падкрэсліць: новы сайт не з'яўляецца філіялам беларускага Куфара, а ўяўляе сабой асобны праект. Як распавёў стваральнік сэрвісу выданьню MOST, ідэя ўзнікла з жаданьня зрабіць пляцоўку, дзе беларусы ў Польшчы маглі б не толькі нешта прадаць ці набыць, але і знаходзіць сваіх, абменьвацца інфармацыяй ды знаёміцца. Таму на Kufar.pl ёсць нават асобны раздзел «Супольнасьць» для мерапрыемстваў, сустрэч і іншых ініцыятываў. Аб’явы можна размяшчаць бясплатна і без рэгістрацыі. На сайце даступныя беларуская, польская, украінская і ангельская мовы. Сэрвіс ужо напаўняецца першымі аб’явамі з розных гарадоў Польшчы.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4 верасьня правядуць у варшаўскай
У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4 верасьня правядуць у варшаўскай беларускай краме Vyraj вечар пад назвай «Ворша вядзе да Беларусі». Гасьцям вечара абяцаюць кнігі, песьні і размовы.  Месца правядзеньня вечара — крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12. Пачатак а 19:00 паводле варшаўскага часу.

У чым сутнасьць збору "1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны"? Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі, а таксама пра тое, куды пойдуць сабраныя сродкі. Глядзіце размову на Варце. https://youtu.be/l6ceJdsgkjM

У чым ідэя збору "1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны"? Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі, а таксама куды пойдуць сабраныя сродкі. Глядзіце на Варце. Падтрымаць збор можна па спасылцы: https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine https://youtu.be/l6ceJdsgkjM

У чым ідэя збору "1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны"? Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі, а таксама куды пойдуць сабраныя сродкі. Глядзіце на Варце. https://youtu.be/l6ceJdsgkjM

Гібрыдная вайна Расеі супраць Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі с
Гібрыдная вайна Расеі супраць Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі сур’ёзных інцыдэнтаў з крытычнай інфраструктурай. — Брандэнбург: каля падстанцыі Turnow-Preilack невядомыя запусьцілі больш за дзясятак самаробных ракета-падобных прыстасаваньняў у высакавольтныя лініі. Два разы атрымалася выклікаць кароткае замыканьне. Адбыўся аварыйны прыпынак аднаго блёку Jänschwalde. — Паўночны Райн — Вэстфалія: на падстанцыі Amprion у Bergheim адбылося кароткае замыканьне, некалькі лініяў выйшлі з ладу. Часова спыніліся 5 вугальных энэргаблёкаў агульнай магутнасьцю 4200 МВт. Агульнага адключэньня электрычнасьці не адбылося. Паліцыя лічыць інцыдэнт наўмыснай дывэрсіяй. — Ляйпцыг: Нямеччына афіцыйна заявіла, што за спробай атакі дронамі з выбухоўкай на аэрапорце Leipzig/Halle 4 жніўня стаіць Расея. Паводле нямецкіх сьпецслужбаў, гаворка ідзе пра апэрацыю, зьвязаную з расейскімі дзяржаўнымі структурамі. — Аўгсбург: каля галоўнага вакзалу адбыўся выбух. Пацярпелі 17-гадовая дзяўчына і 18-гадовы хлопец, абодва атрымалі лёгкія акустычныя траўмы. Прычыны і матыў пакуль невядомыя. Нямецкія ўлады ўжо адкрыта гавораць пра пагрозу гібрыдных атакаў. Гэта ўжо ня толькі кібэратакі і прапаганда. У поле супрацьстаяньня ўваходзяць электрасеткі, аэрапорты, транспарт і іншая крытычная інфраструктура. Гібрыдная вайна становіцца ўсё менш «гібрыднай» — і ўсё больш матэрыяльнай.

📉 Акцыі маскальскіх авіякампаній адрэагавалі падзеньнем на заяву Зяленскага пра закрыцьцё расейскай паветранай прасторы.
📉 Акцыі маскальскіх авіякампаній адрэагавалі падзеньнем на заяву Зяленскага пра закрыцьцё расейскай паветранай прасторы.

⚡️ Маскальскае неба становіцца цалкам небяспечным Сёньня мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае маскальскі паветраны прастор, кожнага страхоўніка, усіх, хто яшчэ карыстаецца ключавымі маскальскімі аэрапортамі: маскальскае неба становіцца цалкам небясьпечным, — заявіў Зяленскі ў вячэрнім звароце. Важна, каб гэта пачулі адпаведныя авіякампаніі, якія зараз лётаюць у аэрапорты, перш за ўсё, Масквы, Санкт-Пецярбурга й у іншыя ключавыя маскальскія напрамкі. Міністэрства замежных справаў Украіны й адпаведныя нашы інстытуцыі перададуць поўную інфармацыю міжнародным структурам аб небясьпеках у маскальскім небе.

На старых Лошыцкіх могілках у Мінску пад выглядам "добраўпарадкаваньнем" зьнішчаюць беларускую культурную спадчыну — аўтэнтыч
+6
На старых Лошыцкіх могілках у Мінску пад выглядам "добраўпарадкаваньнем" зьнішчаюць беларускую культурную спадчыну — аўтэнтычныя надмагільлі, фотаздымкі і крыжы Гэты некропаль, заснаваны яшчэ ў 1821 годзе, з'яўляецца адным з нешматлікіх захаваных у Мінску ўзораў вясковых могілак. За мінулае стагоддзе тут сфарміраваўся ўнікальны пласт пахаваньняў з саматужнымі помнікамі 1930-1950-х гадоў, а таксама арыгінальнымі каванымі крыжамі. Цяпер усяго гэтага ўжо няма. На месцы гістарычных помнікаў, агароджаў і крыжоў, якія проста выкідваюцца як смецьце, з'яўляецца голая зямля з аднолькавымі шэрымі плітамі («падгалоўнікамі»). Камунальныя службы зразаюць усе агароджы і дэмантуюць старыі надмагільлі, замяняючы іх на аднолькавыя танныя шэрыя пліты, так званыя «падгалоўнікі». З’яўляецца абсалютна нехарактэрны для традыцыйных беларускіх могілак ландшафт. Кожны стары крыж, фотамедальён ці нават саматужная агароджа з'яўляюцца матэрыяльнымі сьведкамі эпохі. Цяпер жа мы назаўжды губляем цэлы пласт пахавальнай культуры. Традыцыйныя хрысьціянскія сімвалы (крыжы) замяняюцца на безаблічныя свецкія таблічкі. Ніякай памяці пра тое, ці тут пахаваны хрысціянін, ці атэіст, не застаецца. Фотамедальёны ніхто не паўтарае на падгалоўніках, яны проста ідуць на сметнік, а пры пераносе надпісаў на плітах часта з'яўляюцца фактычныя памылкі ў імёнах і датах. На жаль, гэта ўжо сістэмная практыка для Мінска. Па такой жа схеме «татальнай падгалоўнікізацыі» раней былі зьнішчаныя Крупецкія і Вайсковыя могілкі, а цяпер гэты канвеер па ўніфікацыі дабраўся і да Козыраўскіх і Лошыцкіх могілак. Працягваецца зьнішчэньне ўсіх праяваў беларускай культуры. Крыніца: канал "Спадчына"

Адно з найстарэйшых беларускіх выдавецтваў прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» Выдавецтва «Тэхналёгія» дзейнічала з 1988 го
Адно з найстарэйшых беларускіх выдавецтваў прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» Выдавецтва «Тэхналёгія» дзейнічала з 1988 году і было адным з найстарэйшых незалежных беларускіх выдавецтваў. Яно выдавала навуковую, гістарычную, мастацкую і навукова-папулярную літаратуру на беларускай мове. У лютым 2026 году ў Менску прайшлі масавыя затрыманьні выдаўцоў і распаўсюднікаў беларускіх кніг. Сярод затрыманых былі заснавальнік «Тэхналёгіі» Вацлаў Багдановіч, ягоная жонка Алена, дочкі Антаніна і Вікторыя, а таксама галоўны рэдактар выдавецтва Зьміцер Санько. У красавіку Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзеяньне пасьведчаньня распаўсюдніка друкаваных выданьняў «Тэхналёгіі». 10 чэрвеня Эканамічны суд Менску прызнаў выдавецтва «экстрэмісцкай арганізацыяй». У пералік «экстрэмісцкіх фармаваньняў» яго дадалі пазьней. Пасьля амаль чатырох дзесяцігодзьдзяў працы «Тэхналёгія» стала ахвярай перасьледу беларускай культуры ў Беларусі.

Беларуская валанцёрка ва Ўкраіне Алена Жаркевіч запускае кампанію "Адзін беларус — адзін эўра для Ўкраіны" Ідэя вельмі проста
Беларуская валанцёрка ва Ўкраіне Алена Жаркевіч запускае кампанію "Адзін беларус — адзін эўра для Ўкраіны" Ідэя вельмі простая — кожнаму неабыякаваму беларусу ахвяраваць абсалютна нязначную сумму — усяго 1 эўра. Каб паказаць колькі нас, беларусаў, якім не ўсё роўна і якія падтрымліваюць Украіну. Даслаць свой "1 эўра" можна тут: https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine Стваральніца кампаніі піша: "Мы вельмі шмат гаворым пра Украіну. Пра падтрымку. Пра салідарнасьць. Пра тое, што мы разам. Але ці дастаткова мы паказваем падтрымку справамі? Нас, беларусаў, якія пасля 2020 года былі вымушаныя з'ехаць з краіны, — сотні тысяч. Я хачу прапанаваць вельмі простую рэч. 🤍❤️🤍 Адзін беларус — адзін еўра для Украіны Не 10 еўра. Не 30. Не 100. ❗️Усяго адзін еўра.❗️ Але ад кожнага, хто можа і хоча далучыцца. Навошта? Каб мы маглі не проста сказаць, што нас шмат. А паказаць гэта лічбай. Колькі беларусаў сёньня сапраўды гатовыя падтрымаць Украіну? Колькі з нас жывуць за мяжой, удзельнічаюць у ініцыятывах, арганізуюць дапамогу, ладзяць сустрэчы, робяць гучныя заявы? А колькі проста сядзяць дома і думаюць: «А што я магу зрабіць?» Дык вось. Можна зрабіць вельмі простае. ❗️Адзін еўра. І рэпост гэтага збору. Калі далучыцца 100 тысяч чалавек — гэта ўжо 100 тысяч еўра. Калі нас будзе 300 тысяч — гэта ўжо 300 тысяч еўра. Гэта важна ня толькі як дапамога Украіне. Гэта яшчэ і магчымасьць паказаць самім сабе, наколькі мы можам быць самастойнымі. Сапраўдная самастойнасьць пачынаецца менавіта з гэтага — з разуменьня, што калі кожны з нас можа даць зусім няшмат, разам мы можам зрабіць вельмі шмат. І сёньня мы можам паспрабаваць гэта на простай справе — дапамозе Украіне. Што да таго, куды пойдуць грошы. Я прапаную зрабіць адкрытае галасаваньне. Мы можам выбраць адзін канкрэтны збор або падзяліць сабраныя сродкі паміж падраздзяленьнямі, дзе сёньня ваююць беларусы, і проста перадаць грошы непасрэдна ім. А далей хай хлопцы самі вырашаюць, што ім цяпер найбольш патрэбна. Платформа дапамогі не бярэ сабе працэнтаў і камісій за збор. Гэта значыць, што ўся сабраная сума пойдзе на дапамогу. Таму давайце паспрабуем. Не проста сабраць грошы. А паказаць, што мы ўмеем аб'ядноўвацца не толькі вакол слоў. Што нас сапраўды шмат. Давайце пакажам не толькі Украіне, але і самім сабе, на што мы здольныя, калі перастаём чакаць дапамогі і пачынаем дзейнічаць самі" Увага: просім устрымацца ад пераводаў з Беларусі ў мэтах бясьпекі. Даслаць свой "1 эўра" можна па спасылцы: https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine

54) Імя не разгалошваецца (26.7.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2675 55) «Жвір» (31.7.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://belsat.eu/85243931/ih-uzho-amal-70-belarusy-yakiya-zaginuli-za-ukrainu 56) Імя не разгалошваецца (31.7.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2675 57) Імя не разгалошваецца (31.7.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2675 58) Міхайло «Мінск» (5.8.2023) 2-і Інтэрн. Легіён. Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/32558934.html 59) Аляксей «Беларус» Маркварт (14.11.65–16.8.2023). Падрябязьней: https://memorybook.org.ua/soldiers/oleksii-e-markquart 60) «Жнец» (верасень 2023) 2-і Інтэрн. Легіён. Падрябязьней: https://nashaniva-com.cdn.ampproject.org/v/s/nashaniva.com/?amp_gsa=1&amp_js_v=a9&c=amp&i=331450&usqp=mq331AQIUAKwASCAAgM%3D#amp_tf=%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%3A%20%251%24s&aoh=17365347046813&referrer=https%3A%2F%2Fwww.google.com&ampshare=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F331450 61) Імя не разгалошваецца (1.10.2023). 62) Імя не разгалошваецца (7.10.2023) ГУР. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/7 63) «Бахус» (7.10.2023) ГУР. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/7 64) Павал «Борт» Горбач (10.1.91–24.10.2023) Бт. Тэрор, Бт. Шаман. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/33?single 🕯2024: 65) Імя не разгалошваецца (студзень 2024). Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/166 66) Імя не разгалошваецца (студзень 2024). Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/166 67) Аляксандар «Локі» Стасевіч (6.7.83–12.3.2024). Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/228 68) Імя не разгалошваецца (пач. сакавіка 2024) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2989 69) Імя не разгалошваецца (пач. сакавіка 2024) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2989 70) «Кракаў» (загінуў між 10.3 і 13.3.2024) БДК. Падрябязьней: https://t.me/BDK022/427 71) «Абдула» (9.6.2024) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/3050 72) «Гулівер» (9.6.2024) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/3050 73) Пшэмыслаў «Кордыян» Расевіч (2.5.88–6.8.2024). Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/397 74) Імя не разгалошваецца (жнівень 2024). 75) «Газ» (30.11.2024) ГУР. Падрябязьней: https://t.me/belarusyzaukrainu/2509 76) Імя не разгалошваецца (сьнежань 2024). 🕯2025: 77) Марыя Зайцава (16.1.2001–17.1.2025) 2-і Інтэрн. Легіён. Падрябязьней: https://nashaniva.com/359736 78) Аляксандар «Распад» Новік (23.9.2002–20.1.2025) 3-я АШБр. Падрябязьней: https://nashaniva-com.cdn.ampproject.org/v/s/nashaniva.com/amp/be/360376?amp_gsa=1&amp_js_v=a9&usqp=mq331AQIUAKwASCAAgM%3D#amp_tf=%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%3A%20%251%24s&aoh=17423291125720&referrer=https%3A%2F%2Fwww.google.com&ampshare=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F360376 79) Імя не разгалошваецца (26.1.2025). 80) Імя не разгалошваецца (26.1.2025). 81) Імя не разгалошваецца (26.1.2025). 82) Артур Таран (19.8.1993–7.2.2025) 253 Бт. «Арэй». Падрябязьней: https://www.instagram.com/reel/DN87BH3jaDG/?igsh=MThtcXZvYmxqODZseQ== 83) Аляксандар «Ліч» Серада (4.3.2025) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://www.instagram.com/reel/DHTzyWdoPeq/?igsh=dmI0dDdrOWM5bHJn 84) Аляксей «Рыжы» Авдэй (29.12.1998–16.4.2025) БДК. Падрябязьней: https://t.me/BDK022/281 85) Імя не разгалошваецца (кан. ліпеня). 86) Імя не разгалошваецца (кан. ліпеня). 87) «Месяц» (19.8.2025) 13-я Бр. НГУ «Хартыя». Падрябязьней: https://reform.news/belarus-s-pozyvnym-mesjac-pogib-19-avgusta-zashhishhaja-ukrainu 88) Натальля Барышовец (13.2.87–18.12.2025) ЗСУ. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/538 89) Імя не разгалошваецца (27.12.2025). 🕯2026: 90) Аляксей «Вуж» Лазараў (1998–19.1.2026) 225 АШП. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/543 91) Васіль «Дзір» Рапіцкі (4.03.2026) ГУР. Падрябязьней: https://t.me/KalinouskiPolk/417?single 92) Ціхан «Франц» Клюкач (2002–9.05.2026) 60-я АМБр. Крыніца: Алег "Альгерд" Аўчыньнікаў

❗️92 ваяры. Сьпіс беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне ў змаганьні супраць расейскіх акупантаў у 2014 — 2026 гг. Сьпіс утрымлівае толькі тых загінулых, пра якіх вядома публічна. 🕯2014–2021: 1) Міхайло «Локі» Жызьнеўскі (26.1.88–22.1.2014) УНА-УНСО. Загінуў на Майдане. Падрябязьней: https://youtu.be/nVCAZzRSVCs?si=7nDnzyU5BhhTk_Wt 2) Якаў Зайко (4.4.40–18.2.2014) Загінуў на Майдане. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%B9%D0%BA%D0%BE_%D0%AF%D0%BA%D1%96%D0%B2_%D0%AF%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 3) Уладзімер «Дзед» Зюзь (8.1.48–14.8.2014) Бт. Айдар. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D1%8E%D0%B7%D1%8C_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80_%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 4) Васіль «Вагон» Ганчарэнка (16.12.72–31.8.2014) 2-і БтСП «Донбас». Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%BE%D0%BD%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%8C_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 5) Уладзімер Блізьнюк (28.8.88–6.9.2014) 13-ы БТО. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BB%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D1%8E%D0%BA_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 6) Юры «Кіборг» Сокалачка (29.6.71–28.9.2014) 79-я АДШБр. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%87%D0%BA%D0%BE_%D0%AE%D1%80%D1%96%D0%B9_%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 7) Аляксандар «Шустры» Будзько (7.7.73–17.11.2014) 169-ы НЦСВ «Дэсна». Падрябязьней: https://memorybook.org.ua/2/budko.htm 8) Ігар «Партызан» Туркоў (7.2.66–12.2.2015) 2-і БтСП «Донбас». Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%BA%D0%BE%D0%B2_%D0%86%D0%B3%D0%BE%D1%80_%D0%9B%D0%B5%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 9) Дзьмітры Казачонак (31.10.94–7.5.2015) 30-я АМБр. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D1%87%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%BA_%D0%94%D0%BC%D0%B8%D1%82%D1%80%D0%BE_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%80%D1%96%D0%B9%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 10) Вячаслаў Бараноўскі (19.10.76–26.8.2015) 41-ы МПБ. Падрябязьней: https://memorybook.org.ua/2/baranovsky.htm 11) Віталь «Кекс» Тыліжэнка (25.12.78–10.8.2015) Такт. Група «Беларусь» 5-га бат. ДУК ПС. Падрябязьней: https://youtu.be/0W6jFRCaAMw?si=z0PEUO8Q3ph29svv 12) Алесь «Тарас» Чаркашын (27.9.82–28.8.2015) Такт. Група «Беларусь» 5-га бат. ДУК ПС. Падрябязьней: https://youtu.be/mzMFXU5D3IQ?si=FhSRjBYSl-yTwkJ4 13) Алег «Лешы» Верэніч (21.6.84–9.9.2016) 10-я АГШБр. Падрябязьней: https://memorybook.org.ua/3/varenich.htm 14) Алег «Сьнежок/Анубіс» Падароўскі (30.7.84–3.11.2016) Асоб. Мед. Бт. «Госпітальеры» УДА. Падрябязьней: https://ukraine-memorial.org/ua/biography/podarovskiy-oleg-gennadiyovich/ 15) Дзьмітры Понамарэнка (22.5.81–25.2.2017) 138-я Радыётэхн. Бр. ВПС. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE_%D0%94%D0%BC%D0%B8%D1%82%D1%80%D0%BE_%D0%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 16) Мікалай «Эстонец» Ілін (23.4.84–13.7.2020) 137-ы ОБтМП, 35-я ОБр. МП. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BB%D1%96%D0%BD_%D0%9C%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0 🕯2022: 17) Ільля «Літвін» Хрэнаў (6.12.94–3.3.2022) Беларуская рота, 205-га Бт. Тэр. Абар. СП «Азоў». Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/31736352.html 18) Аляксей «Тур» Скобля (14.3.90–13.3.2022) 8-ы ОПСП ССО. Падрябязьней: https://youtu.be/B8lTjMhwi_g?si=6bPvIfo4O7rdpOtc 19) Дзьмітры «Тэрор» Апанасовіч (15.8.89–25.3.2022) Бт. Кастуся Каліноўскага. Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/31781704.html 20) Уладзімер Волокіціна (1962–4.2022). 21) Дзьмітры «Ганс» Рубашэўскі (25.12.91–12.4.2022) 24-я АМБр. Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/31801069.html 22) Максім «Стэфан» Стэфаняк (19.6.95–15.4.2022) Полк Азоў. Загінуў на Азоўсталі. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/443 23) Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла (2.9.87–24.4.2022) 46-ы ОБтСП «Донбас-Украіна». Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/31848004.html 24) Імя не разгалошваецца (кан. красавіка 2022). Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/32706769.html 25) Яўген «Мальдэр» Логінаў (21.10.94–5.5.2022) Полк Азоў. Загінуў на Азоўсталі. Падрябязьней: https://memorial.ua/obituaries/militaries/lohinov-ievhenii-3703 26) Павал «Волат» Суслаў (20.9.95–16.5.2022) Бт. Кастуся Каліноўскага. Падрябязьней: https://youtu.be/2Qvr3JXdm6o?si=E79K0XZuQbavOLGB 27) Іван «Брэст» Марчук (12.3.94–26.6.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%87%D1%83%D0%BA_(%D0%B2%D1%96%D0%B9%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D0%BB%D1%83%D0%B6%D0%B1%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%86%D1%8C) 28) Васіль «Атам» Грудавік (10.6.91–26.6.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://belsat.eu/81519484/barabanshchyk-stau-kulyamyotchykam-pamyatsi-vasilya-atama-grudovika 29) Васіль «Сябро» Парфянкоў (30.8.83–26.6.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%8C_%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%84%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D1%9E 30) Вадзім «Папік» Шатроў (31.8.78–26.6.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://youtu.be/Z80gefFoYX8?si=LN2gFIEpBB_xTJbV 31) Алег «Хмуры» Понамараў (1992–7.7.2022) Бт. Айдар. Падрябязьней: https://www.svaboda.org/a/32190741.html 32) Імя не разгалошваецца (28.7.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://belsat.eu/80689021/zaginuu-baets-batalyona-volat-palka-kalinouskaga 33) Андрэй «Зубр» Краўчанка (23.8.2022) Добрав. Бт. АУН. Падрябязьней: https://one.kr.ua/news/43048 34) «Тэд» (верасень 2022) Бт. Тэрор. Падрябязьней: https://belsat.eu/80628788/medyi-va-ukraine-zaginuu-belaruski-dobraahvotnik 35) Аляксей «Жнец» Вешчавайлаў (18.1.91–26.9.2022) 72-я АМБр. Падрябязьней: https://belsat.eu/80591720/va-ukraine-pahavali-belaruskaga-dobraahvotnika-alyakseya-veshchavajlava 36) Імя не разгалошваецца (3.10.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://kalinouski.org/news/news-2022-10-04-2044/ 37) Міхайло «Юнгер» Шавельскі (22.1.2001–10.10.2022) Бт. Тэрор. Падрябязьней: https://novychas.online/hramadstva/u-vajne-va-ukraine-zahinuu-student-bahaslou-z-hrod 38) Імя не разгалошваецца (7.11.2022) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2136 39) Аляксей «Якуб» Авдєенка (1.1.80–4.12.2022) 10-я АГШБр. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2204 40) Імя не разгалошваецца (кан. 2022) Бт. Тэрор. 🕯2023: 41) Эдуард «Літвін/Адольф» Лобаў (1.12.88–26.1.2023) 72-я АМБр. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/49 42) Даніла «Маджахед» Ляшук (1.11.95–1.4.2023) 59-я АМПБр. Падрябязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%8F%D1%88%D1%83%D0%BA_%D0%94%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%96%D0%BB_%D0%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 43) Імя не разгалошваецца (3.4.2023). 44) «Маляваніч» (8.4.2023) 2-і Інтэрн. Легіён. Падрябязьней: https://t.me/alherd_hata/131 45) Міраслаў «Мыш» Лазоўскі (10.7.73–16.5.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://youtu.be/rONKASzVXzM?si=rEC43_8XgF8xoShW 46) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2550 47) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2550 48) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2550 49) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага. Падрябязьней: https://t.me/belwarriors/2550 50) Імя не разгалошваецца (20.6.2023). 51) Аляксандар «Беларус» Мойсіенка (13.10.84–29.6.2023). Падрябязьней: https://memorybook.org.ua/soldiers/oleksandr-v-moisiienko 52) Максуд «Сябро» Бажок (16.7.2004–19.7.2023) 1-ы АМБт «Ваўкі Да Вінчы», ДУК ПС, 67-я АМБр. Падрябязьней: https://www.instagram.com/p/Cz86nPasLxM/?igsh=MThrMzY1ZjZkaXpkag== 53) Вадзім «Беларус» Лыньнік (19.7.2023) Бт. Кульчыцкага НГУ. Падрябязьней: https://www.instagram.com/p/CvFl77TIe1d/?igsh=czNzdjhqandnOXhy

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньнельсе Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае тэ
СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньнельсе Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае тэхнічнай магчымасьці выпуску падобных самалётаў. Кошта бамбавіка ацэньваецца больш у за 100 млн. даляраў.

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае з
Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з украінскага войска, калі яны ня змогуць прайсьці працэдуру легалізацыі да 10 лістапада. Праблема ў тым, што для легалізацыі замежны вайсковец мусіць прад’явіць арыгінал дакумэнта, які пацьвярджае асобу. А частка беларусаў страціла пашпарты падчас службы. Аднавіць іх ва Ўкраіне немагчыма, а вяртаньне ў Беларусь можа азначаць крымінальны перасьлед. Паводле намесьніцы прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту Анастасіі Махамет, ёй вядома як мінімум пра восем такіх выпадкаў:
«Чалавек, у якога фізічна няма пашпарта, не можа ўвайсьці ні ў якую працэдуру».
Паводле яе, некаторыя вайсковыя часткі ўжо неафіцыйна папярэджваюць: калі праблему ня вырашыць, людзей без пашпартоў могуць звольніць. Махамет прапануе прызнаць ваенны білет дакумэнтам, які дазваляе пацьвердзіць асобу і статус добраахвотніка. Праблемы ня толькі з дакумэнтамі. Ёсьць складанасьці з легалізацыяй пасьля звальненьня, выплатамі сем’ям загінулых, а таксама статусам сем’яў зьніклых безь вестак і ваеннапалонных. У выніку беларусы, якія рызыкуюць жыцьцём, абараняючы Ўкраіну ад расейскай агрэсіі, могуць апынуцца без дакумэнтаў, прававога статусу і гарантыяў, неабходных для далейшай службы.

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным і гіст
35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным і гістарычным сьвятам 25-м Жніўня -- Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 25-га Жніўня 1991 года, дзякуючы, перш за ўсё, вызвольнай палітыцы Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і найперш гераічнаму і разумнаму змаганьню Дэпутацкай Апазыцыі БНФ і дэмакратычных дэпутатаў у Вярхоўным Савеце, Беларусь стала незалежнай краінай праз наданьне сілы канстытуцыйнага закона Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Беларусь аб'явіла аб сваёй самастойнасьці, аб палітычнай і юрыдачнай незалежнасьці. Утварылася рэальная незалежная Беларуская дзяржава, прызнаная ўсім сьветам з усімі інстытутамі суверэннай ўлады і атрыбутамі незалежнай дзяржавы. Шлях да гэтага вялікага гістарычнага дня -- гэта шлях барацьбы з імпэрскай Расеяй, які расьцягнуйся на ўсё ХХ-е стагоддзе і адлюстраваў тры этапы змаганьня і дасягненьня. Першы этап гістарычна вызначальны -- гэта 25 Сакавік 1918 года -- Дзень аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 Сакавік аб'явіў на ўвесь сьвет пра зьяўленьне новай беларускай нацыі і пра стварэньне дзяржавы пад назовам Беларусь, якая ўтварылася на грунце Вялікага Княства Літоўскага і засьведчыла перамогу Беларускай нацыянальнай ідэі. Беларускай Народнай Рэспубліцы перашкодзіла рэалізавацца акупацыя Беларусі бальшавіцкай Расеяй, якая ўтапіла ў крыві цэлае пакаленьне беларусаў і здабыткі вялікай беларускай культуры. Другі этап адбыўся 27 ліпеня 1990 года, калі ў выніку зьбегу палітычных абставінаў дэпутатам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ўдалося правесьці праз Вярхоўны Савет зьмястоўны тэкст Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, якая была актам дзяржаўнай улады і паспрыяла хуткай нацыянальнай асьвеце насельніцтва ў разуменьні важнасьці існаваньня незалежнай краіны. Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце стала крокам на шляху да праўнай самастойнасьці і свабоды Беларусі, дапамагла ў палітычным і праўным афармленьні Незалежнасьці 25-га Жніўня 1991 года, на завяршальным трэцім выніковым этапе, калі быў усталяваны рэальны незалежны дзяржаўны статус суверэннай Беларусі. Акт аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі 25-га Жніўня 1991 года і акт аб дзяржаўнай незалежнасьці Украіны 24-га Жніўня 1991 года засьведчылі юрыдычна-праўную ліквідацыю дагавора аб стварэньні СССР ад 30 сьнежня 1922 года. (Нагадаю даговор аб СССР быў заключаны і падпісаны паміж чатырма суб'ектамі -- Беларусяй, Украінай, Расеяй і ЗСФСР. У такіх абставінах для ліквідацыі дагавора дастаткова, каб зь яго выйшаў адзін суб'ект права. Вайшлі Украіна і Беларусь, а Закаўказкай Федэрацыі ад 1936 года ўжо не існавала. Пазьнейшыя "савецкія рэспублікі" былі "далучаны" і дагавор 1922-га не падпісвалі). Такім чынам 24 і 25 жнівень 1991 года абазначаў таксама канец СССР. Наступныя падзеі ("Белавежскія пагадненьні" і інш.) у прававым сэнсе мелі толькі фармальна-палітычнае значэньне, дзеля афармленьня факта спыненьня існаваньня Савецкага Саюза" як геапалітычнай рэальнасьці" ды каб адзначыць тут быццам бы "важную" ролю Расеі. Але праўда ёсьць такая, якая ёсьць. Савецкі Саюз быў ліквідаваны актамі аб незалежнасьці Украіны і Беларусі. Віншуем наш добры разумны і вялікі Беларускі народ са сьвятам Незалежнасьці. Жыве Беларусь! Слава Айчыне!. Зянон Пазьняк. 25 Жнівень 2026 год

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны 35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла Незалежнасьць. Віншуем з вялікім
24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны 35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла Незалежнасьць. Віншуем з вялікім Сьвятам! Слава Украіне!

Латвія пачала публікаваць сьпіс кампаніяў, якія гандлююць з Расеяй і Беларусьсю Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне Латвіі (
Латвія пачала публікаваць сьпіс кампаніяў, якія гандлююць з Расеяй і Беларусьсю Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне Латвіі (ЦСУ) апублікавала зьвесткі пра 171 прадпрыемства, якое ў ліпені гандлявала з Расеяй і/ці Беларусьсю. Паводле аналізу LETA на аснове дадзеных Firmas.lv, большасьць зь іх працуе ў лягістыцы, харчовай і мэдычнай галінах. 55 кампаніяў займаюцца перавозкамі і лягістыкай, 44 — харчовымі або сельскагаспадарчымі таварамі, яшчэ 17 — мэдычнымі таварамі і абсталяваньнем. Пры гэтым пераважаюць невялікія прадпрыемствы: у 48 зь іх абарот у 2025 годзе быў меншым за €1 млн. Найбуйнейшая кампанія ў сьпісе — Avrora Baltic, аптовы гандляр сельгаспрадукцыяй з абаротам €233 млн у 2025 годзе. Сярод іншых буйных фігурантаў — фармацэўтычныя Grindeks і Olpha, а таксама кампаніі ў сфэрах сельскай гаспадаркі, лягістыкі і харчаваньня. Сярод бэнэфіцыяраў 131 кампаніі — грамадзяне Латвіі; грамадзяне Беларусі зьяўляюцца бэнэфіцыярамі пяці кампаніяў, Расеі — васьмі. Паводле ЦСУ, сьпіс цяпер будзе абнаўляцца штомесяц.