cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы. YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus Сайт: https://warta.media/ Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus

Show more
Advertising posts
524
Subscribers
No data24 hours
+67 days
+2130 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
💥Беларусы на харкаўскім напрамку прарыву Полк ім.Каліноўскага прадэманстраваў відэа сумеснага з Міжнародным легіёнам тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны кіраваньня мінамётным агнём на харкаўскім накірунку.
512Loading...
02
СБУ і ГУР атакавалі цэлі ў Наварасійску і Туапсэ Як паведамляюць ураінскія СМІ, гэтая ноч была вельмі гарачай для расейскіх ваенна-лагістычных аб'ектаў у Крыме і на расейскім узбярэжжы Чорнага мора. У прыватнасьці, у ноч з 16 на 17 траўня, былі атакаваны наступныя аб'екты: ▪️У Севастопальскай бухце прыляцела па электрападстанцыі "Севастопальская", што прывяло да адключэньня электрычнасьці. ▪️У марскім порце Наварасійска былі выбухі ў раёне нафтавага тэрмінала і на чыгуначнай станцыі. ▪️Таксама дроны заляцелі на Туапсінскі НПЗ, які расейцы пачалі аднаўляць пасля папярэдняй атакі. Пасьля новых выбухаў рамонт давядзецца рабіць нанова. "Сёньняшняя спецапэрацыя даказала, што расейцы не здольныя абараніць свае асноўныя марскія базы ў Севастопалі і Наварасійску. Усё, што ім застаецца, – хаваць ваенныя караблі ў глыбіні партоў за грамадзянскімі судамі. Аб дамінаваньні чарнаморскага флоту РФ расейцы могуць забыцца. Украінскі "бавоўна" знойдзе іх усюды!", - адзначыла інфармаваная крыніца ўкраінскаму выданьню УНІАН.
490Loading...
03
Будні "рускага міру" Бранск: Пакуль мабілазаваны жыхар ваюе на захопніцкай, несправядлівай вайне, яго машыну паціху расцягваюць па частках суседзі. Прыйшлося нават вешаць аб'яву, у якой прасіць не грабіць яго мышыну: "Никто не застрахован от мобилизации!". Екацерынбург: Мясцовыя жыхары збілі "героя СВО" бутэлькай па галаве за тое, што ён "эсвэошнік". Па яго словах, ніхто з мінакоў не спыніўся, каб дапамагчы: "Я потерялся, нахрена и с какими целями ходил на войну. Дома жёстче". Екацерынбург: Жанчына пырнула нажом "ветерана СВО", а потым дабіла на лесьвічнай клетцы ў пад'ездзе. Прычына: ён адмовіўся набыць ёй падарунак. Дапамагайма нашым хлопцам-каліноўцам, калі ня хочам, каб гэтая дзікая, цёмная арда панавала ў нашай хаце!
72911Loading...
04
16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі Беларускаму добраахвотніку з пазыўным "Мыш" было тады 49 гадоў. Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся у 1995 годзе ў Менску, быў адным са стваральнікаў «Белага легіёну» – ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі. Пазьней займаўся распаўсюдам беларускіх кніг. Улады Беларусі безупынна перасьледавалі Лазоўскага – неаднаразова затрымлівалі, засуджавалі ды зьбівалі. У першыя дні паўнамаштабнай вайны ва Украіне Міраслаў паехаў беларускім добраахвотнікам на яе абарону. 16 траўня 2023 года Міраслаў Лазоўскі загінуў, прыкрываючы параненых, недалёка ад Бахмута. У гэты дзень узгадайма героя: паглядзіце фільм пра М.Лазоўскага, наведайце вечарыну памяці ў Вільні.
3655Loading...
05
Фатограф Аляксандар Васюковіч вынес з СІЗА насьценны малюнак мастака Алеся Пушкіна У інтэрв’ю “Белсату” Аляксандар Васюковіч распавёў, як апынуўся на Валадарцы ў камэры, у якой сядзеў мастак Алесь Пушкін і даведаўся ад іншых сакамэрнікаў пра намаляваны на сьцяне камэры мастаком малюнак – рысачкі – адлік содняў утрыманьня у зьняволеньні. Аляксандар папрасіў сваіх сваякоў, каб пераслалі яму ў перадачы кальку, для таго, каб скапіяваць той рысунак і ў выніку вынес тую копію на свабоду. «Мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесьці адтуль тую штуку. Для гісторыі» -- дадаў ён.
2011Loading...
06
Пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзімера Мартава Доктар ад перасьледу ў Беларусі з’ехаў у Расею. У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрыманы вядомы беларускі ўрач Уладзімір Мартаў. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя. Лекар Уладзімір Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай больніцы хуткай дапамогі, быў затрыманы аператыўнікамі крымінальнага вышуку Расеі. Вядома, што Мартава пачалі перасьледваць пасьля таго, як ён загаварыў аб тым, што статыстыку сьмяротнасці ад каранавіруса хаваюць. Гэта было ў 2020 годзе, калі ўлады запэўнівалі, што ад новай інфекцыі пакуль ніхто не памёр. У красавіку 2021 года Мартава звольнілі з БХМД. Пасьля гэтага ён даў інтэрв'ю мясцоваму YouTube-каналу і пачаў выпускаць падкаст. Відэа-інтэрв'ю з былым доктарам праз некалькі месяцаў Цэнтральны суд Мінска прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам. Ратуючыся ад перасьледу, У. Мартаў быў вымушаны з'ехаць з краіны. Як ужо стала вядома, апынуўся лекар ў Расеі. На радзіме былому лекару завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Як паведамляюць расейкія СМІ, пакуль што затрыманы дастаўлены ў 87 аддзел паліцыі па Усеваложскаму раёну Ленвобласьці.
2063Loading...
07
15 траўня 1990 года пачаў працу Вярхоўны Савет XII склікання, якому было наканавана абвясціць незалежнасць і прыняць першую Канстытуцыю суверэннай Беларусі.
1700Loading...
08
Санкцыйны парадокс: дзякуючы заходнім санкцыям супраць Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і зарабіла дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну. У выніку санкый Беларусь страціла палову калійнага рынку. Яе месца занялі Расея і Канада. Аналізуем вынікі санкцый у матэрыяле WARTA https://warta.media/1956
1 62033Loading...
09
🇬🇪У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закона аб "іншаагентах" Плошча Еўропы ў Тбілісі ўчора.
3372Loading...
10
"Не схаваешся нідзе" Украінскія дроны літаральна залятаюць у вокны да расейскіх акупантаў.
3451Loading...
11
У РФ пасьля ўкраінскіх атак масава звальняюцца рабочых НПЗ — Newsweek. Пасля налёту на Куйбышаўскі НПЗ у сакавіку зь яго сышлі некалькі дзясяткаў рабочых рознай кваліфікацыі — у асноўным інжынеры і хімікі. На заводзе зьявілася каля 50 новых вакансій. Аналагічная сітуацыя з супрацоўнікамі Славянскага НПЗ у Краснадарскім краі, дзе ў красавіку здарылася «бавоўна». Зараз там шукаюць каля 120 новых супрацоўнікаў.
3825Loading...
12
Зянон Пазьняк і Павал Усаў адрэагавалі на заклікі да санкцый і кібер-атакі, як прапанаваныя некаторымі прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці мэтады барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, і папярэдзілі аб шкоднасьці такой "барацьбы любым коштам" для дзяржавы і беларускага народа. Мы беларусы ў гэтых складаных умовах павінны паводзіць сябе ў палітыцы так, каб дамагчыся свабоды і ліквідацыі антынароднага рэжыму Лукашэнкі і пры гэтым – зьберагчы і захаваць нашу незалежную дзяржаву, наш эканамічны патэнцыял і нацыянальную маёмасьць, нашу энэргетыку і транспарт, нашыя ўстановы, заводы і гарады, нашых спэцыялістаў, вучоных і творцаў, кваліфакаваных рабачых і адукаваную моладзь, нашу тэрыторыю і зямлю. Нажаль у пагоні за хуткімі эфектамі (якіх няма) сціраюцца якасныя падзелы і прынцыпы ў беларускай палітыцы, і сіла энэргія дзеяньня ськіроўваецца на самазьнішчэньне нацыі. https://warta.media/1953
3031Loading...
13
Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Уільяма Голдынга, Тэнэсі Ўільямса, Пола Остэра, Артура Голдэна, фільмы «Шрэк», «Глядыятар», «Сямейка Смітаў» ды іншыя. У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.
5234Loading...
14
❗️Вярхоўная Рада прыняла ў першым чытаньні законапраект №9585 аб прававым статусе замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне Украіны. За - 263.
3461Loading...
15
Дэпутаты ўкраінскай рады ўнеслі законапраект, які спросціць парадак атрыманьня грамадзянства для замежных вайскоўцаў і іх сем'яў Кожны беларус, які хоча абараняць Украіну і быць яе грамадзянінам, павінен атрымаць спрошчаны парадак атрымання грамадзянства — прамовіў з трыбуны Вярхоўнай Рады сябра дэпутацкай групы «Партыя «За будучыню» Ігар Гузь. Пытаньне легальнага знаходжаньня на тэрыторыі Украіны сапраўды вельмі важнае для беларускіх байцоў. Як паведамляе ПКК на сваім афіцыйным вэб-сайце, на дадзены момант больш за 30% асабовага складу ў той ці іншай ступені сутыкнуліся з праблемамі дакумэнтаў: несапраўдныя пашпарты, адсутнасьць віду на жыхарства, а таксама неабходнасць пакінуць Украіну і Полк Каліноўскага для вырашэньня пытаньня легалізацыі ў краінах ЕЗ. Кожны трэці беларус, які зьвярнуўся ў бот для рэкрутынгу, мае праблемы з пашпартам, што ўскладняе перамяшчэньне і ўезд ва Украіну. Такім чынам, запэўніваюць ваяры, спрашчэньне міграцыйнай палітыкі Украіны таксама будзе садзейнічаць больш актыўнаму рэкрутынгу ў шэрагі добраахвотніцкіх аб'яднаньняў.
3671Loading...
16
Эксклюзіўнае аўтарскае выкананьне украінскай песьні "Ой пойду я шугом, та не берегом-лугом..." пад акампанемэнт бандуры на канале WARTA Бандура - нацыянальны інструмент украінскага народа, які мае глыбокае гістарычнае, сімвалічнае значэньне. Адным з самых вядомых фактаў пра бандуру ёсьць тое, што гэты інструмэнт цанілі і любілі казакі, а бандурісты ўваходзілі ў склад Войска Запарожскага і ўдзельнічалі ў ваенных паходах разам з іншымі музыкамі. Бандура неадменна асацыюецца з вольнымі песьнярамі, кабзарамі. Творы, што выканваюцца пад акампанімэнт бандуры, распавядаюць пра слаўных герояў зямлі ўкраінскай, іх вялікія подзьвігі і няўдачы, заклікаюць да барацьбы з прыгнятальнікамі, таксама аплакваюць гераічную сьмерць і пакуты народа пад гнётам няволі. Украінскі музычны праэкт "Осяйна і Живосил" удала спалучае у сваім рэпертуары сучасныя і архаічныя інструмэнты, у тым ліку, бандуру. https://youtu.be/z9V_hgKLD8M
4001Loading...
17
8 траўня 1945 года ў Карлсхорсце генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль афіцыйна падпісаў акт капітуляцый нацысцкай Германіі. У Эўропе наступіў канец Другой сусьветнай вайны. Другая сусветная вайна стала адным з найбуйнейшых узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва: загінулі, па розных ацэнках, ад 50 да 85 мільёнаў чалавек. Усьвядоміўшы жахі вайны і сьмерцяў, цывілізаваныя краіны сьвету адзначаюць заканчэньне вайны словамі “Ніколі зноў”, тым часам як з вуснаў аматараў вайны і варварства чуецца і дагэтуль: “Можем повторіть”. І дагэтуль разганяецца міф савецкай і расейскай прапаганды пра «9 Мая — Дзень Вялікай Перамогі», які быў навеяны асабіста Сталіным, каб падкрэсліць веліч Савецкага Саюза, а пазьней пачаў актыўна эксплуатавацца рэжымам Леаніда Брэжнева і яго наступнікамі. У сучаснай Расеі гэта вылілася ў культ «пераможнай апантанасьці», калі памяць аб мільёнах ахвяраў найбуйнейшай вайны чалавецтва падмяняецца карнавалам-буфанадай і пагрозамі ўсім цывілізаваным дзяржавам. Сьведкам і суддзёй такіх падыходаў і стаўленняў ёсьць Гісторыя.
3172Loading...
18
У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі. Расейцы ў гістэрыцы З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны 8 і 9 траўня берлінская паліцыя апублікавала правілы, якія будуць распаўсюджвацца на савецкія мемарыялы ў горадзе і яго бліжэйшых ваколіцах. Пра гэта піша RBB24. Паліцыя Бэрліна забараніла дэманстрацыю расейскай сымболікі на памятных мерапрыемствах, якія пройдуць 8 і 9 траўня з нагоды 79-й гадавіны перамогі над фашызмам. Гаворка ідзе пра расейскія сьцягі, георгіеўскія стужкі ды іншую сымболіку, зьвязаную з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну. У сераду і чацвер вывешванне такіх сімвалаў, як сцягі і георгіеўскія стужкі, выкарыстаньне ўніформы або элементаў уніформы і значкоў побач ці недалёка ад мэмарыялаў забаронена. Таксама забароненыя маршавыя і вайсковыя песьні, а таксама знакі, якія могуць праслаўляць расейска-ўкраінскую вайну. Сюды ўваходзіць, напрыклад, сімвал «Z паведамляе выданьне. Абмежаваньні будуць распаўсюджвацца толькі на мерапрыемствы, якія пройдуць каля савецкіх мэмарыялаў, і не будуць распаўсюджвацца на ветэранаў Другой сусьветнай вайны. На забарону ўжо адрэагавала амбасада Расеі ў Нямеччыне. Яны назвалі гэтае рашэньне «непрымальным» і «дыскрымінацыйным», адзначыўшы, што абмежаваньні супярэчаць «духу пасьляваеннага гістарычнага прымірэньня народаў Расеі і Нямеччыны».
2806Loading...
19
8 траўня 1945 года ў Карлсхорсце генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль афіцыйна падпісаў акт капітуляцый нацысцкай Германіі. У Еўропе наступіў канец Другой сусветнай вайны.
473Loading...
20
📸💥 Зянон Пазьняк у незвычайным амплуа: палітык прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Арганізатарам выставы выступіў Беларускі дом у Варшаве. Прысьвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
2 5964Loading...
21
У Вільні пройдзе вечарына памяці беларускага ваяра Міраслава Лазоўскага Сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, камандзіра падраздзяленьня батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Міраслава «Мыша» Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна). Дата: 16 траўня па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі). Пачатак: 17.30 У праграме: — успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў; — расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава; — любімыя песні Міраслава ад барда Зьмітра Бартосіка; — выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler.
3502Loading...
22
Беларускія гісторыкі стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» за мяжой і запусьцілі свой тэлеграм-канал Беларускія гісторыкі, апынуўшыся ў эміграцыі, вырашылі пачаць навукова-асьветніцкую дзейнасьць, імі была створана грамадская арганізацыя «Беларускі інстытут публічнай гісторыі». Галоўныя мэты інстытуту — падтрыманьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, стварэньне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаваньне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляваньне бачаньня на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўваньне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні — напісана на афіцыйным тэлеграм-канале «Інстытуту публічнай гісторыі». Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўленьня, журналіст, дасьледчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі.
3046Loading...
23
«Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага прызналі «экстрэмісцкімі» Як паведамляе ПЦ "Вясна", па заяве пракуратуры горада Менска інфармацыйная прадукцыя друкаваных выданьняў «Выбраныя творы» Вацлаў Ластоўскі (1997 год) і «Выбраныя творы» Алесь Петрашкевіч (2017 год), выдадзеныя ў рамках праекта «Беларускі кнігазбор», прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
3604Loading...
24
Эксклюзіўнае аўтарскае выкананьне легендарнай песьні "Меч арэя" (вядомай беларусам таксама як "Перамогі сьцяг") на канале WARTA «Меч Арея» — песьня-сімвал змаганьня за вольнасьць украінцаў і беларусаў. Напісаная Васілём Лютым 21 ліпеня 2001г., набыла асаблівую папулярнасьць пасьля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе. Дарэчы, раім вам паглядзець цікавае інтэрвію музыкі нашаму каналу: https://youtu.be/FlHwZvC1Sv0 Матыў песьні мае карэньні ў аднаіменнаму рамане Івана Біліка. Сам аўтар песьні, Васіль Люты, адзначыў, што ў адрозьненьні ад раману, дзе меч быў фізічным, меч, пра які спяваецца ў песьні, ёсьць духоўным паняцьцем. У 2022 годзе гурт «Тінь Сонця» зрабіў апрацоўку песьні на беларускай мове і прысьвяціў яе палку імя Кастуся Каліноўскага. Такім чынам, песьня стала і сімвалам змаганьня беларусаў за волю 🇺🇦✊. На могутній дух, на захист нам, На погибель злим підступним ворогам. Гримне Небо – і тремтить Земля, Меч Арея Русь з неволі визволя. На Вкраїні хай пощезне враг, Меч Арея поверне нам рідний стяг Выкананьне песьні Васіля Лютага і Аксаны Бут для гледачоў канала "Варта": https://www.youtube.com/watch?v=CGTjimi8UZ8
3681Loading...
25
Толькі ў трох школах Украіны дагэтуль вывучаюць расейскую мову як асобны прадмет — моўны амбудсмен Украіны Тарас Крэміня Да пачатку расейскай агрэсіі заняткі расейскай мовы былі ў каля 455 000 украінскіх школьнікаў. Сёньня ж расейскую мову асобна вывучаюць усяго 770 вучняў. Украіна ментальна вырываецца з абдымкаў пачварнага "рускага міра".
5784Loading...
26
Ларыса Геніюш. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! і свет прачнуўся вясной на голлечку бяроз. Ударыў звон на Беларусі: Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацці, і для нас. Так будзем помніць мы ў кайданах, падняўшы сэрцы ўгару, што так, як Бог ускрыжаваны, уваскрэсне наша Беларусь! 1954
8 14860Loading...
27
Расейскі "Газпром" упершыню з 1999 года панёс чыстую страту Паводле апублікаванай справаздачы аб прыбытках і стратах, група "Газпром", у якую таксама ўваходзяць нафтавыя і энергетычныя прадпрыемствы, летась абвясціла аб страце ў памеры 629 мільярдаў рублёў (6,84 мільярда даляраў) у параўнаньні з чыстым прыбыткам у 1 ,23 трыльёны рублёў у 2022 годзе, піша Bloomberg. Выручка ад газу ўпала на 40% да 4,88 трлн. рублёў. Паводле ацэнак Міжнароднага энергетычнага агенцтва, хаця "Газпром" працягвае пастаўляць трубаправодны газ у шэраг эўрапейскіх краін, летась яго пастаўкі ў Эўропу ўпалі да самага нізкага ўзроўню з пачатку 1970-х гадоў. Галоўныя прычыны страт могуць быць зьвязаныя з рэзкім скарачэньнем паставак газу ў краіны ЭЗ з-за вайны ва Украіне і павелічэньнем фінансавай нагрузкі на кампанію з-за павышэньня падатку на здабычу выкапняў.
4480Loading...
28
Выступ прадстаўніцы Буратыі і Тывы ў ААН. Расею фактычна абвінавацілі ў генацыдзе і каланіялізме гэтых народаў
3993Loading...
29
Выступ прадстаўніцы Буратыі і Тувы ў ААН. Расею фактычна абвінавацілі ў генацыдзе і каланіялізме гэтых народаў
30Loading...
30
Media files
60Loading...
31
Байба Браже, кіраўніца МЗС Латвіі, экс-намесьніца генсека НАТО, падкрэсьліла журналістам "Європейськай правды" магчымасьць удараў ВСУ па тэрыторыі Украіны Украіне патрэбныя не толькі супрацьпаветраная абарона або боепрыпасы, вам патрэбны высокадакладныя ўдарныя магчымасьці глыбока ў тыле. У прыватнасьці, на расейскай тэрыторыі, адкуль Расея атакуе Ўкраіну. Украіна можа гэта рабіць, гэта прадугледжана міжнародным правам: вы можаце наносіць удары па тых месцах, адкуль на вас нападае Расея. І ўжо ёсць краіны, якія без усялякіх умоваў прадаставілі Украіне заходнюю зброю.
4161Loading...
32
⚡️Новае відэа на канале Варта! Размова пра творчасьць і вайну 🎼🎼Украінскі гурт “Осяйна і Живосил”: “Зламати російській інфопростір”. Аксана Бут (Оксана Бут) і Васіль Люты (Василь Лютий) распавялі Варце пра свой творчы шлях, цікавасьць да народнай песьні, а таксама падзяліліся сваім стаўленьнем да расейскай агрэсіі на Украіну і як трэба змагацца з расейчшынай на культурным фронце. Васіль Люты, як ваяр ВСУ, распавёў аб сваім баявым досьведзе, параненьні, выбары паміж поклічам творцы і абавязкам перад Айчынай. https://www.youtube.com/watch?v=FlHwZvC1Sv0
1 1174Loading...
02:16
Video unavailableShow in Telegram
💥Беларусы на харкаўскім напрамку прарыву Полк ім.Каліноўскага прадэманстраваў відэа сумеснага з Міжнародным легіёнам тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны кіраваньня мінамётным агнём на харкаўскім накірунку.
Show all...
👍 2🔥 1
00:36
Video unavailableShow in Telegram
СБУ і ГУР атакавалі цэлі ў Наварасійску і Туапсэ Як паведамляюць ураінскія СМІ, гэтая ноч была вельмі гарачай для расейскіх ваенна-лагістычных аб'ектаў у Крыме і на расейскім узбярэжжы Чорнага мора. У прыватнасьці, у ноч з 16 на 17 траўня, былі атакаваны наступныя аб'екты: ▪️У Севастопальскай бухце прыляцела па электрападстанцыі "Севастопальская", што прывяло да адключэньня электрычнасьці. ▪️У марскім порце Наварасійска былі выбухі ў раёне нафтавага тэрмінала і на чыгуначнай станцыі. ▪️Таксама дроны заляцелі на Туапсінскі НПЗ, які расейцы пачалі аднаўляць пасля папярэдняй атакі. Пасьля новых выбухаў рамонт давядзецца рабіць нанова. "Сёньняшняя спецапэрацыя даказала, што расейцы не здольныя абараніць свае асноўныя марскія базы ў Севастопалі і Наварасійску. Усё, што ім застаецца, – хаваць ваенныя караблі ў глыбіні партоў за грамадзянскімі судамі. Аб дамінаваньні чарнаморскага флоту РФ расейцы могуць забыцца. Украінскі "бавоўна" знойдзе іх усюды!", - адзначыла інфармаваная крыніца ўкраінскаму выданьню УНІАН.
Show all...
❤‍🔥 4👍 3 3🫡 1
Будні "рускага міру" Бранск: Пакуль мабілазаваны жыхар ваюе на захопніцкай, несправядлівай вайне, яго машыну паціху расцягваюць па частках суседзі. Прыйшлося нават вешаць аб'яву, у якой прасіць не грабіць яго мышыну: "Никто не застрахован от мобилизации!". Екацерынбург: Мясцовыя жыхары збілі "героя СВО" бутэлькай па галаве за тое, што ён "эсвэошнік". Па яго словах, ніхто з мінакоў не спыніўся, каб дапамагчы: "Я потерялся, нахрена и с какими целями ходил на войну. Дома жёстче". Екацерынбург: Жанчына пырнула нажом "ветерана СВО", а потым дабіла на лесьвічнай клетцы ў пад'ездзе. Прычына: ён адмовіўся набыць ёй падарунак. Дапамагайма нашым хлопцам-каліноўцам, калі ня хочам, каб гэтая дзікая, цёмная арда панавала ў нашай хаце!
Show all...
👍 21🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі Беларускаму добраахвотніку з пазыўным "Мыш" было тады 49 гадоў. Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся у 1995 годзе ў Менску, быў адным са стваральнікаў «Белага легіёну» – ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі. Пазьней займаўся распаўсюдам беларускіх кніг. Улады Беларусі безупынна перасьледавалі Лазоўскага – неаднаразова затрымлівалі, засуджавалі ды зьбівалі. У першыя дні паўнамаштабнай вайны ва Украіне Міраслаў паехаў беларускім добраахвотнікам на яе абарону. 16 траўня 2023 года Міраслаў Лазоўскі загінуў, прыкрываючы параненых, недалёка ад Бахмута. У гэты дзень узгадайма героя: паглядзіце фільм пра М.Лазоўскага, наведайце вечарыну памяці ў Вільні.
Show all...
💔 14😢 9🕊 3🫡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Фатограф Аляксандар Васюковіч вынес з СІЗА насьценны малюнак мастака Алеся Пушкіна У інтэрв’ю “Белсату” Аляксандар Васюковіч распавёў, як апынуўся на Валадарцы ў камэры, у якой сядзеў мастак Алесь Пушкін і даведаўся ад іншых сакамэрнікаў пра намаляваны на сьцяне камэры мастаком малюнак – рысачкі – адлік содняў утрыманьня у зьняволеньні. Аляксандар папрасіў сваіх сваякоў, каб пераслалі яму ў перадачы кальку, для таго, каб скапіяваць той рысунак і ў выніку вынес тую копію на свабоду. «Мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесьці адтуль тую штуку. Для гісторыі» -- дадаў ён.
Show all...
💔 21😢 4 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзімера Мартава Доктар ад перасьледу ў Беларусі з’ехаў у Расею. У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрыманы вядомы беларускі ўрач Уладзімір Мартаў. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя. Лекар Уладзімір Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай больніцы хуткай дапамогі, быў затрыманы аператыўнікамі крымінальнага вышуку Расеі. Вядома, што Мартава пачалі перасьледваць пасьля таго, як ён загаварыў аб тым, што статыстыку сьмяротнасці ад каранавіруса хаваюць. Гэта было ў 2020 годзе, калі ўлады запэўнівалі, што ад новай інфекцыі пакуль ніхто не памёр. У красавіку 2021 года Мартава звольнілі з БХМД. Пасьля гэтага ён даў інтэрв'ю мясцоваму YouTube-каналу і пачаў выпускаць падкаст. Відэа-інтэрв'ю з былым доктарам праз некалькі месяцаў Цэнтральны суд Мінска прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам. Ратуючыся ад перасьледу, У. Мартаў быў вымушаны з'ехаць з краіны. Як ужо стала вядома, апынуўся лекар ў Расеі. На радзіме былому лекару завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Як паведамляюць расейкія СМІ, пакуль што затрыманы дастаўлены ў 87 аддзел паліцыі па Усеваложскаму раёну Ленвобласьці.
Show all...
🤬 24😨 2
Repost from Historyja
15 траўня 1990 года пачаў працу Вярхоўны Савет XII склікання, якому было наканавана абвясціць незалежнасць і прыняць першую Канстытуцыю суверэннай Беларусі.
Show all...
17👍 10
Санкцыйны парадокс: дзякуючы заходнім санкцыям супраць Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і зарабіла дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну. У выніку санкый Беларусь страціла палову калійнага рынку. Яе месца занялі Расея і Канада. Аналізуем вынікі санкцый у матэрыяле WARTA https://warta.media/1956
Show all...
Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

😡 21💯 6🤷‍♂ 2👍 1
00:50
Video unavailableShow in Telegram
🇬🇪У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закона аб "іншаагентах" Плошча Еўропы ў Тбілісі ўчора.
Show all...
❤‍🔥 22👍 8 4
00:51
Video unavailableShow in Telegram
"Не схаваешся нідзе" Украінскія дроны літаральна залятаюць у вокны да расейскіх акупантаў.
Show all...
19❤‍🔥 6👍 4