WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Kanalga Telegram’da o‘tish
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Ko'proq ko'rsatish755
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-37 kun
-1030 kun
Postlar arxiv
"Далоў камунізм! Далоў КГБ!" — як у 1990 годзе беларусы "сьвяткавалі" гадавіну Кастрычніцкага перавароту
https://www.youtube.com/watch?v=sBypoLIt7yg
🚀 Ракеты «Фламінга» зноў атакавалі завод «Пратон» у Арле (Расея).
Прадпрыемства спэцыялізуецца на вытворчасьці электронікі і кампанэнтаў для прамысловай і вайсковай тэхнікі.
Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі "экстрэмісцкай"
Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў яго чарговыя кнігі па беларускай гісторыі.
Сярод іх кніга, прысьвечаная гістарычнаму Першаму Ўсебеларускаму сходу 1917 году, на якім беларусы ўзьнялі лёзунгі нацыянальнага адраджэньня і незалежнасьці.
Кніга «Іх звала Беларусь сьвятая: Да 100-годзьдзя Усебеларускага зьезду 1917 году» Станіслава Рудовіча і Валера Герасімава выйшла ў Менску ў 2017 годзе.
+4
🔥 Рязань зноў атакавалі беспілотнікі: загарэліся нафтаперапрацоўчы завод і склад Wildberries.
СМІ паведамляюць пра масаваную атаку БпЛА на Рязань. У выніку ўзьніклі пажары на Рязанскім нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ) і складзе маркетплэйсу Wildberries. Таксама паведамляецца пра перабоі з электразабесьпячэньнем.
Гэта ня першы ўдар па Рязанскім НПЗ. Раней прадпрыемства ўжо неаднаразова станавілася цэльлю атак беспілотнікаў.
У Беларусі затрымалі пяцярых чалавек за камэнтары ў інтэрнэце
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС затрымалі пяцярых жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі ва ўзросьце ад 36 да 66 гадоў. Паводле ведамства, яны пакідалі ў сацыяльных сетках нэгатыўныя камэнтары на адрас вышэйшых дзяржаўных службовых асобаў і супрацоўнікаў сталічнай міліцыі.
У Беларусі спынілі існаваньне яшчэ дзьве вёскі
На гэты раз са спісу населеных пунктаў зніклі дзве вёскі Пухавіцкага раёна Менскай вобласці: Наваполле (Пухавіцкі сельсавет) і Сіротка (Блонскі сельсавет).
Такім чынам, з пачатку года ў Беларусі перасталі існаваць ужо 24 вёскі і хутары, заўважае Радыё Рацыя.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+6
Наша спадчына, нашыя Дзяды – гэта наш дух. Бо наша незалежнасць пачалася з Дзядоў🕯 Беларуская дыяспара польскай сталіцы адзначыла Дзяды ў Дзень Усіх Святых на Вайсковых могілках Варшавы. 📌 Лідар «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк адзначыў, што менавіта з святкавання першых Дзядоў у Беларусі ў 1988 годзе пачаліся незваротныя перамены да незалежнасці Беларусі. Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/zjanon-paznjak-z-dzjadou-pacalasja-nasa-nezaleznasc/
🇺🇸 У ЗША працягваецца падлік галасоў у двух выбарчых акругах на выбарах у Сэнат.
У штаце Місісіпі дэмакрат Скот Калам апярэджвае дзейную сэнатарку-рэспубліканку Сіндзі Гайд-Сміт усяго на 43 галасы.
На Алясцы лідзіруе рэспубліканец Дэн Саліван, які змагаецца за месца ў Сэнаце з дэмакраткай Мэры Пэлтола.
Паводле папярэдніх зьвестак, дэмакраты маюць 54 месцы ў Сэнаце, рэспубліканцы — 44. Вынікі ў двух апошніх акругах яшчэ не вызначаныя.
Некалькі ўплывовых прыхільнікаў Украіны пакінуць Кангрэс ЗША пасьля прамежкавых выбараў
Сярод іх — рэспубліканец Дон Бэйкан, які крытыкаваў Расею і выступаў за падтрымку Кіева.
У камэнтары Радыё Свабода Бэйкан назваў расейскае ўварваньне ва Ўкраіну «найважнейшым крызісам, зь якім сутыкаецца вольны сьвет». Ён выказаў спадзеў, што новы склад Кангрэсу будзе яшчэ рашучэй падтрымліваць Украіну.
Кангрэс таксама пакінуць іншыя ўплывовыя прыхільнікі больш жорсткай палітыкі ў дачыненьні да Масквы.
+1
🇺🇸 У Сэнаце ЗША — новая прадстаўніца ад штату Нью-Ёрк Абір Кавас.
Абір Кавас мае палестынскае паходжаньне.
🇺🇸 Дэмакраты атрымліваюць большасьць у абедзьвюх палатах Кангрэсу ЗША — CNN
Дэмакраты ўжо атрымалі 224 месцы ў Палаце прадстаўнікоў. Для большасьці неабходна было 218 мандатаў. Падлік галасоў працягваецца.
У Сэнаце дэмакраты таксама маюць большасьць — 53 месцы супраць 42 у рэспубліканцаў.
Дональд Трамп у інтэрвію The New York Times заявіў, што гатовы прызнаць вынікі выбараў і супрацоўнічаць з дэмакратамі.
У Пецярбургу ўзьнік дэфіцыт дызэльнага паліва пасьля яго тэрміновага вывазу ў ЗША
У Санкт-Пецярбургу дызэльнае паліва засталося менш чым на 40% аўтазаправак. У канцы кастрычніка яно было даступнае прыкладна на 70% станцыяў. На прыватных АЗС у Ленінградзкай вобласьці ўвялі абмежаваньні — ад 30 да 50 літраў на аўтамабіль. У горадзе ўтварыліся чэргі працягласьцю да 40 хвілінаў.
Эканаміст Яніс Клюгэ зьвязвае сытуацыю з праблемамі лягістыкі пасьля тэрміновага вывазу расейскага дызэлю праз балтыйскі порт Прыморск.
Пра так званую «дызэльную ўгоду» з Пуціным Дональд Трамп абвясьціў 9 кастрычніка. Паводле яго, Расея пагадзілася паставіць на амэрыканскі і сусьветны рынкі больш за 2 мільёны тон паліва: 300 тысяч тон у кастрычніку, 500 тысяч у лістападзе і яшчэ мільён пазьней.
Пры гэтым амэрыканскія кампаніі пакуль не сьпяшаюцца купляць расейскае паліва праз рызыку санкцыйных наступстваў. Паводле аналітыкаў, у выніку пастаўкі могуць перанакіраваць у Бразылію.
Дэфіцыт дызэлю таксама зафіксавалі ў Сьвярдлоўскай і Тамбоўскай абласьцях Расеі.
+4
Расея нанесла ўдар па школе, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу. Мінімум 24 загінулых
Паводле Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, сярод загінулых — двое ратавальнікаў і чацьвёра паліцыянтаў.
Як паведаміў прэзыдэнт Украіны, расейскія войскі ўдарылі па школе на Запарожжы, дзе мясцовым жыхарам раздавалі дапамогу. Пасьля першага ўдару расейцы скінулі яшчэ дзевяць авіябомбаў. Адзін з удараў прыйшоўся па сховішчы, дзе знаходзіліся людзі.
+4
❗️️️️️️️ До 24 людей зросла кількість загиблих на Запоріжжі внаслідок російських ударів, повідомили в ДСНС.
Як повідомили, серед них двоє рятувальників і четверо поліцейських.
Як повідомляв президент України, війська РФ вдарили по школі, де роздавали допомогу місцевим жителям. Після першого удару війська РФ скинули ще дев’ять авіабомб. Удару завдали, зокрема, по укриттю, де перебували люди.
Расея нанесла ўдар па школе, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу. Загінула мінімум 24 чалавекі
Паводле Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, сярод загінулых — двое ратавальнікаў і чацьвёра паліцыянтаў.
Як паведаміў прэзыдэнт Украіны, расейскія войскі ўдарылі па школе, дзе мясцовым жыхарам раздавалі дапамогу. Пасьля першага ўдару расейцы скінулі яшчэ дзевяць авіябомбаў. Адзін з удараў прыйшоўся па сховішчы, дзе знаходзіліся людзі.
У Польшчы абвастрыўся канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу
Судзьдзя Ганна Корвін-Пятроўская абвясьціла пра адхіленьне старшыні Канстытуцыйнага трыбуналу Багдана Сьвёнчкоўскага і ягонага намесьніка Барташа Саханскага ад выкананьня абавязкаў. Міністар юстыцыі Вальдэмар Журэк ініцыяваў працэдуру пазбаўленьня іх судзейскай недатыкальнасьці.
Прэзыдэнт Караль Наўроцкі перапыніў візыт у Сэнэгал і вярнуўся ў Варшаву. Ён заявіў пра парушэньне канстытуцыйнага парадку.
Прадстаўнікі ўраду і апазыцыі па-рознаму ацэньваюць законнасьць гэтых дзеяньняў. Каля будынку трыбуналу таксама адбыўся пратэст, падчас якога паліцыя затрымала трох чалавек.
Канфлікт паміж урадам і прэзыдэнтам вакол Канстытуцыйнага трыбуналу паглыбляе палітычную палярызацыю ў краіне
Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ РФ Сяргей Макшанцаў — Бюро
Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Сяргей Макшанцаў. Да такой высновы прыйшло «Бюро» на падставе інсайдэрскай інфармацыі, уцечак і адкрытых зьвестак.
Дом Масквы — пляцоўка для прасоўваньня ідэяў «русского мира» ў Беларусі і адзін з інструмэнтаў мяккай сілы Крамля. Арганізацыя падпарадкоўваецца Маскоўскаму дому суайчыньніка (МДС), створанаму ўрадам Масквы для працы з расейскамоўнай дыяспарай за мяжой.
Сяргей Макшанцаў займае пасаду намесьніка дырэктара МДС. Дзьве незалежныя адна ад адной крыніцы ў эўрапейскай выведцы ідэнтыфікавалі яго як супрацоўніка Пятай службы ФСБ.
На сувязь Макшанцава з ФСБ, паводле расьсьледаваньня, указваюць і іншыя зьвесткі. Ён выяжджаў за мяжу разам з Максімам Яроміным, якога выданьне The Insider ідэнтыфікуе як кадравага афіцэра Пятай службы ФСБ. Акрамя таго, у адной з уцечак месцам жыхарства Макшанцава пазначаная маскоўская кватэра, якая належыць ФСБ. Па суседзтве зь ім «пражывае» Аляксандар Юдзін, якога праект rupep.org таксама называе супрацоўнікам Пятай службы.
Пятая служба ФСБ займаецца зьнешняй выведкай, палітычным аналізам і прагназаваньнем, а таксама пошукам, вярбоўкай і фінансаваньнем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. Яна, у прыватнасьці, падавала Ўладзімеру Пуціну інфармацыю пра палітычную сытуацыю ва Ўкраіне і ўдзельнічала ў падрыхтоўцы прарасейскай пятай калёны напярэдадні поўнамаштабнага ўварваньня.
Паводле зьвестак эстонскай Службы зьнешняй выведкі, супрацоўнікі ФСБ працуюць пад прыкрыцьцём у Маскоўскім доме суайчыньніка. У справаздачы згадваецца Максім Сапуноў, які быў намесьнікам дырэктара МДС у 2013–2015 гадах. Макшанцаў заняў гэтую пасаду ў 2022-м. Паводле ўцечкі, з таго часу ён лётаў у Бішкек, Ерэван, Баку і Менск.
Макшанцаў асабіста ўдзельнічаў у мерапрыемствах Дому Масквы ў Менску. У верасьні 2024 году ён быў на канфэрэнцыі «Расейская дыяспара. Рэаліі і пэрспэктывы», а ў траўні 2026-га выступаў на канфэрэнцыі «Масква і суайчыньнікі. Праца, задачы, пэрспэктывы».
«Хачу перш за ўсё адзначыць, што ўрад Масквы будзе працягваць аказваць максымальна магчымую дапамогу суайчыньнікам, якія жывуць за мяжой. І ў першую чаргу краінам блізкага замежжа — тым, хто да нас найбольш блізкі і геаграфічна, і шмат у якіх іншых адносінах», — казаў Макшанцаў.
Разам зь ім у мерапрыемстве ўдзельнічаў лідар «Руху Саюз» Сяргей Лушч. Раней «Бюро» расказвала, што гэты актывіст атрымлівае расейскія грошы на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў у Беларусі.
38 гадоў таму ў Менску адбыліся Дзяды, якія скончыліся жорсткім разгонам і сталі важнай падзеяй беларускага нацыянальнага руху
30 кастрычніка 1988 году тысячы людзей выйшлі ў Менску, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Савецкія ўлады забаранілі акцыю, а на падыходах да Ўсходніх могілак удзельнікаў ужо чакалі міліцыя і ўнутраныя войскі.
Калі правесьці мітынг каля могілак не дазволілі, людзі рушылі ў Курапаты — месца масавых расстрэлаў, учыненых супрацоўнікамі НКВД. Там адбыўся мітынг-рэквіем, на якім выступілі Зянон Пазьняк, Уладзімер Арлоў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху.
Падчас акцыі публічна ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыя разагнала мітынг, ужыўшы сьлезацечны газ і гумовыя дручкі. Паводле публікацыяў таго часу, былі затрыманыя 72 чалавекі.
Дзяды-1988 сталі адной з ключавых падзеяў беларускага нацыянальнага адраджэньня канца 1980-х гадоў.
Ушанаваньне памяці ахвяраў камуністычнага тэрору перарасло ў масавую грамадзкую акцыю, якая выявіла імкненьне беларусаў вярнуць гістарычную памяць і нацыянальную сымболіку.
🔥 Украіна аднавіла ўдары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах.
Пад удар трапіў Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласьці Расеі. Паводле паведамленьняў, завод атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні.
Прадпрыемства штогод перапрацоўвае амаль 8 мільёнаў тонаў нафты. Тут вырабляюць дызэльнае паліва, бэнзін і авіяцыйнае паліва.
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ ў Варшаве
Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00 перад галоўным уваходам на Вайсковыя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве.
Адрас: ul. Powązkowska 43/45, 01-797 Warszawa.
Там ушануем памяць беларускага ваяра Эдуарда Лобава і ўсіх беларусаў, якія загінулі на франтах Украіны ў змаганьні за волю і незалежнасьць супраць маскоўскай арды.
Таксама ўшануем памяць Станіслава Булак-Балаховіча і Сяргея Пясэцкага.
Слава Айчыне!
Нашыя Дзяды, будзьце з намі!
НВР «Вольная Беларусь»
⏰ КАЛІ: 14:00, 01.11, нядзеля
📍ДЗЕ: Вайсковыя могілкі ў Варшаве, ul. Powązkowska 43/45, 01-797 Warszawa
