cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Show more
Belarus770Belarusian9Law961
Advertising posts
10 237Subscribers
-124 hours
No data7 days
-6630 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

📸Як прайшоў «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве. Глядзіце наш фотарэпартаж У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі 26 красавіка на традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі. Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115092
Show all...
👍 6
«Што ты ўзнімаешся?». Як супрацоўнікі ГУБАЗіКа збілі шматдзетнага бацьку за тое, што ён падчас суда паспрачаўся з суддзёй Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка і прызначылі спачатку 13 сутак арышту. Аднак пасля гэтага на волю ён не выйшаў — яму прызначылі яшчэ 12 сутак. Сергій спрабаваў спрачацца з суддзём, за гэта пасля працэсу па Skype у РУУС супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўжылі да яго фізічны гвалт:
«Пасля таго, як я адмовіўся падпісаць другі пратакол і на судзе заявіў, што не згодны з ім, адразу пасля таго, як мне вынеслі пастанову, прыйшоў супрацоўнік ГУБАЗіК, надзеў на мяне кайданкі, завёў у пусты кабінет і збіў мяне са словамі: "Што ты ўзнімаешся?" Абураўся, што маю права пратэставаць і адцягваю важных людзей ад працы — гэта ён пра сведку ў масцы».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
Show all...
🤬 18
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў У яго трапілі Instagram-акаўнты «narodny_reporter» і «da_voli», а таксама старонка ва «Укантакце» «МОВА ТУТ».
Show all...
🤬 15🖕 2🤡 1
Актывістку Ніну Багінскую зноў аштрафавалі @belsat стала вядома, што суд Савецкага раёну Мінску завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф — 2400 рублёў (600 базавых велічынь). Падставай для складання пратаколу стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка. Ніну Багінскую не першы раз караюць за нацыянальную сімволіку Беларусі. Літаральна на мінулым тыдні яе пакаралі штрафам у Партызанскім судзе сталіцы — ёй прызначылі 2000 рублёў штрафу. Багінская на суды прынцыпова не ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.
Show all...
🤬 101👎 3😱 1🤮 1
Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Гісторыя «Чарнобыльскіх шляхоў» у Беларусі У гадавіну катастрофы на ЧАЭС у нашым TikTok узгадваем, як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску, а таксама пра тое, як палітвязні спрычыняліся да «Чарнобыльскага шляху» ў розныя часы.
Show all...
❤‍🔥 34👍 4🤡 1
Дацэнт, дальнабойнік, бацька і сын. Хто зараз сядзіць па палітычных матывах на Акрэсціна Распавядае Сергій Мельянец, які правеў 25 сутак на Акрэсціна.
«Са мной сядзеў дацэнт універсітэта. Ён хацеў выдаліць фэйсбук і параіўся са сваім сябрам з трыма вышэйшымі адукацыямі, як гэта зрабіць. На іх настукала каляжанка. Была сям'я — бацька і сын — затрыманыя за татуіроўкі. Быў хлопец, які хацеў тату падарунак зрабіць, — памятную рамку з пустых гільзаў. У адным чаце ён спытаў, у каго ёсць пустыя гільзы — усё, за ім прыйшлі і далі 15 сутак. З намі сядзеў чалавек, у якога быў уласны невялікі тэлеграм-канал. Яшчэ адзін — дасведчаны шафёр-дальнабойнік, у якога ў кабіне была прымацаваная белая паперка з палоскай чырвонай ізаленты… Яшчэ быў хлопец, які ўначы на гучных суседзяў выклікаў міліцыю. Да яго прыйшлі па тлумачэнні і ўбачылі маленькую "Пагоню" на лядоўні — затрымалі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
Show all...
💔 24🤬 17😡 6👎 1 1
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Брэста На «пакаяльным відэа» яго прымусілі сказаць, што падчас акцыі ён кідаў камяні, палкі, брук і разабраныя рэкламныя канструкцыі ў міліцыянтаў. У відэа сілавікоў бачна, што мужчына пасля затрымання кульгае. 🔗Хроніка палітычнага пераследу
Show all...
🤬 64😭 4😨 2😡 2👎 1
📸Фотафакт: Чарнобыльскі шлях 1997 году Алесь Бяляцкі падчас дэманстрацыі ў першых шэрагах. Фота Уладзіміра Сапагова ☢️Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях»
Show all...
45👍 4🔥 4🥰 3
Каталіцкую верніцу Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Аксану вызвалілі ў залі суда. Прысуд агучыла суддзя Юлія Крэпская. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 342 КК. Яна была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні. Аксана Ючкавіч — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка. Былая журналістка catholic.bу. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115090
Show all...
🤬 44 2😡 2👎 1
🎥Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў У Дзень Народзінаў «Вясны» ўзгадваем фільм «Радыё Свабода», што выйшаў у 2021 годзе. У ім Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра значэнне валанцёраў для праваабарончай працы і салідарнасць беларусаў пасля выбараў. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага фільма Алеся, Валянціна і Уладзя затрымаюць і з таго часу будуць бесперапынна трымаць за кратамі. www.youtube.com/watch?v=pjDfxLoqlQM
Show all...
Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў / Как правозащитники «Весны» спасают беларусов

У красавіку 2021 году 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Гаворым з супрацоўнікамі «Вясны», іх калегамі і экспэртамі пра тое, чым займаюцца праваабаронцы і чаму крымінальная справа супраць іх палітычна матываваная. #вясна #праваабаронцы #РадыёСвабода 0:00 Навошта гэты ролік 0:43 Што такое праваабарончы цэнтар «Вясна» 2:02 Дзе пачалася «Вясна» 3:21 Чым займаецца «Вясна» 7:16 Ціск і крымінальная справа 17:11 Страх 23:14 Палітвязьні 32:39 2020 год 40:56 Прымірэньне грамадзтва 43:30 Ператрус 45:12 Валянтэры 50:29 «Вясна» і дзяржава 53:29 Што, калі ўсіх праваабаронцаў пасадзяць? 56:55 P.S. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак: http://bit.ly/SVABODA

37👍 3👏 2😢 2