cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Спадчына

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 811
Obunachilar
-724 soatlar
+27 kunlar
+2530 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Касцёл у харвацкім Вочыне быў пабудаваны ў 1464 годзе францысканцамі. У 1991 годзе ў час вайны за незалежнасць Харватыі сербскае фарміраванне «Белыя арлы» арганізавала ў мястэчку разню, у выніку якой былі забітыя дзясяткі мясцовых жыхароў, а таксама знішчыла каталіцкі храм. Аднаўляць яго пачалі толькі ў 2011 годзе. Два гады таму адноўленая святыня атрымала ганаровы тытул малой базілікі. #вайна #замежжа #Хартыя
Hammasini ko'rsatish...
34😢 5👍 3
Прыкладаем падрыхтаваную прапанову па наданні Магілёўскай электрастанцыі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. З яе можна даведацца больш пра будынак, а таксама паглядзець з чаго мусіць складацца такі дакумент. У прынцыпе яго падрыхтаваць можа кожны, але, як бачыце, у беларускіх умовах гэта часта праца ў нікуды. #ахова
Hammasini ko'rsatish...
Магілёў. Электрастанцыя.pdf42.83 MB
17👍 3😢 3🙏 1
У Магілёве знішчаць будынак першай гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку, помнік індустрыяльнага развіцця рэгіёна, каб пабудаваць убогі шасціпавярховік. Гэта вынікае з вынікаў грамадскага абмеркавання. Нагадаем, што мы падрыхтавалі прапанову па наданні ўнікальнаму аб'екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але ў канцы 2022 года Магілёўскі абласны савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у наданні аховы, бо «ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага паходжання страчаны адметныя духоўныя і мастацкія вартасці, якія б абумовілі наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пагоршаны тэхнічны стан і ўмовы ўспрымання аб’екта». Улічваючы размяшчэнне ў самым цэнтры горада мы прадказвалі, што закінутаму будынку пагражае знос пад офісны гмах ці элітнае жыллё. Але замест элітнага жылля - звычайная калгасная каробка без якіх-небудзь пробліскаў архітэктуры. Праект называецца "рэканструкцыяй", але як і ў выпадку з будынкам школы на вуліцы Няміга гэта азначае поўны знос у тым ліку падмуркаў. Паглядзіце яшчэ як праекціроўшчыкі Магілёўграмадзянпраекта апісваюць свой праект:
Эклектычнае змяшэнне стыляў у аддзелцы фасадаў (панарамнае зашкленне лоджый, стварэнне цокальнага і міжпаверхавага карнізаў, дэкаратыўны руст на вышыню двух паверхаў) абумоўлена размяшчэннем будынка ў існай гістарычна складзенай забудове ў класічным стылі з захаваннем перыметральных прапорцый , аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў характэрных для навакольнай забудовы.
Проста гішпанскі сорам. 🤡 Цесныя ўмовы аднак адыгралі сваю ролю - цяпершнюю канцэпцыю на горадабудаўнічым савеце пакуль развярнулі, але не таму, што гэта ніякі праект, а па фармальных прычынах - не выкананая норма па парковачных месцах. Праекціроўшчыкам даручана перапрацаваць праект, пасля чаго ён будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне паўторна. #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяспадчына #знішчэнне
Hammasini ko'rsatish...
🤬 34🤯 7😭 5😁 2🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. «У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак. #Мінск #касцёлы #рэканструкцыя
Hammasini ko'rsatish...
🤬 28🤔 7👍 1🤯 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
У цэнтры Антопаля Драгічынскага раёна прадаюць будынак моладзевага цэнтра плошчай 743 м2 у стылі савецкай неакласікі. Від на гандлёвыя рады, унесены ў Дзяржаўны спіс. Можа каму цікава для стварэння гасцішкі на турыстычным маршруце. https://au.nca.by/item/9590520
Hammasini ko'rsatish...
👍 24
На археологическом комплексе на р. Менка ученые Института истории НАН Беларуси начали разбор деревянных оборонительных конструкций вала древнего города Х в. для их последующей консервации. 🪵 🔹В работе принимает участие предприятие ГОДО "Транс-центр", которое специализируется на консервации археологической древесины. 🔹Обработка будет проходить в несколько этапов (предварительная обработка срубов археологического дерева, сушка, проведение консервационных работ) и займёт не один месяц.
Hammasini ko'rsatish...
👍 37🤔 11
Эскізы стэлы ў гонар вызвалення БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. 1943. Аўтарам з'яўляецца маскоўскі архітэктар Віктар Андрэеў З фондаў музея МАРХІ
Hammasini ko'rsatish...
👍 22🤮 15😨 3
У Віцебску на Замкавай вуліцы паставілі скульптуру, прысвечаную бегламу рускаму пісьменніку Івану Буніну. Гэта празрысты сілуэт мужчыны ў руху і складаецца з каванага каркаса, дэталяў, адлітых з бронзы, і пастамента. Аўтар твора - віцебскі мастак Аляксандр Слепаў. Я прам зацікавіўся, як Нобелеўскі лаўрэат звязаны з горадам. У Вікіпедыі нічога. Перабраў некалькі крыніц. Вось што знайшоў:
— Я сделал скульптуру большой, потому что мне хотелось показать, как писателя очаровал наш город, — рассказал Александр Слепов. — Ведь Иван Бунин пробыл в Витебске всего три часа. Он появился буквально на мгновение, был гостем в Витебске, а затем растворился среди горожан. Гуляя по Замковой улице, Ивана Бунина впечатлил величественный Николаевский собор и костел Святого Антония. Также скульптор отметил, что с лицевой стороны фигуры будет находиться табличка с текстом «Я шел как очарованный в этой толпе, в этом столь древнем, как мне казалось городе, во всей его чудесной новизне для меня…»Признанный одним из главных писателей русского зарубежья, Иван Бунин в 1933 году стал первым в истории русской литературы лауреатом Нобелевской премии, которую получил за роман «Жизнь Арсеньева», увековечив воспоминания о нашем городе в этом произведении.
ТРЫ ГАДЗІНЫ БЫЎ У ВІЦЕБСКУ. Да якога ж даўбаябізму дакацілася краіна. Пры жывой беларускай нобелеўскай лаўрэатцы Алексіевіч цягнуць у гарадскую прастору праезжых гастралёраў.
Hammasini ko'rsatish...
🤮 35👍 10😁 10🤯 9🥴 6💯 4🤣 2👎 1
Пры любым выяўленні чагосці гістарычна каштоўнага ў час будаўніцтва пішыце ў мясцовыя органы і Інстытут гісторыі НАН. Першыя не ведаюць законаў і могуць канючыць, таму варта патлумачыць ім па пунктах ці абскарджваць вышэй. Згодна з Кодэксам аб культуры, калі выяўлены нейкі аб'ект, то яго абавязаны захаваць і перадаць на захоўванне, а будоўлю прыпыніць. Мае аб'ект каштоўнасць ці не - пытанне не розуму будаўнікоў і мясцовых уладаў, гэта паводле заканадаўства мусяць высветліць спецыялісты. Усе аб'екты, якія з'явіліся больш за сто дваццаць гадоў таму назад, і былі выяўлены ў зямлі ці на дне вадаёма лічацца археалагічнымі аб'ектамі ці артэфактамі паводле артыкула 123. Вось артыкулы Кодэкса аб культуры, на якія варта спасылацца пры зваротах да ўладаў.
Артыкул 127. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявілі ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, які можа мець гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, і які на момант яго выяўлення не мае ўласніка (далей – матэрыяльны аб’ект), выконвае абавязкі, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 88 гэтага Кодэкса.
Артыкул 88. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны: 1.1. прыняць меры па яе захаванні; 1.2. безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне; 1.3. не пазней за два каляндарныя дні з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і ў выпадку выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці перадаць яе гэтаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на часовае захоўванне; 1.4. перадаць яе ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку аднясення яе да археалагічнага артэфакта. [то бок у любым выпадку, гл. вызначэнне археалагічнага артэфакта ў арт. 123]
Hammasini ko'rsatish...
👍 32👏 2😁 2 1
Надмагіллі належаць баранэсе Эміліі з Дамброўскіх Корф, якая памерла ў 18?6 годзе і Міхаліне Нецяёўскай. Тое, што яны не яўрэйскага паходжання, відавочна. Іхнія надмагіллі перанесены сюды з іншага месца. А вось з якога - пытанне. На першы погляд абедзве каталічкі. Гарадскімі каталіцкімі могілкамі ў Мінску былі Кальварыйскія, якія захаваліся цалкам, і пасля яшчэ Залатагорскія, якія былі былі знішчаны. Спачатку на халернай частцы пабудавалі пасля вайны дом, а ў 1970-я дабілі ўзвядзеннем Палаца мастацтва. У 2017 годзе 12 надмагільных пліт з Залатагорскіх могілак выявілі ў лесе на ўездзе ў вёску Прылукі. Сёння яны экспануюцца на тэрыторыі вакол касцёла Святога Роха. Але першае надмагілле наводзіць яшчэ на іншыя думкі. Корфы - разгалінаваны нямецкі род лютэранскага веравызнання. Чыёй менавіта жонкай была Эмілія пакуль высветліць не ўдалося. Але ў Мінску былі свае нямецкія лютэранскія могілкі, якія таксама былі знішчаны камуністамі ў 1970-я гады. І размешчаны яны ад вуліцы Ерусалімскай, дзе выяўлены надмагіллі ўсяго за 700 м. На Яўрэйскія могілкі, таксама знішчаныя, маглі звазіць надмагіллі з іншых знесеных могілак. Напрыклад у Магілёве, паводле непацверджанай інфармацыі, надмагіллі з праваслаўных Саборных могілак звезлі і звалілі каля Польскіх могілак. Увогуле ў СССР стаўленне да памяці было варварскім: не кажучы пра знос могілак і выкарыстанне надмагілляў у якасці будаўнічага матэрыялу, у тым ліку як друза для будаўніцтва дарог, ёсць жахлівыя гісторыі, як савецкія дзеці гулялі з чарапамі памерлых у футбол. Спадзяюся, што краязнаўцы зацікавяцца гэтай знаходкай і змогуць высветліць паходжанне асоб і дзе яны былі пахаваныя. Мы ж са свайго боку звернемся да мясцовых уладаў, каб нагадаць, што гэта - археалагічная находка, з якой трэба абыходзіцца паводле палажэнняў Кодэкса аб культуры. #могілкі #Мінск #археалогія
Hammasini ko'rsatish...
Залатагорскія могілкі

Залатаго́рскія мо́гілкі — знішчаныя могілкі ў Залатагорскім прадмесці Мінска. Захаваліся асобныя магілы, што месцяцца на тэрыторыі касцёла Святога Роха.

👍 21 11😢 4🙏 2🤔 1💔 1