en
Feedback
sacral_BY

sacral_BY

Open in Telegram

Lo-fi, турызм, эскапізм. Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.

Show more
3 066
Subscribers
+524 hours
+67 days
+2230 days

Data loading in progress...

Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
June '26
June '26
+27
in 1 channels
May '26
+93
in 2 channels
Get PRO
April '26
+77
in 2 channels
Get PRO
March '26
+21
in 3 channels
Get PRO
February '26
+29
in 1 channels
Get PRO
January '26
+37
in 1 channels
Get PRO
December '25
+55
in 2 channels
Get PRO
November '25
+92
in 2 channels
Get PRO
October '25
+29
in 1 channels
Get PRO
September '25
+103
in 1 channels
Get PRO
August '25
+41
in 1 channels
Get PRO
July '25
+36
in 1 channels
Get PRO
June '25
+56
in 3 channels
Get PRO
May '25
+48
in 2 channels
Get PRO
April '25
+71
in 3 channels
Get PRO
March '25
+43
in 0 channels
Get PRO
February '25
+87
in 7 channels
Get PRO
January '25
+66
in 2 channels
Get PRO
December '24
+84
in 0 channels
Get PRO
November '24
+122
in 6 channels
Get PRO
October '24
+66
in 3 channels
Get PRO
September '24
+106
in 8 channels
Get PRO
August '24
+65
in 3 channels
Get PRO
July '24
+87
in 2 channels
Get PRO
June '24
+123
in 2 channels
Get PRO
May '24
+73
in 2 channels
Get PRO
April '24
+51
in 1 channels
Get PRO
March '24
+234
in 2 channels
Get PRO
February '24
+65
in 2 channels
Get PRO
January '24
+62
in 2 channels
Get PRO
December '23
+88
in 3 channels
Get PRO
November '23
+67
in 4 channels
Get PRO
October '23
+64
in 2 channels
Get PRO
September '23
+31
in 0 channels
Get PRO
August '23
+86
in 0 channels
Get PRO
July '23
+52
in 0 channels
Get PRO
June '23
+46
in 0 channels
Get PRO
May '23
+144
in 0 channels
Get PRO
April '23
+58
in 0 channels
Get PRO
March '23
+77
in 0 channels
Get PRO
February '23
+251
in 0 channels
Get PRO
January '23
+48
in 0 channels
Get PRO
December '22
+141
in 0 channels
Get PRO
November '22
+94
in 0 channels
Get PRO
October '22
+295
in 0 channels
Get PRO
September '22
+72
in 0 channels
Get PRO
August '22
+35
in 0 channels
Get PRO
July '22
+47
in 0 channels
Get PRO
June '22
+103
in 0 channels
Get PRO
May '22
+201
in 0 channels
Get PRO
April '22
+38
in 0 channels
Get PRO
March '22
+111
in 0 channels
Get PRO
February '22
+94
in 0 channels
Get PRO
January '22
+116
in 0 channels
Get PRO
December '21
+107
in 0 channels
Get PRO
November '21
+117
in 0 channels
Get PRO
October '21
+30
in 0 channels
Get PRO
September '21
+372
in 0 channels
Get PRO
August '21
+942
in 0 channels
Get PRO
July '21
+220
in 0 channels
Get PRO
June '21
+69
in 0 channels
Get PRO
May '21
+9
in 0 channels
Get PRO
April '21
+29
in 0 channels
Get PRO
March '21
+19
in 0 channels
Get PRO
February '21
+17
in 0 channels
Get PRO
January '21
+67
in 0 channels
Get PRO
December '20
+1 491
in 0 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
15 June+1
14 June+5
13 June+5
12 June+3
11 June+3
10 June+1
09 June0
08 June+2
07 June0
06 June+2
05 June0
04 June+3
03 June0
02 June+1
01 June+1
Channel Posts
#дудзічы #sacral_graveyard #sacral_catholic І вось мы падышлі да фінальнага босу вясновага падарожжа па Пухаўшчыне – урочышча
+7
#дудзічы #sacral_graveyard #sacral_catholic І вось мы падышлі да фінальнага босу вясновага падарожжа па Пухаўшчыне – урочышча Кобань! Гэты ўзгорак мае салідную гісторыю. Бо перш за ўсё, гэта археалагічны помнік, гарадзішча ранняга жалезнага веку. То-бок, людзі тут пачалі займацца сваімі справамі недзе пару тысяч гадоў назад. Насыпалі валы, вырылі роў. Але пазаўчора (не літаральна. У гістарычных маштабах) шляхецкая сям'я зладзіла тут родавыя могілкі. Таму зараз тут можна пабачыць помнікі Аляксандра Ельскага, яго жонкі, іншых прадстаўнікоў роду і, відаць, іншых прадстаўнікоў роду чалавечага.

2
Добрага дня! Сёння параю сяброўскі канал – Я бачыў Бога 👁 📌ЯББ – аўтарскі праект, які адлюстроўвае людзей, культуру, а такс
Добрага дня! Сёння параю сяброўскі канал – Я бачыў Бога 👁 📌ЯББ – аўтарскі праект, які адлюстроўвае людзей, культуру, а таксама суб‘ектыўнасць парадку ў аб‘ектыўным хаўсе. Уплыў культуры, філасофскія пытанні, чалавек у свеце і паміж іншых. Мы не аб‘ектыўныя і не імкнемся стаць акадэмічнымі. Хаця перыяд быў, трэба адзначыць. Тым не менш гэта ў мінулым. Мы прайшлі праз шмат унутраных праблем. Аднак яны, у выніку, прымушалі нас ісці ўперад, пазнаваць свет і сябе . І гэтае імкненне мы хочам перадаць вам. Канал для тых, каму ўжо лянота філасофстваваць на папойках, але надаль цікава шукаць новыя пытанні. https://t.me/jabacyuboha
386
3
#дудзічы #sacral_dominium Перш за ўсё, мясціна сённяшняя вядома праз музейны комплекс «Дудуткі». Сам асабіста бываў там шмат+8
#дудзічы #sacral_dominium Перш за ўсё, мясціна сённяшняя вядома праз музейны комплекс «Дудуткі». Сам асабіста бываў там шмат разоў дзеля імпрэзаў розных, а часам і каб прадэгуставаць мясцовай гарэлачцы. Упэўнены, што і вы, калі там не былі, то дакладна чулі. Шкада толькі, у комплексе няма ніякіх аўтэнтычных будынкаў. Ёсць цудоўны вятрак, але ён далёка на ўзгорку (вунь, дарэчы, яго бачна з неўласцівага боку). Таму сёння давайце ўспомнім, што некалі тут была сядзіба роду Ельскіх. Сям'я гэтая аказалася даволі важнай для беларускай культуры, але пра гэта пазней. А пакуль нагадаю, што валодаць маёнткам яны пачалі з канца XVIII ст. У Дудзічах былі корчмы, сады, аранжарэя, вадзяны млын, уніяцкая царква. А што да нас дайшло? У асноўным здымкі ды малюнкі. Бачыце драўляныя слупкі на рацэ Пціч? Магчыма недзе тут і стаяў той самы млын. Кажуць, фантазія мацней за рэчаіснасць. Таму давайце паўяўляем, як гэта ўсё некалі выглядала і будзем рухацца далей. Засталося ня шмат.
556
4
#грэбень #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Сёння зноў могілкі. Вёска Грэбень. Адразу бачым на першых дзвюх+7
#грэбень #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Сёння зноў могілкі. Вёска Грэбень. Адразу бачым на першых дзвюх здымках помнікі былых уладальнікаў вёскі з ХІХ стагоддзя: Себасцьяна Кабылінскага, а пасля яго Анны Лыкавай (з Кабылінскіх☝️). Канфесійны склад тут неаднародны, ёсць і каталікі, і праваслаўныя. А яшчэ нечакана і прыемна, што з такога непрыкметнага месца захавалася старая фотачка капліцы. Яна вось, вядома, не захавалася.
622
5
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard Арганічны дадатак да шыкоўнай драўлянай капліцы - старыя пахаванні вакол. Так бы м+7
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard Арганічны дадатак да шыкоўнай драўлянай капліцы - старыя пахаванні вакол. Так бы мовіць, утвараюць суцэльны ансамбль ды чароўную атмасферу.
600
6
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard Калі не арыентавацца па мапе, вы можна асабліва не заўважыць, што Войраўка скончыл+6
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard Калі не арыентавацца па мапе, вы можна асабліва не заўважыць, што Войраўка скончылася і пачалася вёска Шабуні. А гэта, насамрэч, тое месца, што натхніла на тое падарожжа. І ўсё дзеля драўлянай капліцы на могілках. І капліцы старажытнай, асабліва для дрэва – канец XVIII стагоддзя. Канешне, рамонтаў з таго часу хапала, але тут, як з тым Тэсеевым караблём. Дошкі змяняліся, але капліца такая ж драўляная і так жа носіць імя святога Роха. Дарэчы, Рох з Манпелье – каталіцкі святы і цудатворац з XIV ст. Абаронца ад пошасцяў. І менавіта з апошнім звязана асвячэнне храму яго імем. Паводле легенды, эпідэмія халеры скончылася пасля таго, як жыхары набылі і ўсталявалі абраз Роха на алтары. Сціплая легенда атрымалася. Паглядзіце якая прыгажосць, у такім месцы абраз мог бы з'явіцца людзям і цудоўным чынам. Ці то запозны час для такіх цудаў, ці ўласцівасць іншай канфесіі. Але ж якая прыгажосць!
539
7
#войраўка #sacral_orthodox #sacral_graveyard А мы працягваем падарожжа па прасторах былой Ігуменшчыны. Калі вы калі-небудзь ездзілі з Менску ў музей у Дудутках, то маглі бачыць гэтае месца. Могілкі ля вёскі Войраўка. А там капліца, якую цяжка не заўважыць. Прысвечана Уваскрасенне Хрыстову і пабудавана ў 2006 годзе. Але там ёсць шыльда, на якой пазначана, што капліца існуе з 1886 году. Проста яе разабралі і пабудавалі нанова. Тут у нас атрымлеваецца нейкі парадокс карабля Тэсея: калі ўсе часткі аб'екту замянілі на новыя, гэта той самы абʼект? Ну-у... па Арыстоцелю, нагод апісваючых абʼект існуе тры: матэрыял, форма, і галоўнае – сутнасць. Ня ведаю, як выглядала і з чаго была папярэдняя капліца, але згодна з апошнім крытэрыям, мы маем справу з той самай старой капліцай. Існуюць і іншыя канцэпцыі. Напрыклад, што капліц, агулам, не існуе. Абірайце, што больш падабаецца. На мой погляд, Арыстоцель – норм. А яшчэ недалёка ад могілак па дарозе быў заўважаны бюст нейкага сурʼёзнага мужчыны. Непадпісаны. Твар ягоны мне не знаёмы. Хто такі і што тут робіць так і ня высветліў. Мо вы пазнаеце?
547
8
+7
No text...
535
9
#sacral_data 31 траўня 1996 году пасярод поля ля вёсцы Антонава Пухавіцкага раёну быў усталяваны знак "Геаграфічны цэнтр Бела
#sacral_data 31 траўня 1996 году пасярод поля ля вёсцы Антонава Пухавіцкага раёну быў усталяваны знак "Геаграфічны цэнтр Беларусі". Раптоўна падкраўся 30-гадовы юбілей. А вось здымак 8-мі гадовай даўніны, дзе адмэн адпачывае ў гэтым самым цэнтры пасля доўгага кручэння понажаў і напаўняецца. Больш прыстойнага фота не знайшлося. А вы ведалі, бачылі пра такое?
874
10
#самуэлева #гара_цэгла #sacral_dominium Ад пачатку цікавостак на маршруце (ён, дарэчы, ажыццяўляўся на ровары) перанясемся ў дальнюю кропку маршруту – вёску Самуэлева. Гэта ўжо раён Менскі, а не Пухавіцкі, але ў ХІХ ст. усе гэтыя землі адносіліся да Ігуменскага павету. Чаму я ўспамінаю менавіта ХІХ ст? Таму, што з таго часу да нас дайшлі парачка гаспадарчых будынкаў былога маёнтка. Першы ўжо занядбаны, другі выкарыстоўваецца пад жытло. У пачатку ХІХ ст. вёска належала Дамініку Гераніму Радзівілу. У 1812 годзе выступіў на баку Напалеона. Працягнуў яму служыць і пасля паразы ў Расейскай імперыі. Загінуў у 1813 годзе падчас бітвы пры Ганау (суч. Нямеччына). Яго дачка пабралася шлюбам з Ільвом Вітгенштэйнам – сынам расейскага генерал-фельдмаршала Пятра Хрысціянавіча (у 1812-м, зразумела, змагаўся на іншым баку). А ўжо бліжэй да канца стагоддзя маёнтак набыў прадстаўнік уплывовага на Меншчыне роду, што таксама меў сваяцкія стасункі з Радзівіламі – Эмерык Гутэн-Чапскі. Мяркуючы па лічбах на падмурку свірану, будынак пабудаваны пры ім. На жаль, не захаваліся ў Самуэлеве вадзяны млын і бровар, што калісьці складалі важныя пункты прыбытку маёнтка. Але прыемна пабачыць і такое. А мы рушым далей. Працяг будзе.
763
11
+9
No text...
781
12
#узляны #sacral_jews #sacral_graveyard Як і абяцаў вышэй, пачнем могілкавыя (пераважна) прыгоды на абшарах былога Ігуменскага павету (а зараз Пухавіцкі раён), адным вокам зазірнем у суседнюю Меншчыну. Сённяшняя вёска знаходзіцца недзе паміж Дудуткамі і пасёлкам\чыгуначнай станцыяй Рудзенск. Больш аднаго разу даводзілася раней тут праязджаць. І раней ведаў пра існаванне тут закінутых габрэйскіх могілак. Вунь, наўпрост з дарогі бачны помнік. Але гэта помнік больш сучасны, прысвечаны ахвярам Галакосту. Дзе ж старыя мацэвы старажытных пахаванняў? Аказалася, каб іх пабачыць, трэба наведаць месца, калі ўсё ўжо паспела вызваліцца ад снегу і не паспела зарасці травою. І вось, побач на пагорку старыя могілкі. Не самыя ўражлівыя, але хіба гэта нагода іх не паглядзець? Габрэйская супольнасць ва Ўзлянах з'явілася не пазней за XVII ст. А ў XVIII ужо была драўляная сінагога. Яна, канешне ж, не захавалася. Але ёсць малюнак і нават здымак. Не факт, што той самай першай, бо дрэва, самі ведаеце, матэрыял не самы надзейны, але нешта старэнькае, дакладна. Дарэчы, назва вёскі мае варыянт Вузлянка і паходзіць ад назвы маленькай рачулкі Вуж\Вушанка.
762
13
+5
No text...
612
14
#гара_цэгла «У вялікіх будоўлях шмат смутку. Хто іх распачынае, той памнажае пакуты» Эклезіяст 1:18 (вельмі вольны пераклад) Нейкая несправядлівасць атрымалася праз тое, што даўно знята «кіно» па тэме, а фотачкі ўсё пыляцца на лічбавых паліцах. Тым больш, склад іх паспеў абнавіцца. Давайце яшчэ раз паглядзім на маўклівы, іржавы помнік Халоднай вайны. Распавядаць, што гэта і дзе, напэўна, ня буду. Вельмі месца спецыфічнае ды небяспечнае. Можа вы і чыталі пра яго ў папулярных выданнях. Але вось пра што падумаў. Гэткім кананічным сьветам, прадстаўленым, як наступствы гэтай самай Халоднай вайны, з'яўляецца серыя гульняў Fallout і паказаны ён з боку ЗША і пра ЗША. На іншым баку ў нас знаёмыя і блізкія атмасфера ды краявіды постсавецкага Сталкеру. Але ж Сталкер – гэта не пра канец сьвету, гэта гісторыя лакальная. Ёсць «зона», там пасля катастрофы на ЧАЭС адбываюцца ўсе «цуды». Пры тым які ёсць патэнцыял развіцця гульнявага постʼядзернага сусвету ў айчынным сэтынгу з гэтымі ідэямі падземных сховішчаў, рэтрафутурыстычнай тэхнікай. Выходзіць на паверхню камсамолец, а там яго чакаюць рэйдары-хакеісты з каманды «Метэор» ды хіпі з карыкатур «Кракадзілу». Асабліва пацешна фантазіраваць на тэму савецкага «Волт-боя», з улікам, што ёсць багаты пласт прапаганды грамадзянскай абароны. Як бы звалі галоўнага маскота? ДОСААФ-піонэр? (вой, ёсць жа Atomic Heart! Але ж гэта іншае😅) «Ападкі: Новы Шчучын». Эх, які патэнцыял! Пафантазуйце над гэтым. А хутка нас чакае доўгі трып па могілках. Так бы мовіць, імчым да ўласцівага рэчышча.
689
15
+у каментарах+9
+у каментарах
705
16
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, т
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі! Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам!
641
17
#waldmachtfrei Замалёўкі са свежага паходу. Акрамя флоры, у кадр траплялася і пэўная фаўна. Ці яе сляды. Дарэчы, хто пазнае з+8
#waldmachtfrei Замалёўкі са свежага паходу. Акрамя флоры, у кадр траплялася і пэўная фаўна. Ці яе сляды. Дарэчы, хто пазнае звера слядох на другім здымку? Быццам у ваўкоў такія. Але ж такая лапа вялізная! Мо проста сабака? З улікам надвор'я, давялося апрабаваць тэнт з папярэдняга допісу. Тканіна дождж трымае, але шво ў сярэдзіне цячэ. Але гэта ня надта сапсавала знаходжанне пад ім. А на апошнім здымку лясное возера Грымячае. Кажуць, гідронімы з "гучнымі" назвамі паходзяць з міфаў пра бога-грамавіка, што ўдарам маланкі вызваліў з зямлі ваду, схаваную змеем. А гэтай самай ноччу Пярун высек вельмі шмат маланак. Такая архаіка.
904
18
#sacral_data 18 траўня 1910 г. памерла польская (па версіі палякаў) і беларуская (па версіі беларусаў) пісьменніца Эліза Ажэж
#sacral_data 18 траўня 1910 г. памерла польская (па версіі палякаў) і беларуская (па версіі беларусаў) пісьменніца Эліза Ажэжка. Нарадзілася яна ў 1841 годзе на Гарадзеншчыне, вучылася ў Варшаве, шмат жыла на Берасцейшчыне, перажыла высылку ў Пермскую губерню. Пісала па-польску. Ну, давайце лічыць яе польска-беларускай. Дарэчы, памерла ў Горадні, там жа і пахаваная на фарных могілках. Вось яе помнік. Яе і другога мужа. Шчыра кажучы, чытаў ня шмат у яе. «Дзюрдзі» ды «Мэір Эзофавіч» калісьці. А вы чыталі штосці?
832
19
#waldmachtfrei Даўно не было рыштункавай рубрыкі. А тут вось нагода з'явілася. Назьбіраў пэўных рэчаў і пайшоў у лес. Разам з краявідамі падзівіцеся, што атрымалася. 1. Канешне, пры такім надворʼі было празмернасцю, але вось узяў і ўсталяваў тэнт, 3х4м. Па зразумелых прычынах ня ведаю яго сапраўднай трываласці да дажджу, але хавацца будзе зручна. Нават з маленькай кампаніяй 3-4 асобы. Думаў, ці не заночыць без другога слою на намёце, але спужаўся, што ноччу ці раніцою будзе халадно ды вельмі волка. Нічога, яшчэ паспрабую. Сапраўды цікавае пытанне: як сушыць на балконе гэтыя 12 квадратаў? (набыў за 55р.) 2. Новая, так бы мовіць, кухня. Інтэграваная сістэма гатавання. Кацялок з радыятарам, газавы пальнік, падстаўка пад балон. FireMaple – кітайскі (і больш танны) аналаг Jetboil. Бачыў раней гэтую рэч у справе і вырашыў адмовіцца ад ультра-лёгкай тытанавай BRS у бок больш практычнай. Грэе хутка і эканомна, эрганамічна складваецца разам з балонам, выглядае прыгожа! У камплекце ёсць падстаўка на пальнік для іншага посуду акрамя роднага рондаля. (на 1 літр каштаваў каля 200 р.) 3. На здымках яшчэ можаце заўважыць плястыкавую лічынку стала. Рэч цікавая, але ня вельмі практычная. Дакладней так: вельмі зручна ператвараецца ў бязважкі аркуш і хаваецца дзе заўгодна, каштуе 20 р. Але трэба разумець, што багаты стол на гэтым не накрыеш. Так, міску паставіць і кубак. Пажадана паасобку. Пэўная зручнасць у гэтым ёсць. Дарэчы, існуюць міскі, кубкі такога ж кшталту. У каментары напішу яшчэ пра адно набыццё. Бонусам, так бы мовіць. Бо не зфотаў у натуральным асяроддзі. А яшчэ нагадаю пра ранейшыя допісы, прысвечаныя рыштунку, якім карыстаўся\карыстаюся ў падарожжах: Раз, два, тры. Не даю спасылак, бо на маркетплэйсах тавары з'яўляюцца і знікаюць з зайздроснай хуткасцю, але калі ёсць пытанні, прапановы, давайце абмяркуем.
0
20
+8
No text...
0