cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусы Замежжа

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў: @ReturnWhatStolen_bot Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі: @bz_support_bot

Show more
Advertising posts
1 723Subscribers
-124 hours
-67 days
-2130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Святлана Ціханоўская і беларусы Вільні ўшанавалі памяць ахвяраў аварыі на ЧАЭС. 2024’04’26 У чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да віленскага помніка «Маці Чарнобыля», які знаходзіцца ў парку Сапегаў, дзе па заканчэнні афіцыйнай часткі паразмаўляла з беларусамі Вільні і адказала на пытанні журналістаў. Відэа: YouTube-канал "DAPAMOGA" Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
Святлана Ціханоўская і беларусы Вільні ўшанавалі памяць ахвяраў аварыі на ЧАЭС. 2024’04’26.

В очередную годовщину аварии на Чернобыльской АЭС лидер белорусской оппозиции Светлана Тихановская возложила цветы к вильнюсскому памятнику «Матери Чернобыля», который находится в парке Сапег, где по окончанию официальной части поговорила с беларусами Вильнюса и ответила на вопросы журналистов. У чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да віленскага помніка «Маці Чарнобыля», які знаходзіцца ў парку Сапегаў, дзе па заканчэнні афіцыйнай часткі паразмаўляла з беларусамі Вільні і адказала на пытанні журналістаў.

👍 1
26 красавіка- Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю пратэста з нагоды 38 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і СУПРАЦЬ размяшчэння расейскай ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ ў Беларусі. ⬜🟥⬜ ‼️Беларусы Беластока памятаюць наступствы жудаснай аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яго ахвяры і ні ў якім разе не хочуць новых ахвяраў. Мы супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі! Размяшчэнне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі гэта: ⛔канчатковая адмова Беларусі ад суверэнітэту ⛔прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва Беларусі ⛔доказ акупацыі краіны Расеяй ⛔Акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі 🔥 Больш за 50 чалавек прынялі актыўны ўдзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Прысутныя трымалі украінскія і бел-чырвона-белыя сцягі , плакаты “Чарнобыль. Беларусь памятае. Lukashenka nuclear maniak!”, “Чарнобыль 1986, Фукусіма 2011, Астравецкая ???”, ”Астравец-другі Чарнобыль”, “Не акупацыі Беларусі”, “Расейская ядзерная бомба б’е па суверэнітэце Беларусі!”, “Цяпер ты на 100% марыянетка крамля”, “Беларусь- не Расея!”, “Расея-агрэсар, акупант і вораг!”, “Расея рукі прэч ад Беларусі!” і іншыя. На акцыі выступілі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, беларускай і ўкраінскай дыяспары. Слава Украіне❗ 💙💛 Жыве Беларусь❗ 🤍❤️🤍 Салідарнасць - наша сіла. ❤️ ✊✌️ Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
2👍 1
🤔 Як падтрымаць беларускія арганізацыі ў Літве і Польшчы пералічыўшы адсотак з падаткаў? Гайд! Да 2 траўня кожны беларус і беларуска, якія працуюць у Літве і Польшчы мусяць падаць падатковую дэкларацыю і адпаведна заплаціць падаткі за 2023 год. Але падаткі гэта не толькі рэзкае пагаршэнне фінансавага становішча вашага гаманца і 🥲 «цудоўны» настрой на дзень, АЛЕ і добрая магчымаcць падтрымаць сваіх! Бо беларусы, якія жывуць у гэтых краінах, могуць пералічыць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) са сваіх падаткаў у любую беларускую арганізацыю і тым самым падтрымаць іншых беларусаў. І так, гэта не дадатковы адсотак да вашых падаткаў, а частка ад падатку, які вы і так плаціце. ⚫️Як гэта працуе ў Літве? Усе вельмі проста і вам спатрэбіцца літаральна 5 хвілін. Вось падрабязная інструкцыя, дзе ўсяго 10 крокаў ⚫️А як у Польшчы? Таксама проста. Адзінае, што ў Польшчы спосаб пераводу часткі вашых падаткаў будзе залежыць ад абранай формы падаткаабкладання.  Але і тут ё падрабязная інструкцыя Такім чынам можна патрымаць любую беларускую арганізацыю ў гэтых краінах. У тым ліку, можна далучыцца да праекту «Будуй сваё» ад платформы «Новая Беларусь», і пасля разам вырашыць на што менавіта пойдуць вашыя падаткі. Дарэчы, гэтаму праекту ўжо другі год, і летась у ім узялі ўдзел больш за 265 беларусаў і беларусак, якія разам сабралі каля €47 000. На гэтыя грошы ўжо адкрылі беларускую бібліятэку ў Вільні, а ў Польшчы — ствараюць і сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі. Таму падтрымлівайце сваіх! ❤️ @motolkohelp
Show all...
Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Падтрымайце сваіх! Але памятайце, што гэта можна зрабіць толькі да 2 траўня.

👍 3
✍️ Просьба перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і скарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў Змест звароту Мы, ніжэйпадпісаныя выбаршчыкі, выказваем глыбокае абурэнне і здзіўленне з нагоды выключэння Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады ад "Еўрапейскага выбару". Лічым гэта рашэнне несправядлівым і надуманым, грунтуючыся на фармальнай неадпаведнасці імя і прозвішча ў пашпарце з публічна выкарыстоўваемым імем. Аліна Коўшык з'яўляецца вядомым і паважаным палітыкам, які актыўна займаецца пытаннямі нацыянальнага адраджэння і мае шырокую падтрымку сярод насельніцтва. Мы перакананыя, што яе ўдзел у выбарах робіць значны ўнёсак у дэмакратычны працэс і прадстаўляе інтарэсы многіх беларусаў. Грунтуючыся на выкладзеным вышэй, мы настойліва просім: 1. Перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду. 2. Адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, каб у будучыні пазбегнуць падобных сітуацый. Аднаго сапраўднага прозвішча, пад якім кандыдат вядомы грамадскасці і актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, павінна быць дастаткова для рэгістрацыі. Больш падрабязна азнаёміцца з петыцыяй і падпісаць яе можна 👉 па спасылцы. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
👍 7 5🤯 1
🟥 Грамадзка-палітычнае аб'яднаньне "Нацыянальна-дэмакратычная плятформа" запрашае ў пятніцу, 26.04.24, 15:00 - 17:00, да прадстаўніцтва кітайскай амбасады, па адрэсе:  Bonifraterska 1, 00-203 Warszawa (https://maps.app.goo.gl/uUeYftJUgitmGfFe8) "Заклікаем кітайскія ўлады заняць больш прынцыповую пазыцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, які сваімі дзеяньнямі нясе непасрэдную пагрозу кітайскім інтарэсам, для чаго ПРАПАНАВАЦЬ   Лукашэнку вызваліць усіх паліьзьняволеных, з перамяшчэньнем іх у іншыя краіны, пры неабходнасьці, і прыпыніць рэпрэсіі. 🙏 Сваякі палітвязьняў! Дыяспары іншых краінаў!  Усе, каму неабыякавы лёс палітзьняволеных, усе, каму гэта баліць!  Выходзьце да амбасадаў  Кітая, прадстаўніцтваў Эўразьвязу,  урадаў сваіх краінаў з  патрабаваньнямі выратаваць людзей, якія ў няволі. 🟥 Яны чакаюць нашай дапамогі! ⬜️" Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
👍 4 1
Са дня Чарнобыльскай трагедыі ўжо прайшло 38 гадоў... Беларусы Беластока не забыліся пра тэхнагенную катастрофу, якая забрудзіла вялікую частку тэрыторыі Беларусі. Яе негатыўныя наступствы мы адчуваем і ў цяперашні час. Акрамя гэтага, сёння ёсць высокая верагоднасць выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ!!! СУПРАЦЬ ЯЕ ВЫКАРЫСТОЎВАННЯ!!! Мы жадаем, каб наша краіна пазбавілася ад усяго ядзернага і нікому не пагражала!!! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
14
☢️ Заўтра Чарнобыльскі шлях пройдзе ад Вільні да Нью-Йорку 26 красавіка, у 38-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС, беларусы выйдуць на адну з найстарэйшых акцыяў беларускага народу — Чарнобыльскі шлях. Ужо вядома, што акцыі і імпрэзы заўтра пройдуць у: 🇱🇹 Вільні — 12:00. Парк Сапегаў. 🇵🇱 Варшаве — 17:30. Помнік Каперніку. 🇵🇱 Беластоку — 18:00. Cквер Вольнай Беларусі. 🇵🇱 Уроцлаве — 18:00, Pręgierz. 🇺🇸 Нью-Ёрку — 12:30. Штаб-кватэра ААН. 27 красавіка ў: 🇧🇪 Бруселю — 14:00. Albertine plein. 🇬🇪 Тбілісі — 14:00. Прастора «Кропка». 🇺🇸 Чыкага — 10:00. Sam Leone Beach Park. Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя @motolkohelp
Show all...
👍 5 2
З днём народзінаў, шаноўны спадар Зяноне! ⚪️💔⚪️ Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
Пазіцыя Рады камандзіраў адносна ўдзелу ваяроў у палітычных і іншых аб'яднаннях і партыях, а так сама па выніках сходу асабовага складу Палка. https://bel.army/news/2728.html
Show all...
Аб удзеле ваяроў у палітычных аб’яднаннях

22 красавіка 2024 года адбыўся сход часткі асабовага складу Палка імя Кастуся Каліноўскага ініцыяваны…

👍 5🤔 5🤡 1