en
Feedback
Новы Час

Новы Час

Open in Telegram

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Сайт: novychas.online Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Show more
1 742
Subscribers
-124 hours
+17 days
No data30 days
Posts Archive
📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ Былы палітвязень Вадзім Пашкоўскі заявіў пра спробу КДБ завербаваць яго і адправіць у Польшчу для збо
📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ Былы палітвязень Вадзім Пашкоўскі заявіў пра спробу КДБ завербаваць яго і адправіць у Польшчу для збору інфармацыі. ▪️ Палітвязня з інваліднасцю Уладзіміра Гундара перавялі з турмы ў бабруйскую калонію. ▪️ У Мінску пачаўся закрыты суд над 66-гадовым палітвязнем-ксяндзом Анатолем Парахневічам. ▪️ Instagram Кастуся Каверына і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN

ISW: РФ рыхтуецца ўзмацніць удары па Украіне, пакуль у той ёсць дэфіцыт перахопнікаў 👉 НЧ Расія разгортвае новыя мадыфікаван
ISW: РФ рыхтуецца ўзмацніць удары па Украіне, пакуль у той ёсць дэфіцыт перахопнікаў 👉 НЧ Расія разгортвае новыя мадыфікаваныя беспілотнікі, якія могуць быць выкарыстаны для ўзмацнення ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры і прыфрантавых раёнах. Украіна ў адказ рыхтуе новыя кантракты на сістэмы СПА, ракеты да іх, і боепрыпасы для F-16. Вайна перамяшчаецца ў паветра. Ідуць 1686-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ «Вясна»: у верасні ў Беларусі ў зняволенні знаходзіліся 876 палітвязняў, яшчэ 25 чалавек прызналі пал
📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ «Вясна»: у верасні ў Беларусі ў зняволенні знаходзіліся 876 палітвязняў, яшчэ 25 чалавек прызналі палітычнымі зняволенымі. ▪️ 26-гадовую жыхарку Пінска Галіну Федаровіч асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». ▪️ На аўкцыёны выставілі два аўтамабілі, якія, верагодна, належаць палітвязням Святлане Пазняк і Аляксандру Карнееву. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN

Украінскія ўдары пашкодзілі больш за палову нафтаперапрацоўчых магутнасцей Расіі 👉 НЧ У выніку ўкраінскіх дальнабойных апера
Украінскія ўдары пашкодзілі больш за палову нафтаперапрацоўчых магутнасцей Расіі 👉 НЧ У выніку ўкраінскіх дальнабойных аперацый больш за 51% нафтаперапрацоўчых магутнасцей Расіі выведзена з ладу, заявіў міністр абароны Украіны Яўген Хмара. Расія таксама збіраецца ўзмацніць удары па Украіне, пакуль яшчэ ва Украіне слабая сістэма СПА. А свет думае, як забяспечыць канец вайны. Ідуць 1685-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Украінская балістычная ракета FP-9, здольная дасягнуць Масквы, будзе гатовая гэтай восенню 👉 НЧ Расія ўзмацніла ўдары па гра
Украінская балістычная ракета FP-9, здольная дасягнуць Масквы, будзе гатовая гэтай восенню 👉 НЧ Расія ўзмацніла ўдары па грамадзянскіх аб’ектах Украіны, у выніку чаго ў Кіеве рыхтуюцца будаваць пантонныя пераправы праз Дняпро. Украіна адкажа Расіі ўзмацненнем атак на НПЗ. Але і «далёкая балістыка» амаль гатовая, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ідуць 1684-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

ISW: Заявы Пуціна аб поспехах РФ на фронце нагадваюць галюцынацыі 👉 НЧ Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што ў верас
ISW: Заявы Пуціна аб поспехах РФ на фронце нагадваюць галюцынацыі 👉 НЧ Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што ў верасні войскі РФ захапілі больш за 1300 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі. У рэальнасці РФ адкацілася назад, піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW). Заявы Пуціна яны назвалі «галюцынацыяй». І з-за гэтых галюцынацый Пуцін спыняць вайну не збіраецца. Ідуць 1683-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ У Беларусі прызналі яшчэ 12 палітвязняў. ▪️ 22-гадовую выпускніцу каледжа Юліяну Малачкову асудзілі н
📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ У Беларусі прызналі яшчэ 12 палітвязняў. ▪️ 22-гадовую выпускніцу каледжа Юліяну Малачкову асудзілі на «хатнюю хімію» па справе аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». ▪️ YouTube-канал з вершамі Ціханоўскага, старонку сацыёлага Генадзя Коршунава і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». ▪️ Lawtrend паведамляе пра працяг ціску на грамадзянскую супольнасць і пераслед беларусаў за мяжой і іх сваякоў. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN

Arsis Nova прадставіла новую праграму — пра тое, што адбываецца паміж мінулым і будучыняй У Not Here Yet, Not There Anymore у
Arsis Nova прадставіла новую праграму — пра тое, што адбываецца паміж мінулым і будучыняй У Not Here Yet, Not There Anymore увайшлі два творы беларускіх кампазітараў — Кацярыны Ланеўскай і Васіля Веляцінскага. Ланеўская звяртаецца да беларускай міфалогіі і вобразаў іншасвету, а Веляцінскі трактуе лабірынт як прастору паміж страчаным старым і яшчэ не знойдзеным новым. Пра новую праграму кажа яе дырыжор і сузаснавальнік Arsis Nova Іван Касцяхін:
«Павінна адгукнуцца слухачам. Каб кожны з нас адчуў, як узнікла раптам паміж усімі намі — па абодва бакі мяжы — прастора, дзе захоўваецца мінулае, жыве сучаснае і паволі ствараецца будучае».
Запіс праграмы адбыўся ў Варшаве. У ім удзельнічалі больш за 20 прафесійных музыкаў, у асноўным беларусаў. Больш падрабязна Без VPN

Свет зрабіў чатыры прапановы па міру ва Украіне. Пуцін — супраць 👉 НЧ Чатыры краіны вылучылі розныя варыянты прапаноў па пер
Свет зрабіў чатыры прапановы па міру ва Украіне. Пуцін — супраць 👉 НЧ Чатыры краіны вылучылі розныя варыянты прапаноў па перамір’і паміж Украінай і Расіяй, упершыню гэта зрабіла Індыя, паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. У той жа час кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін адпрэчыў саму магчымасць якога-небудзь перамір’я, нягледзячы на складанасці арміі РФ на фронце. А Украіна правяла першы баявы запуск уласнай балістыкі. Ідуць 1682-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

«Дзядуля стаміўся»: Як параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі сталі маленькай сенсацыяй 👉 Сяргей Салаўёў Дзядуля
«Дзядуля стаміўся»: Як параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі сталі маленькай сенсацыяй 👉 Сяргей Салаўёў Дзядуля стаміўся. Або захварэў. Або на яго накаціла восеньская дэпрэсія. Або ён увогуле ўжо не той, якім быў раней. І гэтым скарысталіся нейкія людзі, падсунуўшы яму на подпіс дакумент. І ён яго падпісаў. І гэта стала маленькай сенсацыяй. Чытаць цалкам Спасылка без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ Спецыяльная вытворчасць распачата супраць пяці беларускіх добраахвотнікаў, звязаных з Палком імя Каст
📌 Хронікі рэпрэсій: ▪️ Спецыяльная вытворчасць распачата супраць пяці беларускіх добраахвотнікаў, звязаных з Палком імя Кастуся Каліноўскага. ▪️ 26-гадовага IT-спецыяліста Міхаіла Філіпенку асудзілі на пяць гадоў калоніі і штраф 500 базавых велічыняў. ▪️ У спісе «тэрарыстаў» з'явіліся новыя прозвішчы, сярод іх — першы намеснік гендырэктара «Белвеста» Віктар Гурын. ▪️ Новая справаздача ARTICLE 19 паказвае, як лічбавыя рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца і пасля выезду з краіны. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN

Суд для пакарання дыктатара або шоу для легітымізацыі рэжыму? Смяротны прысуд Башару Асаду, вынесены ў жніўні, можа выглядаць
Суд для пакарання дыктатара або шоу для легітымізацыі рэжыму?  Смяротны прысуд Башару Асаду, вынесены ў жніўні, можа выглядаць як доўгачаканы акт справядлівасці. Але завочны працэс над былым дыктатарам, які знаходзіцца ў Расіі, адначасова ставіць перад новымі сірыйскімі ўладамі шэраг юрыдычных і палітычных пытанняў. Наколькі гэты прысуд здольны стаць рэальным пакараннем, а не толькі сімвалічным жэстам, які хутчэй дае экс-дыктатару шанец? Чытаць далей Без VPN

Украіна разглядае варыянт падчас наступлення замяняць людзей рабатызанымі комплексамі 👉 НЧ Украінская аперацыя «Вівальдзі» а
Украіна разглядае варыянт падчас наступлення замяняць людзей рабатызанымі комплексамі 👉 НЧ Украінская аперацыя «Вівальдзі» адбылася дзякуючы шырокаму выкарыстанню НРК — наземных рабатызаваных комплексаў. Цяпер ваеннае кіраўніцтва Украіны думае ўвогуле замяняць людзей рабатызанымі комплексамі падчас наступальных дзеянняў. А Расію распачатая ёю вайна ўсё больш знясльвае. Ідуць 1681-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій 30 верасня ▪️ Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе — 4 гады і 7 месяцаў калоніі і
📌 Хронікі рэпрэсій 30 верасня ▪️ Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе — 4 гады і 7 месяцаў калоніі і штраф 500 базавых велічынь. ▪️ Кіраўнік кампаніі сельгастэхнікі Дзяніс Гуляшоў атрымаў пакаранне за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». ▪️ Facebook-старонку былога палітвязня Максіма Вінярскага дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN

🎬 Збіраюць грошы на кліп Дар’і Каляды для новай песні Лявона Вольскага Рэжысёрка і аператарка Дар’я Каляда хоча зняць кліп н
🎬 Збіраюць грошы на кліп Дар’і Каляды для новай песні Лявона Вольскага Рэжысёрка і аператарка Дар’я Каляда хоча зняць кліп на новую песню Лявона Вольскага — самастойную візуальную гісторыю пра чалавека, які праходзіць праз страх, боль і цяжкасці і знаходзіць у сабе сілы рухацца далей. На вытворчасць кліпа трэба сабраць 2500 еўра. Цяпер ёсць 585 еўра, да заканчэння збору засталося 15 дзён. Падтрымаць праект можна на платформе «Гронка». За данаты прадугледжаныя падзякі — ад паштоўкі з аўтографам Лявона Вольскага да згадкі ў тытрах і персанальнага відэазвароту. 👉 Падтрымаць збор: https://gronka.org/#/causes/rec1lEvJDCMFJ2Qo3 Кліп плануюць зрабіць на працягу месяца. У камандзе таксама музыканты Павел Трыпуць, Алесь Мышкевіч і Павел Мамонаў.

Рашэнне па справе Юрыя Гараўскага ўсё ж агучаць публічна Вуснае абвяшчэнне рашэння па апеляцыі адбудзецца 26 кастрычніка ў Ка
Рашэнне па справе Юрыя Гараўскага ўсё ж агучаць публічна Вуснае абвяшчэнне рашэння па апеляцыі адбудзецца 26 кастрычніка ў Кантанальным судзе Санкт-Галена. Падрабязнасці Без VPN На пасяджэнні 22 верасня Гараўскі заявіў, што загад на выкраданні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, паводле яго, быў аддадзены Лукашэнкам і Шэйманам Сівакову, а той перадаў яго Паўлічэнку.

ДПСУ: Беларусь уключае рэтранслятары для расійскіх беспілотнікаў падчас удараў па Украіне 👉 НЧ Спікер памежнай службы Украін
ДПСУ: Беларусь уключае рэтранслятары для расійскіх беспілотнікаў падчас удараў па Украіне 👉 НЧ Спікер памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка паведаміў пра новыя факты саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. У той жа час у свеце намякаюць на магчымыя хуткія мірныя перамовы па спыненні вайны, але ўрад РФ выціскае грошы з сваіх грамадзян і бізнесаў на працяг бойкі. Ідуць 1680-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій ▪️ Пераслед былых палітвязняў працягваецца і пасля вызвалення: 66 чалавек зноў апынуліся за кратамі павод
📌 Хронікі рэпрэсій ▪️ Пераслед былых палітвязняў працягваецца і пасля вызвалення: 66 чалавек зноў апынуліся за кратамі паводле новых крымінальных спраў. ▪️ У Беларусі застаюцца шэсць адвакатаў-палітвязняў. З 2024 года Мінюст спыніў дзеянне ліцэнзій 23 адвакатаў. ▪️ Ветэрынара са Столінскага раёна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN

Антон Варабей: ад перамогі над ракам да новых перамог у Канадзе Дзевяць гадоў таму мы пісалі пра Антона Вараб’я — беларускага
Антон Варабей: ад перамогі над ракам да новых перамог у Канадзе Дзевяць гадоў таму мы пісалі пра Антона Вараб’я — беларускага раварыста ў Канадзе, які перамог рак і вярнуўся ў спорт. За гэты час гісторыя моцна зьмянілася. Антон стаў адным з кіраўнікоў «Toronto Hustle», удзельнічаў у дабрачынных веламарафонах падчас COVID-19, дапамагаў маладым гоншчыкам — і сам так і не кінуў выступаць. У 40 гадоў ён зноў на подыюме: два срэбры на Чэмпіянаце Антарыё і другое месца на Чэмпіянаце Канады ў крытэрыюме. Што было паміж той і гэтай перамогай — чытайце тут. Без VPN

Расія пачынае схаваную мабілізацыю, але спадзяецца не на салдат, а на ракеты 👉 НЧ Расія фактычна прыступіла да правядзення д
Расія пачынае схаваную мабілізацыю, але спадзяецца не на салдат, а на ракеты 👉 НЧ Расія фактычна прыступіла да правядзення дадатковай мабілізацыі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Па меркаванні Украіны, мабілізаваных будуць кідаць на вайну без належнай падрыхтоўкі. У той жа час, па меркаванні ISW, Пуцін робіць стаўку на маштабныя дальнабойныя ракетна-дронавыя ўдары зімой 2026-2027 гадоў. Ідуць 1679-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN