uz
Feedback
Новы Час

Новы Час

Kanalga Telegram’da o‘tish

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Сайт: novychas.online Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ko'proq ko'rsatish
1 764
Obunachilar
-124 soatlar
-47 kunlar
-730 kunlar
Postlar arxiv
Фігурантам «справы Гаюна» прапануюць спыніць пераслед за грошы Праваабаронцам стала вядома, што некаторым затрыманым па «спра
Фігурантам «справы Гаюна» прапануюць спыніць пераслед за грошы Праваабаронцам стала вядома, што некаторым затрыманым па «справе Гаюна» прапануюць спыніць крымінальны пераслед у абмен на ахвяраванні дзяржаўным установам. Таксама стала вядома пра новыя палітычныя прысуды, у тым ліку 15 гадоў калоніі завочна былому супрацоўніку міліцыі. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

Футбол пад наглядам вуду: гісторыя гаіцянскай зборнай на службе дыктатуры У 1974 годзе зборная Гаіці ўпершыню выйшла на чэмпі
Футбол пад наглядам вуду: гісторыя гаіцянскай зборнай на службе дыктатуры  У 1974 годзе зборная Гаіці ўпершыню выйшла на чэмпіянат свету па футболе. За гэтым поспехам стаялі не толькі спартыўныя дасягненні, але і жорсткі кантроль дыктатуры Дзювалье, палітычныя рэпрэсіі і нават культ вуду. Гісторыя гаіцянскага футбола таго часу аказалася значна больш змрочнай, чым вынікі на полі. Больш падрабязна Чытаць без VPN

Расія мэтанакіравана ўдарыла па культурных аб'ектах Украіны? 👉 НЧ У выніку масіраванага расійскага удару па Украіне найбольш
Расія мэтанакіравана ўдарыла па культурных аб'ектах Украіны? 👉 НЧ У выніку масіраванага расійскага удару па Украіне найбольш пацярпелі музеі, установы культуры і адукацыі. Паражэнне дронамі аднаго-двух такіх аб'ектаў можна было б лічыць супадзеннем, але ж ударам падвергнуліся культурныя ўстановы як у Кіеве, так і ў рэгіёнах. Масква не ў стане трапіць па ваенных мэтах, і запужвае цывільнае насельніцтва Украіны? Ідуць 1573-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Дэпутаты Дзярждумы РФ патрабуюць ад Пуціна прадставіць план спынення вайны ва Украіне 👉 НЧ Пуціна папярэджваюць пра магчымы
Дэпутаты Дзярждумы РФ патрабуюць ад Пуціна прадставіць план спынення вайны ва Украіне 👉 НЧ Пуціна папярэджваюць пра магчымы сацыяльны выбух у Расіі у выпадку працягу вайны. Між тым, расійскія ваенныя ўжо імкнуцца пакінуць акупаваны Крым. А Украіна працягвае атакаваць расійскія заводы і нафтабазы. Ідуць 1572-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Забытая аўтарка вядомага партрэта Купалы. Гісторыя Ніны Сасноўскай Адзін з самых вядомых партрэтаў Янкі Купалы стварыла белар
Забытая аўтарка вядомага партрэта Купалы. Гісторыя Ніны Сасноўскай Адзін з самых вядомых партрэтаў Янкі Купалы стварыла беларуская мастачка Ніна Сасноўская. У міжваеннай Вільні яна выкладала ў Беларускай гімназіі і была вядомай графічкай, але з цягам часу ейнае імя амаль забылася. Расказваем, што вядома пра жыцьцё мастачкі і чаму даследчыкі дагэтуль шукаюць новыя зьвесткі пра яе. Чытаць без VPN

«Першая неабходная ўмова для доўгага міру ва Украіне — гэта смерць Пуціна». 👉 НЧ Кожны другі рубель, зароблены ў Расіі, выда
«Першая неабходная ўмова для доўгага міру ва Украіне — гэта смерць Пуціна». 👉 НЧ Кожны другі рубель, зароблены ў Расіі, выдаткоўваецца на вайну ва Украіне. Але шалёныя ваенныя выдаткі не прымушаюць Пуціна спыніць вайну, і наўрад ці яна скончыцца, пакуль ён жывы, мяркуе канадскі ваенны. Тым часам Украіна пачала працэс уступлення ў Еўрапейскі Саюз. Ідуць 1571-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

На БМЗ заклікаюць даносіць пра палітычныя погляды калег Паводле праваабаронцаў, на Беларускім металургічным заводзе супрацоўн
На БМЗ заклікаюць даносіць пра палітычныя погляды калег Паводле праваабаронцаў, на Беларускім металургічным заводзе супрацоўнікаў заклікаюць паведамляць пра інтэрнэт-актыўнасць і палітычныя погляды калег. Таксама стала вядома пра продаж кватэры Паўла Данэйкі і новыя палітычныя прысуды. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

Германія знайшла альтэрнатыву амерыканскім ракетам Tomahawk — ва Украіне 👉 НЧ Пасля таго, як Трамп адмовіўся даць Германіі T
Германія знайшла альтэрнатыву амерыканскім ракетам Tomahawk — ва Украіне 👉 НЧ Пасля таго, як Трамп адмовіўся даць Германіі Tomahawk, нямецкая кампанія Diehl Defence заявіла, што разглядае магчымасць запуску вытворчасці ў Германіі ўкраінскай крылатай ракеты «Фламінга». Тым часам Украіна просіць дапамогі ў Еўропе наконт тых жа дальнабойных сістэм. Магчыма, кааперацыя з Германіяй прывядзе да таго, што Украіна атрымае і грошы, і ракеты. Ідуць 1570-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Мой язык — мой вораг: Прамова да прэзідэнта Ганы можа пасварыць Лукашэнку з Пуціным 👉 Сяргей Салаўёў У прынцыпе, мы гэта заў
Мой язык — мой вораг: Прамова да прэзідэнта Ганы можа пасварыць Лукашэнку з Пуціным 👉 Сяргей Салаўёў У прынцыпе, мы гэта заўсёды ведалі, але цяпер лішні раз у гэтым пераканаліся. Мара і бачанне будучыні Аляксандра Лукашэнкі — гэта архаічны савецкі калгас у стылі 1960-х. Менавіта ў гэта ён імкнуўся і імкнецца ператварыць усю Рэспубліку Беларусь, бязлітасна выпальваючы з краіны ўсе «парасткі будучыні». Чытаць цалкам Спасылка без VPN

Следчы камітэт анансаваў узмоцнены кантроль за Threads і TikTok СК заявіў пра намер узмацніць маніторынг публікацый і камента
Следчы камітэт анансаваў узмоцнены кантроль за Threads і TikTok СК заявіў пра намер узмацніць маніторынг публікацый і каментароў у Threads і TikTok. Таксама стала вядома пра прысуд сям'і Корсакавых на тэрміны да 14 гадоў зняволення, а праваабаронцы паведамляюць ужо пра больш як 60 ператрусаў у межах «справы ЕГУ». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

Спецпрадстаўнік Пуціна і галоўны перамоўшчык ад Расіі па Украіне з'ехаў з глузду? 👉 НЧ Кірыл Дзмітрыеў, галоўны перамоўшчык
Спецпрадстаўнік Пуціна і галоўны перамоўшчык ад Расіі па Украіне з'ехаў з глузду? 👉 НЧ Кірыл Дзмітрыеў, галоўны перамоўшчык Крамля па Украіне, ужо не першы раз піша дзіўныя допісы ў сацсетках. Цяпер ён просіць іншапланецян паспрыяць адстаўцы брытанскага прэм'ер-міністра. У той жа час у РФ усё кепска з наборам у войска, а прэзідэнт Украіны атрымаў запрашэнне на саміт G7. Ідуць 1569-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Больш за 40 ператрусаў па «справе ЕГУ» і не менш за 60 палітвязняў з цяжкімі захворваннямі Праваабаронцы паведамляюць пра нов
Больш за 40 ператрусаў па «справе ЕГУ» і не менш за 60 палітвязняў з цяжкімі захворваннямі Праваабаронцы паведамляюць пра новыя падрабязнасці «справы ЕГУ», у межах якой па ўсёй Беларусі ўжо прайшло больш за 40 ператрусаў. Тым часам не менш за 60 палітвязняў маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, а праваабаронцы заклікаюць да іх неадкладнага вызвалення. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

«Дэмілітарызацыя»: Еўропа дапаможа Украіне распрацаваць альтэрнатыву сістэме Patriot 👉 НЧ На фоне нястачы ракет-перахопнікаў
«Дэмілітарызацыя»: Еўропа дапаможа Украіне распрацаваць альтэрнатыву сістэме Patriot 👉 НЧ На фоне нястачы ракет-перахопнікаў для Patriot, Вялікабрытанія разам з краінамі Еўрапейскага Саюза дапаможа Украіне распрацаваць альтэрнатыву. Расія ва Украіне страціла забітымі насельніцтва Смаленска, і гэта яшчэ не канец: Германія і Нарвегія абвясцілі пра новыя грошы на зброю ва Украіне. Ідуць 1568-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Вярхоўны суд пакінуў у сіле 14-гадовы прысуд былому дырэктару Intex-Press Вярхоўны суд пакінуў без зменаў 14-гадовы прысуд бы
Вярхоўны суд пакінуў у сіле 14-гадовы прысуд былому дырэктару Intex-Press Вярхоўны суд пакінуў без зменаў 14-гадовы прысуд былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу, а яго намесніку Андрэю Пакаленку зменшыў тэрмін на адзін год. Таксама праваабаронцы паведамляюць, што ў Беларусі застаюцца за кратамі мінімум 17 замежных палітвязняў, а ператрусы па «справе ЕГУ» працягваюць пашырацца на новыя рэгіёны. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

ЗША ў ААН: Уварванне Расіі ва Украіну стала стратэгічным правалам 👉 НЧ Прадстаўнік ЗША пры Эканамічным і сацыяльным савеце А
ЗША ў ААН: Уварванне Расіі ва Украіну стала стратэгічным правалам 👉 НЧ Прадстаўнік ЗША пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН Дана Негрэа заявіў, што рашэнне Расіі пачаць уварванне ва Украіну стала яе стратэгічным правалам, і заклікаў РФ «спыніцца неадкладна». Еўропа спрабуе змусіць Пуціна да перамоў, а грошы ад продажу «Чэлсі» могуць пайсці на ўкраінскую СПА. Ідуць 1567-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

«Па прыкладзе Данбаса»: ці рыхтуе Расея квазі-«рэферэндум» на ўсходзе Фінляндыі? 👉 Алесь Ашмянскі У Эўропе шмат кажуць пра м
«Па прыкладзе Данбаса»: ці рыхтуе Расея квазі-«рэферэндум» на ўсходзе Фінляндыі? 👉 Алесь Ашмянскі У Эўропе шмат кажуць пра магчымы напад Расеі на краіны NATO у бліжэйшыя тры-чатыры гады. Зазвычай пад пагрозу ставяць краіны Балтыі альбо Польшчу. А што, калі пад ударам акажацца «навічок» Альянсу? Прынамсі, некаторыя трывожныя тэндэнцыі там заўважныя ўжо цяпер. Чытаць далей Чытаць без VPN

Грамадзянку Украіны ўжо амаль год трымаюць у няволі без абвінавачвання 62-гадовую грамадзянку Украіны ўжо амаль год утрымліва
Грамадзянку Украіны ўжо амаль год трымаюць у няволі без абвінавачвання 62-гадовую грамадзянку Украіны ўжо амаль год утрымліваюць за кратамі без прад'яўлення абвінавачвання. Таксама працягваецца ціск на людзей, звязаных са зняволенымі: у Беларусі спыніў працу чарговы чат для сваякоў асуджаных. Тым часам іранскай студэнтцы забаранілі ўезд у Беларусь на 30 гадоў, у Віцебску з'явіліся білборды з папярэджаннем пра адказнасць за данаты, а суды працягваюць выносіць прысуды паводле палітычных артыкулаў. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

The Telegraph: Украіна пачала маштабную аперацыю па прымушэнні Расіі да міру 👉 НЧ Украіна хоча адрэзаць ад Расіі Крым, і ёй
The Telegraph: Украіна пачала маштабную аперацыю па прымушэнні Расіі да міру 👉 НЧ Украіна хоча адрэзаць ад Расіі Крым, і ёй гэта пакуль удаецца. А прадаўжэнне вайны супраць Украіны можа прывесці Расію да распаду, лічаць эксперты. У той жа час ЕС спрабуе ўберагчы Расію ад гэтага сумнага канца, але Уладзімір Пуцін, падобна, не збіраецца прызнаваць сваё складанае становішча. Ідуць 1566-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

За травень Расія зноў страціла ва Украіне больш тэрыторыі, чым захапіла 👉 НЧ Тэмпы расійскага наступу ва Украіне працягваюць
За травень Расія зноў страціла ва Украіне больш тэрыторыі, чым захапіла 👉 НЧ Тэмпы расійскага наступу ва Украіне працягваюць запавольвацца, а баявая эфектыўнасць арміі РФ зніжаецца, адзначаюць аналітыкі ISW. На фоне гэтага Лукашэнка заяўляе, што беларусы не будуць ваяваць з Украінай. Але заявы беларускага кіраўніка — сінгал, хутчэй, трывожны, бо ён часцяком хлусіць. Ідуць 1565-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Комікс супраць дыктатуры: чаму «Персеполіс» стаў забароненай кнігай у Іране Пасля смерці Маржан Сатрапі яе галоўны твор зноў
Комікс супраць дыктатуры: чаму «Персеполіс» стаў забароненай кнігай у Іране Пасля смерці Маржан Сатрапі яе галоўны твор зноў трапіў у цэнтр увагі. Аўтабіяграфічны комікс «Персеполіс» прынёс аўтарцы сусветную славу, але быў забаронены ў Іране. Чаму гісторыя пра дзяўчынку з Тэгерана дагэтуль раздражняе ўлады і выклікае спрэчкі нават у асяроддзі апазіцыі? Чытаць далей Чытаць без VPN