ar
Feedback
Новы Час

Новы Час

الذهاب إلى القناة على Telegram

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Сайт: novychas.online Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

إظهار المزيد
1 762
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+37 أيام
-1230 أيام
أرشيف المشاركات
Зяленскі хоча змусіць Пуціна збегчы з Масквы 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што было б добра, каб у вынік
Зяленскі хоча змусіць Пуціна збегчы з Масквы 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што было б добра, каб у выніку дронавых атак на Маскву кіраўнік Крамля перабраўся б куды-небудзь за Урал. «Чым далей Пуцін будзе ад Масквы, тым бліжэй будзе канец вайны» — мяркуе ўкраінскі лідар. Ідуць 1595-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

209 асуджаных па «справе Гаюна», новыя падрабязнасці пра «памілаванне» да 3 ліпеня і сведчанні пра тое, як беларускія сілавік
209 асуджаных па «справе Гаюна», новыя падрабязнасці пра «памілаванне» да 3 ліпеня і сведчанні пра тое, як беларускія сілавікі, паводле праваабаронцаў, штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

Чалавек, які засьпяваў незалежнасьць. 7 фактаў пра Пётру Садоўскага Памёр Пётра Садоўскі — палітык, мовазнавец, дыпламат і ад
Чалавек, які засьпяваў незалежнасьць. 7 фактаў пра Пётру Садоўскага Памёр Пётра Садоўскі — палітык, мовазнавец, дыпламат і адзін з тых, хто ствараў незалежную Беларусь. Ён быў у Аргкамітэце БНФ, стаў адным з дэпутатаў, якія замацавалі дзяржаўную незалежнасць Беларусі, быў першым беларускім амбасадарам у Нямеччыне. А 25 жніўня 1991 года, калі выйшаў да людзей на плошчы, не змог сказаць ні слова — і проста заспяваў. Сабралі сем фактаў пра жыццё чалавека, без якога цяжка ўявіць беларускае адраджэнне. Чытаць без VPN

🎧 У аўдыёкніжным праекце «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка», які агучвае творы рэпрэсаваных і расстраляных беларускіх паэтаў
🎧 У аўдыёкніжным праекце «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка», які агучвае творы рэпрэсаваных і расстраляных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, адбылася прэм'ера паэмы Мойшэ Кульбака «Беларусь» («Райсн»). «Райсн» — так на ідышы тутэйшыя габрэі называлі Беларусь. Гэта было не проста геаграфічнае паняцце, а цэлы свет — зямля, дзе гнаны ўладамі еўрапейскіх імперый народ знаходзіў супакой, дабрабыт і надзею. Таму Райсн у паэме паўстае амаль ідылічным краем, дзе здзяйсняюцца самыя простыя і самыя важныя чалавечыя мары. Паэма Мойшэ Кульбака поўная любові, прыгажосці, пяшчоты і добрага гумару. Яна пра тое, якім чароўным можа быць звычайнае жыццё на звычайнай зямлі, калі гэтая зямля — Беларусь-Райсн. Раім паслухаць гэтую аўдыёпрэм'еру і падтрымаць праект, які вяртае сучасным слухачам творы, што савецкі рэжым спрабаваў сцерці з культурнай памяці.

Украіна ў начной атацы не збіла ніводнай балістычнай ракеты з-за дэфіцыту супрацьракет для Patriot 👉 НЧ Расія ў чарговы раз
Украіна ў начной атацы не збіла ніводнай балістычнай ракеты з-за дэфіцыту супрацьракет для Patriot 👉 НЧ Расія ў чарговы раз нанесла масіраваны камбінаваны ўдар па Кіеве. Украінская СПА збіла дроны і крылатыя ракеты, але не балістыку. Прычына — дэфіцыт супрацьракет для Patriot. «Пакуль ракеты для "Пэтрыётаў" застаюцца на складах саюзнікаў, гэта толькі заахвочвае Расію і далей наносіць удары па жылых дамах», — сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ідуць 1594-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Уладзімір Зяленскі: Ёсць рэальная перспектыва закончыць гэтую вайну 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны лічыць, што ёсць перспектыва зака
Уладзімір Зяленскі: Ёсць рэальная перспектыва закончыць гэтую вайну 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны лічыць, што ёсць перспектыва заканчэння вайны ва Украіне, аднак, па яго словах, «рашучасць Амерыкі будзе мець вырашальнае значэнне». Украіна вывела з ладу больш за 40% нафтаперапрацоўкі Расіі, і звычайныя расіяне ўсё мацней адчуваюць наступствы вайны. Ідуць 1593-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром,
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром, эль і віскі былі не толькі любімымі напоямі каланістаў, але і важнымі ўдзельнікамі Амерыканскай рэвалюцыі. Расказваем пра адну з самых арыгінальных гістарычных кніг апошняга часу. Чытаць далей Спасылка без VPN

Расіі давядзецца «пакінуць» яшчэ адзін украінскі горад? 👉 НЧ Пуцін заявіў пра тое, што расійскія войскі «вызвалілі» Канстанц
Расіі давядзецца «пакінуць» яшчэ адзін украінскі горад? 👉 НЧ Пуцін заявіў пра тое, што расійскія войскі «вызвалілі» Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці. Але ўсе даныя паказваюць, што армія РФ знаходзіцца толькі на ўскрайку гэтага населенага пункта. Падобна, можа паўтарыцца сітуацыя з Купянскам, які «ўзялі» шмат разоў, а потым там запісаў відэа Уладзімір Зяленскі. Ідуць 1592-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Ад каго вызвалялі Менск 3 ліпеня? Калі адказаць коратка — не толькі ад нацыстаў. За сваю гісторыю Менск неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, і кожны раз яго «вызвалялі» па-свойму. У новым відэа — каротка пра тое, хто захопліваў горад у розныя эпохі і чаму гісторыя 3 ліпеня значна шырэйшая за савецкі афіцыйны міф. 🎥 Глядзіце відэа.

Украіна і Германія распрацоўваюць сістэму СПА для абароны ўсяго еўрапейскага кантынента 👉НЧ Праект дазволіць перахопліваць б
Украіна і Германія распрацоўваюць сістэму СПА для абароны ўсяго еўрапейскага кантынента 👉НЧ Праект дазволіць перахопліваць балістычныя ракеты, што з’яўляецца дэфіцытнай здольнасцю для краін Еўропы. Цяпер у ЕС няма ўласнай абароны такога класа: краіны купляюць альбо ізраільскую сістэму Arrow, альбо амерыканскія комплексы Patriot. Ідуць 1591-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

«Працяглая камандзіроўка»: ці атрымаў Лукашэнка нешта, апроч экскурсіі ў бункер Пуціна? 👉 Сяргей Салаўёў Варта было Уладзімі
«Працяглая камандзіроўка»: ці атрымаў Лукашэнка нешта, апроч экскурсіі ў бункер Пуціна? 👉 Сяргей Салаўёў Варта было Уладзіміру Зяленскаму абвясціць Лукашэнку ўльтыматум наконт рэтранслятараў, як беларускі кіраўнік раптам зазбіраўся ў «доўгую камандзіроўку». А калі пытанне рэтранслятараў было вырашана (так ці інакш), камандзіроўка Лукашэнкі аказалася не такой ужо і працяглай. Супадзенне? Чытаць цалкам Спасылка без VPN

Што адбываецца з тымі, хто служыў дыктатуры, калі яна падае? Пасля вызвалення Францыі перад судом паўсталі не толькі кіраўнік
+7
Што адбываецца з тымі, хто служыў дыктатуры, калі яна падае? Пасля вызвалення Францыі перад судом паўсталі не толькі кіраўнікі рэжыму Вішы. Адказнасць закранула чыноўнікаў, вайскоўцаў, бізнесменаў, дзеячаў культуры і нават заснавальніка аўтамабільнай імперыі Renault. У каруселі — як Францыя судзіла калабарантаў, чаму не ўсе смяротныя прысуды былі выкананыя, каго пазбавілі пасад і чаму гэтая гісторыя застаецца прадметам дыскусій і сёння.

Больш за 1065 дзён у ШІЗА, 10 гадоў калоніі для актывіста і новы палітычны прысуд будаўніку Палітвязень Іван Вярбіцкі правёў
Больш за 1065 дзён у ШІЗА, 10 гадоў калоніі для актывіста і новы палітычны прысуд будаўніку Палітвязень Іван Вярбіцкі правёў у штрафных ізалятарах і ПКТ больш за 1065 дзён, а яго тэрмін зняволення ўжо працягнулі да 2032 года. Тым часам актывіста з Калінкавічаў Аляксандра Елісеева асудзілі да 10 гадоў калоніі, а мінскага будаўніка Дзмітрыя Аўчынку — паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Спасылка без VPN

CSIS: Расія канчаткова страціла ваенную ініцыятыву ва Украіне 👉 НЧ Пры гэтым цана вайны для рэжыму Пуціна працягвае расці, л
CSIS: Расія канчаткова страціла ваенную ініцыятыву ва Украіне 👉 НЧ Пры гэтым цана вайны для рэжыму Пуціна працягвае расці, лічаць у Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS). Паводле іх, расійскі наземны наступ стаў адным з самых павольных у ваеннай гісторыі за апошняе стагоддзе. Пуціну застаецца толькі тэрарызаваць цывільнае насельніцтва паветранымі ўдарамі. Ідуць 1590-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📍«Вясна»: у Беларусі рэпрэсіі сталі менш бачнымі, але не менш маштабнымі. Таксама: ▪️ Лукашэнка падпісаў указ аб «памілаванн
📍«Вясна»: у Беларусі рэпрэсіі сталі менш бачнымі, але не менш маштабнымі. Таксама: ▪️ Лукашэнка падпісаў указ аб «памілаванні» 28 палітвязняў; ▪️ жыхара Ашмянаў пасля крытыкі ДАІ адправілі ў ІЧУ. Сабралі галоўныя навіны пра палітычны пераслед ў Беларусі. Чытаць без VPN

Ад Радзівілаў да АМАПа. Нябачныя суайчыннікі Алег Нагорны Беларускія ромы — не «чужыя» і не выпадковыя госці на гэтай зямлі,
Ад Радзівілаў да АМАПа. Нябачныя суайчыннікі Алег Нагорны  Беларускія ромы — не «чужыя» і не выпадковыя госці на гэтай зямлі, а нашы суайчыннікі са стагоддзямі супольнай гісторыі. Чаму грамадства, якое калісьці знаходзіла з імі мову суіснавання, дайшло да Магілёўскага пагрому 2019 года? І чаму гісторыя ромаў — гэта насамрэч гісторыя таго, як таталітарызм адпрацоўваў у Беларусі механізмы гвалту яшчэ да падзей 2020 года. Чытаць далей Спасылка без VPN

Аляксандр Сырскі: РФ можа пачаць наступ на Чарнігаўскую вобласць, але не з Беларусі 👉 НЧ Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сыр
Аляксандр Сырскі: РФ можа пачаць наступ на Чарнігаўскую вобласць, але не з Беларусі 👉 НЧ Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі расказаў пра вядомыя яму планы расійскага Генштаба. І, на жаль, у гэтых планах няма варыянтаў спынення агню. У той жа час у РФ узрастаюць грамадскія настроі на заканчэнне вайны ва Украіне. Ідуць 1589-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій. 30 чэрвеня ▪️ Беларусь увайшла ў зону вельмі высокай рызыкі катаванняў паводле Глабальнага індэкса катав
📌 Хронікі рэпрэсій. 30 чэрвеня ▪️ Беларусь увайшла ў зону вельмі высокай рызыкі катаванняў паводле Глабальнага індэкса катаванняў. ▪️ Праваабаронцы прызналі яшчэ 12 чалавек палітвязнямі. ▪️ Грамадзяніна Украіны ўжо амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ без прад'яўлення абвінавачання. ▪️ У Гродне прадаюць аўтамабіль палітвязня Аркадзя Кайчурэнкі. ▪️ Некалькі ўдзельнікаў музычнага рэйву пад Стоўбцамі атрымалі адміністрацыйныя арышты. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за гэты дзень. Чытаць без VPN

На фоне росту выдаткаў на вайну ва Украіне чатыры з пяці расіян эканомяць на ежы 👉 НЧ Вайна ва Украіне і пераарыентацыя экан
На фоне росту выдаткаў на вайну ва Украіне чатыры з пяці расіян эканомяць на ежы 👉 НЧ Вайна ва Украіне і пераарыентацыя эканомікі на ваенныя патрэбы ўсё мацней адбіваюцца на дабрабыце расіян. Вынікі сацыялагічных даследаванняў Prognosis і Shopper's паказалі, што чатыры з пяці расіян сталі эканоміць на прадуктах харчавання. Ва ўмовах ваеннай эканомікі прагноз відавочны — узровень жыцця расіян працягне зніжацца. Ідуць 1588-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

📌 Хронікі рэпрэсій за 29 чэрвеня ▪️ Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію №15. ▪️ 20-гадовага студэнта БДУІР
📌 Хронікі рэпрэсій за 29 чэрвеня ▪️ Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію №15. ▪️ 20-гадовага студэнта БДУІР асудзілі, імаверна, па «справе Гаюна». ▪️ Яшчэ аднаго беларуса асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». ▪️ Суд прызнаў «экстрэмісцкімі» больш за 50 набораў Telegram-стыкераў. ▪️ Улады папоўнілі Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за гэты дзень. Чытаць без VPN