Новы Час
Открыть в Telegram
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Сайт: novychas.online Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Больше1 762
Подписчики
Нет данных24 часа
+37 дней
-1230 день
Архив постов
1 762
Зяленскі хоча змусіць Пуціна збегчы з Масквы
👉 НЧ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што было б добра, каб у выніку дронавых атак на Маскву кіраўнік Крамля перабраўся б куды-небудзь за Урал. «Чым далей Пуцін будзе ад Масквы, тым бліжэй будзе канец вайны» — мяркуе ўкраінскі лідар. Ідуць 1595-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
209 асуджаных па «справе Гаюна», новыя падрабязнасці пра «памілаванне» да 3 ліпеня і сведчанні пра тое, як беларускія сілавікі, паводле праваабаронцаў, штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў».
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.
Чытаць без VPN
1 762
Чалавек, які засьпяваў незалежнасьць. 7 фактаў пра Пётру Садоўскага
Памёр Пётра Садоўскі — палітык, мовазнавец, дыпламат і адзін з тых, хто ствараў незалежную Беларусь.
Ён быў у Аргкамітэце БНФ, стаў адным з дэпутатаў, якія замацавалі дзяржаўную незалежнасць Беларусі, быў першым беларускім амбасадарам у Нямеччыне. А 25 жніўня 1991 года, калі выйшаў да людзей на плошчы, не змог сказаць ні слова — і проста заспяваў.
Сабралі сем фактаў пра жыццё чалавека, без якога цяжка ўявіць беларускае адраджэнне.
Чытаць без VPN
1 762
🎧 У аўдыёкніжным праекце «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка», які агучвае творы рэпрэсаваных і расстраляных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, адбылася прэм'ера паэмы Мойшэ Кульбака «Беларусь» («Райсн»).
«Райсн» — так на ідышы тутэйшыя габрэі называлі Беларусь. Гэта было не проста геаграфічнае паняцце, а цэлы свет — зямля, дзе гнаны ўладамі еўрапейскіх імперый народ знаходзіў супакой, дабрабыт і надзею. Таму Райсн у паэме паўстае амаль ідылічным краем, дзе здзяйсняюцца самыя простыя і самыя важныя чалавечыя мары.
Паэма Мойшэ Кульбака поўная любові, прыгажосці, пяшчоты і добрага гумару. Яна пра тое, якім чароўным можа быць звычайнае жыццё на звычайнай зямлі, калі гэтая зямля — Беларусь-Райсн.
Раім паслухаць гэтую аўдыёпрэм'еру і падтрымаць праект, які вяртае сучасным слухачам творы, што савецкі рэжым спрабаваў сцерці з культурнай памяці.
1 762
Украіна ў начной атацы не збіла ніводнай балістычнай ракеты з-за дэфіцыту супрацьракет для Patriot
👉 НЧ
Расія ў чарговы раз нанесла масіраваны камбінаваны ўдар па Кіеве. Украінская СПА збіла дроны і крылатыя ракеты, але не балістыку. Прычына — дэфіцыт супрацьракет для Patriot. «Пакуль ракеты для "Пэтрыётаў" застаюцца на складах саюзнікаў, гэта толькі заахвочвае Расію і далей наносіць удары па жылых дамах», — сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ідуць 1594-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
Уладзімір Зяленскі: Ёсць рэальная перспектыва закончыць гэтую вайну
👉 НЧ
Прэзідэнт Украіны лічыць, што ёсць перспектыва заканчэння вайны ва Украіне, аднак, па яго словах, «рашучасць Амерыкі будзе мець вырашальнае значэнне». Украіна вывела з ладу больш за 40% нафтаперапрацоўкі Расіі, і звычайныя расіяне ўсё мацней адчуваюць наступствы вайны. Ідуць 1593-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША
Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром, эль і віскі былі не толькі любімымі напоямі каланістаў, але і важнымі ўдзельнікамі Амерыканскай рэвалюцыі. Расказваем пра адну з самых арыгінальных гістарычных кніг апошняга часу.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
1 762
Расіі давядзецца «пакінуць» яшчэ адзін украінскі горад?
👉 НЧ
Пуцін заявіў пра тое, што расійскія войскі «вызвалілі» Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці. Але ўсе даныя паказваюць, што армія РФ знаходзіцца толькі на ўскрайку гэтага населенага пункта. Падобна, можа паўтарыцца сітуацыя з Купянскам, які «ўзялі» шмат разоў, а потым там запісаў відэа Уладзімір Зяленскі. Ідуць 1592-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
Ад каго вызвалялі Менск 3 ліпеня?
Калі адказаць коратка — не толькі ад нацыстаў. За сваю гісторыю Менск неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, і кожны раз яго «вызвалялі» па-свойму.
У новым відэа — каротка пра тое, хто захопліваў горад у розныя эпохі і чаму гісторыя 3 ліпеня значна шырэйшая за савецкі афіцыйны міф.
🎥 Глядзіце відэа.
1 762
Украіна і Германія распрацоўваюць сістэму СПА для абароны ўсяго еўрапейскага кантынента
👉НЧ
Праект дазволіць перахопліваць балістычныя ракеты, што з’яўляецца дэфіцытнай здольнасцю для краін Еўропы. Цяпер у ЕС няма ўласнай абароны такога класа: краіны купляюць альбо ізраільскую сістэму Arrow, альбо амерыканскія комплексы Patriot. Ідуць 1591-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
«Працяглая камандзіроўка»: ці атрымаў Лукашэнка нешта, апроч экскурсіі ў бункер Пуціна?
👉 Сяргей Салаўёў
Варта было Уладзіміру Зяленскаму абвясціць Лукашэнку ўльтыматум наконт рэтранслятараў, як беларускі кіраўнік раптам зазбіраўся ў «доўгую камандзіроўку». А калі пытанне рэтранслятараў было вырашана (так ці інакш), камандзіроўка Лукашэнкі аказалася не такой ужо і працяглай. Супадзенне?
Чытаць цалкам
Спасылка без VPN
1 762
+7
Што адбываецца з тымі, хто служыў дыктатуры, калі яна падае?
Пасля вызвалення Францыі перад судом паўсталі не толькі кіраўнікі рэжыму Вішы. Адказнасць закранула чыноўнікаў, вайскоўцаў, бізнесменаў, дзеячаў культуры і нават заснавальніка аўтамабільнай імперыі Renault.
У каруселі — як Францыя судзіла калабарантаў, чаму не ўсе смяротныя прысуды былі выкананыя, каго пазбавілі пасад і чаму гэтая гісторыя застаецца прадметам дыскусій і сёння.
1 762
Больш за 1065 дзён у ШІЗА, 10 гадоў калоніі для актывіста і новы палітычны прысуд будаўніку
Палітвязень Іван Вярбіцкі правёў у штрафных ізалятарах і ПКТ больш за 1065 дзён, а яго тэрмін зняволення ўжо працягнулі да 2032 года. Тым часам актывіста з Калінкавічаў Аляксандра Елісеева асудзілі да 10 гадоў калоніі, а мінскага будаўніка Дзмітрыя Аўчынку — паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.
Спасылка без VPN
1 762
CSIS: Расія канчаткова страціла ваенную ініцыятыву ва Украіне
👉 НЧ
Пры гэтым цана вайны для рэжыму Пуціна працягвае расці, лічаць у Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS). Паводле іх, расійскі наземны наступ стаў адным з самых павольных у ваеннай гісторыі за апошняе стагоддзе. Пуціну застаецца толькі тэрарызаваць цывільнае насельніцтва паветранымі ўдарамі. Ідуць 1590-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
📍«Вясна»: у Беларусі рэпрэсіі сталі менш бачнымі, але не менш маштабнымі.
Таксама:
▪️ Лукашэнка падпісаў указ аб «памілаванні» 28 палітвязняў;
▪️ жыхара Ашмянаў пасля крытыкі ДАІ адправілі ў ІЧУ.
Сабралі галоўныя навіны пра палітычны пераслед ў Беларусі.
Чытаць без VPN
1 762
Ад Радзівілаў да АМАПа. Нябачныя суайчыннікі
Алег Нагорны
Беларускія ромы — не «чужыя» і не выпадковыя госці на гэтай зямлі, а нашы суайчыннікі са стагоддзямі супольнай гісторыі. Чаму грамадства, якое калісьці знаходзіла з імі мову суіснавання, дайшло да Магілёўскага пагрому 2019 года? І чаму гісторыя ромаў — гэта насамрэч гісторыя таго, як таталітарызм адпрацоўваў у Беларусі механізмы гвалту яшчэ да падзей 2020 года.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
1 762
Аляксандр Сырскі: РФ можа пачаць наступ на Чарнігаўскую вобласць, але не з Беларусі
👉 НЧ
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі расказаў пра вядомыя яму планы расійскага Генштаба. І, на жаль, у гэтых планах няма варыянтаў спынення агню. У той жа час у РФ узрастаюць грамадскія настроі на заканчэнне вайны ва Украіне. Ідуць 1589-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
📌 Хронікі рэпрэсій. 30 чэрвеня
▪️ Беларусь увайшла ў зону вельмі высокай рызыкі катаванняў паводле Глабальнага індэкса катаванняў.
▪️ Праваабаронцы прызналі яшчэ 12 чалавек палітвязнямі.
▪️ Грамадзяніна Украіны ўжо амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ без прад'яўлення абвінавачання.
▪️ У Гродне прадаюць аўтамабіль палітвязня Аркадзя Кайчурэнкі.
▪️ Некалькі ўдзельнікаў музычнага рэйву пад Стоўбцамі атрымалі адміністрацыйныя арышты.
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за гэты дзень.
Чытаць без VPN
1 762
На фоне росту выдаткаў на вайну ва Украіне чатыры з пяці расіян эканомяць на ежы
👉 НЧ
Вайна ва Украіне і пераарыентацыя эканомікі на ваенныя патрэбы ўсё мацней адбіваюцца на дабрабыце расіян. Вынікі сацыялагічных даследаванняў Prognosis і Shopper's паказалі, што чатыры з пяці расіян сталі эканоміць на прадуктах харчавання. Ва ўмовах ваеннай эканомікі прагноз відавочны — узровень жыцця расіян працягне зніжацца. Ідуць 1588-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
1 762
📌 Хронікі рэпрэсій за 29 чэрвеня
▪️ Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію №15.
▪️ 20-гадовага студэнта БДУІР асудзілі, імаверна, па «справе Гаюна».
▪️ Яшчэ аднаго беларуса асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
▪️ Суд прызнаў «экстрэмісцкімі» больш за 50 набораў Telegram-стыкераў.
▪️ Улады папоўнілі Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за гэты дзень.
Чытаць без VPN
Уже доступно! Исследование Telegram 2025 — ключевые инсайты года 
