uk
Feedback
Новы Час

Новы Час

Відкрити в Telegram

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Сайт: novychas.online Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Показати більше
1 748
Підписники
-124 години
-47 днів
-830 день
Архів дописів
25 сакавіка, 27 ліпеня ці 3 ліпеня? У розныя часы Беларусь адзначала Дзень Незалежнасці ў розныя даты. Кожная з іх звязаная з важнымі гістарычнымі падзеямі і адлюстроўвае рознае разуменне беларускай дзяржаўнасці. Тлумачым, адкуль узяліся гэтыя даты і чаму пытанне пра Дзень Незалежнасці застаецца актуальным.

📌 Хронікі рэпрэсій. Галоўнае за апошнія дні: ▪️ Палітвязням па справе «Green Network» прысудзілі па шэсць гадоў калоніі. ▪️
📌 Хронікі рэпрэсій. Галоўнае за апошнія дні: ▪️ Палітвязням па справе «Green Network» прысудзілі па шэсць гадоў калоніі. ▪️ Беларуса Паўла Міцкевіча, які больш за 20 гадоў жыве ў Польшчы, завочна асудзілі на пяць гадоў. ▪️ Андрэй Кудзіненка пакінуў Беларусь пасля пераследу. ▪️ За паўгода па палітычна матываваных артыкулах асудзілі 12 непаўналетніх. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN

Чатыры даты незалежнасьці. Як не заблытацца ў 27 ліпеня, 25 сакавіка, 25 жніўня і 3 ліпеня Беларусь упершыню абвесьціла незал
Чатыры даты незалежнасьці. Як не заблытацца ў 27 ліпеня, 25 сакавіка, 25 жніўня і 3 ліпеня Беларусь упершыню абвесьціла незалежнасьць 25 сакавіка 1918-га, заявіла пра дзяржаўны сувэрэнітэт 27 ліпеня 1990-га, юрыдычна замацавала яго 25 жніўня 1991-га, а афіцыйны Дзень Незалежнасьці цяпер адзначае 3 ліпеня. «Новы Час» простымі словамі тлумачыць, што насамрэч адбылося ў кожную з гэтых датаў і чаму гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, якую зь іх мусіць сьвяткаваць краіна. Чытаць без VPN

photo content
+3

photo content
+9

photo content
+9

«Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыну!» Гэтыя словы Тадэвуш Рэйтан прамовіў на Варшаўскім сойме ў 1773 годзе
+3
«Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыну!» Гэтыя словы Тадэвуш Рэйтан прамовіў на Варшаўскім сойме ў 1773 годзе. Пра яго знакаміты пратэст чулі многія. Але само жыццё Рэйтана не менш цікавае: калі насамрэч нарадзіўся, чаму так і не ажаніўся, як апынуўся ў цэнтры падзей, што змянілі гісторыю, і чаму месца яго пахавання дагэтуль невядома. Сабралі галоўныя факты пра чалавека, які стаў адным з сімвалаў барацьбы за Бацькаўшчыну.

Украіна зноў прапануе Расіі спыніць паветраныя атакі для аднаўлення мірных перамоў 👉 НЧ Афіцыйныя асобы Украіны і ЗША абмярк
Украіна зноў прапануе Расіі спыніць паветраныя атакі для аднаўлення мірных перамоў 👉 НЧ Афіцыйныя асобы Украіны і ЗША абмяркоўвалі прапанову аб спыненні авіяўдараў, якую плануецца прадставіць Расіі ў рамках новай ініцыятывы па аднаўленні мірных перамоў. У Пуцін а гэтую ініцыятыву не каментуюць. Тым часам Вялікабрытанія перадае ва УСУ тэхналогію, якая зробіць украінскія дроны яшчэ больш нябачнымі для расійскіх радараў. Чытаць далей Чытаць без VPN

Адысей на службе дыктатуры Новы фільм Крыстафера Нолана вяртае ўвагу да антычнага героя. Але ў XX стагоддзі грэцкія аўтарытар
Адысей на службе дыктатуры Новы фільм Крыстафера Нолана вяртае ўвагу да антычнага героя. Але ў XX стагоддзі грэцкія аўтарытарныя рэжымы ўжо выкарыстоўвалі Адысея, Ахіла і іншых герояў як інструмент дзяржаўнай прапаганды. Расказваем, як антычнасць стала часткай ідэалагічнай машыны — і як тыя ж міфы ператварыліся ў мову супраціву. Чытаць без VPN

Расія правядзе мабілізацыю не толькі ў сябе, але і ў Паўночнай Карэі 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, шт
Расія правядзе мабілізацыю не толькі ў сябе, але і ў Паўночнай Карэі 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што РФ рыхтуе не толькі сваю мабілізацыю, але і гатовая атрымаць яшчэ 30 тысяч салдат ад Паўночнай Карэі. Пуціну дасылаюць сігналы пра спыненне вайны нават праз прэзідэнта Казахстана Такаева, але кіраўнік Расіі іх не слухае, і кідае ў мясарубку ва Украіне ўсё больш людзей. Ідуць 1613-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Сьмерць, грошы і Трамп. Чым ЧС-2026 запомніўся па-за футболам Чэмпіянат сьвету яшчэ не пасьпеў завяршыцца, калі памёр футбалі
Сьмерць, грошы і Трамп. Чым ЧС-2026 запомніўся па-за футболам Чэмпіянат сьвету яшчэ не пасьпеў завяршыцца, калі памёр футбаліст, які выступаў на турніры. Праз два дні стала вядома пра сьмерць судзьдзі, адхіленага ад ЧС. Да фінальнага сьвістка мундыяль пасьпеў перажыць умяшаньне Дональда Трампа ў дыскваліфікацыю гульца, справу аб падазроных стаўках, палітычны банэр, расісцкі вал у сацыяльных сетках і бойку пасьля фіналу. Чытаць далей Спасылка без VPN

Зяленскі: Трамп зразумеў, хто на самай справе не хоча спыняць вайну 👉 НЧ Як лічыць прэзідэнт Украіны, кіраўнік ЗША ўжо не лі
Зяленскі: Трамп зразумеў, хто на самай справе не хоча спыняць вайну 👉 НЧ Як лічыць прэзідэнт Украіны, кіраўнік ЗША ўжо не лічыць, што Украіна не хоча спынення вайны. Расійскія ўлады ў той жа час заявілі, што маюць намер працягваць баявыя дзеянні. А ва Украіне з'явяцца звышдальнабойныя дроны. Ідуць 1613-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Беларусь развіталася з Юрыем Хашчавацкім Яго легендарны фільм «Звычайны прэзідэнт», зняты ў сярэдзіне 1990-х, паказаў тое, што тады бачылі не ўсе, але з чым Беларусі давялося жыць наступныя дзесяцігоддзі. Светлая памяць Юрыю Хашчавацкаму

Хронікі рэпрэсій, 24 ліпеня ▪️ Валянціне Навумавай прысудзілі 7 гадоў калоніі. ▪️ Пінскага святара асудзілі да «хатняй хіміі»
Хронікі рэпрэсій, 24 ліпеня ▪️ Валянціне Навумавай прысудзілі 7 гадоў калоніі. ▪️ Пінскага святара асудзілі да «хатняй хіміі», а колькасць вернікаў, якіх пераследуюць, верагодна, праз «справу Гаюна», дасягнула як мінімум дзесяці. ▪️ КДБ і МУС зноў пашырылі «тэрарыстычны» і «экстрэмісцкі» спісы, а журналістку Malanka Media спрабавалі завербаваць праз Telegram. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія суткі. Чытаць без VPN

Цяпер уся беларуская нафтаперапрацоўка — пад санкцыямі ЕС. Неўзабаве і ЗША? 👉 НЧ Еўрасаюз увёў санкцыі за падтрымку вайны ва
Цяпер уся беларуская нафтаперапрацоўка — пад санкцыямі ЕС. Неўзабаве і ЗША? 👉 НЧ Еўрасаюз увёў санкцыі за падтрымку вайны ва Украіне ў дачыненні да Мазырскага НПЗ — раней пад санкцыямі ЕС быў толькі «Нафтан». Але гэта можа быць толькі пачаткам — у ЗША прымуць санкцыі Ліндсі Грэма, якія таксама завязаныя на нафтавай сферы. Гэтаму можа паспрыяць і сустрэча Трампа і Зяленскага. Ідуць 1612-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN

Бунт у бункеры: як Хрэнін (амаль) адкрыта пайшоў супраць Лукашэнкі 👉 Сяргей Салаўёў За савецкім часам, у часы Хрушчова-Брэжн
Бунт у бункеры: як Хрэнін (амаль) адкрыта пайшоў супраць Лукашэнкі 👉 Сяргей Салаўёў За савецкім часам, у часы Хрушчова-Брэжнева быў такі анекдот: «Ці можа слон атрымаць грыжу? — Можа, калі паспрабуе падняць сельскую гаспадарку». Цяпер Лукашэнка захацеў, каб грыжу атрымаў увесь беларускі ўрад. Але самае цікавае, што не ўвесь урад з гэтым пагадзіўся! Чытаць цалкам Чытаць без VPN

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ. ◾️ у жніўні пачнецца завочны суд над пяццю прадстаўніка
Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ. ◾️ у жніўні пачнецца завочны суд над пяццю прадстаўнікамі Палка Каліноўскага; ◾️ кіраўніка «Рускай праваслаўнай царквы Царскай Імперыі» будуць судзіць паводле абвінавачання ў «экстрэмізме»; ◾️ бізнесмена, які працаваў з Wildberries і Ozon, асудзілі па палітычнай справе; ◾️ затрыманыя ў Слоніме праходзяць па справе «Беларускай рады культуры». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Спасылка без VPN

Юрый Хашчавацкі: «Галоўнае — дажыць, і дажыць годна» Пайшоў з жыцця адзін з найважнейшых беларускіх дакументалістаў — Юрый Ха
Юрый Хашчавацкі: «Галоўнае — дажыць, і дажыць годна» Пайшоў з жыцця адзін з найважнейшых беларускіх дакументалістаў — Юрый Хашчавацкі. Яму было 78 гадоў. Гэтае інтэрв'ю ён даў "Новаму Часу" напярэдадні свайго 70-годдзя. Пачытайце разважанні рэжысёра пра кіно, Беларусь, Лукашэнку, свабоду і жыццёвыя выбары, якія вызначылі ягоны шлях. Чытаць далей Спасылка без VPN

Праект Sonora, які стварае якасны беларускамоўны датасэт для тэхналогій сінтэзу маўлення (Text-to-Speech), шукае прафесійны голас для беларускай AI-мадэлі. Каманда шукае актора або дыктара, які свабодна валодае беларускай мовай, мае эталоннае вымаўленне і выразную дыкцыю. Калі вы адпавядаеце гэтым патрабаванням або ведаеце чалавека, якому гэта можа быць цікава, раскажыце яму пра гэтую магчымасць. Магчыма, менавіта ягоны ці яе голас стане асновай будучых беларускамоўных AI-тэхналогій. Усе падрабязнасці і форма для ўдзелу — па спасылцы.

Знаёмства-разьвітаньне. Памяці Евы Вежнавец Сьмерць Евы Вежнавец стала адной з самых балючых навінаў для беларускай культуры.
Знаёмства-разьвітаньне. Памяці Евы Вежнавец Сьмерць Евы Вежнавец стала адной з самых балючых навінаў для беларускай культуры. Уладзіслаў Гарбацкі дзеліцца асабістым успамінам пра кароткае знаёмства зь ёй — размову пра беларускую мову, Вільню, фэмінітывы, матуль «адтуль» і кнігу з подпісам, які цяпер гучыць асабліва шчымліва. Чытаць далей Спасылка без VPN