ch
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

前往频道在 Telegram
1 270
订阅者
无数据24 小时
无数据7
-1630
帖子存档
У Менску не дазволілі правесьці шэсьце «Бессмертного полка» Менскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 9 траўня шэсьце «Бессмер
У Менску не дазволілі правесьці шэсьце «Бессмертного полка» Менскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 9 траўня шэсьце «Бессмертного полка». Аргкамітэт акцыі заклікаў ахвотных ускласьці кветкі на плошчы Перамогі і прынесьці з сабой партрэты сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Летась таксама ў сталіцы шэсьце на дазволілі. Ня мелі плёну і шматлікія спробы зарэгістраваць арганізацыю «Бессмертного полка». Тым часам у Віцебску шэсьце дазволілі — яно пройдзе ў рамках акцыі «Беларусь памятае». ℹ️ Акцыя «Бессмертный полк» пачалася ў Расеі ў 2012 годзе як грамадзкая ініцыятыва. Пазьней Крэмль прыстасаваў яе для прапагандысцкіх мэтаў.

Repost from Новы Час
Код продкаў. Як прозвішча губляе і вяртае сваіх Павел Хадзінскі Ці можа адна памылка пісара стварыць новае прозвішча? А адзін
Код продкаў. Як прозвішча губляе і вяртае сваіх Павел Хадзінскі Ці можа адна памылка пісара стварыць новае прозвішча? А адзін род — жыць адразу ў двух прозвішчах? У новым артыкуле цыклу «Код продкаў» — гісторыя беларускіх прозвішчаў, якія мяняліся праз войны, страх і мовы розных імперый. ▪️ Чаму падчас нямецкага перапісу сям’я схлусіла пра прозвішча Калантай ▪️ Як Мачальскія і Церабні аказаліся адным родам ▪️ Што могуць расказаць канчаткі на -чук, -енка або -скі Пасля гэтага тэксту хочацца па-новаму паглядзець нават на ўласнае прозвішча. Чытаць далей Спасылка без VPN

Суполка «Наваградства» запрашае на лекцыю доктара гістарычных навук Андрэя Мацука Бескаралеўе 1733 – 1735 гг. скончылася пера
Суполка «Наваградства» запрашае на лекцыю доктара гістарычных навук Андрэя Мацука
Бескаралеўе 1733 – 1735 гг. скончылася перамогай Аўгуста ІІІ над папулярным Станіславам Ляшчынскім, дзякуючы саксонскім і расійскім войскам. Першыя крокі для перамогі Аўгуста ІІІ былі закладзены 14 верасня 1733 г., калі нязгодная з выбарамі каралем Станіслава Ляшчынскага шляхта пратэставала на варшаўскім падмесці Празе. Наваградская шляхта складала каля 40 працэнтаў апазіцыі Ляшчынскаму і 5 кастрычніка 1733 г. стала асновай выбарцаў каралем саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста пад імем Аўгуста ІІІ. Заслугі наваградскай шляхты былі адзначаны і ў акце Генеральнай канфедэрацыі прыхільнікаў Аўгуста ІІІ, куды быў уключаны акт наваградскай канфедэрацыі. І гэта зразумела, бо гэта адзіны выпадак у гісторыі Рэчы Паспалітай калі пазіцыя шляхты аднаго ваяводства мела выключнае значэнне для каралеўскіх выбараў.
📆10 траўня, 14.30 📍Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6) Анлайн-трансляцыя ў зуме — зарэгістравацца па спасылцы

Мацей Радзівіл: Я вельмі спадзяюся, што змагу яшчэ паехаць у Беларусь і ладзіць там культурныя мерапрыемствы На жаль, цяпер ш
Мацей Радзівіл: Я вельмі спадзяюся, што змагу яшчэ паехаць у Беларусь і ладзіць там культурныя мерапрыемствы На жаль, цяпер шлях у Беларусь для яго закрыты. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3683324

Repost from Наша Ніва
У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА» У Якуцку рыхтуюцца паставіць н
У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА» У Якуцку рыхтуюцца паставіць на месцы знішчанага мемарыяла ссыльным даследчыкам Сібіры помнік расійскаму вайскоўцу, які загінуў ва Украіне. Замест беларусаў, якія адкрывалі горныя хрыбты і даліны ды далі пачатак якуцкай пісьменнасці, ушануюць чалавека, які добраахвотна пайшоў забіваць.  https://nashaniva.com/394513 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394513

Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ў ідэалогіі Лукашэнкі. Стрым з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам Сёлета ўлады будуць святкаваць Дзень Перамогі адносна сціпла. У Мінску выступіць зэт-музыка Алег Газманаў. А галоўныя падзеі адбудуцца ў Маскве — Лукашэнка не можа не паехаць на арганізаваны Пуціным парад. Але нават ва ўмовах дэфіцыту сродкаў і асабістай небяспекі яму важна падтрымліваць савецкі міф аб Вялікай Айчыннай вайне. Чаму? І чаму ідэолагі за 30 гадоў не прыдумалі і не прынялі нічога іншага, на чым можна было б будаваць беларускую ідэнтычнасць? Размаўляем пра гэта з кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам: https://www.youtube.com/watch?v=sVaJXmOxzyw

📖 «Адвечным шляхам» перавыдалі ў Польшчы Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ «Адвечным шляхам», як
📖 «Адвечным шляхам» перавыдалі ў Польшчы Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ «Адвечным шляхам», якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучына» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч, піша bellit.info.
Аўтар твору — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

🇵🇱 Mochnarte Foundation пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States запрашае на прэзентацыю праекта «Clinto
🇵🇱 Mochnarte Foundation пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States запрашае на прэзентацыю праекта «Clinton’s Bench». 🔻 Праект, ініцыяваны мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам, прысвечаны тэмам гістарычнай памяці, рэпрэсій, дэмакратыі і выгнання. Больш на сайце: https://racyja.com/by/sumezza/hajnauka-zaprasae-na-prezentacyju-praekta-clintons-bench/

7 мая а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зор
7 мая а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля. Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944 гг.). У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939–1941 і 1944–1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941–1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў. У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакументальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковы зварот значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.

Repost from Наша Ніва
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам Магчым
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам Магчыма, аўтары канала хацелі як лепш — папулярызаваць гісторыю Беларусі, але выйшла на шкоду справе, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч пасля прагляду ролікаў. https://nashaniva.com/394398 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394398

У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем піс
+1
У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка. Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая “глядзіць” якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша “Оршы”, прысвечанага роднаму гораду. Мурал быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Цяпер дом, які стаў вядомым турыстычным аб’ектам, паставілі на так званую “рэнавацыю”: тут уцяпляюць сцены, і партрэт Уладзіміра Сямёнавіча знік пад накладнымі будматэрыяламі. Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.

Repost from Белсат
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся 207 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне. Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова. Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў. Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️

У Беларусі з'явіцца рэестр помнікаў Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Нормы пастанова
У Беларусі з'явіцца рэестр помнікаў Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Нормы пастанова накіраваны на забеспячэнне ўліку, сістэматызацыі, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі аб творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, удасканаленне інфармацыйнай працы, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры. Удасканальваецца парадак стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, спрашчаецца механізм прыняцця адпаведных рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіву Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане: https://smarturl.click/9oL3j «Шмат
Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіву Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане: https://smarturl.click/9oL3j
«Шмат гадоў багата людзей шукалі архіў, а цяперашняму посьпеху дапамог шчасьлівы выпадак. Адзін расейскі калекцыянэр знайшоў у Парыжы ў антыкварыяце скрыні зь нераспазнанымі дакумэнтамі, агледзеў іх, палічыў істотнымі і зьвязаўся з намі. А ўжо тады Рада БНР і Бібліятэка сумесна іх выкупілі. За колькі? Не за астранамічныя грошы, але скажу гэтак: за суму, якая таго вартая»
Пагутарылі зь беларусам, датычным да працы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, дзе захоўваецца частка архіву БНР, якая сёлета трапіла ў яе фонды.

Repost from Новы Час
«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік Выдавецтва «Скарына» адкрывае «Віленскую сэрыю» кнігай успамінаў
«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік Выдавецтва «Скарына» адкрывае «Віленскую сэрыю» кнігай успамінаў Галіны Войцік — дасьледніцы, якая ўсё жыцьцё пісала пра іншых і толькі пасьля сьмерці атрымала ўласную кнігу. 👉Падрабязнасьці Спасылка без VPN

«Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі» У панядзелак, 4 траўня, Беларуская музейная лабараторыя ладзіць анлайн-варкшо
«Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі» У панядзелак, 4 траўня, Беларуская музейная лабараторыя ладзіць анлайн-варкшоп па методыках кансервацыі і захоўвання артэфактаў «Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі». Захоўваць артэфакты, рэчы, памяць – гэта патрэбна не толькі вам, але і наступным пакаленням беларусаў. Кожны з нас валодае чымсьці, чым даражыць і што знітоўвае яго з роднай традыцыяй, штосьці, чым ганарыцца і хоча перадаць праз пакаленні. А ўжо колькі гэтага ўсяго было створана проста ў нашы дні неверагоднымі беларусамі! Як гэта ўсё зберагаць і ствараць сапраўдны музейны вайб у самы просты спосаб, нават у хатніх умовах – раскажуць спецыялісты. Арганізатары гарантуюць захаванне ананімнасці ўдзельнікаў. Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Дата і час: 4 траўня ў 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Мінску)

Repost from Наша Ніва
Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму На фота Яна Булгака можна пабачыць і архаічныя рыбацкія чаўны, і турбазы ў пра
Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму На фота Яна Булгака можна пабачыць і архаічныя рыбацкія чаўны, і турбазы ў працэсе будоўлі, і бясконцыя пустынныя пляжы.  https://nashaniva.com/394326 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394326

Repost from N/a
У гонар 235-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня XRAYTOURS прадстаўляе новыя інтэрактыўныя 3D-мадэлі мемарыяльных калонаў — унікал
У гонар 235-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня XRAYTOURS прадстаўляе новыя інтэрактыўныя 3D-мадэлі мемарыяльных калонаў — унікальнай зьявы нашай гісторыі. Канстытуцыя 3 траўня 1791 года — адна з найважнейшых падзеяў у гісторыі Рэчы Паспалітай, супольнай спадчыны Беларусі і Польшчы. Яна стала першым у Эўропе дакумэнтаў, які замацаваў прынцыпы канстытуцыйнага кіраваньня, абмежаваньня ўлады й вяршэнства права. Пасьля яе прыняцьця на землях Вялікага Княства Літоўскага пачалі зьяўляцца мураваныя калоны як знак падтрымкі новага дзяржаўнага ладу, ідэяў свабоды і незалежнасьці. І хоць сёньня гэтая традыцыя амаль забытая, гэта ўнікальная зьява, якая захавалася толькі на беларускіх землях. Цяпер іх можна ўбачыць у дапоўненай рэальнасьці — проста са свайго тэлефона, не выходзячы з дому: • Лавонпаль https://xraytours.com/ar?city=Lavonpal&model=column • Глыбокае https://xraytours.com/ar?city=H%C5%82ybokaje&model=Hlybokaje_kalona • Бездзеж https://xraytours.com/ar?city=Bie%C5%BAdzie%C5%BE&model=column • Вістычы https://xraytours.com/ar?city=Visty%C4%8Dy&model=column Памяць пра Канстытуцыю 3 траўня — гэта ня толькі частка нашай гісторыі, але і важны ўнёсак у эўрапейскую традыцыю канстытуцыяналізму. Мемарыяльныя калюмны застаюцца выразным знакам гэтай спадчыны і сьведчаньнем супольнай гісторыі Беларусі і Польшчы. P.S Гэта праэкт, які робіцца намі без грантау і дзеля захавання гісторыі для нашых будучых пакаленняу, таму калі Вы нас падтрымаеце, мы будзем удзячныя. • Revolut @xraytours • USDC ERC 20 0x819FBfD94ecCE537Dd1622daebA955fA0cA9373E

ВКЛ vs Канстытуцыя 3 мая Варшава, 3 мая 1791 года. У зале каралеўскага замка — толькі трэць паслоў. Кансерватары яшчэ даядаюц
ВКЛ vs Канстытуцыя 3 мая Варшава, 3 мая 1791 года. У зале каралеўскага замка — толькі трэць паслоў. Кансерватары яшчэ даядаюць велікодныя булкі ў сваіх маёнтках, а ў сталіцы за зачыненымі дзвярыма прымаюць дакумент, які зменіць структуру дзяржавы. У тэксце новай канстытуцыі няма ні слова пра Вялікае Княства Літоўскае. Маршалак сойма Казімір Нестар Сапега бярэ слова… Што адбылося ў той дзень насамрэч? Ці быў гэта дзяржаўны пераварот? Ці сапраўды ВКЛ «адмянілі» Канстытуцыяй 3 мая? І чаму літоўская шляхта пагадзілася на дакумент, у якім не было нават згадкі іх краіны? 🎧У выданні "Magistra Svita", прысвечаным 235-годдзю Канстытуцыі 3 мая, размова пра тое, як у гэтай канстытуцыі хацелі адмяніць ВКЛ, але не адмянілі.

Repost from Наша Ніва
Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх
Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў Упершыню за больш як 30 гадоў археолагі вярнуліся на тэрыторыю ўнікальнага Бельчыцкага манастыра ў Полацку, каб адшукаць страчаную ў ХХ стагоддзі Пятніцкую царкву. Вынікі даследавання аказаліся больш чым трагічныя — пасля савецкіх варвараў не засталося літаральна нічога.  https://nashaniva.com/394093 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394093