ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 263
المشتركون
+124 ساعات
-27 أيام
-230 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from N/a
🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе беларусам. 17 верасня 1939 года Ежы Пу
🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе беларусам. 17 верасня 1939 года Ежы Пуцілоўскаму не было і трынаццаці год. Сям'я жыла ў Беластоку, трымала пякарню, пабудавала два дамы. Бацьку перад вайной мабілізавалі ў польскае войска. У верасні 1939 года горад спачатку акупавалі немцы, але праз некалькі дзён сышлі, і з усходу з'явілася савецкае войска. Усё згодна з таемнымі пратаколамі пакта Сталіна з Гітлерам.
Казалі нам: У вас няма ніякай культуры! Бацька спытаў, чаму так лічаць. Бо ў вас на вуліцах няма гадзіннікаў! Бацька адказвае: нам не патрэбныя гадзіннікі на вуліцах, бо ў нас яны на руках. А дзе вашыя вошабойкі? Бацька кажа, што ў нас людзі не маюць вошай, што чыста, таму і няма патрэбы ў вошабойках.
🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/cyrvonaya-armiya-varvalasya-zaxodnyuyu-belarus-i-polscu-palyak-dzyakue-belarusam Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️

ШІ-прапаганда перад Днём адзінства ці Як Лукашэнка стаў нашчадкам «панскай Польшчы»: https://smarturl.click/mqwqBz Улады пача
ШІ-прапаганда перад Днём адзінства ці Як Лукашэнка стаў нашчадкам «панскай Польшчы»: https://smarturl.click/mqwqBz Улады пачалі расказваць беларусам у Threads, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У пастах «пра этнацыд на беларускіх землях» яны выйшлі самі на сябе. Тое, што палякі рабілі 100 год таму беларусам, улады Беларусі самі сёньня робяць свайму ж народу.

Такое касцюмаванае шоу паказалі ў Бярозе да дня "Адзінства". Але варта проста нагадаць факт: у асноўны перыяд існавання лагера ў Бярозе-Картузскай — ад 1934 да канца жніўня 1939 — жанчын там не ўтрымлівалі. Упершыню іх пачалі накіроўваць туды ў першыя дні верасня 1939 г., пасля нападу Германіі на Польшчу, якому папярэднічаў пакт з СССР. Гэта была новая практыка ваенных інтэрнаванняў, у прыватнасці, прадстаўнікі нямецкай меншасці, часам цэлыя сем’і, а таксама іншыя асобы, якіх улады лічылі небяспечнымі ва ўмовах вайны. Іх утрымлівалі ў досыць цяжкіх умовах, але нядоўга: пры набліжэнні фронту ахова і адміністрацыя сышлі, і вязні пакінулі лагер. Тут варта нагадаць, што пасля пачатку савецка-германскай вайны ў СССР рэзка ўзмацніліся дэпартацыі і рэпрэсіі паводле нацыянальнай прыкметы, напрыклад немцаў і фінаў; ужо 22 чэрвеня 1941 г. НКВД пачаў расстрэльваць вязняў заходніх турмаў, у тым ліку людзей без судовага прысуду; а, кажучы пра рэпрэсіі супраць жанчын, трэба згадаць АЛЖИР — лагер жонак здраднікаў Радзімы.

Смалянчук: 17 верасня 1939-га — уз’яднанне, якое хутка ператварылася ў трагедыю У эфіры Беларускай службы Польскага радыё гіс
Смалянчук: 17 верасня 1939-га — уз’яднанне, якое хутка ператварылася ў трагедыю У эфіры Беларускай службы Польскага радыё гісторык Алесь Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, разважае пра значэнне 17 верасня 1939 г. для Беларусі і наступствы Рыжскага міру. Паводле гісторыка, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР фармальна аб’яднала беларускія землі і перакрэсліла падзел, усталяваны Рыжскім мірам. Аднак адбылося гэта без удзелу і ўліку волі саміх беларусаў — у выніку дамоўленасцяў паміж СССР і нацысцкай Германіяй. Вельмі хутка савецкая ўлада прынесла ў Заходнюю Беларусь рэпрэсіі і знішчэнне нацыянальных інстытуцый. Смалянчук таксама звяртаецца да малавядомых абставін Рыжскіх перамоваў: паводле вядомых сёння дакументаў, у 1920 г. савецкі бок быў гатовы саступіць Польшчы значна большую частку Беларусі, аднак польская дэлегацыя ад гэтага адмовілася. Пра становішча беларусаў у міжваеннай Польшчы і БССР, і чым сітуацыя пасля 1939-га нагадвае тое, што адбылося пасля 2020-га — у вялікай размове

📌 Аляксей Ластоўскі: У грамадстве захавалася ўласная гістарычная памяць пра той перыяд 🔻 У 87-ю гадавіну падзеяў 17 верасня
📌 Аляксей Ластоўскі: У грамадстве захавалася ўласная гістарычная памяць пра той перыяд 🔻 У 87-ю гадавіну падзеяў 17 верасня 1939 года ў Беларусі працягваецца прапагандысцкая кампанія вакол «Дня народнага адзінства», аднак у грамадстве захавалася ўласная гістарычная памяць пра той перыяд, на якую не здольная цалкам уплываць дзяржаўная ідэалогія. https://racyja.com/by/hramadstva/u-hramadstve-zachavalasja-ulasnaja-histarycnaja-pamjac-pra-toj-peryjad/

👍135 гадоў аднаму з галоўных ініцыятараў палітыкі беларусізацыі ў БССР і ўраджэнцу Гродзеншчыны — Антону Баліцкаму Антон Бал
👍135 гадоў аднаму з галоўных ініцыятараў палітыкі беларусізацыі ў БССР і ўраджэнцу Гродзеншчыны — Антону Баліцкаму Антон Баліцкі нарадзіўся 16 верасня 1891 года ў вёсцы Балічы (цяпер 🦬 Гродзенскі раён). 🦬 У 1910 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1917 годзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным руху, дапамагаў ствараць беларускія школы ў Адэсе і стаў сакратаром консульства ✊ Беларускай Народнай Рэспублікі ў гэтым горадзе. У красавіку 1918 года Антон Баліцкі прыехаў у Кіеў, дзе працавала дэлегацыя Народнага Сакратарыята БНР. З 1921 года жыў у Мінску. У кастрычніку таго ж года стаў намеснікам народнага камісара, а ў 1926—1929 гадах узначальваў Народны камісарыят асветы БССР. Баліцкі быў адным з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі, удзельнічаў у распрацоўцы сістэмы вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Быў правадзейным сябрам Інбелкульта, старшынёй секцыі беларускай мовы і літаратуры. У 1930 годзе, падчас кампаніі барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам», Баліцкага арыштавалі па абвінавачанні ў «антысавецкай дзейнасці» і прысудзілі да 10 гадоў лагераў па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пры паўторным разглядзе справы ў 1937 годзе яго асудзілі да смяротнага пакарання. 🔫 Антона Баліцкага расстралялі 31 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКУС. Рэабілітавалі Баліцкага ў 1958 годзе.

Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ У рэдакцыі стварыл
Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як  эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць. У відэароліку сцвярджаецца, што «за беларускае слова – штраф або нагайка», а яшчэ «зачынілі школу для тваіх дзяцей». На неадпаведнасць такіх сцвярджэнняў мы звярталі ўвагу раней, бо пры «панскай Польшчы» дзейнічалі беларускія школы (у адрозненне ад цяперашняга часу» і выходзілі газеты на роднай мове. Але віцебскія прапагандысты пайшлі далей, з дапамогай шучнага інтэлекту стварыўшы «дакумент», які нібыта выдаваўся мясцовым жыхарам – «тутэйшым». Дакумент «напісаны» відавочна не па-польску, і гэта не дзіўна: такіх дакументаў проста ніколі не існавала.  У пашпартах ці пасведчаннях асобы (па-польску -  dowód osobisty, а не тая тарабаршчына, якую паказваюць аўтары відэароліка) пазначалася не нацыянальнасць, а грамадзянства, і ў тыя часы яно было відавочна польскім. І пра тое, ці паглядалі “з зайздрасцю” на БССР жыхары той самай “панскай Польшчы”, лепей пачытаць арыгінальныя ўспаміны або аб’ектыўныя гістарычныя даследаванні. А не верыць на слова прапагандыстам, якія нават ШІ выкарыстоўваюць “на троечку”.

Repost from Новы Час
Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны У ГДР палітвязням фактычна прызначалі цану. Інжын
Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны У ГДР палітвязням фактычна прызначалі цану. Інжынер, лекар ці навуковец мог «каштаваць» да 200 тысяч заходненямецкіх марак. А разлічвацца Заходняя Германія магла не толькі грашыма, але і кавай, нафтай, меддзю ды ўгнаеннямі. За амаль тры дзесяцігоддзі так на Захад выкупілі 33 755 палітычных зняволеных. Як ГДР ператварыла палітвязняў у крыніцу грошай і дэфіцытных тавараў — і як на гэта пайшла Заходняя Германія? Больш падрабязна Без VPN

Юры Грыбоўскі: Верасень 1939 назаўсёды змяніў жыццё многіх беларусаў Верасень 1939 года стаў пераломным для тысяч беларусаў.
Юры Грыбоўскі: Верасень 1939 назаўсёды змяніў жыццё многіх беларусаў Верасень 1939 года стаў пераломным для тысяч беларусаў. Многія з іх служылі ў польскім войску, трапілі ў нямецкі або савецкі палон, загінулі, а іх сем’і дзесяцігоддзямі не ведалі, што з імі сталася. Гісторык Юры Грыбоўскі, які амаль 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у польскім войску, распавёў Беларускай службе Польскага радыё пра працу з архіўнымі крыніцамі і ўспамінамі ўдзельнікаў вайны, а таксама пра выпадкі, калі дзякуючы даследаванням нашчадкі праз шмат гадоў даведваліся пра лёс сваіх родных. Сярод беларусаў, якія бралі ўдзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года, былі мастак Пётра Сергіевіч, паэт Міхась Васілёк і пісьменнік Янка Брыль, які ў складзе батальёна марскіх стральцоў абараняў Гэльскі паўвостраў. *На фота злева направа — салдаты Войска Польскага: паляк Уладзімеж Кучыньскі, беларус Янка Брыль, украінец Сымон Нагірны. Гдыня, 1939 г. Архіў Юрыя Грыбоўскага.

Repost from Наша Ніва
Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў Пасудзіну,
Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў Пасудзіну, якіх ніколі раней не сустракаў, заўважыў на дне ракі жыхар Жлобіна Мікалай Малаткоў.  https://nashaniva.com/404628 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404628

Вы дакладна памятаеце імя гэтага класіка са школы, і хутчэй за ўсё ён вас тады нічым не зацікавіў — заўсёдная праблема школьн
Вы дакладна памятаеце імя гэтага класіка са школы, і хутчэй за ўсё ён вас тады нічым не зацікавіў — заўсёдная праблема школьнай праграмы. Насамрэч жа ён быў не толькі надзвычай таленавітым паэтам, чые вершы, вытанчаныя і простыя адначасова, могуць адгукнуцца кожнаму, але і выбітнай асобай. Ён бачыў вайну і быў супраць яе, пісаў пра яе не так, як хацела прапаганда, а шчыра і балюча — як і яго сябар Васіль Быкаў, які мог бы не здабыць сваёй вядомасці без героя гэтага артыкула. Эмацыйны і праўдалюбівы, ён сам нярэдка сутыкаўся з цэнзурай, але не пераставаў адстойваць тое, у што верыў. Сёння ў праекце "Пазакласнае чытанне" знаёмім вас з сапраўдным Піменам Панчанкам. Артыкул таксама можна прачытаць па-руску. https://zerkalo-14jun.space/news/cellar/135265.html?tg=3&requestedLang=bel 👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси — с VPN. 📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS

Repost from Наша Ніва
Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі Даследаванні праводзяцца перад пачаткам маштабнай рэстаўрац
Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі Даследаванні праводзяцца перад пачаткам маштабнай рэстаўрацыі храма. https://nashaniva.com/404699 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404699

Ад Статута ВКЛ да стрэлу ў патыліцу: гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання на беларускіх землях — ад Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці. У выпуску расказваюць, за што каралі смерцю паводле Статута ВКЛ 1588 года, якое месца ў гарадскім жыцці займаў кат і як змянялася стаўленне дзяржавы да «выключнай меры» ў часы Расійскай імперыі. Асобная частка прысвечаная савецкай сістэме таемных расстрэлаў, судовым памылкам і «Віцебскай справе», а таксама практыкам, якія захаваліся ў сучаснай Беларусі: сакрэтнасці даты выканання прысуду, нявыдачы целаў сваякам і ўтрыманню асуджаных у «калідоры смерці». Аўтары таксама разважаюць, як смяротнае пакаранне ператварылася з элемента прававой сістэмы ў інструмент дзяржаўнага застрашэння. ▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/o7-ylhTU4GI

📌 У Візіт-цэнтры Сейма Літвы 18 верасня пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускай
📌 У Візіт-цэнтры Сейма Літвы 18 верасня пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі). 🔻 Яе адкрые Спікер Сейма Юозас Олекас, а сярод выступоўцаў будуць літоўскія і беларускія палітыкі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. https://racyja.com/by/kultura/u-litve-adbudzecca-kanferencyja-prysvecanaja-150-hoddzju-cetki/

Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня паэта Юлія Таўбіна, расстралянага ў маладосьці → https://smarturl.click/6ybmZ5 Белару
+1
Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня паэта Юлія Таўбіна, расстралянага ў маладосьці → https://smarturl.click/6ybmZ5 Беларускі паэт Юлій Таўбін — аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасьці паэмаў, шэрагу перакладаў, якога аўтары называюць «забытым беларускім геніем» і «адной з самых недаацэненых постацей айчыннай літаратуры 20-х і 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя». Бальшавікі арыштавалі Таўбіна ў 22 гады, расстралялі ў 26. Яго фармальна рэабілітавалі ў 1950-х, але ягоную творчасьць надоўга забылі. 🎸 Лявон Вольскі напісаў песьню на верш Таўбіна 📄 Падрабязьней пра Таўбіна — у вялікім артыкуле Свабоды. Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 верасьня чытайце на сайце Свабоды

🤑«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР? Калі б Шамякін ці Быкаў у 1970-х гадах жылі на Захадз
🤑«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР? Калі б Шамякін ці Быкаў у 1970-х гадах жылі на Захадзе, то былі б мільянерамі. Чаму? Бо працавалі б з камерцыйнымі выдавецтвамі і кінастудыямі. А што было ў БССР? Супольна з адукацыйным хабам «Нацыя Лідараў» расказваем, як выглядала фінансавае жыццё пісьменнікаў і наколькі адрознівалася ад жыцця «звычайных савецкіх людзей»? Пра капіталы топавых савецкіх пісьменнікаў у СССР хадзілі легенды. Пра Шолахава, напрыклад, узгадваюць адразу дзве гісторыі. Першая тычыцца прыватнага верталёта. Другая — піяніна. Шолахаў не ўмеў граць на інструменце, а выкарыстоўваў яго як «сейф» для гатоўкі. Грошы нібыта пералічвала яго памочніца, якая рэгулярна «дурыла» класіка...  Пісьменнікі БССР, безумоўна, адносіліся да інтэлектуальнай эліты (некаторыя і да фінансавай). Але іх жыццё было куды больш сціплым, чым у расійскіх калег. Што ж яны мелі ды — на што выдаткоўвалі ганарары? ✏️Працяг па спасылцы. 🔵Тут без VPN.

📚 Вялікі мовазнавец Беларусі 📌 14 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Льва Шакуна (1926-1996) – аднаго з заснавал
+2
📚 Вялікі мовазнавец Беларусі   📌 14 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Льва Шакуна (1926-1996) – аднаго з заснавальнiкаў гiстарычнага, сучаснага і параўнальна-тыпалагiчнага мовазнаўства ў Беларусi.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/vjaliki-movaznavec-belarusi/

Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так? Ш
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так? Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш. Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе? На сенняшні дзень ён так і застаўся сельскагаспадарчым «прыдаткам» – тут няма ніводнага буйнога прамысловага прадпрыемства. Заробкі ў рэгіёне – на перадапошнім месцы ў Беларусі. Пасаж пра тое, што з 1921 па 1939 гг тут зачыняліся беларускія школы – таксама не переканаўчы. Сёння на весь Шаркаўшчынскі раён засталося ўсяго 6 школ, самыя буйныя – 2 школы ў райцэнтры, дзе выкладанне вядзецца па-руску. Астатнія 4 школы – на паперы беларускамоўныя, але нават у такім фармаце гэта мізер, бо колькасць вучняў – усяго некалькі дзясяткаў. Напрыклад, у Германавіцкай – усяго 80 вучняў. Яшчэ адзін «козыр» мясцовых прапагандыстаў: тут, маўляў, за захаванне беларускага духу змагаўся мастак, навуковец і педагог Язэп Драздовіч. Але пра яго нялёгкае жыццё менавіта пры савецкай уладзе мы нядаўна згадвалі. Што ў гэтым артыкуле можа адгукнуцца сучаснаму чытачу, дык гэта сказ «Местные жители были людьми второго сорта на собственной родине, а за любое проявление национального самосознания можно было оказаться в концлагере”. Але асацыяцыі ён выклікае зусім не з “панскай Польшчай”...

🕵️ Дзясяткі радыёграм пад кантролем МДБ? Што сталася з групай дыверсантаў, якіх ЦРУ закінула ў Беларусь «Зеркало» апублікава
🕵️ Дзясяткі радыёграм пад кантролем МДБ? Што сталася з групай дыверсантаў, якіх ЦРУ закінула ў Беларусь «Зеркало» апублікавала трэцюю частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра AEQUOR – сакрэтную аперацыю ЦРУ ў Беларусі ў 1950-я. У жніўні 1952 года ў Налібоцкую пушчу дэсантавалі чатырох беларусаў-эмігрантаў — Цімафея Вострыкава, Генадзя Касцюка, Міхаіла Кальніцкага і Міхаіла Арцюшэўскага. Іх задачай было наладзіць сувязь з антысавецкім падполлем або стварыць яго самім. Група працягвала выходзіць на сувязь з ЦРУ, але ў амерыканцаў усё мацнелі падазрэнні, што радыёграмы могуць перадавацца ўжо пад кантролем савецкіх спецслужбаў. У студзені 1955 года, пасля 65-й радыёграмы, сувязь раптоўна абарвалася. У артыкуле «Зеркала» — што адбывалася з групай у гэтыя гады, як савецкія спецслужбы маглі выкарыстаць агентаў у сваёй гульні і чаму ў ЦРУ ўрэшце палічылі місію праваленай.

Repost from Наша Ніва
120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты «Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы». https://nash
120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты «Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы». https://nashaniva.com/404579 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404579