fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 263
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
-530 روز
آرشیو پست ها
У Беларусі археолагі знайшлі аб’ект фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага, паказаны на радзівілаўскай мапе XVII стагоддзя
У Беларусі археолагі знайшлі аб’ект фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага, паказаны на радзівілаўскай мапе XVII стагоддзя У выніку нядаўніх археалагічных даследаванняў на карту Беларусі вярнуўся яшчэ адзін замак канца XVI – першай паловы XVII стагоддзя. Археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працуе ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Падчас даследаванняў у вёсцы Антонава выяўлены мураваныя канструкцыі раней навукова не апісаных фартыфікацыйных пабудоў інкастэляванага (абарончага) двара (ці замка) XVI–XVII стагоддзяў старасты аршанскага і знакамітага палеміста Філона Кміты-Чарнабыльскага і яго зяця, двараніна гаспадарскага Лукаша Сапегі, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі. Чытаць на сайце або без VPN.

Што памятаюць беларускія гарады? 6 ліпеня адбудзецца анлайн-прэзентацыя новага даследавання, прысвечанага мемаратыўнаму ландш
Што памятаюць беларускія гарады? 6 ліпеня адбудзецца анлайн-прэзентацыя новага даследавання, прысвечанага мемаратыўнаму ландшафту найбуйнейшых гарадоў Беларусі — помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным знакам, мемарыялам і іншым аб’ектам, праз якія ў публічнай прасторы фармуецца памяць пра мінулае. Даследаванне працягвае серыю прац Інстытута «Палітычная сфера» пра палітыку памяці і гарадскую прастору Беларусі. На гэты раз у фокусе — Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск і Салігорск. Усяго было прааналізавана 690 мемарыяльных аб’ектаў. Падчас прэзентацыі гаворка пойдзе пра тое, якія гістарычныя эпохі, падзеі і асобы дамінуюць у гарадскім ландшафце, наколькі ён застаецца саветызаваным і мілітарызаваным, як прадстаўленыя беларуская нацыянальная памяць, лакальная гісторыя, Халакост, Чарнобыль, савецкія рэпрэсіі і перыяд незалежнай Беларусі. 📅 6 ліпеня 2026 🕑 14.00–15.00 па мінскім часе 📍 Анлайн 🔗 Спасылка на трансляцыю

🛩 Найбуйнейшая авіякатастрофа ў Беларусі, пра якую дагэтуль мала гавораць У новым выпуску праекта «Загляне сонца» Саша Івулін распавядае пра трагедыю, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года ў небе над Нараўлянскім раёнам. Пасажырскі самалёт Як-42, які выконваў рэйс з тагачаснага Ленінграда ў Кіеў, разваліўся ў паветры. Загінулі пасажыры і экіпаж. Гэта стала найбуйнейшай авіякатастрофай у гісторыі Беларусі. Аўтары выпуску разбіраюць, чаму адзін з самых сучасных савецкіх самалётаў разбурыўся ў паветры, хто ведаў пра дэфекты Як-42 яшчэ да трагедыі, што бачылі мясцовыя жыхары і дзеці, якія першымі апынуліся на месцы падзення, і чаму адказныя за гібель людзей атрымалі толькі ўмоўныя тэрміны. Гэта гісторыя не толькі пра саму катастрофу, але і пра савецкую сістэму замоўчвання, безадказнасці і пакарання «для выгляду». 🎥 Глядзець выпуск: https://youtu.be/C7g4ZAVXTzE?si=GLjtOqelrBjGRfaX

“Ён прысвяціў сябе сям’і, навуцы і Беларусі”. Унучка легенды амерыканскай касманаўтыкі Барыса Кіта расказала @euroradio пра с
“Ён прысвяціў сябе сям’і, навуцы і Беларусі”. Унучка легенды амерыканскай касманаўтыкі Барыса Кіта расказала @euroradio пра свайго славутага дзеда. "Дома ён размаўляў па-беларуску і на працягу жыцця падтрымліваў ідэю свабоднай і незалежнай Беларусі": https://euroradio.fm/unuchka-barysa-kita-pra-svaygo-dzeda-yon-prysvyaciu-syabe-syami-navucy-i-belarusi Спасылка, якая працуе без VPN

⚖️ Невядомы працэс: суд над ваеннымі злачынцамі ў Кобленцы 6 ліпеня адбудзецца анлайн-дыскусія пра Кобленцкі працэс 1962–1963
⚖️ Невядомы працэс: суд над ваеннымі злачынцамі ў Кобленцы 6 ліпеня адбудзецца анлайн-дыскусія пра Кобленцкі працэс 1962–1963 гадоў і асэнсаванне нацысцкіх злачынстваў на Усходзе і Захадзе. У 1946–1947 гадах у БССР праходзілі суды над нямецкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Віцебску, Гомелі і Бабруйску. Пазней, у 1962–1963 гадах, у Кобленцы адбыўся адкрыты суд над адзінаццаццю абвінавачанымі, якія ў 1941–1944 гадах здзяйснялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі. Аднак гэты працэс застаўся амаль незаўважаным у беларускай гістарыяграфіі. У дыскусіі возьмуць удзел Францыска Экселер, Аляксандр Фрыдман і Ясмін Зёнэр. Мадэруе сустрэчу Віктар Шадурскі. Уводнае слова — Ірына Кашталян. 🗓 6 ліпеня, 18:00–19:30 (па Мінску) 💻 Анлайн 🌐 Беларуская і нямецкая мовы з сінхронным перакладам Рэгістрацыя — па спасылцы

Гэты дзень у гісторыі. 1-га ліпеня 1974 года ў Мінску пабываў прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. І сустрэўся з кіраўніком тагачасна
+4
Гэты дзень у гісторыі. 1-га ліпеня 1974 года ў Мінску пабываў прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. І сустрэўся з кіраўніком тагачаснай Беларусі Пятром Машэравым. Ніксан наведаў Мінск у сувязі з 30-годдзем вызвалення горада ад немцаў. Ён усклаў вянок на плошчы Перамогі і пабываў у Хатыні. А крыху больш, як праз месяц — 9-га жніўня 1974 года — вырашыў сыйсці ў адстаўку, не чакаючы вынікаў імпічмента, да якога прывёў Уотэргейтскі скандал.

⭐️ Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 году Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунто
⭐️ Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 году Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунтоўнай працы — альбому «Абліччы Паўстаньня 1863-1865», што выйшаў напрыканцы чэрвеня, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў, а апісанні ідуць адразу на трох мовах: беларускай, літоўскай ды польскай.
Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

⛪️ У касцёле каля магілы Багушэвіча гістарычную падлогу замянілі на бетон. На рамонт паскардзіліся ў Мінкульт В аграгарадку Ж
⛪️ У касцёле каля магілы Багушэвіча гістарычную падлогу замянілі на бетон. На рамонт паскардзіліся ў Мінкульт В аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна завяршыўся рамонт неагатычнага касцёла Святых Пятра і Паўла — помніка архітэктуры XIX стагоддзя. Аднак праведзеныя работы выклікалі пытанні ў даследчыкаў гісторыка-культурнай спадчыны. Як паведамляе Telegram-канал «Спадчына», падчас рамонту знішчылі элементы гістарычнага інтэр’еру храма, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Што здарылася? Чытайце і глядзіце фота на Hrodna.life. 💥 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/06/30/ramont-kastsyola-zhuprany/?utm_source=tg

Суполка «Наваградства» апублікавала відэа-запісам лекцыі Міколы Волкава прысвечанай гісторыі і архітэктуры Наваградскага замка.
Замак Міндоўга, першая сталіца ВКЛ, адзіны сямівежавы замак на Беларусі… Але ёсць праблема: тое, як мы яго ўяўляем, можа быць проста “міфалагічным легендарным вобразам” Мы маем мала пісьмовых крыніц. Супярэчлівыя археалагічныя дадзеныя. І навуковыя інтэрпрэтацыі савецкага часу, якія сёння выклікаюць пытанні.
📍Ці сапраўды Наваградскі замак быў замкам Міндоўга? 📍Ці выглядаў замак так, як мы прывыклі бачыць яго ў школьных падручніках і манаграфіях? 📍Што насамрэч не так з археалогіяй савецкага часу ў Наваградку? 📍Як вучоныя аднаўляюць гісторыю месца, пра якое амаль няма крыніц? 📍Як ішло будаўніцтва замка ў першай сталіцы ВКЛ? 🎦Адказы на ўсе гэтыя пытанні вы можаце знайсці ў відэазапісе лекцыі: https://youtu.be/ZJfhY1yVh1s?si=SgZ5e7vnDR4mXQ5c

Repost from Белсат
🔻 Пераадолець культ асобы, нават калі няма асобы 70 гадоў таму, 30 чэрвеня 1956 года, ва ўсіх цэнтральных газетах СССР была
🔻 Пераадолець культ асобы, нават калі няма асобы 70 гадоў таму, 30 чэрвеня 1956 года, ва ўсіх цэнтральных газетах СССР была апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў». А за чатыры месяцы да публікацыі пастановы, на закрытым паседжанні XX з'езду КПСС першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў цэлых шэсць гадзінаў чытаў даклад «Аб кульце асобы і яго наступствах». Чытайце аўтарскую калонку Любові Лунёвай: 📍 Без VPNАбо тут, калі вы ў Беларусі

🔍 Старадаўнія бурштынавыя падвескі і каменныя булавы знайшлі археолагі ў Лепельскім раёне Экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацы
🔍 Старадаўнія бурштынавыя падвескі і каменныя булавы знайшлі археолагі ў Лепельскім раёне Экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна са школьным археалагічным і краязнаўчым летнім лагерам Слабадской сярэдняй школы імя Пшонкі даследуе помнік неаліту — бронзавага веку Бярэшча 1 (урочышча Дубавец, археалагічны мікрарэгіён Бярэшча) у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.
Выяўлена значная колькасць фрагментаў керамічнага посуду, крамянёвых і касцяных артэфактаў, астэалагічная калекцыя. Сярод унікальных знаходак — бурштынавыя падвескі, дзве каменныя булавы (цэлая масіўная авальная і палова круглай).
Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Наша Ніва
«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома с
«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка «Гісторыя аказалася з палітычным душком». https://nashaniva.com/398839 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398839

Repost from Наша Ніва
«Узорны прыклад усходняй расы». Чаму еўрапейская навука ў пачатку XX стагоддзя вылучала беларусаў у асобную еўрапейскую расу
«Узорны прыклад усходняй расы». Чаму еўрапейская навука ў пачатку XX стагоддзя вылучала беларусаў у асобную еўрапейскую расу Больш за стагоддзе таму даследчыкі ўзяліся сістэматызаваць фізіялагічныя параметры еўрапейцаў, каб скласці першую падрабязную антрапалагічную карту кантынента. Французскі навуковец на падставе гэтага маштабнага збору статыстыкі прыйшоў да нечаканых высноў адносна насельніцтва Усходняй Еўропы. https://nashaniva.com/398728 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398728

🇷🇺 «Рускі мір» у Магілёве? Горад за адзін дзень адкрыў адразу тры новыя расійскія аб’екты. У Магілёве адкрылі адразу тры аб
🇷🇺 «Рускі мір» у Магілёве? Горад за адзін дзень адкрыў адразу тры новыя расійскія аб’екты. У Магілёве адкрылі адразу тры аб'екты расійскім гарадам-пабрацімам. Падобныя праекты становяцца прыкметай узмацнення расійскага палітычнага ўплыву ў краіне. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🔗 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/ruski-mir-u-magilyove-za-adzin-dzen/ ➿➿➿➿➿➿➿➿➿🗞➿➿➿➿➿➿➿ 💻 BGlobalVPN: твой «рэмень бяспекі» і лічбавая нябачнасць у сетцы. Падлучайся ↖️

Ужо сёньня: За адзін дзень зь Беларусі ў Сыбір дэпартавалі больш за 20 тысяч чалавек. 10 гадоў з дня сьмерці журналісткі Воль
Ужо сёньня: За адзін дзень зь Беларусі ў Сыбір дэпартавалі больш за 20 тысяч чалавек. 10 гадоў з дня сьмерці журналісткі Вольгі Караткевічhttps://smarturl.click/E8wMZ 29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек. Гэта была ўжо трэцяя хваля такіх дэпартацый. Усяго за 1940–1941 гады толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя раёны СССР дэпартавалі больш за 120 тысяч чалавек. Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды

Дзе ў Еўропе навучаліся ўраджэнцы Беларусі ў XV–XVI ст. Андрэй Самусік у зборніку «Беркаўскія чытанні – 2025» піша: у акадэмі
Дзе ў Еўропе навучаліся ўраджэнцы Беларусі ў XV–XVI ст. Андрэй Самусік у зборніку «Беркаўскія чытанні – 2025» піша: у акадэмію ў Кракаве за 1400- 1550 гг. паступілі 424 асобы з тэрыторыі Беларусі, Літвы і Падляшша. Згадваецца не менш за 70 айчынных гарадоў і мястэчак. Найчасцей – Ашмяны, Геранёны, Гродна і Полацк, што можа сведчыць аб наяўнасці там лацінскіх школ. Запісы дазваляюць крыху «састарыць» Любчу ды Уселюб: іх першыя ўзгадванні – 1401 і 1422 гг., але ў кракаўскіх матрыкулах мясцовыя ўраджэнцы запісаны адпаведна пад 1400 і 1420 гг. У XVI ст. прывабнымі для моладзі з ВКЛ сталі германскія ўніверсітэты — з-за прыхільнасці ідэям Рэфармацыі. У Вітэнбергскі ўніверсітэт за 1533- 1567 гг. запісалася да 44 «Рутэнусаў» ды «Літуанусаў» (першых, хутчэй, можна аднесці да Украіны). Канкурэнцыю Вітэнбергу складаў Кёнігсберг. Асобна можна ўзгадаць «шляхціца з Літуаніі» М. М. Валадковіча (1570), які насуперак традыцыі пазначыў не толькі сваё імя, але і імя па бацьку, напісанае лацінкай па-беларуску: Mikolaiowicz.

Repost from Белсат
💔 Таемнае забойства ці няшчасны выпадак? Мінула 84 гады, але смерць беларускага класіка дасюль застаецца адной з найбольш таямнічых загадак айчыннай гісторыі.

Repost from Наша Ніва
На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу Па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага,
На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу Па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, маштаб гэтай гістарычнай постаці заслугоўвае паўнавартаснага помніка ў сталіцы. https://nashaniva.com/398715 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398715

⛰️ 🪽 95 гадоў з адкрыцця Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку ✒️ 28 чэрвеня 1931 года адбылося ўрачыстае адкры
⛰️ 🪽 95 гадоў з адкрыцця Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку ✒️ 28 чэрвеня 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча — аднаго з найбольш знакавых помнікаў, прысвечаных паэту, на тэрыторыі Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі. Ідэя стварыць курган у гонар Міцкевіча ўзнікла пасля візіту яго сына Уладзіслава ў Навагрудак у 1922 годзе. Тады быў створаны Камітэт па ўшанаванні памяці паэта, які і распачаў рэалізацыю праекта. Будаўніцтва пачалося 27 траўня 1924 года і працягвалася сем гадоў. Урачыстасці з нагоды адкрыцця сабралі ў Навагрудку прадстаўнікоў уладаў міжваеннай Польшчы, пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Апошнюю сімвалічную тачку зямлі на курган высыпаў польскі пісьменнік Вацлаў Серашэўскі. Курган вышынёй 17 метраў і дыяметрам каля 30 метраў быў перададзены ў распараджэнне горада. У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Адама Міцкевіча. Сёння Курган Несмяротнасці ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і мае 1-ю катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Фелікс Акерман упершыню наведаў Гродна ў 2003 годзе і адразу зразумеў, што гэты горад заслугоўвае асаблівай увагі з боку захо
Фелікс Акерман упершыню наведаў Гродна ў 2003 годзе і адразу зразумеў, што гэты горад заслугоўвае асаблівай увагі з боку заходніх даследчыкаў. Нямецкі гісторык убачыў у Гродне ўнікальную прастору, праз гісторыю якой можна лепш зразумець Беларусь, яе адносіны з Савецкім Саюзам, Польшчай і іншымі краінамі рэгіёну. ➡ https://kamunikat.net/feliks-akerman-grodna-stala-belaruskim-goradam-dzyakuyuchy-savetyzatsyi #навіны_kamunikat