ch
Feedback
De facto. Беларуская навука

De facto. Беларуская навука

前往频道在 Telegram

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

显示更多
1 586
订阅者
-224 小时
+77 天
+1430 天

数据加载中...

标签云
无数据
有任何问题?请刷新页面或联系我们的客服。
进出提及
---
---
---
---
---
---
吸引订阅者
10月 '26
十月 '26
+17
在7个频道中
九月 '26
+62
在7个频道中
Get PRO
八月 '26
+73
在6个频道中
Get PRO
七月 '26
+72
在6个频道中
Get PRO
六月 '26
+55
在8个频道中
Get PRO
五月 '26
+31
在7个频道中
Get PRO
四月 '26
+75
在8个频道中
Get PRO
三月 '26
+35
在7个频道中
Get PRO
二月 '26
+53
在5个频道中
Get PRO
一月 '26
+103
在8个频道中
Get PRO
十二月 '25
+42
在5个频道中
Get PRO
十一月 '25
+137
在12个频道中
Get PRO
十月 '25
+59
在9个频道中
Get PRO
九月 '25
+124
在8个频道中
Get PRO
八月 '25
+88
在7个频道中
Get PRO
七月 '25
+86
在9个频道中
Get PRO
六月 '25
+117
在11个频道中
Get PRO
五月 '25
+146
在11个频道中
Get PRO
四月 '25
+53
在4个频道中
Get PRO
三月 '25
+124
在11个频道中
Get PRO
二月 '25
+58
在9个频道中
Get PRO
一月 '25
+64
在5个频道中
Get PRO
十二月 '24
+54
在4个频道中
Get PRO
十一月 '24
+31
在3个频道中
Get PRO
十月 '24
+26
在2个频道中
Get PRO
九月 '24
+9
在1个频道中
Get PRO
八月 '24
+10
在1个频道中
Get PRO
七月 '24
+22
在4个频道中
Get PRO
六月 '24
+7
在0个频道中
Get PRO
五月 '24
+11
在1个频道中
Get PRO
四月 '24
+18
在2个频道中
Get PRO
三月 '24
+13
在3个频道中
Get PRO
二月 '24
+11
在0个频道中
Get PRO
一月 '24
+23
在0个频道中
Get PRO
十二月 '23
+13
在1个频道中
Get PRO
十一月 '23
+32
在2个频道中
Get PRO
十月 '23
+23
在1个频道中
Get PRO
九月 '23
+14
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+23
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+28
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+13
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+31
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+116
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+41
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+45
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+67
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+283
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
07 十月0
06 十月+3
05 十月+4
04 十月+3
03 十月0
02 十月+4
01 十月+3
频道帖子
На «вампірскіх» могілках у Польшчы знайшлі новыя пахаванні Археолагі знайшлі новыя незвычайныя дзіцячыя пахаванні на могілках
На «вампірскіх» могілках у Польшчы знайшлі новыя пахаванні Археолагі знайшлі новыя незвычайныя дзіцячыя пахаванні на могілках XVII ст. у польскай вёсцы Пень. У адным з іх захавалася ніжняя частка шкілета дзіцяці, якога пахавалі тварам уніз, а ногі дадаткова замацавалі ў зямлі жалезным стрыжнем, піша Bild. Верхняя частка шкілета адсутнічае, і даследнікі пакуль не ведаюць, ці была яна выдалена наўмысна ці знікла пазней. Яшчэ адно дзіцячае пахаванне знайшлі тут у 2025-м. На плечы хлопчыка паклалі цяжкія камяні, яшчэ адзін знаходзіўся на жываце. Такія дзеянні маглі быць рытуалам, закліканым не дазволіць памерламу «вярнуцца», аднак навукоўцы падкрэсліваюць, што адназначна называць такія магілы «вампірскімі» пакуль нельга: магчымыя і іншыя рэлігійныя тлумачэнні. Могілкі ў в. Пень (Куяўска-Паморскае ваяводства) сталі вядомыя пасля знаходкі ў 2022 г. маладой жанчыны з сярпом ля шыі і замком на пальцы нагі.

2
Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook пра віды і
Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook пра віды і кошты алкаголю, прададзенага ў часе Ганненскага кірмаша ў Зэльве з кафенгаўза (кавярні) і з лядоўні 28 жніўня 1778 г. З салодкіх гарэлак найбольш каштавала ратафія (настойка на рознай садавіне) – 32 злотыя за гарнец (у пасце не ўказваецца яго памер, але згодна «Вікіпедыі» у ВКЛ малы (шынковы) гарнец быў роўны 2,8 літра). Прадавалі і простыя гарэлкі: анісавую – 4 зл.; ачышчаную – 2 зл. 20 гр. Французскае віно прадавалі з дубовых бочак-фудраў – 5 зл. 2 гр. за гарнец. Віно ў бутэльках: найбольш каштавалі шампанскае (8 зл. за бутэльку) і бургундскае (7 зл.). Палыновае віно (відаць, вермут) – 1 зл. 15 гр. Піва: ангельскае – 3 зл. за бутэльку; дубальтовае – 7,5 гр. (0,25 зл.) за бутэльку. Лісейчыкаў дадаў, што, напрыклад, палыновага віна на кірмашы прадалі ўсяго 2 бутэлькі. Паводле колькасці выпітага на першых месцах аказаліся французскае віно з бочкі і звычайная ачышчаная гарэлка.
595
3
У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы Таццяна Ліпінская і Віталь Семенчанка паведамляюць у «Расійскім часопісе біялагіч
У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы Таццяна Ліпінская і Віталь Семенчанка паведамляюць у «Расійскім часопісе біялагічных інвазій»: прэснаводная медуза Craspedacusta sowerbii Lankester, 1880 — чужародны для Беларусі від, яе ўпершыню выявілі ў 2018 г. з дапамогай аналізу ДНК навакольнага асяроддзя. За апошнія гады прэснаводную медузу выявілі ў Прыпяці, Піне, Дняпры, Бярэзіне і Нёмане. У 2024 г. жыхары Віцебска назіралі масавае развіццё медуз у Заходняй Дзвіне. Гэта першы чужародны від бесхрыбетных у басейне Заходняй Дзвіны. Прэснаводныя медузы дасягаюць у дыяметры 25 мм. Прычынай іх распаўсюджвання можа быць пацяпленне вады: аптымальная тэмпература для іх з'яўлення — 28 °C. Медуза можа канкураваць за ежу з некаторымі мясцовымі арганізмамі. У даследаванні няма звестак пра тое, ці ўяўляюць прэснаводныя медузы небяспеку для чалавека. У іншых даследаваннях гэты від звычайна характарызуюць як бяспечны для чалавека, аднак паведамлялася пра магчымасць скурных рэакцый пасля кантакту з ім.
619
4
Конкурс на правядзенне навуковых мерапрыемстваў (дэдлайн – 8 лістапада) Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, воркшопаў і іншых публічных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў. Мэта конкурса – садзейнічаць ўладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін і забяспечыць бачнасць даследаванняў па Беларусі ў еўрапейскай акадэмічнай прасторы. Дэдлайн падачы заявак — 8 лістапада. Падрабязнасці тут.
607
5
Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад Віцебскай акругі, дзе пасля далучэн
Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад Віцебскай акругі, дзе пасля далучэння да БССР у 1924 г. значная частка чыноўнікаў недастаткова валодала беларускай літаратурнай мовай (у гарадах значную ролю адыгрывалі руская і габрэйская мовы). Курсы для іх мелі не толькі моўную, але і ідэалагічна-культурную функцыю: вывучаліся гісторыя, геаграфія, этнаграфія. Слухачамі былі дзяржаўныя служачыя, партыйныя і прафсаюзныя работнікі. Вынікі курсаў істотна адрозніваліся ў розных раёнах, поўнага авалодання беларускай мовай дасягнуць не ўдавалася. Напрыклад, у Віцебскім раёне пасля навучання толькі 13 з 48 слухачоў (27%) былі прызнаныя здольнымі самастойна працаваць па-беларуску. У Суражскім раёне — 10 з 29 (34%), а ў Чашніцкім — 19 з 26 (74%). Такім чынам, вынікі беларусізацыі істотна адрозніваліся паміж буйнымі гарадамі і рэгіянальнымі цэнтрамі: у правінцыйных і сельскіх асяродках яна знаходзіла больш падтрымкі.
1 057
6
Якой была сапраўдная гісторыя абраза Маці Божай Замкавай з Навагрудка Вольга Барысенка піша ў апошнім нумары Latopisy Akademi
Якой была сапраўдная гісторыя абраза Маці Божай Замкавай з Навагрудка Вольга Барысенка піша ў апошнім нумары Latopisy Akademii Supraskiej пра абраз, які стаў папулярным пасля згадкі ў шэдэўры Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арыгінал абраза Маці Божай Замкавай быў страчаны ў XX ст., верагодна, падчас Першай сусветнай вайны. Цяпер у Навагрудку існуюць дзве рэканструкцыі, але яны не адпавядаюць арыгіналу, піша аўтарка. Архіўныя дакументы дазваляюць вызначыць, якім быў абраз (Маці Божая Адзігітрыя з Хрыстом на левай руцэ). У XVIII ст. замкавы абраз быў звязаны з базыльянамі. Калі замкавая царква перабудоўвалася (храм XIV—XVII стст. знаходзіўся на Замкавай гары), абраз перанеслі ў царкву св. Барыса і Глеба, дзе ён заставаўся і ў XIX ст. Пачатак культу дакладна невядомы. Пасля «Пана Тадэвуша» ўзнікла шмат непацверджаных легенд, частка якіх змешвае гісторыю абраза з легендамі пра іншыя абразы з Чарнігава — з адсылкай да X-XI стст. Сапраўднае паходжанне абраза Маці Божай Замкавай усё яшчэ застаецца няясным.
1 122
7
Пра росквіт і заняпад гарадзішчаў у Магілёўскім Падняпроўі Аляксей Аўласовіч піша ў апошнім нумары часопіса «Весці НАН»: разв
Пра росквіт і заняпад гарадзішчаў у Магілёўскім Падняпроўі Аляксей Аўласовіч піша ў апошнім нумары часопіса «Весці НАН»: развіццё ўмацаваных паселішчаў у Магілёўскім Падняпроўі прайшло некалькі этапаў ад жалезнага веку да ранняга Сярэднявечча. Напачатку (VII–III стст. да н.э.) гарадзішчы ствараліся пераважна на мысах і высокіх берагах рэк і мелі слабую абарону. У IV–II стст. да н. э. узнікаюць больш складаныя сістэмы ўмацаванняў — валы, равы і драўляныя канструкцыі. Пазней гарадзішчы актыўна засвойвалі носьбіты культуры штрыхаванай керамікі і зарубінецкай культуры, якія перабудоўвалі і ўдасканальвалі ўжо існуючыя ўмацаванні. У IV–VII стст. н. э. гарадзішчы пераважна выкарыстоўваліся як часовыя сховішчы ў перыяды ваеннай небяспекі. У другой палове I тыс. н. э. умацаванні дасягнулі найбольшай складанасці: будаваліся некалькі валоў, равоў і абарончых сцен. На мяжы VII–VIII стст. гарадзішчы пераважна загінулі ў пажарах або былі пакінуты людзьмі.
831
8
Што піша брытанскі гісторык пра Беларусь у новай гісторыі Літвы Летась выйшла кніга брытанскага гісторыка Рычарда Батэрвіка,
Што піша брытанскі гісторык пра Беларусь у новай гісторыі Літвы Летась выйшла кніга брытанскага гісторыка Рычарда Батэрвіка, якая расказвае пра гісторыю Літвы англамоўнай аўдыторыі. У анатацыі да выдання адзначаецца: «У XIV ст. апошняя ў Еўропе язычніцкая дынастыя кіравала велізарнай імперыяй, якая распасціралася ад лясоў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора да стэпаў на поўнач ад Чорнага мора», «ВКЛ на працягу 400 гадоў стрымлівала прэтэнзіі Масквы на панаванне над усёй Руссю, у прыватнасці над Беларуссю і Украінай». Адзначаецца, што краіна «некалі была значна большай, чым сёння» і ў ёй жылі розныя народы — у тым ліку беларусы. З рэцэнзій на кнігу вынікае, што Батэрвік імкнецца паказаць, як змяняліся паняцці «Літва» і «літоўцы». Выданне ў жанры папулярнай гісторыі завяршаецца асабістым аповедам аўтара пра паездку ў 2024 г. у Дзевянішкаўскі выступ, кавалак Літвы, амаль цалкам акружаны Беларуссю. Гісторык заклікае задумацца, як так атрымалася, што на тэрыторыі некалі адзінай дзяржавы паўстала ўмацаваная мяжа.
1 089
9
У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальны мох, якога не бачылі 100 гадоў Супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Аля
У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальны мох, якога не бачылі 100 гадоў Супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Аляксей Астрэлін знайшоў антытрыхію павіслую (Antitrichia curtipendula) – гэты від лічыўся зніклым, паведамляе Нацыянальны парк «Белавежская пушча». У навуковых архівах захаваліся толькі дзве згадкі пра гэты від моху: даследаванне Блонскага, Эйсманда і Дрымера 1888 года, а таксама праца Флейшэра 1919 года. Пасля антытрыхію павіслую ў рэгіёне больш не фіксавалі. Для тэрыторыі сучаснай Беларусі гэта фактычна першая пацверджаная рэгістрацыя віду ў гісторыі. Асаблівую навуковую цікавасць мае тое, што мох пасяліўся на паваленым ствале дуба, які ўпаў не менш за 20 гадоў таму. Глыбокая стадыя раскладання стварыла спецыфічныя фізіка-хімічныя ўмовы для існавання вельмі патрабавальнага віду. Знаходка дэманструе важную ролю мёртвай драўніны ў захаванні біяразнастайнасці.
1 079
10
Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у
Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у 1870 г. пры планіроўцы чыгуначнай станцыі каля в. Жодзіна Барысаўскага павета рабочыя знайшлі і разабралі скарб залатых і сярэбраных манет (частка была датавана 1626 г.). Праз тры тыдні ў «Віленскім весніку» выйшаў артыкул публіцыста Міхаіла Радзевіча. Ён адзначыў, што пасля адмены прыгоннага права сяляне сталі багацець і ў правінцыі ўзнікла меркаванне, што «сёння грошы толькі і ёсць, што ў мужыкоў». Але распарадзіцца сродкамі было для іх праблемай. «Дзе беларус захоўвае грошы? Звычайна ў бутэльцы, заткнутай дзе-небудзь у куце хаты, у збожжавым хлебе, у свірне, у кавалках палатна, у саламяным даху. Дзе ж яму іх захоўваць? Ці не ў сельскім банку, ці ашчаднай якой-небудзь мясцовай касе, пра якія ў нас яшчэ і паміну няма?» У выніку грошы без дакументаў аддаваліся ў пазыку габрэям ці «у зямлю». Пры раптоўнай смерці гаспадара сям'я заставалася ні з чым, а ў зямлі з'яўляўся новы скарб.
1 311
11
Гаршчок бронзавага веку знайшлі ў Слаўгарадскім раёне Унікальную археалагічную знаходку выявіў жыхар Жлобіна Мікалай Молаткаў
Гаршчок бронзавага веку знайшлі ў Слаўгарадскім раёне Унікальную археалагічную знаходку выявіў жыхар Жлобіна Мікалай Молаткаў. Падчас адпачынку на сваёй малой радзіме ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці ён выцягнуў з ракі Проні ляпны гаршчок, піша газета «Новы дзень». Са спасылкай на спецыялістаў з Інстытута гісторыі НАН паведамляецца, што гаршчку не менш за пяць тысяч гадоў. У канцы жніўня на месца знаходкі прыбыла экспедыцыя Інстытута. Навукоўцы ўстанавілі, што посуд знаходзіўся ў яме глыбінёй да трох метраў, заваленай бярвеннем. Як адзначыў навуковы супрацоўнік Алег Вараненка, гэта ляпны гаршчок амаль ідэальнай захаванасці канца неаліту — пачатку бронзавага веку. Такіх артэфактаў у краіне налічваецца адзінкі. Звычайна пры раскопках археолагі знаходзяць толькі фрагменты, з якіх рэдка ўдаецца сабраць цэлую форму посуду.
1 105
12
Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты Некалькі тыдняў таму NASA запусціла тэлескоп «Рам
Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты Некалькі тыдняў таму NASA запусціла тэлескоп «Раман», названы ў гонар вядомага амерыканскага астранома Нэнсі Грэйс Раман. Касмічная абсерваторыя будзе выкарыстоўвацца для даследавання некаторых з найвялікшых загадак Сусвету, уключаючы цёмную энергію і цёмную матэрыю, а таксама для пошуку планет за межамі Сонечнай сістэмы. Тэлескоп накіруецца да кропкі Лагранжа 2, размешчанай у 1,6 млн км ад Зямлі, што прыкладна ў чатыры разы перавышае адлегласць да Месяца, паведамляе BBC. «Раман» — пераемнік касмічнага тэлескопа «Хабл», запушчанага ў 1990 годзе, і касмічнага тэлескопа «Джэймс Уэб», запушчанага ў 2021 годзе. Як чакаецца, яго асноўная місія працягнецца пяць гадоў і абыдзецца ў 4,3 млрд долараў. У аб'ектыў новага тэлескопа трапяць больш за два мільярды галактык, што дазволіць навукоўцам вывучыць, як фарміраваліся і развіваліся структуры Сусвету.
1 031
13
Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша ў расійскім часопісе «Весці Комі на
Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша ў расійскім часопісе «Весці Комі навуковага цэнтра УрА РАН». Аўтар даследаваў, як у матэрыяльнай культуры — музеях, мемарыялах — прадстаўлена памяць пра Другую сусветную вайну. І ў Беларусі, і ў Кітаі акцэнтуюць ахвяры і пакуты, супраціўленне і гераізм, а таксама неабходнасць захавання міру. Разам з тым мадэлі памяці істотна адрозніваюцца. У Беларусі памяць пра Вялікую Айчынную шмат у чым звязваецца з савецкай гісторыяй, салідарнасцю савецкіх рэспублік. У Кітаі памяць пра вайну супраць Японіі звязваецца з нацыянальным супрацівам, незалежнасцю і адраджэннем краіны, а таксама з роляй Камуністычнай партыі Кітая. Даследаванне характарызуе беларускую мадэль як больш лінейную, з акцэнтам на калектыўныя ахвяры і перамогу. Кітайская мадэль апісана як больш шматмерная: яна падкрэслівае гістарычнае значэнне перамогі для нацыянальнай незалежнасці і адраджэння. На здымку – уваход у мемарыял памяці ахвяр Нанкінскай разні.
992
14
Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30 гадоў Новы экспанат з Мікашэвічаў –
Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30 гадоў Новы экспанат з Мікашэвічаў – плечавая костка маладога маманта – перададзены ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі мясцовым жыхаром. Уладзімір Міронаў расказаў СМІ, што знаходка належыць яго бацьку, які працаваў экскаватаршчыкам на прадпрыемстве «Граніт». Костка захоўвалася ў сям'і каля 30 гадоў. У Інстытуце гісторыі паведамілі, што костка ў добрым стане. Цяпер трэба вызначыць яе дакладны ўзрост. Нагадаем, што год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта.
2 101
15
Як змяніўся Віцебск пры НЭПе Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» пра стан Віцебска на 1921 г.: з
Як змяніўся Віцебск пры НЭПе Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» пра стан Віцебска на 1921 г.: з аднаго боку, падчас Першай сусветнай вайны горад быў прыфрантавым. З іншага, нават пры дэфіцыце харчавання дапамагаў галадаючым Паволжа (да восені 1922 г. Віцебск узяў на ўтрыманне 578 эвакуяваных дзяцей). Аднак з кастрычніка 1921 г. па красавік 1922 г. прамысловая вытворчасць скарацілася напалову ў параўнанні з 1914 г. Што ж дала Новая эканамічная палітыка з ільготным падаткаабкладаннем? Віцебск узбагаціўся саматужнай вытворчасцю, былі вырашаны праблемы з голадам і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. Змянілася да лепшага сацыяльная сфера: так, у другой палове 1920-х гг. у Віцебску ўжо дзейнічалі дзіцячая бальніца, яслі і жаночая кансультацыя. У 1927 г. рост узведзеных пабудоў у параўнанні з 1926 г. склаў 250%. Далейшаму развіццю перашкодзіла згортванне НЭПа. Калі на пачатак 1927 г. у Віцебску налічвалася 971 прыватнае прадпрыемства, то на пачатак 1928 г. – 611 (-37%).
1 121
16
Выйшаў зборнік «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі» У серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» пабачыў свет ч
Выйшаў зборнік «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі» У серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» пабачыў свет чарговы зборнік – «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі». У выданні расказваецца пра археалагічную спадчыну, гісторыю Расонскага раёна на працягу XVI—XX стагоддзяў. Са старонак зборніка чытач даведваецца пра ўладальнікаў Расонаў, жыццё і творчасць жыхароў рэгіёна ў розныя часы, іншыя цікавыя тэмы. У выданні 321 старонка. Раней у серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» пабачылі свет выданні «Чашніцкі край» (2026 г.), «Крэва і акруга», «Чачэрск і Чачэрскі раён», Бешанковіцкі край» (усе – 2025 г.). Сама серыя распачата ў 2014 г.
1 234
17
У беларускай частцы Чарнобыльскай зоны даследавалі ваўкоў і янотападобных сабак Міжнародная група навукоўцаў, у тым ліку з Бе
У беларускай частцы Чарнобыльскай зоны даследавалі ваўкоў і янотападобных сабак Міжнародная група навукоўцаў, у тым ліку з Беларусі, апублікавала ў International Journal for Parasitology: Parasites and Wildlife артыкул пра спробу даследаваць уплыў радыяцыі на паразітарныя захворванні дзікіх жывёл у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку. У ваўкоў яны выявілі 18 таксонаў паразітаў і патагенаў, у янотападобных сабак — 9. Ваўкі мелі не толькі больш таксонаў, але і значна большую колькасць яек паразітаў у пробах, чым янотападобныя сабакі. Аднак даследаванне не выявіла выразнай залежнасці паміж дозай радыяцыі і паразітарнымі інфекцыямі. Значна больш верагодна, што структуру паразітарных супольнасцяў вызначае складанае спалучэнне харчавання, выкарыстання тэрыторыі і паводзінаў жывёл. Магчыма, радыяцыя з'яўляецца толькі адным з некалькіх фактараў, якія могуць уплываць на колькасць паразітаў.
1 134
18
Як з-за амбіцый Івана Грознага змянілі вобраз Войшалка Vytas Jankauskas піша ў апошнім нумары Lituanistica: у створаным у 156
Як з-за амбіцый Івана Грознага змянілі вобраз Войшалка Vytas Jankauskas піша ў апошнім нумары Lituanistica: у створаным у 1560-я гады ў Маскоўскай дзяржаве Ліцавым летапісным зводзе ўтрымліваецца адно з самых ранніх распрацаваных апавяданняў пра гісторыю Літвы. Яно сфакусавана на жыцці Войшалка, сына Міндоўга, які ў XIII ст. прыняў праваслаўе і жыў пад Навагрудкам. Факты з яго ранняй біяграфіі з Ноўгародскага першага летапіса значна дапоўнілі і стварылі альтэрнатыўны вобраз Войшалка. Ён намаляваны як князь, які змагаўся супраць язычнікаў і хрысціў Літву ў праваслаўе. Летапіс трактуе Войшалка як святога — ён намаляваны з німбам унутры манастыра. Значнае месца надавалася Полацку, які, згодна летапісу, быў незаконна захоплены літоўцамі, хаця як адзін з цэнтраў Русі павінен быць падкантрольным Маскве. Наўмыснае скажэнне было не выпадкова і адлюстроўвала палітычныя амбіцыі Масквы ў дачыненні да ВКЛ. Летапісны збор ствараўся ў асяроддзі Івана Грознага, у тым ліку ў перыяд Лівонскай вайны (1558–1583).
1 121
19
За што ўручалі Шнобелеўскую прэмію сёлета Нядаўна ў Цюрыху ў 36-ы раз уручылі Шнобелеўскую прэмію, якая дастаецца навукоўцам,
За што ўручалі Шнобелеўскую прэмію сёлета Нядаўна ў Цюрыху ў 36-ы раз уручылі Шнобелеўскую прэмію, якая дастаецца навукоўцам, чые дасягненні «спачатку прымушаюць людзей смяяцца, а потым — думаць». Прэмію па эканоміцы атрымалі псіхолагі, якія высветлілі, што заможныя людзі часцей паводзяць сябе неэтычна, піша ВВС. Калі іх пакідалі сам-насам з прысмакамі для дзяцей, то заможныя ўдзельнікі забіралі амаль у два разы больш цукерак, чым іншыя. Прэмію па фізіцы атрымалі студэнты з Канады. Яны высветлілі, што калі струмень мачы трапляе на пісуар пад вуглом менш за 30 градусаў, пырскаў амаль няма, і распрацавалі адпаведны пісуар. Шнобелеўскую прэмію міру атрымала каманда навукоўцаў, якая ўстанавіла, што людзі аддаюць перавагу сябраваць з тымі, з кім у іх агульны вораг, чым з тымі, хто ні на каго не трымае зла. Бразільскія навукоўцы ў спецыяльных ботах наступалі на змей, каб высветліць, з-за чаго яны часцей за ўсё кусаюцца. Высветлілася, што найбольш небяспечна наступаць жарарацы на галаву.
1 083
20
Дзве магчымасці для працягу адукацыі Міжнародная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі Chevening запрашае да ўдзелу людзей з вышэйшай адукацыяй, мінімум 2 гадамі прафесійнага досведу і лідарскімі якасцямі. Стыпендыі прадугледжваюць поўнае фінансаванне магістарскай вучобы ў любым універсітэце Вялікабрытаніі ў 2027–2028 навучальным годзе. Дэдлайн падачы заявак – 6 кастрычніка. Падрабязнасці тут. Савет па даследчых грантах Ганконга (RGC) адкрыў прыём заявак на ўрадавую праграму Hong Kong PhD Fellowship Scheme на 2027- 2028 акадэмічны год. Стыпендыі выдзяляюцца для прыцягнення наймацнейшых даследнікаў з усяго свету ў топ-8 вну Ганконга па кірунках ад дакладных і медыцынскіх навук – да гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня. Падрабязнасці тут.
1 096