ch
Feedback
MUZYKOWSKI

MUZYKOWSKI

前往频道在 Telegram

Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI

显示更多
1 274
订阅者
-724 小时
-57 天
+530 天

数据加载中...

标签云
无数据
有任何问题?请刷新页面或联系我们的客服
进出提及
---
---
---
---
---
---
吸引订阅者
九月 '26
九月 '26
+12
在0个频道中
八月 '26
+67
在1个频道中
Get PRO
七月 '26
+59
在0个频道中
Get PRO
六月 '26
+26
在1个频道中
Get PRO
五月 '26
+31
在2个频道中
Get PRO
四月 '26
+33
在1个频道中
Get PRO
三月 '26
+50
在0个频道中
Get PRO
二月 '26
+91
在2个频道中
Get PRO
一月 '26
+51
在0个频道中
Get PRO
十二月 '25
+29
在1个频道中
Get PRO
十一月 '25
+39
在1个频道中
Get PRO
十月 '25
+41
在1个频道中
Get PRO
九月 '25
+91
在3个频道中
Get PRO
八月 '25
+94
在2个频道中
Get PRO
七月 '25
+105
在2个频道中
Get PRO
六月 '25
+220
在1个频道中
Get PRO
五月 '25
+145
在2个频道中
Get PRO
四月 '25
+124
在1个频道中
Get PRO
三月 '25
+140
在0个频道中
Get PRO
二月 '25
+426
在1个频道中
Get PRO
一月 '250
在1个频道中
Get PRO
十二月 '240
在2个频道中
Get PRO
十一月 '240
在0个频道中
Get PRO
十月 '24
+6
在0个频道中
Get PRO
九月 '24
+152
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
05 九月0
04 九月0
03 九月+7
02 九月+2
01 九月+3
频道帖子
​За два тыдні да фестывалю «Грай» былi прададзены абсалютна ўсе квіткі! З аднаго боку, гэта поўны кайф і паказчык таго, як людзі сумавалі па беларускім року. З другога - велізарная куча ахвотных проста пралятае міма канцэрта. ​У арганізатараў трабл: да пачатку актыўных продажаў немагчыма ўгадаць рэальны попыт і зразумець, якую пляцоўку браць, каб змясціліся ўсе ахвотныя. Так што рабіце высновы і набывайце квіткі загадзя на будучыя дзяжухі! ​Дарэчы, хто заўтра ідзе на «Грай»? Ёсць ахвочыя дапамагчы зрабіць рэпартаж?

2
У пасце пра новы альбом Бенькі і tochka K я назваў трэк «Карова белая» сучаснай класікай. А давайце на пагоны гэтай думкі дад+1
У пасце пра новы альбом Бенькі і tochka K я назваў трэк «Карова белая» сучаснай класікай. А давайце на пагоны гэтай думкі дададзiм яшчэ два трэкі, дзе маладыя беларускія артысткі гуляюцца з класікай, якая такой ўжо шырока прызнана. Напрыклад, Лера Яскевіч унесла новае бачанне пытання «Хто я?» у песні «Дзед Барадзед». Дарэчы, калі хтосьці не ведаў, аўтарства гэтай культавай песенькі належыць Артуру Вольскаму - бацьку Лявона. Трэк атрымаўся прыкольным, у фірмовым стылі артысткі. Што нетыпова - ён складаецца з дзвюх частак, якія вельмі моцна адрозніваюцца па тэмпе. Мне асабіста больш падабаецца першая - павольная палова. Яскевіч пастаянна круціцца вакол фразы «Хто я?». Гэта падсвечвае факт таго, што Лера дагэтуль не вызначылася, кім яна хоча стаць, калі вырасце. Спявачка робіць з гэтай нявызначанасці і страчанасці драму. А па-мойму, сённяшні хаос - гэта прыкольна. ⬇️ I што далей
366
3
Вырашыў праэксперыментаваць - пераслухаць парачку класічных беларускіх альбомаў. Папрасіў нейрасетку прапанаваць штось. I яна
Вырашыў праэксперыментаваць - пераслухаць парачку класічных беларускіх альбомаў. Папрасіў нейрасетку прапанаваць штось. I яна адразу насавала шэдэўраў: Крама «Хворы на граіндкор», Ulis «Чужаніца», «Справаздача 1994–2004» N.R.M., Крамбамбуля «Каралі раёну» і самыя знакавыя альбомы абноўленых «Ляпісаў» - «Капитал» і «Манифест». Іх слухаць было цікава. Ва ўсіх, акрамя «НРМ», выдатнае гучанне. Без выключэння ў кожнага альбома крутая лірыка і магутны пасыл. Яны актуальныя да гэтага часу. Таму зусім не дзіўна, што людзі калекцыянуюць гэтыя запісы і ганяюцца за рэдкімі выданнямі. Вось чытач падзяліўся, што актыўна шукае «Краіна доўгай белай хмары» гурта Ulis, якая выходзіла на вініле ад «Polskie Nagrania Muza» яшчэ ў 1990м. Давайце дапаможам! Можа, у кагосьці ёсць такая і вы гатовыя яе прадаць ці абмяняць? У яго, дарэчы, вельмі сакавітая калекцыя беларускіх альбомаў на розных носьбітах - зацаніце агляды ў Iнстаграме. Проста абажаю вокладку да альбома «Краіна доўгай белай хмары». А вось сам альбом - не.
394
4
Як «НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ» прабіваліся ў маскве i ледзь не сталі рабамі тамтэйшых прадзюсараў. А потым усё жыццё шкадавалі што ў гэта
Як «НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ» прабіваліся ў маскве i ледзь не сталі рабамі тамтэйшых прадзюсараў. А потым усё жыццё шкадавалі што ў гэтае «рабства» тады не ўпісаліся. Глядзіце на ютубе наступную главу аўдыякнігі пра «Нейро Дюбель».
411
5
І яшчэ трохі пра прыгоды беларусаў у гэтых вашых Амерыках. У пустыні Невады зараз стартуе культавы і ўнікальны ўтапічны фесты+1
І яшчэ трохі пра прыгоды беларусаў у гэтых вашых Амерыках. У пустыні Невады зараз стартуе культавы і ўнікальны ўтапічны фестываль BURNING MAN. І там будзе спяваць беларуска! Штосьці я не прыпомню, каб такое здаралася да гэтага. Ясны хер, што нашыя там тусяць штогод, хтосьці дыджэіць, але пра выступы з аўтарскім матэрыялам - я пра такое не чуў. Хто ведае прэцэдэнты - прасвяціце. Выступ дуэта спявачкi mnogolun i мульцiінструменталіста Applepicker на Burning Man стаў магчымым пасля iх перамогі ў конкурсе «Выклік 2.0» ад гумарыстычнага медыя «Клік». А саляру для гэтай вандроўкi, паходу, праставіла беларуская медыя-кампанія Mediacube. Ніхто пра гэта не казаў. Але мне так прыснiлася, вось, дзялюся з вамі. Дык ось, Аілар разам з Мiкiтам (якога вы можаце ведаць па нашумелым гурце «СОЮЗ») прапанавалі для конкурсу трэк «Ci ŭ bok». Па выніках адбораў, галасаванняў і «іншых падкаверных гульняў» яго палічылі найлепшым. Трэк сапраўды бомба, дуэт яскравы - усё крута! Аднак, без кроплі гаўнеца не абышлося... ⬇️ Шо далей
457
6
Дарэчы, пра Соні Эрыксан я пёзднуў не проста так. Ён рэальна ў мяне ёсць і я буду яго выкарыстоўваць для стварэння кантэнту.
Дарэчы, пра Соні Эрыксан я пёзднуў не проста так. Ён рэальна ў мяне ёсць і я буду яго выкарыстоўваць для стварэння кантэнту. Гук як з дупы, але зацаніце які ён прыгожы.
457
7
I мяне дзіка эрагiруе і натхняе факт таго, што Extermination Dismemberment у нас насамрэч не адзіныя такія. Пакуль ED зараз р+1
I мяне дзіка эрагiруе і натхняе факт таго, што Extermination Dismemberment у нас насамрэч не адзіныя такія. Пакуль ED зараз рыхтуюцца да першых канцэртаў з All Shall Perish і Carnifex у Каліфорніі, днямі беларускі гурт Venom Symbiote выпусціў проста хлебаларазрыўны двухтрэкавы спліт. Кампанію ім склалі маладыя піцерскія брутальшчыкі General Fibrosis. Які фрагмент паставіць на рынгтон свайго Соні Эрыксана? Першы ці другі?
467
8
Правядзіце гэтыя выходныя з Музыкоўскім і самымі вядомымі беларускімі дэз-металістамі ў свеце - Extermination Dismemberment.+1
Правядзіце гэтыя выходныя з Музыкоўскім і самымі вядомымі беларускімі дэз-металістамі ў свеце - Extermination Dismemberment. Спецыяльна для вас на YouTube апублікавана трохгадзіннае інтэрв'ю-вандроўка. У ім мы з вамі пракоцімся з гуртом па 30 гарадах ЗША ў межах першага амерыканскага туру ED. Гэтае відэа зроблена ў выглядзе шляхавых нататак. Тут няма банальных гісторый на фоне папсовых месцаў. Толькі мяса: - як простыя беларускія хлопцы апынуліся са сваiм музлом ў туры па ЗША, - якія нечаканасці яны сустрэлі на шляху, што елі, дзе спалі, як зараблялi, - з якімі зоркамі сусветнага металу бухалі і браталіся, - як ім удалося не здохнуць ў суперэкстрэмальных умовах, - ну і, вядома ж, колькі гэта ўсё каштавала, епта? I яшчэ... Пасля гісторый з гэтага відэа даволі нудна і будзённа даведвацца, што на наступным тыдні Extermination Dismemberment адпраўляюцца ў новы тур па ЗША з такімі ноўнэймамі, як All Shall Perish, Carnifex і Mauled.
499
9
Як стаць рок-зоркай у Беларусі пасля 40 гадоў без смс. Зацаніце якую дзічыну зняў рэчыцкі гурт Guki. Гэта што такое шчоўкнула+2
Як стаць рок-зоркай у Беларусі пасля 40 гадоў без смс. Зацаніце якую дзічыну зняў рэчыцкі гурт Guki. Гэта што такое шчоўкнула ў галовах дарослых мужыкоў са сталіцы нафты і металу, што яны раптам пачалі граць панк-рок і спяваць пра чалавека, з якога скруцілі папіросу і выдулі? Дарэчы, сэнс у песні глыбейшы, чым здаецца. Бо жыццё такое - каго хочаш высушыць, скруціць і выкурыць. Гурт як бы малады, але ўдзельнікі - вопытныя музыкі. Чувакi пакуль не вызначыліся, на якім стылі засяродзіцца, таму вырашылі паэксперыментаваць: выпусціць некалькі песень у розных жанрах, заадно іх экранізаваць, а пасля ўжо прымаць рашэнне, куды рухацца далей. Сёння слухаем і глядзім ад «Гукаў» панк-рок-анекдот пра чалавека-папіросу. На падыходзе яшчэ тры песні ў нейкіх іншых стылях. А ў якіх вам бы хацелася іх паслухаць?
555
10
Я проста фізічна не магу даслухаць сумесны альбом tochka K і Бенькі з «Серебрянной свадьбы». Так, ён найкруцейшы, зэбы, мульц+1
Я проста фізічна не магу даслухаць сумесны альбом tochka K і Бенькі з «Серебрянной свадьбы». Так, ён найкруцейшы, зэбы, мульцiжанравы. Але мяне ад яго літаральна рве, бесіць і калоціць, нібы дэманы лезуць. Я проста не вытрымліваю гэтую змрочнасць і напружанне. Навошта нашыя музЫкі працягваюць гуляцца з гэтай хтоньню? Гэта ж ужо не смешна. Карацей, калі хочаце абмеркаваць гэты альбом - я вам не суразмоўца. Хаця што тут абмяркоўваць? Нават такі кэлхаз, як я, з першага ж праслухоўвання зразумеў, што лірыка песні «Карова белая» - гэта ўжо класічная літаратура, створаная прама на нашых вачах. Хто дапетрыў, што маецца на ўвазе пад «белай каровай»? Гэта што? Воблака? Туман? Святы дух? Анёл? А можа, карова - гэта проста карова? Дарэчы, чувак, які зводзіў гэты альбом, хутчэй за ўсё, выцягнуў гэты праект, толькі падліваючы ў каву літры самагону...
579
11
«А чаму гэта я не збіраю беларускую музыку на носьбітах? Асабліва рэдкія ці старыя экзэмпляры. Гэта ж крута» - прыкладна раз+1
«А чаму гэта я не збіраю беларускую музыку на носьбітах? Асабліва рэдкія ці старыя экзэмпляры. Гэта ж крута» - прыкладна раз на пару месяцаў мяне асяняе такая шальная думка. Але ўжо праз пару хвiлiн я яе адпраўляю ў топку. У мяне ж ужо ёсць усяабдымнае музычнае хобі, якое патрабуе кучу часу, матывацыі і бабла. Куды ж яшчэ, ёпта? Але выяўляецца, што відосы Музыкоўскага часам натхняюць людзей купляць дыскі, пра якія я расказваю. Можа, мне актыўней рэкламаваць беларускія альбомы на дысках? Раскажыце, цi вы збіраеце носьбіты беларускіх гуртоў. I калі так - пакажыце свае скарбніцы. Калі ўсе гэтыя дыскі ляжаць дзесьці ў гаражы - можаце не мучыцца і не фоткаць)))
521
12
Калі хтосьці засмучаецца праз маё перыядычнае маўчанне - не сумуйце, бо без кантэнту вы не застанецеся. Проста я трапіўся у замежную «турму».
712
13
———-
49
14
Сёння спаў пад музыку гурта Intelligency. Сон быў вельмі неспакойным. Не прыснілася ніводнай прыгожай дзяўчыны. Накiдайце 33
Сёння спаў пад музыку гурта Intelligency. Сон быў вельмі неспакойным. Не прыснілася ніводнай прыгожай дзяўчыны. Накiдайце 33 лайкi ❤️ - і я раскажу, чаму іх такi доўгачаканы беларускамоўны альбом будзе поўным абсёрам.
901
15
Ну i як вам вынiк? Пераможца - глядач.
836
16
Выходзіць, што больш за дзве тысячы беларускіх слухачоў узялі ўдзел у выбары маладога гурта, якому дадуць магчымасць сыграць+1
Выходзіць, што больш за дзве тысячы беларускіх слухачоў узялі ўдзел у выбары маладога гурта, якому дадуць магчымасць сыграць на вялікай сцэне і разагрэць Лявона Вольскага, J:МОРС і «Дай Дарогу!». Як вы бачыце, за прыз зараз прынцыпова бадаюцца рэгі-металісты з цымбаламі RaState і мелодык-дэзеры RODVALOTH. Сёння а паўночы ўсё стане зразумела - хто каго. У каментарах пад галасавалкай я бачыў прапанову ад RaState пайсці на міравую, замуціць фіток і выступіць на фестывалі «Грай» 5 верасня разам. Але RODVALOTH не пагадзіліся. А перформанс быў бы вельмi пантовым! Але бескарысным... Улічваючы, колькі людзей прагаласавала за маладыя гурты, цiкава, як гэта адаб'ецца на продажах квіткоў на гэты варшаўскі канц. Во будзе прыкольна, калі на «моладзь» прыйдзе i будзе адрывацца больш народу, чым на хэдлайнерах. Я б хацеў бы на гэта паглядзець i палахаць.
749
17
Arhedelic мне вельмі сімпатычны: падабаецца яго лірыка і цёплы саўнд. На жаль, я не бачыў яго выступаў ужывую, але глядзеў на
Arhedelic мне вельмі сімпатычны: падабаецца яго лірыка і цёплы саўнд. На жаль, я не бачыў яго выступаў ужывую, але глядзеў на відэа. На сцэне спявае, скача і адначасова тыкае ў мільён кнопчак дзіўны чэл у смешнай панаме. У цэлым прыкольна, але ў выпадку з фэстам «Грай» ён, па-мойму, разагрэе публіку не ў той бок. А вось на «Летуцені» ў гарадскім парку Arhedelic быў бы вельмі арганічным.
531
18
А вось падлеткi unlike мяне зачапілі. І, што самае важнае, яны ўжо выдалі душараздзіральны хіт, пад які я рыдаў пры першым жа
А вось падлеткi unlike мяне зачапілі. І, што самае важнае, яны ўжо выдалі душараздзіральны хіт, пад які я рыдаў пры першым жа праслухоўванні. Увогуле маю слабасць да падлеткавай музыкі, бо яна максімальна наіўная - у юных музыкаў усё адбываецца першы раз. Праз гэтыя песні я зноў магу ператварыцца ў таго Максіма з 8-га ці 9-га класа з пушком пад носам і з закаханымі ў свет вачыма. unlike - гэта таксама беларуска-украінскі гурт, але спяваюць яны толькі па-руску. Гэта, вядома, мінусяра. Кажуць, што гэты малады гурт арыентаваліся на Аўрыл Лавін і Paramore, але атрымалася нешта блізкае да «Кис-Кис». Цi «Гаў-Гаў» У пары з беларускамоўнай Atesta гэта была б шыкарная дзявочая рок-звязка для раз...бных канцэртаў. Калі б unlike праспявалі хоць бы пару песень на нашай мове, яны б ідэальна ўпісаліся ў фэст.
525
19
Беларуска-украінскі гурт PRAMIEŃ мне спадабаўся. Хлопцы даволі неблага гучаць, ствараюць меланхалічны вайб, але нудныя па зме
Беларуска-украінскі гурт PRAMIEŃ мне спадабаўся. Хлопцы даволі неблага гучаць, ствараюць меланхалічны вайб, але нудныя па змесце. На жаль, я не знайшоў у іх апошніх трэках цікавых хадоў ці закручаных вырызаў у лірыцы. Там проста нічога не адбываецца, таму трэба працягваць шукаць і рабіць-рабіць новае. Да пост-панку я б іх не адносіў - занадта шмат у іх музыцы светлых таноў. А для ўдзелу ў буйных фэстах ім варта напрацаваць яшчэ матэрыялу.
599
20
Зайграй на Graj!
467