1 460
订阅者
-124 小时
-47 天
-1830 天
数据加载中...
吸引订阅者
七月 '26
七月 '260
在0个频道中
六月 '26
+10
在0个频道中
Get PRO
五月 '26
+8
在0个频道中
Get PRO
四月 '26
+16
在0个频道中
Get PRO
三月 '26
+16
在0个频道中
Get PRO
二月 '26
+28
在0个频道中
Get PRO
一月 '26
+31
在0个频道中
Get PRO
十二月 '25
+33
在0个频道中
Get PRO
十一月 '25
+40
在0个频道中
Get PRO
十月 '25
+24
在0个频道中
Get PRO
九月 '25
+109
在0个频道中
Get PRO
八月 '25
+28
在0个频道中
Get PRO
七月 '25
+77
在4个频道中
Get PRO
六月 '25
+67
在3个频道中
Get PRO
五月 '25
+25
在0个频道中
Get PRO
四月 '25
+42
在1个频道中
Get PRO
三月 '25
+20
在0个频道中
Get PRO
二月 '25
+58
在4个频道中
Get PRO
一月 '25
+31
在0个频道中
Get PRO
十二月 '24
+81
在2个频道中
Get PRO
十一月 '24
+96
在0个频道中
Get PRO
十月 '24
+30
在0个频道中
Get PRO
九月 '24
+60
在6个频道中
Get PRO
八月 '24
+36
在1个频道中
Get PRO
七月 '24
+50
在0个频道中
Get PRO
六月 '24
+121
在0个频道中
Get PRO
五月 '24
+69
在2个频道中
Get PRO
四月 '24
+60
在1个频道中
Get PRO
三月 '24
+227
在1个频道中
Get PRO
二月 '24
+85
在2个频道中
Get PRO
一月 '24
+73
在2个频道中
Get PRO
十二月 '23
+85
在4个频道中
Get PRO
十一月 '23
+50
在3个频道中
Get PRO
十月 '23
+77
在5个频道中
Get PRO
九月 '23
+24
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+88
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+41
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+53
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+46
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+49
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+201
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+209
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+54
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+28
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+5
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+3
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+61
在0个频道中
Get PRO
八月 '220
在0个频道中
Get PRO
七月 '220
在0个频道中
Get PRO
六月 '220
在0个频道中
Get PRO
五月 '220
在0个频道中
Get PRO
四月 '220
在0个频道中
Get PRO
三月 '220
在0个频道中
Get PRO
二月 '220
在0个频道中
Get PRO
一月 '220
在0个频道中
Get PRO
十二月 '210
在0个频道中
Get PRO
十一月 '210
在0个频道中
Get PRO
十月 '210
在0个频道中
Get PRO
九月 '210
在0个频道中
Get PRO
八月 '210
在0个频道中
Get PRO
七月 '210
在0个频道中
Get PRO
六月 '210
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+207
在0个频道中
| 日期 | 订阅者增长 | 提及 | 频道 | |
| 09 七月 | 0 | |||
| 08 七月 | 0 | |||
| 07 七月 | 0 | |||
| 06 七月 | 0 | |||
| 05 七月 | 0 | |||
| 04 七月 | 0 | |||
| 03 七月 | 0 | |||
| 02 七月 | 0 | |||
| 01 七月 | 0 |
频道帖子
Як мазгі ператвараюць жыцьцё ў сны?
Навукоўцы прааналізавалі больш за 3 700 гісторый сноў з дапамогой штучнага інтэлекту і высьветлілі, што нашыя сьненьні наўпрост залежаць ад асобы і штодзённага досьведу. Сны — гэта не копія дня, а дынамічны канструкт, дзе зьмешваюцца памяць, уяўленьне і эмоцыі.
Чытайце падрабязна пра вынікі дасьледавання ў новым канале:
https://t.me/cybulinka/11
| 2 | Вугляводы запаволілі мэтабалізм мышэй нават безь пераяданьня
Японскія навукоўцы выявілі, што вугляводы могуць спрыяць набору вагі нават бязь лішніх калёрыяў. У досьледзе мышы, якія атрымлівалі дадатковыя крыніцы вугляводаў, пачыналі важыць больш – не празь пераяданьне, а празь зьніжэньне энэргетычных выдаткаў арганізму. Пры гэтым у печані назапашваўся тлушч, мяняўся склад крыві, а ўсе паказьнікі вярталіся да нормы, як толькі вугляводы прыбіралі.
Чытаць цалкам ➡ | 0 |
| 3 | Спадарства, ужо амаль год я спрабую разьвязаць адну тэхнічную праблему: мой асноўны ўліковы запіс, на якім ствараўся гэты канал, быў спачатку заблякаваны, а потым я страціў да яго доступ. На жаль, падтрымка маўчыць з траўня мінулага году, і надзеі на аднаўленьне правоў уладальніка амаль не засталося.
Зараз я магу толькі публікаваць і рэдагаваць допісы з дадатковага адмінскага акаўнту. Таму канал перабывае ў падвешаным стане. Каб мы маглі разьвівацца, выкарыстоўваць новыя функцыі й фарматы, а таксама быць упэўненымі, што сувязь не перарвецца ў адзін момант, я пастанавіў стварыць новы ўтульны дом для нашай супольнасьці.
https://t.me/cybulinka
Пэўны час на гэтым канале будуць дублявацца некаторыя допісы, але ўсе самыя цікавыя матэрыялы будуць выходзіць у новым месцы. Урэшце гэты канал, на жаль, перастане абнаўляцца.
Чакаю вас на новым канале)
https://t.me/cybulinka | 0 |
| 4 | Фруктоза можа быць ня толькі крыніцай калёрый, але і адыггрываць значную ролю ў разьвіцьці мэтабалічных парушэньняў. Да такой высновы прыйшлі аўтары агляду, апублікаванага ў Nature Metabollism. Паводле іх, фруктоза запускае з арганізьме асаблівыя біяхімічныя працэсы, якія спрыяюць назапашваньню тлушчу і могуць быць непасрэдна зьвязанымі з атлусьценьнем і іншымі захворваньнямі.
У адрозьненьне ад глюкозы, фруктоза абыходзіць частку ключавых этапаў рэгуляцыі абмену рэчываў. Гэта прыводзіць да ўзмацненьня сынтэзу тлушчоў, зьніжэньня ўзроўню вузавай энэргіі (АТФ) і ўтварэньня злучэньняў, зьвязаных з мэтабалічнымі парушэньнямі. З часам такія зьмены могуць спрыяць разьвіцьцю мэтабалічнага сындрому – стану, пры якім чалавек мае інсулінарэзыстэнтнасьць, атлусьценьне й падвышаную рызыку сэрцава-судзінных захворваньняў.
Таксама адзначаецца, што фруктоза трапляе ў арганізм ня толькі зь ежай. Гэты монацукрыд можа сынтэзавацца ўласны арганізмам з глюкозы. То бок, уплыў фруктозы на здароўе можа быць шэрыйшым, чым меркавалася раней.
На думку аўтараў, такі «нэгатыўны эфэкт» фруктозы паходзіць ад таго, што наш лад жыцьця зьмяняўся захутка. Раней падобныя мэханізмы дапамагалі продкам назапашваць энэргію на галодныя часы, але цяпер такой патрэбы няма, бо ў нас ёсьць сталы доступ да ежы. Што праўда, біялягічны мэханізм ня можа так хутка падладзіцца пад новыя ўмовы. | 0 |
| 5 | Адзінота не паскорыла пагаршэньне памяці ў пажылых людзей
Пачуцьцё адзіноты можа ўплываць на памяць у пажылых людзей, але, як паказала маштабнае эўрапейскае дасьледаваньне, не паскарае яе пагаршэньне з часам. Навукоўцы прааналізавалі зьвесткі больш за 10 тысяч чалавек у веку ад 65 да 94 гадоў і назіралі за імі на працягу сямі гадоў. Вынікі, апублікаваныя ў Aging & Mental Health, паказалі, што людзі з высокім узроўнем адзіноты з самага пачатку мелі горшыя вынікі тэставаньня памяці, аднак далей яна зьніжалася ў іх прыкладна з той жа хуткасьцю, што і ў астатніх.
Дасьледаваньне грунтавалася на зьвестках праекту SHARE, які ахоплівае жыхароў 12 краін Эўропы. Памяць ацэньвалі з дапамогай простых тэстаў – напрыклад, людзей прасілі запомніць і паўтарыць сьпіс зь дзесяці слоў адразу й празь некаторы час. Узровень адзіноты вызначалі паводле адказаў на пытаньні пра недахоп зносінаў, адчуваньне ізаляцыі і выключанасьці з сацыяльнага жыцьця. Акрамя гэтага, улічвалі іншыя фактары – стан здароўя, фізычную актыўнасьць, дэпрэсію.
Аказалася, што каля 8% удзельнікаў адчувалі высокі ўзровень адзіноты, і менавіта яны часьцей мелі горшыя паказьнікі памяці на старце. Пры гэтым у цэлым ва ўсіх групах назіралася паступовае зьніжэньне памяці, асабліва прыкметнае паміж трэцім і сёмым годам назіраньняў. Але сам факт адзіноты ня быў зьвязаны з больш хуткім пагаршэньнем.
Аўтары публікацыі адзначаюць, што атрыманыя вынікі не выключаюць уплыў адзіноты на мазгі, але паказваюць больш складаную карціну: яна, імаверна, больш уплывае на зыходны ўзровень кагнітыўных функцый, чым на іх далейшую дынаміку. Таму рэгулярная ацэнка адзіноты можа стаць часткай агульнай праверкі кагнітыўнага здароўя ў пажылых – як адзін з фактараў, які варта ўлічваць пры падтрымцы здаровага старэньня. | 0 |
| 6 | Атлянтычная мэрыдыянальная цыркуляцыя (AMOC) зьяўляецца ключавой сыстэмай акіянскіх плыняў, якая «абагравае» Эўропу, і яна, імаверна, слабее хутчэй, чым лічылася раней. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, прааналізаваўшы паказьнікі буйкоў у розных частках Атлянтычнага акіяну. Дасьледаваньне паказала, што паслабленьне гэтай сыстэмы адбываецца адразу на некалькіх шыротах, што лічыцца самым пераканаўчым прамым сьведчаньнем яе запаволеньня.
AMOC працуе паводле прынцыпу гіганцкай «канвэернай стужкі»: яна пераносіць цёплую салёную ваду з Мэксыканскага заліва на поўнач Атлянтыкі. Дзякуючы гэтаму клімат у Заходняй Эўропе значна мякчэйшы, чым у рэгіёнах на той жа шыраце, напрыклад у Канадзе. Астуджаная вада становіцца больш шчыльнай, апускаецца на глыбіню й вяртаецца на поўдзень уздоўж акіянскага дна. Любое парушэньне гэтага цыклу можа мець сурʼёзныя наступствы для клімату.
Доўгі час дасьледчыкі абапіраліся пераважна на мадэлі і ўскосныя зьвесткі, якія паказвалі, што зь сярэдзіны ХХ стагодзьдзя цыркуляцыя магла аслабнуць прыкладна на 15%. Аднак прамыя вымярэньні праводзяцца толькі каля двух дзесяцігодзьдзяў. Новыя паказьнікі з сыстэмы назіраньняў RAPID—MOCHA, усталяванай паміж Багамамі і Канарскімі астравамі, дазволілі больш дакладна ацаніць зьмены. Яны сьведчаць, што з 2004 па 2023 год AMOC аслабла прыкладна на 10%, а хуткасьць плыняў штогод зьніжаецца прыкладна на 90 тысяч кубічных мэтраў вады за сэкунду.
Каб паменшыць няпэўнасьць, навукоўцы таксама прааналізавалі зьмены ціску ў іншых пунктах заходняй Атлянтыкі: каля Карыбскіх астравоў, усходняга ўзьбярэжжа ЗША і Новай Шатляндыі. Усе гэтыя факты пацьвердзілі адзіную карціну: цыркуляцыя слабее адразу на некалькіх шыротах. Дасьледчыкі мяркуюць, што гэта адпавядае гіпотэзе, паводле якой прэсная вада ад таяньня ледавікоў Грэнляндыі разбаўляе салёную ваду й перашкаджае ёй апускацца на глыбіню. Гэта зьяўляецца крытычным момантам, бо менавіта такі спуск вады забясьпечвае працу AMOC.
Пакуль незразумела, ці набліжаецца сыстэма да «пункту незвароту», але зафіксаваныя тэндэнцыі выклікаюць занепакоенасьць. Рэзкае аслабленьне альбо спыненьне атлянтычных цыркуляцый можа прывесьці да значнага пахаладаньня ў Эўропе, а таксама парушыць мусонныя сыстэмы Афрыкі і Азіі. Таму навукоўцы падкрэсьліваюць неабходнасьць далейшых назіраньняў, каб высьветліць, як далёка тут крытычная мяжа. | 0 |
