cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

cybulinka

Забаўляльны й пазнавальны кантэнт Адмін @sabaczka

Больше
Рекламные посты
1 332
Подписчики
+324 часа
+597 дней
+9130 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Нашыя мазґі па-рознаму рэагуюць на натуральныя й сынтэтычныя галасы Людзі не надта добра адрозьніваюць чалавечыя галасы ад галасоў, створаных «штучным інтэлектам», але нашыя мазґі, відаць, па-рознаму рэагуюць на іх. Навуковая каманда зладзіла досьлед з удзелам 43 чалавек, якіх папрасілі паслухаць запісы чалавечых галасоў і зґенэраваных «штучным інтэлектам». У абодвух наборах запісы адпавядалі 5 розным эмацыйным афарбоўкам: нэўтральныя, злосьць, страх, радасьць і задавальненьне. Пакуль паддосьледныя знаходзіліся ў апараце фМРТ і слухалі галасы, іх прасілі ня толькі вызначыць паходжаньне голасу, але й ацаніць іхнюю натуральнасьць і верагоднасьць. У выніку людзі дакладна вызначалі чалавечыя галасы толькі ў 56% выпадкаў, а для зґенэраваных такі паказьнік склаў 50,5% (аднолькава кепска). Найлепш людзі ідэнтыфікавалі нэўтральныя галасы «штучнага інтэлекту» (75% дакладнасьці) і радасныя чалавечыя (78%). Адзначаецца, што «нэўтральныя чалавечыя галасы» ўдзельнікі й удзельніцы часьцяком пазначалі, як створаныя ШІ. Вывучыўшы здымкі мазґоў, каманда заўважыла, што чалавечыя галасы выклікалі выразныя рэакцыі ў зонах, зьвязаных з памяцьцю й эмпатыяй. А вось сынтэтычныя галасы актывавалі вобласьці мазґоў, зьвязаныя з распазнаваньнем памылак і рэгуляваньнем увагі.
Показать все...
👍 15 2
00:21
Видео недоступноПоказать в Telegram
Твар на відэа зроблены з жывых вузаў чалавечай скуры. У будучыні такі матэрыял плянуюць выкарыстоўваць ня толькі для наданьня робатам здольнасьці рэалістычна паказваць эмоцыі, але й для тэставаньня касмэтычных прэпаратаў. Жывая тканка ўяўляе сабою сукупнасьць вузаў, выгадаваную на калягенавым каркасе, якую потым зьмясьцілі на аснову, створаную на 3D-друкарцы. Такая скура, у адрозьненьні ад папярэдніх распрацовак, мае ўнутры эквівалент вязаў (зьвязак), якія ў нас адказваюць за міміку. Агулам матэрыял атрымаўся вельмі падобным на сапраўдную скуру, хоць пакуль без судзінаў і сэнсарных функцый. Таксама навукоўцы прымусілі рабатызаваны твар пасьміхацца цягам месяца й высьветлілі, што на ім утвараюцца зморшчыны. Такая ўласьцівасьць можа стаць запатрабаванай у касмэтычнай прамысловасьці для тэставаньня адпаведных прадуктаў.
Показать все...
IMG_4224.MP47.38 MB
👍 9🤪 8👀 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
Навукоўцы спраўдзілі папулярныя міты, зьвязаныя зь інтэрвальным гадаваньнем Чым большую папулярнасьць набірае інтэрвальнае гадаваньне ў якасьці спосабу кантролю вагі, тым больш вакол яго зьяўляецца мітаў (папужаць сябе можна й вынікамі некаторых навуковых дасьледаваньняў). Напрыклад, ёсьць меркаваньні, што інтэрвальнае гадаваньне можа стаць прычынай зьяўленьня праблем з харчовымі паводзінамі, скарачэньня цяглічнай масы й зьніжэньня лібіда. Гэта й пастанавілі спраўдзіць амэрыканскія навукоўцы сваім мэтааналізам. У выбарку трапілі дасьледаваньні, дзе вывучалі ўплыў на здароўе 2 распаўсюджаных схем галадаваньня: 1/1 (галадаваньне праз дзень) і 16/8 (калі чалавек спажывае ежу цягам 8 гадзін на дзень + варыяцыі). У выніку аніводны міт не сьцьвердзіўся. 🧅 Было заўважана, што ўзроўні цукру, насычаных тлушчоў, халестэрыну, натрыю й г.д. не мяняюцца падчас інтэрвальнага галадаваньня, як і адсотак суткавай энэргіі зь бялкоў, тлучоў і вугляводаў. З гэтага каманда робіць выснову пра адсутнасьць сувязі між галадаваньнем і зьменамі ў харчовых звычках. 🧅 Таксама не знайшлося сувязяў і з разладамі харчовых паводзінаў у выніку інтэрвальнага галадаваньня. Што праўда, у вывучаных дасьледаваньнях адсейваліся людзі, якія раней мелі падобныя праблемы. Таму аўтары аналізу раяць з асьцярогай ставіцца да інтэрвальнага галадаваньня, калі ў анамнэзе ёсьць харчовыя разлады. 🧅 Падчас інтэрвальнага галадаваньня людзі гублялі такую ж колькасьць цяглічнай масы, як і тыя, хто прытрымліваўся іншых дыет. Але ў абодвух выпадках дапамогуць фізычныя практыкаваньні й большая колькасьць бялкоў у рацыёне. 🧅 Уплыву галадаваньня на палавыя гармоны аналіз таксама не выявіў.
Показать все...
👍 18👏 1💯 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🧅 У 2001 годзе ібэрыйскія рысі былі зусім блізка да зьнікненьня, бо ў прыродзе іх заставалася каля 62 асобінаў. Аднак разьвядзеньне ў няволі, аднаўленьне натуральнага асяродзьдзя й рэінтрадукцыя далі плён: колькасьць папуляцыі ўзрасла да 2000 жывёл. Таму Міжнародны зьвяз аховы прыроды зьмяніў статус ібэрыйскай рысі з «пад пагрозай выміраньня» на «ўразьлівы». Вядома, яшчэ шмат трэба намаганьняў, але прыклад матывуе. 🧅 Бесьпілётныя аўтамабілі не саступаюць кіроўцам. Паводле вынікаў буйнога дасьледаваньня транспартных здарэньняў, бесьпілётныя аўтамабілі агулам уяўляюць менш небясьпекі, чымся кіроўцы-людзі. Што праўда, аналіз 2100 аварый зь бесьпілётнікамі й 35000 зь людзьмі выявіў і слабыя месцы сыстэм аўтаматычнага кіраваньня. Напрыклад, ва ўмовах кепскай асьветленасьці й на паваротах бесьпілётнікі паказалі сябе горш. Прытым аўтары зьвяртаюць увагу на тое, што кампаніі, якія займаюцца распрацоўваньнем і тэставаньнем такіх аўто, быццам бы не вельмі ахвотна дзеляцца зьвесткамі пра колькасьць здарэньняў. 🧅Спажывальнікі марыхуаны часьцей хварэлі на цяжкі covid-19. Навукоўцы вывучылі мэдычныя зьвесткі 72501 чалавека, за якімі назіралі з нагоды цяжкага ковіду. Нечакана высьветлілася, што людзі, якія паведамлялі пра спажываньне наркатычнага сродку цягам году перад хваробай, значна часьцей траплялі ў аддзяленьні інтэнсыўнай тэрапіі. Прытым высокая рызыка цяжкай хваробы была на адным узроўні з курэньнем.
Показать все...
17👌 6👍 4🤔 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Шымпанзэ заўважылі за самалячэньнем Самалячэньне заўважалі ў некаторых жывёлаў ужо даўно, напрыклад, шымпанзэ могуць апрацаваць рану вусякамі ці зьесьці горкую кару, каб пазбавіцца паразытаў. Можна прыгадаць таксама арангутана Ракуса, які старанна жаваў лекавую ліяну й прыкладаў да раны. Аднак у такіх выпадках часта застаецца невядомым, ці намерана спажываюць жывёлы лекавыя расьліны, альбо гэта ў іх рацыён такі. Цяпер міжнародная навуковая каманда паспрабавала даць адказ на гэтае пытаньне. Навукоўцы й навукоўкі цягам 8 месяцаў назіралі за паводзінамі й здароўем 2 суполак шымпанзэ ў адным зарочніку ва Ўгандзе. Апрача назіраньня, каманда яшчэ зьбірала ўзоры мачы й калу прыматаў, каб выявіць інфэкцыі й паразытаў, а таксама вылучала экстракты расьлін, якія елі шымпанзэ. У выніку высьветліліся цікавыя акалічнасьці. Па-першае, хворыя прыматы часта адлучаліся ад групы й мянялі свой рацыён. Напрыклад, шымпанзэ з траўмамі елі кару й лісьце дрэваў Khaya anthotheca і Whіtfіeldіa elongata. Такія ж расьліны зьяўляліся ў рацыёне прыматаў з сымптомамі рэсьпіраторных інфэкцый. Насамрэч, навукоўцы сабралі 13 расьлін, якія выкарыстоўваліся для самалячэньня. Па-другое, аналіз экстрактаў усіх гэтых расьлін паказаў, што 88% зь іх былі актыўнымі супраць патаґенных бактэрый, у тым ліку небясьпечных для чалавека. Таксама адзначаецца, што кожная расьліна мелі выразны супрацьзапаленчы эфэкт. Па-трэцяе, шымпанзэ без асаблівага імпэту частуюцца нечым незнаёмым, бо гэта можа быць небясьпечна. Таму дадаваньне ў рацыён незвычайных расьлін мусіць мець асаблівыя прычыны. З гэтага каманда зрабіла выснову, што шымпанзэ мэтанакіравана займаюцца самалячэньнем у выпадках хваробаў.
Показать все...
👍 35 7👏 2🔥 1🤯 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) радыя прадставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0». Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы ад клясычных мемаў да сэкс-асьветы. Мы спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць. (Не хвалюйцеся, “экстрыму” сярод прапанаванага няма!) https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
Показать все...
21👍 6❤‍🔥 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Спажываньне сыру можа станоўча ўплываць на псыхічны стан Людзі з добрым псыхічным здароўем звычайна маюць большую працягласьць жыцьця й лепшае здароўе. Прытым некаторыя асаблівасьці ладу жыцьця, такія як спажываньне сыру, могуць граць важную ролю ў такім эфэкце. Кітайскія навукоўцы вывучылі гены мільёнаў эўрапейцаў і знайшлі патэнцыйныя доказы гэтаму. Вывучаныя 8 набораў дадзеных, кожны зь якіх уключаў 38 000 – 2.4 млн чалавек, паказалі патэнцыйныя доказы таго, што добры псыхічны стан, які вымяралі задаволенасьцю жыцьцём, настроем, наяўнасьцю трывожных і дэпрэсыўных сымптомаў, дапаможа пражыць доўгае й здаровае жыцьцё. Яшчэ каманда адсачыла на выбарцы ў 33 чалавека прамежкавыя фактары, якія б вызначалі такую сувязь. І тут высьветлілася цікавае: аматары сыру й садавіны часьцей мелі высокія паказьнікі псыхічнага дабрабыту. Таксама спажываньне сыру на 3.67% паляпшала самаацэнку й працягласьць жыцьця (а курэньне й прагляд ТВ скарацілі яго на 4.56 і 7.39 адсоткаў адпаведна).
Показать все...
👍 21 8🤔 6🤨 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
Спадчыннасьць можа павысіць рызыку разьвіцьця хваробы Альцгаймэра Дасьледчая каманда з Mass General Brіgham прааналізавала дадзеныя 4 400 чалавек у веку 65-85 гадоў з пэўнымі кагнітыўнымі парушэньнямі й выявіла некаторыя спадчынныя рызыкі разьвіцьця хваробы Альцгаймэра: 🧅Высокі ўзровень біямаркэру хваробы Альцгаймэра (ХА) назіраўся ў людзей, маці якіх мелі сымптомы нэўрадэгенэратыўнай хваробы. 🧅Наяўнасьць у бацькі сымптомаў позьніх сымптомаў ХА не паўплывала на ўзроўні амілёіду ў дзяцей. 🧅Кагнітыўныя парушэньні з боку абодвух бацькоў (толькі раньнія праблемы з памяцьцю ў бацькі) таксама вяло да высокага ўзроўню амілёіду ў нашчадкаў незалежна ад полу.
Показать все...
👍 18 3 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Навукоўцы зладзілі хімічны аналіз найстарэйшага віна ў сьвеце Без неспадзяванак не абышлося. Ёмістасьць зь віном знайшлі яшчэ ў 2019 годзе на поўдні Гішпаніі, а цяпер сталі вядомыя вынікі археахімічнага аналізу. Наяўнасьць поліфэнолаў паказала на сапраўднасьць віна. Агулам знайшлося 7 падобных злучэньняў, якія ёсьць і ў сучасных гішпанскіх вінах. Аднак адсутнасьць сырынговай кіслаты ў сьпісе выяўленых рэчываў дала падставу меркаваць, што віно 2000 гадоў таму было белым, а чырвоны колер зьявіўся падчас захоўваньня. Астатнія паказьнікі таксама былі падобныя на сучасныя гішпанскія гатункі віна. Аднак у ёмістасьці яшчэ знайшлі прах чалавека. Імаверна, гэта быў мужчына, бо ў Рымскай імпэрыі жанчынам было чамусьці забаронена піць віно, да ўсяго ж падобную ўрну з жаночымі парэшткамі, але без віна знаходзілі ў тым жа маўзалеі.
Показать все...
👍 23🤔 18 4🍾 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Дыета з высокім утрыманьнем тлучшоў павысіла трывожнасьць у пацукоў Каманда навукоўцаў падзяліла пацукоў-падлеткаў на дзьве групы, каб высьветліць уплыў на здароўе высокай колькасьці ненасычаных тлушчоў. Першую групу цягам 9 тыдняў кармілі стандартным рацыёнам (11% тлушчоў), а другую гадавалі на дыеце з высокім утрыманьнем тлушчоў пераважна жывёльнага паходжаньня (45%, у стандартным рацыёне чалавека паказьнік даходзіць да 36%). Цягам усяго досьледу ў грызуноў рэгулярна бралі ўзоры спражненьняў для ацэнкі мікрабіёму кішэчніку, а ў канцы назіраньня ўсе пацукі мусілі прайсьці адмысловыя тэсты. Як і чакалася, у групе з высокім утрыманьнем тлучшоў жывёлы набралі вагу. А таксама ў іх назіралася нізкая разнастайнасьць мікрабіёму кішэчніку зь перавагай уласьцівых для «індустрыяльнай дыеты» і атлусьценьня бактэрый роду Fіrmіcutes. Яшчэ ў гэтай групе выявілася высокая экспрэсыя генаў tph2, htr1a slc6a4, зьвязаных перадачай сыгналу нэўрамэдыятара сэратаніну ў зоне мазґоў, «адказнай» за стрэс і трывогу. Вядома, што актывацыя некаторых сэратанінавых нэўронаў можа справакаваць у жывёлаў рэакцыі, падобныя на трывогу. Таксама высокую экспрэсыю tph2 раней зьвязалі з разладамі настрою й рызыкай самагубства ў людзей.
Показать все...
👍 26🤔 8👏 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.