cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

cybulinka

Забаўляльны й пазнавальны кантэнт Адмін @sabaczka

Show more
Advertising posts
1 340
Subscribers
No data24 hours
+37 days
+9930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Навукоўцы выявілі 2 групы нэўронаў, адказных за пачуцьцё сыці перад і пасьля яды Суполка амэрыканскіх і брытанскіх дасьледнікаў зладзіла экспэрымэнты з мышамі, каб зразумець, якім чынам прэпараты падобныя на Ozempіc уплываюць на пачуцьцё сытасьці й дапамагаюць зьнізіць вагу. Выявілася, што падобныя прэпараты (імітатары гармону GLP-1, які кантралюе ўзровень цукру ў крыві) узаемадзейнічаюць з дзьвюма групамі нэўронаў у мазґах: адна адказвае за пачуцьцё сыці да яды, а другая – пасьля. Тэсты на людзях з атлусьценьнем паказалі, што прыём імітатараў GLP-1 быў акурат зьвязаны зь меншым пачуцьцём голаду перад ядой і пасьля яе. А вось у досьледах з мышамі, калі аўтары штучна стымулявалі нэўроны грызунам перад і пасьля яды, уласна й выявіліся згаданыя вышэй групы нэўронаў у гіпаталямусе. Потым на гэты нэўронах выявіліся рэцэптары GLP-1, што й тлумачыць эфэктыўнасьць азэмпікаў у барацьбе з атлусьценьнем.
Show all...
👍 14
Photo unavailableShow in Telegram
Матылькі перасеклі Атлянтычны акіян у бесьперапынным палёце Яшчэ ў 2013 годзе ў Францускай Гвіяне знайшлася зграйка матылькоў-дзядоўнікаў (Vanessa carduі). Вусякі сядзелі на пяску, а іхныя крылы былі ў вельмі благім стане. Такая знаходка зьбянтэжыла навукоўцаў, бо такіх матылькоў не сустракалі раней у Паўднёвай Амэрыцы. На высьвятленьне абставінаў зьяўленьня матылькоў у нетыповым месцы навукоўцам спатрэбілася 10 гадоў. За гэты час яны сэквенавалі геномы вусякоў, прааналізавалі ДНК пылку з крылаў і вывучылі ізатопы вадароду й стронцыю зь целаў матылькоў. У выніку геномны аналіз паказаў, што знойдзеныя V. carduі былі блізкімі да эўрапейскіх і афрыканскіх папуляцый, пылок на крылах належаў да 2 відаў расьлін трапічнай Афрыкі, а ізатопы аказаліся ўнікальнымі для Заходняй Эўропы. З гэтага дасьледнікі зрабілі выснову, што матылькі пераляцелі цераз Атлянтычны акіян, пераадолеўшы каля 4 200 км. Такая вандроўка заняла прыблізна 8 дзён бесьперапыннага палёту.
Show all...
🤯 23👍 8😱 3👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
Нашыя мазґі па-рознаму рэагуюць на натуральныя й сынтэтычныя галасы Людзі не надта добра адрозьніваюць чалавечыя галасы ад галасоў, створаных «штучным інтэлектам», але нашыя мазґі, відаць, па-рознаму рэагуюць на іх. Навуковая каманда зладзіла досьлед з удзелам 43 чалавек, якіх папрасілі паслухаць запісы чалавечых галасоў і зґенэраваных «штучным інтэлектам». У абодвух наборах запісы адпавядалі 5 розным эмацыйным афарбоўкам: нэўтральныя, злосьць, страх, радасьць і задавальненьне. Пакуль паддосьледныя знаходзіліся ў апараце фМРТ і слухалі галасы, іх прасілі ня толькі вызначыць паходжаньне голасу, але й ацаніць іхнюю натуральнасьць і верагоднасьць. У выніку людзі дакладна вызначалі чалавечыя галасы толькі ў 56% выпадкаў, а для зґенэраваных такі паказьнік склаў 50,5% (аднолькава кепска). Найлепш людзі ідэнтыфікавалі нэўтральныя галасы «штучнага інтэлекту» (75% дакладнасьці) і радасныя чалавечыя (78%). Адзначаецца, што «нэўтральныя чалавечыя галасы» ўдзельнікі й удзельніцы часьцяком пазначалі, як створаныя ШІ. Вывучыўшы здымкі мазґоў, каманда заўважыла, што чалавечыя галасы выклікалі выразныя рэакцыі ў зонах, зьвязаных з памяцьцю й эмпатыяй. А вось сынтэтычныя галасы актывавалі вобласьці мазґоў, зьвязаныя з распазнаваньнем памылак і рэгуляваньнем увагі.
Show all...
👍 19 3
00:21
Video unavailableShow in Telegram
Твар на відэа зроблены з жывых вузаў чалавечай скуры. У будучыні такі матэрыял плянуюць выкарыстоўваць ня толькі для наданьня робатам здольнасьці рэалістычна паказваць эмоцыі, але й для тэставаньня касмэтычных прэпаратаў. Жывая тканка ўяўляе сабою сукупнасьць вузаў, выгадаваную на калягенавым каркасе, якую потым зьмясьцілі на аснову, створаную на 3D-друкарцы. Такая скура, у адрозьненьні ад папярэдніх распрацовак, мае ўнутры эквівалент вязаў (зьвязак), якія ў нас адказваюць за міміку. Агулам матэрыял атрымаўся вельмі падобным на сапраўдную скуру, хоць пакуль без судзінаў і сэнсарных функцый. Таксама навукоўцы прымусілі рабатызаваны твар пасьміхацца цягам месяца й высьветлілі, што на ім утвараюцца зморшчыны. Такая ўласьцівасьць можа стаць запатрабаванай у касмэтычнай прамысловасьці для тэставаньня адпаведных прадуктаў.
Show all...
IMG_4224.MP47.38 MB
👍 12🤪 8👀 7
Photo unavailableShow in Telegram
Навукоўцы спраўдзілі папулярныя міты, зьвязаныя зь інтэрвальным гадаваньнем Чым большую папулярнасьць набірае інтэрвальнае гадаваньне ў якасьці спосабу кантролю вагі, тым больш вакол яго зьяўляецца мітаў (папужаць сябе можна й вынікамі некаторых навуковых дасьледаваньняў). Напрыклад, ёсьць меркаваньні, што інтэрвальнае гадаваньне можа стаць прычынай зьяўленьня праблем з харчовымі паводзінамі, скарачэньня цяглічнай масы й зьніжэньня лібіда. Гэта й пастанавілі спраўдзіць амэрыканскія навукоўцы сваім мэтааналізам. У выбарку трапілі дасьледаваньні, дзе вывучалі ўплыў на здароўе 2 распаўсюджаных схем галадаваньня: 1/1 (галадаваньне праз дзень) і 16/8 (калі чалавек спажывае ежу цягам 8 гадзін на дзень + варыяцыі). У выніку аніводны міт не сьцьвердзіўся. 🧅 Было заўважана, што ўзроўні цукру, насычаных тлушчоў, халестэрыну, натрыю й г.д. не мяняюцца падчас інтэрвальнага галадаваньня, як і адсотак суткавай энэргіі зь бялкоў, тлучоў і вугляводаў. З гэтага каманда робіць выснову пра адсутнасьць сувязі між галадаваньнем і зьменамі ў харчовых звычках. 🧅 Таксама не знайшлося сувязяў і з разладамі харчовых паводзінаў у выніку інтэрвальнага галадаваньня. Што праўда, у вывучаных дасьледаваньнях адсейваліся людзі, якія раней мелі падобныя праблемы. Таму аўтары аналізу раяць з асьцярогай ставіцца да інтэрвальнага галадаваньня, калі ў анамнэзе ёсьць харчовыя разлады. 🧅 Падчас інтэрвальнага галадаваньня людзі гублялі такую ж колькасьць цяглічнай масы, як і тыя, хто прытрымліваўся іншых дыет. Але ў абодвух выпадках дапамогуць фізычныя практыкаваньні й большая колькасьць бялкоў у рацыёне. 🧅 Уплыву галадаваньня на палавыя гармоны аналіз таксама не выявіў.
Show all...
👍 21💯 2👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
🧅 У 2001 годзе ібэрыйскія рысі былі зусім блізка да зьнікненьня, бо ў прыродзе іх заставалася каля 62 асобінаў. Аднак разьвядзеньне ў няволі, аднаўленьне натуральнага асяродзьдзя й рэінтрадукцыя далі плён: колькасьць папуляцыі ўзрасла да 2000 жывёл. Таму Міжнародны зьвяз аховы прыроды зьмяніў статус ібэрыйскай рысі з «пад пагрозай выміраньня» на «ўразьлівы». Вядома, яшчэ шмат трэба намаганьняў, але прыклад матывуе. 🧅 Бесьпілётныя аўтамабілі не саступаюць кіроўцам. Паводле вынікаў буйнога дасьледаваньня транспартных здарэньняў, бесьпілётныя аўтамабілі агулам уяўляюць менш небясьпекі, чымся кіроўцы-людзі. Што праўда, аналіз 2100 аварый зь бесьпілётнікамі й 35000 зь людзьмі выявіў і слабыя месцы сыстэм аўтаматычнага кіраваньня. Напрыклад, ва ўмовах кепскай асьветленасьці й на паваротах бесьпілётнікі паказалі сябе горш. Прытым аўтары зьвяртаюць увагу на тое, што кампаніі, якія займаюцца распрацоўваньнем і тэставаньнем такіх аўто, быццам бы не вельмі ахвотна дзеляцца зьвесткамі пра колькасьць здарэньняў. 🧅Спажывальнікі марыхуаны часьцей хварэлі на цяжкі covid-19. Навукоўцы вывучылі мэдычныя зьвесткі 72501 чалавека, за якімі назіралі з нагоды цяжкага ковіду. Нечакана высьветлілася, што людзі, якія паведамлялі пра спажываньне наркатычнага сродку цягам году перад хваробай, значна часьцей траплялі ў аддзяленьні інтэнсыўнай тэрапіі. Прытым высокая рызыка цяжкай хваробы была на адным узроўні з курэньнем.
Show all...
19👌 7👍 4🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
Шымпанзэ заўважылі за самалячэньнем Самалячэньне заўважалі ў некаторых жывёлаў ужо даўно, напрыклад, шымпанзэ могуць апрацаваць рану вусякамі ці зьесьці горкую кару, каб пазбавіцца паразытаў. Можна прыгадаць таксама арангутана Ракуса, які старанна жаваў лекавую ліяну й прыкладаў да раны. Аднак у такіх выпадках часта застаецца невядомым, ці намерана спажываюць жывёлы лекавыя расьліны, альбо гэта ў іх рацыён такі. Цяпер міжнародная навуковая каманда паспрабавала даць адказ на гэтае пытаньне. Навукоўцы й навукоўкі цягам 8 месяцаў назіралі за паводзінамі й здароўем 2 суполак шымпанзэ ў адным зарочніку ва Ўгандзе. Апрача назіраньня, каманда яшчэ зьбірала ўзоры мачы й калу прыматаў, каб выявіць інфэкцыі й паразытаў, а таксама вылучала экстракты расьлін, якія елі шымпанзэ. У выніку высьветліліся цікавыя акалічнасьці. Па-першае, хворыя прыматы часта адлучаліся ад групы й мянялі свой рацыён. Напрыклад, шымпанзэ з траўмамі елі кару й лісьце дрэваў Khaya anthotheca і Whіtfіeldіa elongata. Такія ж расьліны зьяўляліся ў рацыёне прыматаў з сымптомамі рэсьпіраторных інфэкцый. Насамрэч, навукоўцы сабралі 13 расьлін, якія выкарыстоўваліся для самалячэньня. Па-другое, аналіз экстрактаў усіх гэтых расьлін паказаў, што 88% зь іх былі актыўнымі супраць патаґенных бактэрый, у тым ліку небясьпечных для чалавека. Таксама адзначаецца, што кожная расьліна мелі выразны супрацьзапаленчы эфэкт. Па-трэцяе, шымпанзэ без асаблівага імпэту частуюцца нечым незнаёмым, бо гэта можа быць небясьпечна. Таму дадаваньне ў рацыён незвычайных расьлін мусіць мець асаблівыя прычыны. З гэтага каманда зрабіла выснову, што шымпанзэ мэтанакіравана займаюцца самалячэньнем у выпадках хваробаў.
Show all...
👍 37 7👏 2🔥 1🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) радыя прадставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0». Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы ад клясычных мемаў да сэкс-асьветы. Мы спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць. (Не хвалюйцеся, “экстрыму” сярод прапанаванага няма!) https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
Show all...
22👍 6❤‍🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Спажываньне сыру можа станоўча ўплываць на псыхічны стан Людзі з добрым псыхічным здароўем звычайна маюць большую працягласьць жыцьця й лепшае здароўе. Прытым некаторыя асаблівасьці ладу жыцьця, такія як спажываньне сыру, могуць граць важную ролю ў такім эфэкце. Кітайскія навукоўцы вывучылі гены мільёнаў эўрапейцаў і знайшлі патэнцыйныя доказы гэтаму. Вывучаныя 8 набораў дадзеных, кожны зь якіх уключаў 38 000 – 2.4 млн чалавек, паказалі патэнцыйныя доказы таго, што добры псыхічны стан, які вымяралі задаволенасьцю жыцьцём, настроем, наяўнасьцю трывожных і дэпрэсыўных сымптомаў, дапаможа пражыць доўгае й здаровае жыцьцё. Яшчэ каманда адсачыла на выбарцы ў 33 чалавека прамежкавыя фактары, якія б вызначалі такую сувязь. І тут высьветлілася цікавае: аматары сыру й садавіны часьцей мелі высокія паказьнікі псыхічнага дабрабыту. Таксама спажываньне сыру на 3.67% паляпшала самаацэнку й працягласьць жыцьця (а курэньне й прагляд ТВ скарацілі яго на 4.56 і 7.39 адсоткаў адпаведна).
Show all...
👍 22 8🤔 7🤨 4
Photo unavailableShow in Telegram
Спадчыннасьць можа павысіць рызыку разьвіцьця хваробы Альцгаймэра Дасьледчая каманда з Mass General Brіgham прааналізавала дадзеныя 4 400 чалавек у веку 65-85 гадоў з пэўнымі кагнітыўнымі парушэньнямі й выявіла некаторыя спадчынныя рызыкі разьвіцьця хваробы Альцгаймэра: 🧅Высокі ўзровень біямаркэру хваробы Альцгаймэра (ХА) назіраўся ў людзей, маці якіх мелі сымптомы нэўрадэгенэратыўнай хваробы. 🧅Наяўнасьць у бацькі сымптомаў позьніх сымптомаў ХА не паўплывала на ўзроўні амілёіду ў дзяцей. 🧅Кагнітыўныя парушэньні з боку абодвух бацькоў (толькі раньнія праблемы з памяцьцю ў бацькі) таксама вяло да высокага ўзроўню амілёіду ў нашчадкаў незалежна ад полу.
Show all...
👍 19 3 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.