ch
Feedback
sacral_BY

sacral_BY

前往频道在 Telegram

Lo-fi, турызм, эскапізм. Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.

显示更多
3 000
订阅者
-224 小时
-107
-3430

数据加载中...

标签云
无数据
有任何问题?请刷新页面或联系我们的客服
进出提及
---
---
---
---
---
---
吸引订阅者
八月 '26
八月 '26
+39
在1个频道中
七月 '26
+59
在2个频道中
Get PRO
六月 '26
+51
在1个频道中
Get PRO
五月 '26
+93
在2个频道中
Get PRO
四月 '26
+77
在2个频道中
Get PRO
三月 '26
+21
在3个频道中
Get PRO
二月 '26
+29
在1个频道中
Get PRO
一月 '26
+37
在1个频道中
Get PRO
十二月 '25
+55
在2个频道中
Get PRO
十一月 '25
+92
在2个频道中
Get PRO
十月 '25
+29
在1个频道中
Get PRO
九月 '25
+103
在1个频道中
Get PRO
八月 '25
+41
在1个频道中
Get PRO
七月 '25
+36
在1个频道中
Get PRO
六月 '25
+56
在3个频道中
Get PRO
五月 '25
+48
在2个频道中
Get PRO
四月 '25
+71
在3个频道中
Get PRO
三月 '25
+43
在0个频道中
Get PRO
二月 '25
+87
在7个频道中
Get PRO
一月 '25
+66
在2个频道中
Get PRO
十二月 '24
+84
在0个频道中
Get PRO
十一月 '24
+122
在6个频道中
Get PRO
十月 '24
+66
在3个频道中
Get PRO
九月 '24
+106
在8个频道中
Get PRO
八月 '24
+65
在3个频道中
Get PRO
七月 '24
+87
在2个频道中
Get PRO
六月 '24
+123
在2个频道中
Get PRO
五月 '24
+73
在2个频道中
Get PRO
四月 '24
+51
在1个频道中
Get PRO
三月 '24
+234
在2个频道中
Get PRO
二月 '24
+65
在2个频道中
Get PRO
一月 '24
+62
在2个频道中
Get PRO
十二月 '23
+88
在3个频道中
Get PRO
十一月 '23
+67
在4个频道中
Get PRO
十月 '23
+64
在2个频道中
Get PRO
九月 '23
+31
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+86
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+52
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+46
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+144
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+58
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+77
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+251
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+48
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+141
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+94
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+295
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+72
在0个频道中
Get PRO
八月 '22
+35
在0个频道中
Get PRO
七月 '22
+47
在0个频道中
Get PRO
六月 '22
+103
在0个频道中
Get PRO
五月 '22
+201
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+38
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+111
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+94
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+116
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+107
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+117
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+30
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+372
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+942
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+220
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+69
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+9
在0个频道中
Get PRO
四月 '21
+29
在0个频道中
Get PRO
三月 '21
+19
在0个频道中
Get PRO
二月 '21
+17
在0个频道中
Get PRO
一月 '21
+67
在0个频道中
Get PRO
十二月 '20
+1 491
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
27 八月0
26 八月+1
25 八月0
24 八月0
23 八月+1
22 八月0
21 八月+2
20 八月+2
19 八月+2
18 八月+2
17 八月+1
16 八月+2
15 八月+1
14 八月+1
13 八月+2
12 八月+2
11 八月+4
10 八月+2
09 八月+2
08 八月0
07 八月+3
06 八月+1
05 八月+1
04 八月+1
03 八月+2
02 八月+2
01 八月+2
频道帖子
#данюшава #sacral_catholic Пакрысе трэба вяртацца ў цудоўны сьвет віртуальных падарожжаў і пачынаць дзяліцца з вамі ўспамінам
+9
#данюшава #sacral_catholic Пакрысе трэба вяртацца ў цудоўны сьвет віртуальных падарожжаў і пачынаць дзяліцца з вамі ўспамінамі пра эпічны сплаў па Вяллі, як той граф Тышкевіч. Таму сёння першая вёска, што дорыць нам, акрамя прыродных краявідаў, прыгожае ад чалавечых рук. Данюшава! І драўляны касцёл пачатку ХІХ ст. А шостай раніцы, верагодна, вас ніхто там сустракаць ня будзе. Акрамя папы-нябожчыка, што вітае наведнікаў на адмыслова прыбудаваным балкончыку. Ён, як паслядоўнік апостала Пятра, мае ключы ад Валадарства Нябеснага, але ад гэтага касцёла ключоў няма. Добра, што сярод жаўнераў, якія тупалі тут у Першую сусветную вайну, шмат хто меў фотаапарат. Таму сёння мы можам бачыць, як выглядаў інтэр'ер касцёлу больш за 100 гадоў назад. Агулам, тэма Першай сусветнай не аднойчы ўсплыве, пакуль наш анлайн-параход будзе рухаецца па Вяллі.

2
Раптоўна перарываю цішыню нашага тэлеграмнага эфіру. А то ўжо неяк ня ёмка перад паважанымі чытачамі. Справаздача: насалоджва+8
Раптоўна перарываю цішыню нашага тэлеграмнага эфіру. А то ўжо неяк ня ёмка перад паважанымі чытачамі. Справаздача: насалоджваюся апошнімі днямі водпуску. Ёсць пэўны рэзерв матэрыялаў, што чакаюць сваёй чаргі быць апублікаванымі (файлы сакралштэйна). Але пакуль пакажу чым займаўся апошні тыдзень. О, так! У 2026-м наведаў нарэшце сонечную Грузію. У тэматыку канала яна ўпісваецца дрэнна (як Турэччына ці Азербайджан🙄), але як тут стрымацца, калі старажытныя грузіны добра ўмелі ня толькі ў вінаробства, смачную кухню, але і ў прыгожую архітэктуру. Праваслаўную☝️што як старажытнаруская, паходзіць з Візантыі (вось і знайшоў сувязь, нацягнуў саву, так бы мовіць). Таму буду часам разбаўляць асноўны кантэнт мураванымі цікавосткамі прыгажуні Сакартвэла. Напрамак даволі папулярны. Хто таксама бываў? Стаўце рэакцыю 🤝
513
3
#sacral_data Сёння давайце ўспомнім аднаго ўраджэнца Валожына. 4 жніўня 1838 года з'явіўся на свет хлопчык Юзаф з роду Беркма+4
#sacral_data Сёння давайце ўспомнім аднаго ўраджэнца Валожына. 4 жніўня 1838 года з'явіўся на свет хлопчык Юзаф з роду Беркманаў – шведы, што аселі ў Рэчы Паспалітай некалькі стагоддзяў назад. Як гэта заведзена, юны шляхцюк праводзіў час атрымліваючы адукацыю. Прыродазнаўчую, але і цікавіўся мастацтвам. А ў 1863 годзе ўзяў удзел у паўстанні. Паранены ўзяты ў палон і асуджаны на 4 гады катаргі. І вось галоўная нагода ўспамінаў Юзафа Беркмана: ён пакінуў нам пэўныя мастацкія творы. Прысвечаныя пераважна падзеям і побыту сасланых паўстанцаў. Маляваць ён пачаў яшчэ падчас этапу, але самы прадуктыўны перыяд пачаўся пасля 1866 году, калі катаргу замянілі на пасяленне і спадар Юзаф разам з мастаком Станіславам Уронскім адкрылі ў Іркуцку мастацкую майстэрню. Падчас высылкі Ю.Б. перасякаўся з Бенедыктам Дыбоўскім і нават рабіў ці то здымкі, ці то малюнкі для апошняга. А вось тут альбом з малюнкамі Юзафа Беркмана, што атрымалася знайсці на абшарах👇 https://teletype.in/@sacral_by/3H4eUgoT8Xm
1 066
4
#полацк #sacral_museum Працягваем шпацыр па полацкай мастацкай галерэі і пошукі слядоў Алеся Шатэрніка. А вось жа і яго "Дрыг+9
#полацк #sacral_museum Працягваем шпацыр па полацкай мастацкай галерэі і пошукі слядоў Алеся Шатэрніка. А вось жа і яго "Дрыгавічы"! Ды парачка прац прысвечаных ранняй гісторыі нашых абшараў. Але агулам, кантэнт тут разнастайны. Акрамя мастацкага мастацтва можна паразглядаць скляпенні і памацаць сцены XVIII ст. былога калегіюма. І чаго раней сюды не завітаў?
1 098
5
#полацк #sacral_urban Ідзем па слядох творчасці скульптара Алеся Шатэрніка. Мо памятаеце, некалі адмэн здзіўляўся менскай ску+2
#полацк #sacral_urban Ідзем па слядох творчасці скульптара Алеся Шатэрніка. Мо памятаеце, некалі адмэн здзіўляўся менскай скульптуры ў стылі "олд-рутэнія-вікінг" "Крывічы" ля крамы "Валгаград" 1985 году? Ну вось сёння на вашых экранах сіквэл ад спадара Шатэрніка - скульптура "Крывічы" 2001 году ў больш лагічным месцы - Полацку. Дзе, як не тут, крывічам варта б было стаяць? Стаяць ля ўваходу ў мастацкую галерэю. Трэба пашукаць, мо Алесь Шатэрнік унутры таксама нешта пакінуў?
795
6
#полацк #sacral_orthodox #sacral_museum Памятаеце, у папярэднім допісе (спадзяюся, што памятаеце, бо тое было ўчора) згадваў+7
#полацк #sacral_orthodox #sacral_museum Памятаеце, у папярэднім допісе (спадзяюся, што памятаеце, бо тое было ўчора) згадваў роспісы храма ХІХ ст, пад якімі хаваліся старажытныя фрэскі. Дык вось, іх не саскублі са сценаў ды не скінулі ў мяхі, як будаўнічае смецце. Рэстаўратары іх захавалі. Заляпілі ўсё тканінай, абмазалі хімікатамі ды асцярожна знялі са сцяны з той тканінай. Чараўніцтва амаль! А зараз гэтыя палотны выстаўленыя ў мастацкай галерэі Полацка, што сёння дзеліць будынак былога езуіцкага калегіюма з сучасным універсітэтам. Захавалі шмат, таму выявы размешчаны на рухомых шырмах у некалькі слаёў. Катаеш іх туды-сюды ды насалоджваешся. Гэта не адзінае, чым можа пахваліцца полацкая галерэя, таму далей яшчэ трохі пройдземся.
665
7
#полацк #sacral_orthodox У Полацку даводзілася бываць разоў 5 ці 6. З іх апошнія 2 разы завітваў у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, каб паглядзець на адзіны больш-менш захаваны храм дамангольскага перыяду – Спаса-Праабражэнскую царкву. Заснаванне і манастыру, і царквы непасрэдна звязана з Ефрасінняй Полацкай. А гэта ў нас другая палова ХІІ ст. на хвіліначку. Ну, на царкву-та я паглядзеў (яна дайшла да нас, вядома, у даволі змененым выглядзе), а вось унутр тады не пускалі. І вось літаральна сёлета, пасля доўгай рэстаўрацыі, турысты і паломнікі могуць зайсці ўнутр. А там... роспісы з таго самога ХІІ ст! Напэўна, сама Ефрасіння ў тыя часы кантралявала будощлю і паказвала пальцам, што і дзе маляваць. Толькі дзеля такога было б варта наведаць горад (але нешта яшчэ будзе)! Як напісана вышэй, храм доўгі час быў закрыты для наведнікаў. Справа ў тым, што арыгінальныя роспісы былі схаваныя пад роспісамі ХІХ ст. Спатрэбілася шмат часу і высілкаў, каб іх вызваліць. Акрамя саміх роспісаў, у царкве засталося шмат графіці, які пакідалі наведнікі цягам стагоддзяў на сценах у стылі «тут быў Базыль». Жудасны вандалізм, быццам, але скрозь гады ўжо і гістарычныя помнікі ды крыніцы. Пра гэта ёсць выпуск падкасту «Так склалася гістарычна» з аўтаркай манаграфіі па тэме. Сам манастыр – аб'ект «рэжымны». Жанчынам уваход толькі ў хустках ды спадніцах, мужчынам – ніякіх шортаў і кароткіх рукавоў (з апошнім ня так строга). А яшчэ манахіням вельмі не падабаюцца фота\відэа-здымкі ў храмах. Ну, прабачце! Усё ж мы маем справу з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якую яшчэ і рэстаўравалі на народныя (бюджэтныя) сродкі. Таму здымкі на месцы. Дайце людзям пакінуць памяць аб нацыянальнай культуры (лепш, чым цвіком сваё імя драпаць на сцяне)! Фота, відэа, канешне, добра, але лепш пабачыць уласнымі вачыма. Таму ацаніце перспектывы ды плануйце падарожжа.
596
8
+9
没有文字...
611
9
Звычайна пра такія рэчы не пішу, але ж тут і выпадак, быццам, незвычайны. Занесла цягам апошняга часу ў Ветку. З таго, чым там займаўся, галоўным чынам папіў кавы ды пачаставаў пернікаў. "І дзеля гэтага трэба было лезці мне ў тэлеграм?" - падумае чытач. Нуу... каву наліваюць шмат дзе. Але ёсць месцы асаблівыя. Менавіта гэтая кавярня звязаная з Веткаўскім музеем стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, пра які ўжо некалі пісаў, не хаваючы свайго захаплення тым, што гэта цудоўны прыклад, як трэба займацца сваёй справай. Бо музей у Ветцы - гэта ня толькі экспанаты і выставы, але і экспедыцыі, лекцыі, майстар-класы і іншыя варушнякі ў афлайне ды анлайне. Ну вось, зараз акрамя самога музею ды філіі ў Гомлі, з'явілася асобная пляцоўка ў выглядзе кавярні. Хочаш адпачыць з кубачкам кавы ў прыемнай атмасферы - калі ласка. Хочаш майстар-клас - таксама калі ласка. Толькі адмысловы дзень абраць трэба. Ці гэта будзе прыемным дадатка да наведвання музею. Я вось трапіў у выпадковы дзень, частаваў пернік амаль у самоце. Але вы можаце азнаёміцца з анонсамі тут. #ветка #sacral_museum
863
10
+6
没有文字...
798
11
#waldmachtfrei Калі ўжо ўсплыла🤭 тэма падарожжаў па рацэ Вяллі, то прыйшоў час успомніць, што справа графа Тышкевіча жыве, хаця і ў куды сціплейшым выглядзе. Вось гады 3 назад пакарыў 40 з нечым км па рацэ ад Вілейкі да Залесся. А потым доўгі час планаваў і спрабаваў падысці да працягу гэтых прыгодаў. Калі першы раз меркавалася пераважна класічнае сузіранне прыроднай прыгажосці, то сплаў, пра які распавяду сёння, акрамя шыкоўных краявідаў, напоўнены цікавосткамі, якія стварыў чалавек. Гэтым разам атрымалася прайсці 50 км. Гэта ня шмат. Але былі запланаваныя шматлікія прыпынкі для збору кантэнту і атрымання асабістай асалоды. Напрыклад, даводзілася пакідаць човены (плылі ўдвох, але і сыходзілі разам) і ўвесь рыштунак на беразе, каб гадзінку паблукаць па вёсцы. Ганаруся суайчыннікамі: нічога не скрадзена, човен не прабіты! Таму разлік быў, што сплаў расцягнецца больш, чым на 2 дні. І не памыліўся. Але давайце больш канкрэтна, як прайшло: Раніцай скокнулі на электрычку Мінск-Гудагай, выйшлі на прыпынку Залессе ў 13:30. Трэба забегчы ў краму па прыпасы і пратопаць пару км да ракі. Надзімаем човены, пакуемся, павеславалі! Першыя паўдня прайшлі ў сузіранні прырода, высокіх берагоў, розных птушак і пошуку зручнага месца для стаянкі. Гэта заўсёды напружаны момант, бо лепшае месца ты бачыў раней, а хутка сонца сядзе і трэба б ужо некуды прыткнуцца. Мы і прыткнуліся. Другі дзень пачаўся на світанку а пятай гадзіне. Спраў жа шмат. І прышпільныя мясціны пачаліся амаль адразу. Касцёлы, камяні, тут сядзіба была раней, шукаем крыніцу, каб вады набраць. Данюшава, Жодзішкі, Дубок. А 15 гадзіне маршрут скончаны. Хутка, чо. Але гэта не кажа, што мы адправіліся дадому. Не, яшчэ адна начоўка ў намёце, бо аўтобус будзе толькі заўтра (і бывае ён не кожны дзень). Завязе да Смаргоні, а там на цягнік. А да аўтобусу трэба выйсці з лесу і прайсці 3 км да вёскі. У лесе, дарэчы, няма сувязі. Ня толькі інтэрнэту, але і патэліць немагчыма. Як і ў вёсцы на супрацьлеглым беразе. А яшчэ на Вяллі, па адчуваннях, паднялася вада. Як тры гады назад, ужо не даводзілася цягаць човен па рэчышчы праз мялізны. Такія справы. Пазней допісы з падрабязнасцямі.
747
12
+8
没有文字...
690
13
#sacral_data У красавіку ўспаміналі аўтара аднаго з ранніх дыярыюшаў (дзённікаў) у Беларусі з цікавымі ўспамінамі пра гістарычныя падзеі – Багуслава Казіміра Маскевіча. А сёння народзіны яшчэ больш ранейшага прадстаўніка гэтага жанру, бацькі вышэй згаданага – шляхціца Самуіла Маскевіча, што нарадзіўся 17 ліпеня 1580 года. Успаміны яго пачынаюцца са шляхецкага рокашу, дзе сам сабж быў на каралеўскім баку. Але найбольш цікавыя падзеі, што ў расейскай гістарыяграфіі называюць «Смутай», у якіх пан Маскевіч прымаў непасрэдны ўдзел. Давайце трошкі прасякнемся тымі прыгодамі праз выдзертыя з кантэксту цытаты: “У пытанні веры сярод простага люду [пануе] вялікае невуцтва. Калі кароль падышоў да Смаленска, навакольны люд начаў уцякаць з быдлам у лясы, беручы з сабой з дому i абразы, на якія ўскладае празмерныя спадзяванні. Таму калі нашыя, шукаючы ў лесе спажывы, натрапілі на ix i адабралі быдла, яны, гневаючыся на абразы, на знак ганьбы паразвешвалі ix на дрэвах дагары, кажучы: «Мы молімся вам, a вы нас ад Літвы не ўбераглі» “нам там аказалі мілы прыём, папы паводле тамтэйшага звычаю сустрэлі нас з абразамі, з хлебам-соллю. Тут прабылі мы тыдзень; штодня прыбывалі са Сталіцы маскоўцы са свежымі навінамі, што ўжо, ужо з адчыненымі брамамі чакаюць нашага прыходу. Самазванец, [які перабываў] у Калузе, калі даведаўся пра выграную намі бітву i пра тое, што маскоўцы ўжо адправілі Шуйскага ў манастыр, таксама паспяшаў з Калугі да Сталіцы i спыніўся з другога боку, за мілю ад Масквы, разам з Янам Сапегам, усвяцкім старостам. Гэта спарадзіла сярод маскоўцаў разлад, бо народ аддаваў перавагу яму, a баяры каралевічу” “нашыя, не стрымліваючы сябе, не здаволіўшыся замірэннем, паводзіліся настолысі пыхліва, што бралі любую ўпадабаную рэч, нават у самых знатных баяраў гвалтам адымаючы жонак i дачок. Тое надзвычай абурыла маскоўцаў, i сапраўды было за што. Па нашай парадзе, каб запабегчы тым злоўжыванням, яны пагадзіліся на грашовую аплату нашага пастою (па 30 злотых на каня), самастойна збіраючы яе з городов праз сваіх пасланцоў” “Некалькі тыдняў пражылі ва ўзаемным недаверы. Нібы й сябруем з імі, a за пазухай камень, як у ix кажуць; бываем адзін у аднаго на банкетах, a ўсё ж яны нам не давяраюць. Мы таксама мусілі захоўваць вялікую асцярожнасць” “Той, напіўшыся, стрэліў некалькі разоў у абраз Найсвятой Багародзіцы, намаляваны на муры тае брамы, на што баяры прыслалі пану Гасеўскаму скаргу. У коле яго асудзілі на смерць i, адцяўшы рукі, кінулі ў вогнішча i спалілі на стосе перад той самай брамай” “Паўсюль вельмі шмат як мураваных, так i драўляных цэркваў, i калі ва ўсіх цэрквах пачыналі званіць на абедню, здавалася, што чуеш штосьці неверагоднае. Мы ж усё гэта за тры дні ператварылі ў попел, такая вялікая краса гэтага места згінула за даволі кароткі час; уцалелі толькі два замкі Крым i Кітайгарад, у якіх мы самі ратаваліся ад агню. Пазней яны спалілі i Кітайгарад, a Крым мы пакінулі цэлым” “Пан Сапега, нядоўга пахварэўшы, памёр у Сталіцы 8 iulii. Войска, што было пад яго камандаваннем, 18 iulii, праз паўтара тыдня па яго смерці, разышлося са Сталіцы па валасцях: не хацела падначальвацца ні нашаму рэгіментару, ні каму іншаму, трымалася свайго інтарэсу, рабіла набегі, прыпякала маскоўскія азадкі i таму добра пачувалася. Каралю не служыла, за выключэннем некалькіх тыдняў, адбытых пад Сталіцай, але ўсё ж узяло плату за 10 чвэрцяў. Цела п. Сапегі вазілі за сабой, пазней адправілі ў Літву” “Кароль, даведаўшыся пра выхад нашых войскаў са Сталіцы (ён ніяк не мог зразумець прычыны i не даў веры дэкларацыі нашых паслоў), загадаў адправіць ва ўсе гродскія суды ўніверсалы, што ідзе з Масковіі свавольнік, якога трэба паўсюль біць i не пускаць” І ў канцы трошкі больш жыццясцвярджальнага: “25 februarii 1615 ездзіў з п. Міхалам Храптовічам у Падароск, у сваты да маёй дваюраднай сястры, паненкі Разаліі Аўсянай. 1 сакавіка у Падароску, на мясапуст п. Храптовіч даваў паненцы марцыпаны” А ў каментарах можна пачытаць дыярыюш цалкам.
913
14
没有文字...
646
15
#sacral_data У красавіку ўспаміналі аўтара аднаго з ранніх дыярыюшаў (дзённікаў) у Беларусі з цікавымі ўспамінамі пра гістарычныя падзеі – Багуслава Казіміра Маскевіча. А сёння народзіны яшчэ больш ранейшага прадстаўніка гэтага жанру, бацькі вышэй згаданага – шляхціца Самуіла Маскевіча, што нарадзіўся 17 ліпеня 1580 года. Успаміны яго пачынаюцца са шляхецкага рокашу, дзе сам сабж быў на каралеўскім баку. Але найбольш цікавыя падзеі, што ў расейскай гістарыяграфіі называюць «Смутай», у якіх пан Маскевіч прымаў непасрэдны ўдзел. Давайце трошкі прасякнемся тымі прыгодамі праз выдзертыя з кантэксту цытаты: “У пытанні веры сярод простага люду [пануе] вялікае невуцтва. Калі кароль падышоў да Смаленска, навакольны люд начаў уцякаць з быдлам у лясы, беручы з сабой з дому i абразы, на якія ўскладае празмерныя спадзяванні. Таму калі нашыя, шукаючы ў лесе спажывы, натрапілі на ix i адабралі быдла, яны, гневаючыся на абразы, на знак ганьбы паразвешвалі ix на дрэвах дагары, кажучы: «Мы молімся вам, a вы нас ад Літвы не ўбераглі» “нам там аказалі мілы прыём, папы паводле тамтэйшага звычаю сустрэлі нас з абразамі, з хлебам-соллю. Тут прабылі мы тыдзень; штодня прыбывалі са Сталіцы маскоўцы са свежымі навінамі, што ўжо, ужо з адчыненымі брамамі чакаюць нашага прыходу” “Самазванец, [які перабываў] у Калузе, калі даведаўся пра выграную намі бітву i пра тое, што маскоўцы ўжо адправілі Шуйскага ў манастыр, таксама паспяшаў з Калугі да Сталіцы i спыніўся з другога боку, за мілю ад Масквы, разам з Янам Сапегам, усвяцкім старостам. Гэта спарадзіла сярод маскоўцаў разлад, бо народ аддаваў перавагу яму, a баяры каралевічу” “нашыя, не стрымліваючы сябе, не здаволіўшыся замірэннем, паводзіліся настолысі пыхліва, што бралі любую ўпадабаную рэч, нават у самых знатных баяраў гвалтам адымаючы жонак i дачок. Тое надзвычай абурыла маскоўцаў, i сапраўды было за што. Па нашай парадзе, каб запабегчы тым злоўжыванням, яны пагадзіліся на грашовую аплату нашага пастою (па 30 злотых на каня), самастойна збіраючы яе з городов праз сваіх пасланцоў” “Некалькі тыдняў пражылі ва ўзаемным недаверы. Нібы й сябруем з імі, a за пазухай камень, як у ix кажуць; бываем адзін у аднаго на банкетах, a ўсё ж яны нам не давяраюць. Мы таксама мусілі захоўваць вялікую асцярожнасць” “Той, напіўшыся, стрэліў некалькі разоў у абраз Найсвятой Багародзіцы, намаляваны на муры тае брамы, на што баяры прыслалі пану Гасеўскаму скаргу. У коле яго асудзілі на смерць i, адцяўшы рукі, кінулі ў вогнішча i спалілі на стосе перад той самай брамай” “Паўсюль вельмі шмат як мураваных, так i драўляных цэркваў, i калі ва ўсіх цэрквах пачыналі званіць на абедню, здавалася, што чуеш штосьці неверагоднае. Мы ж усё гэта за тры дні ператварылі ў попел, такая вялікая краса гэтага места згінула за даволі кароткі час; уцалелі толькі два замкі Крым i Кітайгарад, у якіх мы самі ратаваліся ад агню. Пазней яны спалілі i Кітайгарад, a Крым мы пакінулі цэлым” “Пан Сапега, нядоўга пахварэўшы, памёр у Сталіцы 8 iulii. Войска, што было пад яго камандаваннем, 18 iulii, праз паўтара тыдня па яго смерці, разышлося са Сталіцы па валасцях: не хацела падначальвацца ні нашаму рэгіментару, ні каму іншаму, трымалася свайго інтарэсу, рабіла набегі, прыпякала маскоўскія азадкі i таму добра пачувалася. Каралю не служыла, за выключэннем некалькіх тыдняў, адбытых пад Сталіцай, але ўсё ж узяло плату за 10 чвэрцяў. Цела п. Сапегі вазілі за сабой, пазней адправілі ў Літву” “Кароль, даведаўшыся пра выхад нашых войскаў са Сталіцы (ён ніяк не мог зразумець прычыны i не даў веры дэкларацыі нашых паслоў), загадаў адправіць ва ўсе гродскія суды ўніверсалы, што ідзе з Масковіі свавольнік, якога трэба паўсюль біць i не пускаць” І ў канцы трошкі больш жыццясцвярджальнага: “25 februarii 1615 ездзіў з п. Міхалам Храптовічам у Падароск, у сваты да маёй дваюраднай сястры, паненкі Разаліі Аўсянай. 1 сакавіка у Падароску, на мясапуст п. Храптовіч даваў паненцы марцыпаны” А ў каментарах можна пачытаць дыярыюш цалкам.
1
16
没有文字...
2
17
#вілейка #sacral_urban Ёсць у Вілейцы цікавы помнік. Прысвечаны экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча па рацэ Вялля ў 1856 годзе. Вынікі яе ён апублікаваў у сваёй працы «Вялля і яе берагі», дзе сабраныя краязнаўчыя, этнаграфічныя, геаграфічныя звесткі. Знайшоў скарочаную версію ў беларускім перакладзе гэтай працы, каб прачытаць тую частку, што не давала спакою: а на чым граф Тышкевіч сплаўляўся па гэтай самай Вяллі? І знайшоў. План быў такі: пяць суднаў былі выраблены ва ўласным маёнтку ў Лагойску, прывезены да вёскі Камень, дзе іх дапілавалі і спусцілі на ваду. Галоўнае судна «Марыя», паруснік 16 на 5 аршынаў (каля 11х3,5м). Чатыры дапаможных судна са скарбам, кухняй і іншымі прышпіламі. Усе з завостраным дном. Я вось сплаўляўся па Вяллі і ведаю, што гэта даволі плыткая рака. І гэта таксама цікавы момант. У тыя часы рака была глыбейшая? Ці як вырашалася пытанне мялізнаў? Пэўныя адказы знайшліся. Мясцовы шляхціц, пан Снежка, прапанаваў Тышкевічу замяніць ягоныя караблікі на свае лайбы (паруснік з пляскатым дном), бо добра ведаў асаблівасці ракі. Граф часткова пагадзіўся, але вырашыў, што прыгожая «Марыя» застанецца. Такім чынам 5 чэрвеня з вёскі Камень адплыла 3 з меркаваных 5 суднаў. Праз мілю «Марыя» села на дно. Цвёрда і дакладна. Прыйшлося вярнуцца на старт. Пан Снежка выдаў Тышкевічу яшчэ адну лайбу. У выніку экспедыцыя змясцілася на дзвюх Снежкавых суднах і скончылася ў горадзе Коўна (суч. Каўнас). Посьпех! А ў каментары закіну чытво Тышкевіча. ПС: мо недзе на дне Вяллі дагэтуль можна знайсці кавалкі "Марыі" ды нейкі скарб, што згубіўся ў вадзе пры разгрузцы? ППС: дарэчы, экспедыцыя пачалася раней, ля самых вытокаў ракі, але там усё было пешшу ўздоўж берагоў, бо рэчышча яшчэ маленькае, не дазваляла нават сплаўляць лес.
656
18
+4
没有文字...
554
19
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Паглядзелі, так бы мовіць, на цывільную частку могілак, але ж ту+8
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Паглядзелі, так бы мовіць, на цывільную частку могілак, але ж тут яшчэ ёсць частка вайсковая. Напрыклад уваходная брама – гэта мемарыял вайскоўцам імператарскай арміі, што загінулі ў 1915 годзе. І ёсць вялікае поле з магіламі жаўнераў польскага войска, загінулымі ў 1919-20 гг. А вось абеліск з птушкай польскім жа памежнікам ды паліцыянтам. Гледзячы на старыя здымкі, можна зразумець, што птушка не арыгінальная. Раней яна мела іншую позу ды трымала меч. А яшчэ на фоне бачна драўляную капліцу, якой больш няма. Вось так.
801
20
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Пасля пэўнай паўзы працягнем шпацыр па Вілейцы. Сёння зазірнем з+8
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Пасля пэўнай паўзы працягнем шпацыр па Вілейцы. Сёння зазірнем зноў на могілкі. Тут пахаваныя як праваслаўныя, так і каталікі. Але ёсць заўважнае раздзяленне на канфесійныя паловы. Старых помнікаў хапае (а іначай і допісу б не было), шмат знаёмых формаў (нават грыбкі знайшліся) і ёсць стэлы з тумбамі, якіх, падаецца, раней не сустракаў. Працяг будзе.
733