cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

cybulinka

Забаўляльны й пазнавальны кантэнт Адмін @sabaczka

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 342
Obunachilar
+124 soatlar
+87 kunlar
+6930 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
Прызнаньне вядомых людзей у тым, што яны маюць панічны разлад павысіла ў 9 разоў колькасьць новых дыягназаў Навукоўцы з Паўднёвай Карэі ў сваім агульнанацыянальным дасьледаваньні вывілі павышэньне ўзроўню выяўленьня панічнага разладу па ўсёй краіне пасьля таго, як тры вядомыя пэрсоны прызналіся, што маюць панічныя атакі. Аўтары вывучылі статыстычныя зьвесткі з 2004 па 2021 гады, і заўважылі, што ўзровень выяўленьня захворваньня вырас амаль у 9 разоў, прытым рост пачаўся адразу пасьля публічнага прызнаньня трох вядомых у краіне людзей. У той жа час заявы зорак пра наяўнасьць у іх абсэсыўна-кампульсыўнага разладу не мелі такога эфэкту. Аўтары мяркуюць, што такія вынікі сьведчаць пра важную ролю зорак і інфлюенсераў у пераадоленьні грамадзкай стыгматызацыі псыхічных разладаў.
Hammasini ko'rsatish...
👍 18💯 3👏 2🤷‍♂ 1🥴 1
01:14
Video unavailableShow in Telegram
Пры наяўнасьці выбару ежу чайкі ўсё адно аддаюць перавагу морапрадуктам Дасьледнікі вывучалі выратаваных пасьля падзеньня з дахаў птушанят чайкі Larus argentatus. Іх разьмеркавалі на дзьве групы паводле дыеты: першая харчавалася марскімі прадуктамі, а другая – тыповай гарадзкой ежай (хлеб і каціны корм). Раз на колькі дзён паддосьледным птушанятам прапаноўвалі на выбар 4 стравы, але птушкі заўсёды аддавалі перавагу звычайнай рыбе, незалежна ад дыеты, на якой яны гадаваліся. Такім чынам, хаця чайкі лічацца непажаданымі жыхарамі гарадоў (выварочваюць сьметніцы, атакуюць людзей), яны ня будуць харчавацца даступнай чалавечай ежай пры наяўнасьць рыбы побач. Птушанят потым выпусьцілі на волю.
Hammasini ko'rsatish...
IMG_4290.MP425.65 MB
👍 24
Photo unavailableShow in Telegram
Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀ ⁣⁣Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀ ⁣⁣⠀ Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀ ⁣⁣⠀ Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій! https://t.me/+_4jQGiY9AksxNGEy
Hammasini ko'rsatish...
👍 10
Photo unavailableShow in Telegram
Заолягі паслухалі біцьцё сэрца кажаноў падчас палёту Вячэрніцы (Nyctalus) сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі Эўропы й селяцца непадалёк ад чалавека, але пра гэтых кажаноў дагэтуль вядома мала. Таму дасьледнікі пастанавілі ацаніць, колькі энэргіі жывёлам неабходна для выжываньня й якія стратэгіі эканоміі яны выкарыстоўваюць. Як і ў людзей, частата сэрцавых скарачэньняў у кажаноў можа выкарыстоўвацца для ацэнкі энэргазатрат, таму каманда пачапіла на некаторых самцоў вячэрніц адмысловыя прылады для маніторынгу біцьця сэрца (0.8 г кожная) і пачала сачыць за імі. Праз тое, што дадзеныя маглі перадавацца толькі на невялікай адлегласьці, навукоўцам давялося літаральна лётаць разам з кажанамі ноччу на самалёце. Апрача таго, што сэрцы самцоў скарачаліся з частатой 900 удараў за хвіліну, аўтары высьветлілі яшчэ й тое, што летам вячэрніцы спажывалі на 42% больш энэргіі, чымся ўвесну. Тлумачыцца гэта тым, што самцы амаль не выкарыстоўваюць кароткую сьпячку летам, бо ім трэба быць гатовымі да размнажэньня. Таксама аўтары кажуць, што для аднаўленьня запасаў энэргіі, кожная жывёліна мусіць зьесьці каля 33 хрушчоў ці 2 500 камароў за ноч.
Hammasini ko'rsatish...
19👍 6🤔 2👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Навукоўцы выявілі агульны для цяжарнасьці й раку мэханізм імуннай сыстэмы Дасьледчая каманда засяродзілася на вывучэньні цяжарнасьці, каб зразумець, чаму некаторыя віды рака могуць пасьпяхова абыходзіць імунную абарону й свабодна разьвівацца. Высьветлілася, што існуе агульны мэханізм (B7-H4), які падаўляе імунную сыстэму як пры цяжарнасьці, так і пры раку. Толькі ў першым выпадку ён дапамагае захаваць плод, а ў другім дазваляе пухлінам расьці. Прытым рэгуляваньнем такога мэханізму «займаецца» гармон праґестэрон. Для досьледаў дасьледнікі выкарыстоўвалі мышэй з ракам малочнай залозы й узоры тканак чалавека. Яны штучна блякавалі сыгналы праґестэрону, што ў выніку запаволіла разьвіцьцё пухліны й актывавала імунны адказ. Што праўда, эфэкт быў ня моцна выразным, таму каманда спадзяецца на далейшыя дасьледаваньні мэханізму.
Hammasini ko'rsatish...
👍 26😐 4🤔 3🤷‍♂ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Гарбатыя кіты былі больш шчасьлівымі падчас пандэміі COVID-19 Высьветлілі гэта навукоўцы, якія сачылі за папуляцыяй гарбатых кітоў Megaptera novaeangliae каля ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі. Для гэтага выкарыстоўвалі ня толькі здымкі зь бесьпілётнікаў [што дазваляе ацаніць запасы энэргіі, неабходнай для працяглых міграцый], але й аналіз ўзораў скуры й тлучшу, каб вызначыць экспрэсыю ґенаў і ўзроўні гармонаў, зьвязаных са стрэсам. У выніку лябараторных аналізаў стала вядома, што ўзровень картызолу ў кітоў у 2021 годзе быў значна ніжэйшым, чымся ў 2020. То бок, кіты агулам адчувалі менш стрэсу. Каманда мяркуе, што гэта пазытыўная рэакцыя на скарачэньне колькасьці шкодных рэчываў у марскіх экасыстэмах. Таксама сваю ролю тут мог адыграць і пачатак Ля-Ніньнё.
Hammasini ko'rsatish...
30👍 9
Photo unavailableShow in Telegram
🧅 Каманда амэрыканскіх навукоўцаў пад кіраўніцтвам Джэні Шэрстан знайшла шмат небясьпечных мэталяў у гігіенічных тампонах. Усяго было прааналізавана 60 узораў сродкаў розных вытворцаў з Эўропы, Вялікай Брытаніі й ЗША. У выніку мэталі ў розных канцэнтрацыях знайшліся ва ўсіх узорах. Сярод знойдзенага быў аршэнік (мышʼяк), цынк, волава, кадм і ванад. Паводле розных ацэнак, тампонамі карыстаюцца 43-86% жанчын у залежнасьці ад краіны, аднак гэта першае дасьледаваньне, у якім ацэньваецца канцэнтрацыя небясьпечных рэчываў. 🧅 Міжнароднае агенцтва па дасьледаваньні раку назвала тальк імаверным канцэрагенам, а акрыланітрыл – адназначным канцэрагенам. Тальк уяўляе сабою мінэрал з клясы сылікатаў, які выкарыстоўваюць у касьмэтычных сродках, леках і прадуктах харчаваньня. Акрыланітрыл – лятучае арганічнае злучэньне – выкарыстоўваецца для вытворчасьці полімэраў, зь якіх потым робяць плястмасы, вопратку й будаўнічыя матэрыялы. На сёньня маюцца абмежаваныя дадзеныя пра сувязь тальку з ракам яечнікаў (досьледы на жывёлах і вузавых культурах), а вось для акрыланітрыла знайшліся пераканаўчыя сувязі з ракам лёгкіх і абмежаваныя – з ракам мачавіку. 🧅 У трапічных лясох Паўднёвай Амэрыкі дасьледнікі знайшлі тры новых віды расьлін, блізкіх да Theobroma cacao, з пладоў каторай робяць какаву. Такое адкрыцьцё дае надзею на тое, што ў будучыні чалавецтва не застанецца без чакаляды праз зьмены клімату.
Hammasini ko'rsatish...
17😱 11👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
Мужчына літаральна вычхаў свае вантробы, але ўсё скончылася добра Мэдыкі нядаўна апісалі жудасныя наступствы чханьня ў 63-гадовага мужчыны. Пацыент праходзіў курс тэрапіі ад раку прастаты, што дало ўскладненьні на мачавік, таму мэдыкі выдалілі яго за два тыдні да шакавальнага здарэньня. Апэрацыя прайшла добра, і лекары хутка зьнялі швы, бо раны выглядалі зацягнутымі. Мужчына пастанавіў адсьвяткаваць такую падзею, таму яны разам з жонкай пайшлі ў рэстарацыю на сьняданьне. Ва ўстанове мужчына чхнуў, кашлянуў і хутка адчуў боль і нешта мокрае ў жываце. Калі ён паглядзеў уніз, то пабачыў некалькі петляў свайго кішэчніку, які тырчаў з хірургічнай раны. Спачатку мужчына хацеў ехаць у больніцу сам, але жонка выклікала хуткую дапамогу, каб ня стала горш. Калі фэльчарка пабачыла ўсю сытуацыю, то таксама крыху разгубілася, але потым накрыла кішэчнік намочанай у фізрастворы тканінай і мужчыну павезьлі ў больніцу. Сам пацыент увесь гэты час пачуваўся добра. У выніку хірургі хутка вярнулі ўсё на месца, а пацыент быў выпісаны праз 6 дзён.
Hammasini ko'rsatish...
🤯 45🙈 7👍 4😱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Кавалачкі фруктаў у ёгурце адбілі ў дзяцей ахвоту яго зьесьці Аўстралійскія й дацкія адмыслоўцы зладзілі досьлед з удзелам 485 дзяцей ад 5 да 12 гадоў, каб крыху больш зразумець іхнюю пераборлівасьць у ежы. Дзецям прапаноўвалі пары разнастайных прадуктаў з рознай тэкстурай і прасілі выбраць нешта адно. Напрыклад, трускаўковы ёгурт быў прадстаўлены ў аднародным выглядзе й з кавалкамі ягад. У мэню таксама быў хлеб, сочыва, таматны суп і памяранцавы сок. У выніку 6-гадовыя дзеці часьцей за астатнія групы абіралі прадукты з аднароднай кансыстэнцыяй: 76% выпадкаў. Аднак такая пераборлівасьць пасьля 7 гадоў ідзе на спад. Паводле аўтараў, непрыязнасьць да кавалачкаў у ежы можа быць зьвязанай з мэханізмам псыхікі, які абараняе дзяцей ад патэнцыйна небясьпечнай ежы. Такую зьяву называюць харчовай нэафобіяй і звычайна яна зьнікае ў працэсе сталеньня, калі дзеці больш даведваюцца пра навакольны сьвет.
Hammasini ko'rsatish...
👍 25🤔 10😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Паўднёвай Афрыцы знайшлі новыя віды «чароўных грыбоў» Абодва віды адносяцца роду Psilocybe, які налічвае ў сабе каля 140 відаў псыхаактыўных грыбоў. Агулам род лічыцца найбольш дасканала вывучаным. Знаходкі атрымалі назовы P. ingeli і P. maluti. У абодвух выпадках да адкрыцьця датычныя міколягі-аматары. Аўтары таксама апісалі традыцыйнае выкарыстаньне P. maluti у лекавых практыках карэнных народаў.
Hammasini ko'rsatish...
👏 18👍 2
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.