Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 272
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+87 kun
+930 kun
Postlar arxiv
Repost from Наша Ніва
«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню
У пяцігоддзе пачатку пратэстаў-2020 рэфлексуем разам з гісторыкам Паўлам Церашковічам пра тыя дні, якія змянілі беларусаў. У жніўні 2020-га беларусам не хапіла некалькіх тысяч рашучых людзей, але некалі змены ў краіне дакладна будуць, упэўнены Церашковіч.
https://nashaniva.com/373706
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373706
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🪽 У Навагрудку адбудзецца свята сярэднявечнай культуры
🏚 Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі і Гродзенскай вобласці запрашае на «Вечар на замку» — свята сярэднявечнай культуры з рыцарскімі баталіямі, урокамі стральбы з лука і майстар-класамі па старадаўніх танцах.
Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 9 жніўня, каля Навагрудскага замка. Як паведамляе тэлеграм-канал «Культура Гродзеншчыны», у праграме — паказальныя выступленні рыцарскіх клубаў, майстар-класы па танцах, кірмаш рамеснікаў, урокі па валоданні мячом і стральбе з лука, а таксама фотазоны з сярэднявечнымі касцюмамі.
Урачыстае адкрыццё пачнецца 9 жніўня а 17:00. Кошт уваходу — 5 рублёў.
Праграма мерапрыемства:
⚔️ 17:00 — Урачыстае адкрыццё свята «Навагрудак праз стагоддзі»
⚔️ 17:10–19:30 — Паказальныя выступленні рыцарскіх клубаў «Бітва за карону»
⚔️ 19:30–20:00 — Майстар-клас па побытавых танцах «Танцуем па-даўнейшаму»
⚔️ 20:00–21:00 — Канцэртная праграма рок-гурта I.M.D
Польскі гісторык – пра апошні па часе ўдар па беларускай мове
Даследаванне «Дыскрымінацыя беларускага мовы ў Беларусі пасля 1995 года» польскага гісторыка Томаша Камуселы (працуе ў Інстытуце транснацыянальнай і прасторавай гісторыі, Сент-Эндрускі ўніверсітэт, Шатландыя) апублікавана ў Cetinjski filološki dani IV, зборніку з навуковай канферэнцыі ў Чарнагорыі.
Камусела паказвае, як пасля рэферэндуму 1995 года разам з усталяваннем дыктатуры пачалося абмежаванне ўжывання беларускай мовы на карысць рускай. Адзін з прыкладаў – унутры Беларусі толькі 4% усяго тэлевізійнага вяшчання даступна на беларускай мове. Апошні па часе ўдар быў нанесены пасля масавых пратэстаў 2020 года.
У рамках рэпрэсій былі зачыненыя не толькі незалежныя беларускамоўныя СМІ, але і выдавецтвы, і арганізацыі, якія спецыялізаваліся на падтрымцы беларускай мовы і культуры. Сёння рэжым схільны разглядаць беларускую мову як адзін з паказчыкаў апазіцыі да ўлады. Выступ Томаша Камуселы на англійскай мове таксама даступны на Youtube.
Repost from Наша Ніва
На гарышчы пад Стоўбцамі знайшлі артэфакты, якія сяляне 60 гадоў таму схавалі ад савецкай улады
У вёсцы Паласні выпадкова знайшлі імшалы і арнаты XVII—XIX стагоддзяў. Людзі схавалі іх, калі саветы разбуралі мясцовую капліцу.
https://nashaniva.com/373604
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373604
Repost from Наша Ніва
Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі
Экспертная рада Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, вызначыла пераможцу конкурсу на найлепшы помнік маршалу Канстанціну Ракасоўскаму, які падораць беларускаму гораду. Перамог праект масквічкі.
https://nashaniva.com/373705
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373705
Repost from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
+2
Гены палітвязня. Ігар Карней даведаўся пра рэпрэсаваных продкаў
Ці могуць гены палітвязня перадацца ў спадчыну? Аказваецца — запраста, тым больш, калі праверана на сабе. Піша былы палітзняволены журналіст Ігар Карней, вызвалены і выдвараны з краіны 21 ліпеня 2025 года.
«Ледзь не 90 гадоў спатрэбілася, каб хоць крыху разблытаць маток таямнічай гісторыі, якая не давала спакою некалькім пакаленням нашай сям’і».Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Віцебскія замкі: ад рэзідэнцыі Альгерда – да заняпаду
Пра эвалюцыю Віцебскіх замкаў у XIV - першай пал. XVII стст. пішуць беларускія гісторыкі Мікола Волкаў і Максім Макараў у польскім часопісе Rocznik Lituanistyczny. У XIV ст. у Віцебску быў узведзены абарончы комплекс, які складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў на плошчы каля 11 га. Будаўніцтва комплекса не было завершана, і 26% абарончай лініі Верхняга замка, а таксама 41% умацаванняў Ніжняга заўсёды былі драўлянымі.
Віцебскія замкі некалькі разоў мянялі свае функцыі. Яны ўзводзіліся як рэзідэнцыя Альгерда (стаў уладальнікам горада праз шлюб з дачкой апошняга мясцовага князя), а ў XVI - XVII стст. фактычна працягвалі функцыянаваць як дзяржаўная фартэцыя ВКЛ.
Галоўнымі прычынамі паступовага разбурэння і знікнення сталі час і адсутнасць сістэмы догляду за іх мураванай часткай. Комплекс пісьмовых і іканаграфічных крыніц дазваляе ўявіць, як выглядалі замкі ў XIV - XV стст. На ілюстрацыі – рэканструкцыя П. Татарнікава па матэрыялах Волкава і Макарава.
Repost from Historyja
+2
1 жніўня 1943 года ў Наваградку нацысты расстралялі 11 законных сясцёр Назаратанак, якія ахвяравалі сваё жыццё за іншых людзей, якія мелі быць расстраляныя.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
🔥 Кнігі ў вогнішчы. 1 жніўня 1937 году ў двары менскай турмы НКВД былі спаленыя дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў
https://smarturl.click/mBX0Q
Гэта былі рукапісы літаратурных твораў і навуковых працаў, якія не прайшлі савецкую цэнзуру ці былі сканфіскаваныя падчас ператрусаў і арыштаў у часе масавых рэпрэсіяў.
Аўтары спаленых рукапісаў падзялілі лёс сваіх твораў — амаль усіх іх рэпрэсавала савецкая ўлада.
Тым ня менш дасьледнікі й нашчадкі рэпрэсаваных спадзяюцца адшукаць хаця б нешта з страчанага.
Некаторыя рукапісы нечакана ўсплылі празь дзесяцігодзьдзі: ужо ў 1980-я гады супрацоўнікі КДБ прыватным чынам перадалі беларускім пісьменьнікам асобныя знойдзеныя матэрыялы.
Repost from Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва «Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць». Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка.
➡ https://kamunikat.net/peradzamova-na-knigu-vayskovyya-mogilki-w-minsku
#навіны_kamunikat
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
У спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" трапіла кніга, якая расказвае пра злачынствы нацыстаў на тэрыторыі Польшчы і СССР. Яна так і называецца: "Спаленыя вёскі. Злачынствы нацыянал-сацыялізму супраць сельскага насельніцтва ў Польшчы і Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны".
Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Мяркуючы па назве, кніга ніяк не супярэчыць цяперашняй ідэалагічнай канцэпцыі пра "генацыд беларускага народа", таму складана зразумець, чаму суд яе забараніў.
Рыхтуецца да выдання кніга «Belarus: What Everyone Needs to Know»
Яе аўтары – канадскі гісторык Дэвід Марплз і беларускі палітолаг Вераніка Лапуцька. На выданне абвешчана перадзамова, кніга пабачыць свет начачатку 2026 года. Яна напісана ў даступным фармаце пытанняў і адказаў, які дае чытачам магчымасць зразумець ключавыя моманты гісторыі Беларусі і перадумовы падзей, якія прыцягнулі ўвагу міжнароднай супольнасці да краіны – беспрэцэдэнтных масавых пратэстаў 2020 года і расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
У кнізе «Беларусь: што трэба ведаць кожнаму» Марплз і Лапуцька разглядаюць месца краіны ў сучаснай Еўропе і яе адносіны з Расіяй, Украінай, Кітаем і іншымі дзяржавамі. І сцвярджаюць, што вобраз Беларусі як савецкага парку забаў альбо адгалінавання пуцінскага «Рускага свету» надуманы і памылковы.
Дэвід Марплз – аўтар некалькіх кніг пра Беларусь. Папярэднія – «Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War» (2014) і «Understanding Ukraine and Belarus: A Memoir» (2020).
Алег Дзярновіч пра таямніцы Крэўскага замку
Чаму замак у Крэве доўгі час заставаўся па-за ўвагай археолагаў? Што незвычайнага знойдзена зараз на раскопках замку і як хутка там завершыцца аднаўленне ці рэстаўрацыя?. Як сенсацыйныя знаходкі і адкрыцці змянілі погляды на гісторыю помніка? Пра гэта распавядае археолаг, кіраўнік археалагічных прац у Крэўскім замку Алег Дзярновіч.
Пачатак Вялікага тэрору
30 ліпеня 1937 г. НКВД зацвердзіў загад № 00447 супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў». Загад даў старт Вялікаму тэрору, пад час якога было расстраляна ці асуджана да лагераў найвялікшая за часы камуністычнага тэрору колькасць савецкіх грамадзянаў, у тым ліку БССР. Масква даслала ліміты на колькасць расстраляных і асуджаных. НКВД дазволілі ўжываць фізічныя катаванні для найбольшага выкрыцця "ворагаў народу".
Дакладных звестак аб колькасці рэпрэсаваных у Беларусі няма. У архіве КДБ захоўваюцца справы 235,5 тыс. пазбаўленых волі і расстраляных у 1920-1950-я гг. Толькі 176 тыс. з іх рэабілітаваныя. Справы па сённяшні дзень схаваныя ад даследчыкаў і амаль недасяжныя для нашчадкаў рэпрэсаваных.
Масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў адбываліся ў 10 гарадах: Менск, Орша, Магілёў, Барысаў, Гомель, Мазыр, Чэрвень, Віцебск, Полацк, Слуцк. Вакол кожнага - па некалькі месцаў забойстваў. Улады іх не даследуюць ці выдаюць за месцы злачынстваў нацыстаў.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+3
У храме-крэпасьці ў Мураванцы, якому больш за 500 гадоў, пайшлі расколіны па скляпеньнях 12-мэтровай вышыні.
https://smarturl.click/B43vw
Храм мае найвышэйшую катэгорыю каштоўнасьці, таму якія-хаця працы ў ім могуць праводзіць толькі кваліфікаваныя адмыслоўцы.
У Горадзенскай япархіі шукаюць фундатараў, якія б аплацілі працу такіх спэцыялістаў.
Гаспадары храму, апроч рамонту расколінаў і бяленьня счарнелай столі хацелі б займець у старажытным храме сучасную вэнтыляцыю і новую электраправодку.
🔗 Крыніца — news.by
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
✡️ Сінагогу з-пад 🐺 Ваўкавыска ўключылі ў сталую экспазіцыю парыжскага музея
Віртуальная рэканструкцыя сінагогі з мястэчка 🦫 Воўпы (Ваўкавыскі раён) стала часткай сталай экспазіцыі Музея мастацтва і гісторыі юдаізму (MAHJ) у Парыжы, паведамляе @radiosvaboda.
Праект распрацаваў Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны. Гэта адзін з першых прыкладаў мультымедыйнай прэзентацыі беларуска-яўрэйскай спадчыны на міжнароднай музейнай пляцоўцы.
Воўпаўская сінагога, што існавала на тэрыторыі сучаснага Ваўкавыскага раёна і была знішчана падчас Другой сусветнай вайны, лічыцца адной з найпрыгажэйшых драўляных сінагог у гісторыі Еўропы. Як адзначае Chrysalis Mag, дзякуючы сучасным 3D-тэхналогіям, гістарычнаму аналізу і архіўным матэрыялам была створана дакладная віртуальная мадэль будынка.
«Усё пачалося з маёй рэзідэнцыі ў Парыжы, у гэтым самым музеі, вясной 2022 года»,— распавяла прадзюсарка праекта Мая Кацнельсон. Паводле яе, у аснове мультымедыйнай экспазіцыі Belarus Shtetl былі VR-рэканструкцыі беларускіх сінагог, і ідэя партнёрства з MAHJ паўстала пасля таго, як яна ўбачыла ў экспазіцыі драўляную мадэль Воўпаўскай сінагогі, зробленую студэнтамі ОRТ (міжнароднай яўрэйскай дабрачыннай і адукацыйнай арганізацыі) у 1950-х. Праект пад куратарствам Рыгора Хейфіца рэалізоўваўся больш за год — з ручной адмалёўкай і грунтоўным гістарычным даследаваннем.
«Мы даследавалі архіўныя матэрыялы, стваралі ручныя адмалёўкі, мадэлявалі кожную дэталь. У выніку атрымалася сапраўды музейная праца»,— адзначыла Кацнельсон. Паводле яе слоў, цяпер мадэль сінагогі змешчана ў цэнтры залы MAHJ, побач — экран з відэаінсталяцыяй. З восені да яго дададуць VR-акуляры, каб наведвальнік мог цалкам пагрузіцца ў прастору Воўпы. Падчас візіту ў Парыж каманда Цэнтра прэзентавала праект на канферэнцыі еўрапейскіх яўрэйскіх музеяў, дзе ініцыятыва выклікала вялікую цікавасць музейнай супольнасці.
«Гэта паказвае, што мы працуем на ўзроўні і нават наперадзе многіх музейных практык. І самае галоўнае — гэта падкрэслівае значнасць Беларусі і беларуска-яўрэйскай спадчыны ў еўрапейскай гісторыі»,— дадала яна. VR-тур Воўпаўскай сінагогі даступны на сайце Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны. Ён з’яўляецца часткай шырэйшага праекта Belarus Shtetl па стварэнні віртуальнага музея беларуска-яўрэйскай спадчыны.
Repost from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Архитектура белорусского села – от сельских поселений до агрогородков»
Аўтары – архітэктары Аляксандар Лакотка, Ігар Малкоў-старэйшы і Ігар Малкоў-малодшы. У выданні разгледжана гісторыя фарміравання беларускага сяла з пачатку ХХ стагоддзя і да нашых дзён. Паказаны шлях «станаўлення архітэктурна-планіровачных сродкаў, выкарыстаных пры будаўніцтве».
На 275 старонках выдання асаблівы акцэнт зроблены на архітэктуры аграгарадкоў, асветлены пытанні архітэктурнага фарміравання сялібных (тэрыторый для жылога фонду) і вытворчых зон аграгарадкоў.
Топ-3 факты пра Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, які святкуе 900-годдзе
Гэта адзін з самых старажытных манастыроў, які захаваўся ва Усходняй Еўропе. Што варта ведаць пра яго?
Факт першы. Жаночы праваслаўны манастыр, які стаў асветніцкім цэнтрам, у 1125 годзе заснавала Ефрасіння Полацкая, дачка князя Святаслава Усяславіча і ўнучка Усяслава Чарадзея. Комплекс фарміраваўся на працягу некалькіх стагоддзяў. Тут дагэтуль захоўваюцца мошчы святой.
Факт другі. Намаганнямі Ефрасінні была ўзведзеная мураваная Спаса-Праабражэнская царква (на здымку – злева) — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкай архітэктуры. Для яго заснавальніца ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Ефрасінні Полацкай).
Факт трэці. Фрэскавыя роспісы Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя захаваліся амаль у поўным аб'ёме і маюць вялікае значэнне для гісторыі сусветнага мастацтва. Адначасова ў царкву дапускаюць не больш за 15 чалавек, бо важна падтрымліваць тэмпературна-вільготнасныя ўмовы для захавання старажытных роспісаў.
Repost from Наша Ніва
У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць
Нават адкрыццё лапідарыя прымеркавалі да 81-й гадавіны вызвалення горада ад нацыстаў. І робіцца выгляд, што месца памяці знішчылі немцы.
https://nashaniva.com/373366
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373366
1997 год
Стварэнне праўладнага Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і з’яўленне адной з найбуйнейшых апазіцыйных моладзевых арганізацый — “Маладога фронту” на чале з Паўлам Севярынцам. Арышт і вызваленне (праз усяхадатайніцтва Крамля — цяжка цяпер сабе гэта ўявіць — журналіста грамадскага расійскага тэлебачання Паўла Шарамета і аператара Дзмітрыя Завадскага. Негалосны дазвол Лукашэнкі сілавікам на фізічнае знішчэнне спачатку крымінальных аўтарытэтаў, а пазней — і палітычных апанентаў. Групы па знішчэнні пазней назавуць “эскадронамі смерці”. З’яўленне маніфеста “Хартыі-97” зі заклікам да аб’яднання супраць дыктатуры Лукашэнкі. І культавы “Народны альбом”. Пра гэтыя ды іншыя падзеі таго года — у чарговым выпуску гісторыка Паўла Валатовіча.
