uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 266
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kun
Ma'lumot yo'q30 kun
Postlar arxiv
7 мая а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зор
7 мая а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля. Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944 гг.). У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939–1941 і 1944–1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941–1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў. У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакументальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковы зварот значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.

Repost from Наша Ніва
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам Магчым
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам Магчыма, аўтары канала хацелі як лепш — папулярызаваць гісторыю Беларусі, але выйшла на шкоду справе, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч пасля прагляду ролікаў. https://nashaniva.com/394398 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394398

У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем піс
+1
У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка. Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая “глядзіць” якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша “Оршы”, прысвечанага роднаму гораду. Мурал быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Цяпер дом, які стаў вядомым турыстычным аб’ектам, паставілі на так званую “рэнавацыю”: тут уцяпляюць сцены, і партрэт Уладзіміра Сямёнавіча знік пад накладнымі будматэрыяламі. Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.

Repost from Белсат
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся 207 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне. Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова. Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў. Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️

У Беларусі з'явіцца рэестр помнікаў Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Нормы пастанова
У Беларусі з'явіцца рэестр помнікаў Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Нормы пастанова накіраваны на забеспячэнне ўліку, сістэматызацыі, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі аб творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, удасканаленне інфармацыйнай працы, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры. Удасканальваецца парадак стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, спрашчаецца механізм прыняцця адпаведных рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіву Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане: https://smarturl.click/9oL3j «Шмат
Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіву Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане: https://smarturl.click/9oL3j
«Шмат гадоў багата людзей шукалі архіў, а цяперашняму посьпеху дапамог шчасьлівы выпадак. Адзін расейскі калекцыянэр знайшоў у Парыжы ў антыкварыяце скрыні зь нераспазнанымі дакумэнтамі, агледзеў іх, палічыў істотнымі і зьвязаўся з намі. А ўжо тады Рада БНР і Бібліятэка сумесна іх выкупілі. За колькі? Не за астранамічныя грошы, але скажу гэтак: за суму, якая таго вартая»
Пагутарылі зь беларусам, датычным да працы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, дзе захоўваецца частка архіву БНР, якая сёлета трапіла ў яе фонды.

Repost from Новы Час
«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік Выдавецтва «Скарына» адкрывае «Віленскую сэрыю» кнігай успамінаў
«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік Выдавецтва «Скарына» адкрывае «Віленскую сэрыю» кнігай успамінаў Галіны Войцік — дасьледніцы, якая ўсё жыцьцё пісала пра іншых і толькі пасьля сьмерці атрымала ўласную кнігу. 👉Падрабязнасьці Спасылка без VPN

«Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі» У панядзелак, 4 траўня, Беларуская музейная лабараторыя ладзіць анлайн-варкшо
«Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі» У панядзелак, 4 траўня, Беларуская музейная лабараторыя ладзіць анлайн-варкшоп па методыках кансервацыі і захоўвання артэфактаў «Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі». Захоўваць артэфакты, рэчы, памяць – гэта патрэбна не толькі вам, але і наступным пакаленням беларусаў. Кожны з нас валодае чымсьці, чым даражыць і што знітоўвае яго з роднай традыцыяй, штосьці, чым ганарыцца і хоча перадаць праз пакаленні. А ўжо колькі гэтага ўсяго было створана проста ў нашы дні неверагоднымі беларусамі! Як гэта ўсё зберагаць і ствараць сапраўдны музейны вайб у самы просты спосаб, нават у хатніх умовах – раскажуць спецыялісты. Арганізатары гарантуюць захаванне ананімнасці ўдзельнікаў. Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Дата і час: 4 траўня ў 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Мінску)

Repost from Наша Ніва
Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму На фота Яна Булгака можна пабачыць і архаічныя рыбацкія чаўны, і турбазы ў пра
Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму На фота Яна Булгака можна пабачыць і архаічныя рыбацкія чаўны, і турбазы ў працэсе будоўлі, і бясконцыя пустынныя пляжы.  https://nashaniva.com/394326 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394326

Repost from N/a
У гонар 235-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня XRAYTOURS прадстаўляе новыя інтэрактыўныя 3D-мадэлі мемарыяльных калонаў — унікал
У гонар 235-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня XRAYTOURS прадстаўляе новыя інтэрактыўныя 3D-мадэлі мемарыяльных калонаў — унікальнай зьявы нашай гісторыі. Канстытуцыя 3 траўня 1791 года — адна з найважнейшых падзеяў у гісторыі Рэчы Паспалітай, супольнай спадчыны Беларусі і Польшчы. Яна стала першым у Эўропе дакумэнтаў, які замацаваў прынцыпы канстытуцыйнага кіраваньня, абмежаваньня ўлады й вяршэнства права. Пасьля яе прыняцьця на землях Вялікага Княства Літоўскага пачалі зьяўляцца мураваныя калоны як знак падтрымкі новага дзяржаўнага ладу, ідэяў свабоды і незалежнасьці. І хоць сёньня гэтая традыцыя амаль забытая, гэта ўнікальная зьява, якая захавалася толькі на беларускіх землях. Цяпер іх можна ўбачыць у дапоўненай рэальнасьці — проста са свайго тэлефона, не выходзячы з дому: • Лавонпаль https://xraytours.com/ar?city=Lavonpal&model=column • Глыбокае https://xraytours.com/ar?city=H%C5%82ybokaje&model=Hlybokaje_kalona • Бездзеж https://xraytours.com/ar?city=Bie%C5%BAdzie%C5%BE&model=column • Вістычы https://xraytours.com/ar?city=Visty%C4%8Dy&model=column Памяць пра Канстытуцыю 3 траўня — гэта ня толькі частка нашай гісторыі, але і важны ўнёсак у эўрапейскую традыцыю канстытуцыяналізму. Мемарыяльныя калюмны застаюцца выразным знакам гэтай спадчыны і сьведчаньнем супольнай гісторыі Беларусі і Польшчы. P.S Гэта праэкт, які робіцца намі без грантау і дзеля захавання гісторыі для нашых будучых пакаленняу, таму калі Вы нас падтрымаеце, мы будзем удзячныя. • Revolut @xraytours • USDC ERC 20 0x819FBfD94ecCE537Dd1622daebA955fA0cA9373E

ВКЛ vs Канстытуцыя 3 мая Варшава, 3 мая 1791 года. У зале каралеўскага замка — толькі трэць паслоў. Кансерватары яшчэ даядаюц
ВКЛ vs Канстытуцыя 3 мая Варшава, 3 мая 1791 года. У зале каралеўскага замка — толькі трэць паслоў. Кансерватары яшчэ даядаюць велікодныя булкі ў сваіх маёнтках, а ў сталіцы за зачыненымі дзвярыма прымаюць дакумент, які зменіць структуру дзяржавы. У тэксце новай канстытуцыі няма ні слова пра Вялікае Княства Літоўскае. Маршалак сойма Казімір Нестар Сапега бярэ слова… Што адбылося ў той дзень насамрэч? Ці быў гэта дзяржаўны пераварот? Ці сапраўды ВКЛ «адмянілі» Канстытуцыяй 3 мая? І чаму літоўская шляхта пагадзілася на дакумент, у якім не было нават згадкі іх краіны? 🎧У выданні "Magistra Svita", прысвечаным 235-годдзю Канстытуцыі 3 мая, размова пра тое, як у гэтай канстытуцыі хацелі адмяніць ВКЛ, але не адмянілі.

Repost from Наша Ніва
Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх
Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў Упершыню за больш як 30 гадоў археолагі вярнуліся на тэрыторыю ўнікальнага Бельчыцкага манастыра ў Полацку, каб адшукаць страчаную ў ХХ стагоддзі Пятніцкую царкву. Вынікі даследавання аказаліся больш чым трагічныя — пасля савецкіх варвараў не засталося літаральна нічога.  https://nashaniva.com/394093 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394093

Repost from Новы Час
Код продкаў. Што можа расказаць ДНК — і чаго яна ніколі не скажа 👉Павел Хадзінскі ДНК-тэсты абяцаюць хуткія і дакладныя адка
Код продкаў. Што можа расказаць ДНК — і чаго яна ніколі не скажа 👉Павел Хадзінскі ДНК-тэсты абяцаюць хуткія і дакладныя адказы пра паходжанне. На практыцы ўсё выглядае інакш: замест яснасці — новыя пытанні. Часам ДНК пацвярджае тое, што ўжо вядома з дакументаў. Часам — выводзіць на людзей, пра якіх у сям’і даўно нічога не ведалі. І адначасова паказвае, дзе заканчваюцца магчымасці генетыкі. Больш падрабязна Чытаць без VPN

Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі 2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка
Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі 2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі. Больш пра падзеі дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/vdJVy

Repost from Белсат
🤔 1 траўня – свята ці перажытак СССР? Першага траўня ў многіх краінах свету адзначаецца свята, прысвечанае правам і салідарн
🤔 1 траўня – свята ці перажытак СССР? Першага траўня ў многіх краінах свету адзначаецца свята, прысвечанае правам і салідарнасці працоўных. У Беларусі ён таксама афіцыйна святкуецца, аднак у новым календары Беларусі, які прапанавалі дэмсілы, яго няма. Разбіраемся, што гэта за свята і чаму ў Беларусі меркаванні наконт гэтага дня могуць адрознівацца. 📍 Чытайце па спасылцы ✅ Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

Repost from Наша Ніва
На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла У сярэдзіне XVIII стагоддзя Геранім Фларыян Радзіві
На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла У сярэдзіне XVIII стагоддзя Геранім Фларыян Радзівіл вырашыў пабудаваць на возеры замак і размясціць вакол яго сапраўдны флот. Летась падводныя археолагі адшукалі рэшткі гэтай мураванай рэзідэнцыі і драўляных збудаванняў, пацвердзіўшы, што капрыз магната не быў гістарычным анекдотам. https://nashaniva.com/393980 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393980

Repost from Белсат
☝️Яны прыйшлі на нашыя землі як уцекачы, але сталі часткаю Беларусі Татары прыйшлі ў ВКЛ стагоддзі таму і змянілі паўсядзённа
+7
☝️Яны прыйшлі на нашыя землі як уцекачы, але сталі часткаю Беларусі Татары прыйшлі ў ВКЛ стагоддзі таму і змянілі паўсядзённасць: ад таго, што мы вырошчваем і ямо, да таго, як выглядала нашае войска і часам нават мова на пісьме. Расказваем пра ўнёсак, які зрабілі беларускія татары ў нашую культуру. 👨‍🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

📌 Ушанаванне памяці Івана Луцкевіча ў Закапанэ – такую ініцыятыву распачалі кракаўскія беларусы разам з экскурсаводкай і сак
📌 Ушанаванне памяці Івана Луцкевіча ў Закапанэ – такую ініцыятыву распачалі кракаўскія беларусы разам з экскурсаводкай і сакратаркай віленскай філіі партыі БХД Валерыяй Чарнаморцавай. 🔻 Для беларусаў вельмі важна, каб на месцы пахавання аднаго з ідэолагаў незалежнасці Беларусі была ўсталяваная шыльда.  https://racyja.com/by/sumezza/carnamorcava-musim-usanavac-pamjac-ivana-luckevica-u-zakapane/

Repost from Наша Ніва
У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі Знойдзеныя ў гістарычн
У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі Знойдзеныя ў гістарычным цэнтры Заслаўя фрагменты абпаленай старажытнарускай плінфы даюць падставу казаць пра існаванне ў горадзе манументальнай мураванай забудовы ў дамангольскі час. Аднак з гэтым згодныя не ўсе. https://nashaniva.com/394045 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394045

«Карона Вітаўта». Запрацаваў новы гістарычны онлайн-часопіс → https://smarturl.click/oV1eD На сайце «Карона Вітаўта» штотыдзе
«Карона Вітаўта». Запрацаваў новы гістарычны онлайн-часопіс → https://smarturl.click/oV1eD На сайце «Карона Вітаўта» штотыдзень будуць зьяўляюцца новыя публікацыі з гісторыі Беларусі. Свабодзе вядомыя заснавальнікі і аўтары выданьня, але ў сувязі з сытуацыяй у краіне іх імёны не разгалошваюцца публічна. Цяпер на сайце каля 20 артыкулаў па-беларуску і па-расейску.