ch
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

前往频道在 Telegram
1 270
订阅者
无数据24 小时
无数据7
-1630
帖子存档
Repost from Наша Ніва
Археолаг паказала, якое хараство знайшлі сёлета на гарадзішчы Банцараўшчына Дачны кааператыў «Крынічны» пад Мінскам размешчан
Археолаг паказала, якое хараство знайшлі сёлета на гарадзішчы Банцараўшчына Дачны кааператыў «Крынічны» пад Мінскам размешчаны на месцы археалагічнага помніка — гарадзішча Банцараўшчына. Тут у 20‑х гадах мінулага стагоддзя пачаліся маштабныя даследаванні, у выніку якіх была выдзеленая банцараўская археалагічная культура. Навукоўцы працягваюць вывучаць гарадзішча і сёння. https://nashaniva.com/379509 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/379509

Ірына Кашталян: «Сістэма вучыць катаваць крок за крокам» Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гісто
Ірына Кашталян: «Сістэма вучыць катаваць крок за крокам» Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, у інтэрв’ю DW тлумачыць, што пасля 2020 года гвалт у Беларусі ператвараецца ў сістэму: гэта не разавыя эпізоды, а руцінізацыя жорсткасці і ўцягванне ў яе розных інстытуцый. Закранаюцца асобна пытанні асабістай адказнасці выканаўцаў і тое, як грамадству дамагацца справядлівасці для ахвяр. Важна, што размова насычаная гістарычнымі прыкладамі і паралелямі — праз іх сённяшні досвед Беларусі лепш бачыцца ў шырэйшым кантэксце. Ключавая тэма — патрэба дакументаваць і асэнсоўваць практыкі дзяржаўнага гвалту, каб афіцыйная палітыка памяці не замоўчвала і не апраўдвала іх. 🔗 Чытаць інтэрв’ю: Deutsche Welle

Repost from Новы Час
Падпольная памяць Як сцвярджаюць іспанскія гісторыкі, памяць аб ахвярах рэпрэсій — не проста сведчанні, але часам таксама фор
Падпольная памяць Як сцвярджаюць іспанскія гісторыкі, памяць аб ахвярах рэпрэсій — не проста сведчанні, але часам таксама форма супраціву. Чытаць далей Спасылка без VPN

Школьнікам будуць расказваць пра "спробу дзяржаўнага перавароту" і "ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы" Беларусі. Такія тэмы
Школьнікам будуць расказваць пра "спробу дзяржаўнага перавароту" і "ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы" Беларусі. Такія тэмы ёсць у новым падручніку "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветная гісторыі" для вучняў 11 класа, які ўважліва вывучыла @euroradio. "У краіне адпрацоўвалася адна з формаў "каляровых рэвалюцый". Асабліва моцны ціск аказваўся ў інфармацыйнай прасторы (інтэрнэт-парталах, сацыяльных сетках)", — пішуць у падручніку. Падзеі 2020-га там называюць "спробай дзяржаўнага перавароту", у выпадку поспяху якога апазіцыя звярнулася б "за дапамогай да ЗША і ЕС для правядзення новых выбараў ці ваеннага ўмяшання". Адно з заданняў у падручніку — даказаць ці абвергнуць тэзіс "каляровыя рэвалюцыі парушаюць нормы міжнароднага права і суверэнітэту дзяржаў". Відавочна, калі ўсё гэта ёсць у новым падручніку — яно будзе і на выпускных экзаменах.

👀 «Амаль не адшукаць»: дзе ў Мінску жаночыя помнікі? Матэрыял паказвае, што ў сталіцы, акрамя Еўфрасінні Полацкай, жанчыны,
👀 «Амаль не адшукаць»: дзе ў Мінску жаночыя помнікі? Матэрыял паказвае, што ў сталіцы, акрамя Еўфрасінні Полацкай, жанчыны, якія ўплывалі на беларускую гісторыю, у публічнай прасторы амаль не ўшанаваная. Ёсць асобныя барэльефы (Стэфанія Станюта, Ганна Абуховіч), «збіральныя» вобразы кшталту «Радзімы-маці» і нават «Марсіяначка», але ў «Залатым коле беларускай навукі» жанчын няма зусім. Артыкул прапануе прайсціся маршрутамі і паглядзець, як улады фактычна бачаць ролю жанчын у гісторыі. Чытаць: «Салідарнасць»

У абноўленых музеях дзецям паказваюць малалетніх вязняў канцлагераў Месяц таму ў віцебскай гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна адкр
У абноўленых музеях дзецям паказваюць малалетніх вязняў канцлагераў Месяц таму ў віцебскай гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна адкрылі абноўлены музей былых малалетніх вязняў нацысцкіх канцлагераў. Як паведамляе выданне «Віцьбічы», архіўныя дакументы, фатаграфіі і інсталяцыя, якая аднаўляе ўнутраны выгляд баракаў канцлагераў (у тым ліку з дзецьмі-вязнямі), «дазволілі наведвальнікам адчуць жах і бесчалавечнасць таго часу». У ліпені ў Полацку пасля трохгадовай рэканструкцыі адкрыўся абноўлены Музей баявой славы. У ім школьнікаў таксама знаёмяць з жахамі ваеннага часу – у тым ліку, на прыкладзе малалетніх вязняў канцлагераў (на здымку). Раней прадстаўнікі Беларускага інстытута публічнай гісторыі адзначалі, што непедагагічныя падыходы ў адукацыі, звязаныя з занадта рэалістычнай дэманстрацыяй жахаў вайны, могуць нанесці дзецям псіхалагічную траўму.

Экспанаты Музея Яўгеніі Янішчыц перададуць у Пінск Пасля інфармацыі аб ліквідацыі школьгага музею Яўгеніі Янішчыц паўстала хв
Экспанаты Музея Яўгеніі Янішчыц перададуць у Пінск Пасля інфармацыі аб ліквідацыі школьгага музею Яўгеніі Янішчыц паўстала хваля занепакоенасці і абурэння. Навіна выклікала рэзананс, піша «Наша Ніва». Як стала вядома, Міністэрства культуры РБ паведаміла, што ў адпаведнасці з Кодэксам РБ аб культуры лічыць мэтазгодным народны музей Яўгеніі Янішчыц перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска, які ў сваю чаргу ўжо даў згоду прыняць новую калекцыю. Пастанова чакае фармальнага зацвярджэння яшчэ ў адной інстанцыі - на кастрычніцкім пасяджэнні Пінскага райвыканкама павіннае быць прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў Музею Беларускага Палесся. «Добра, што музей будзе. Кепска, што згубіцца ў дзясятках залаў музея Беларускага Палесься. Шкада , што музей у Мерчыцах, дзе вучылася Паэтка ня ўзяў да сябе экспазіцыю. Усё ж, можна было б тады і ў Мінску стварыць музей, дзе Яўгенія Янішчыц вучылася, працавала, жыла і загінула», - піша ў сацсетках пісьменніца Аксана Спрынчан.

Нацбанк выпускае памятныя манеты да 900-годдзя Полацкага кляштара. Яны з'явяцца ў абарачэнні 16 кастрычніка. Манеты наміналам
+2
Нацбанк выпускае памятныя манеты да 900-годдзя Полацкага кляштара. Яны з'явяцца ў абарачэнні 16 кастрычніка. Манеты наміналам 1, 20 і 100 рублёў прысвечаныя юбілею Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Гэта адзін з галоўных праваслаўных сімвалаў Беларусі. Лічыцца, што ў 1125 годзе ён заснаваны Ефрасінняй Полацкай — унучкай Усяслава Чарадзея. У кляштары захоўваецца копія Крыжа Ефрасінні Полацкай, створанага майстрам Лазарам Богшам. Арыгінал лічыцца страчаным у гады Другой сусветнай вайны.

У Горках адкрылі памятны знак да 185-годдзя сельскагаспадарчай акадэміі – на беларускай мове Памятны знак усталяваны напачатк
У Горках адкрылі памятны знак да 185-годдзя сельскагаспадарчай акадэміі – на беларускай мове Памятны знак усталяваны напачатку кастрычніка ў сэрцы студэнцкага гарадка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яна пачала сваю працу ў жніўні 1840 года над назвай Горыгорацкай земляробчай школы. З 1848 году — Горыгорацкі земляробчы інстытут. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 - 1864 г. установа была пераведзена ў Пецярбург – на тэрыторыі Беларусі да канца Расійскай імперыі не засталося вышэйшых навучальных устаноў. Інстытут быў адноўлены ў Горках толькі ў 1919 годзе. Год таму на тэрыторыі сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках адкрылі помнік землеўпарадчыкам – ён аформлены на рускай мове.

Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў
+1
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў. Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца таемнага сходу, дзе а 16:00 адбудзецца філамацкая вечарынка. Усіх удзельнікаў чакаюць сувеніры, а пераможцаў – адмысловыя падарункі! 📅 Субота, 25 кастрычніка, 14:00 📍 Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B) Каб далучыцца: 1. Збярыце каманду ад 1 да 6 чалавек, прыдумайце назву і зарэгіструйце кіраўніка праз гугл-форму (спасылка ў сторыс / профілі) 2. Калі вы без каманды — таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна. 3. Пажадана зарэгістравацца да вечара пятніцы, 24 кастрычніка. 🔗 Спасылка на рэгістрацыю! 🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.

Музей Вольнай Беларусі запрашае на варкшопы па лічбавізацыі калекцый! У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца пр
Музей Вольнай Беларусі запрашае на варкшопы па лічбавізацыі калекцый! У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца практыкаарыентаваныя сустрэчы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый. На наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 20 кастрычніка, вас чакаюць варкшопы: 16.00-17.00 “Алічбоўка нумізматычных калекцый у сучасных еўрапейскіх музеях: Нацыянальны музей у Варшаве" (Раман Крыцук, навуковы супрацоўнік у Кабінеце манет і медалёў Нацыянальнага музея ў Варшаве) 17.00-19.00 “Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый” (Ганна Мальчук-Вакулінская, польская экспертка, доктарка гуманітарных навук і кіраўнічка партала "Kasa na Kulture"). Варкшопы разлічаны на самае шырокае кола зацікаўленых удзельнікаў – як арганізацый, так і прыватных асобаў. Мова – беларуская і польская. Прыняць удзел у мерапрыемстве можна ў офлайн і онлайн фарматах. Рэгістрацыя – да 19 кастрычніка ўключна. Дата: 20 кастрычніка Час: 16.00 - 19.00 Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава

У сталічнай гімназіі адкрылі музей гісторыі Мінска – пра сталінскія рэпрэсіі змаўчалі У верасні ў гімназіі №22 афіцыйна адкры
У сталічнай гімназіі адкрылі музей гісторыі Мінска – пра сталінскія рэпрэсіі змаўчалі У верасні ў гімназіі №22 афіцыйна адкрылі музей «Родны сэрцу горад мой». Назва і дэвіз («Тваёй ганаруся я славай») аформлены па-беларуску, а сама экспазіцыя – па-руску. Першы стэнд прысвечаны старажытнаму Менску. Затым адразу ідуць стэнды пра гісторыю горада пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі. Акцэнт зроблены на гісторыі Мінска ў XX ст. і пасляваенным развіцці сталіцы. Адзін са стэндаў прысвечаны прадстаўнікам улады: ад мінскіх губернатараў – да дзейнага старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. Цікава, што ўказаныя толькі гады працы на пасадах «кіраўнікоў Мінска перыяду 1917-1937». Мяркуючы па ўсім, у экспазіцыі адсутнічае інфармацыя пра тое, што падчас сталінскіх рэпрэсій амаль усе яны былі расстраляныя. Напрыклад, Емяльян Жуковіч пасля адстаўкі з пасады старшыні Мінгавыканкама ў чэрвені 1937-га паспеў папрацаваць наркамам фінансаў БССР усяго некалькі месяцаў і быў арыштаваны ў лістападзе.

"Тутэйшыя" і "ворагі дзяржавы": як міжваенная Польшча бачыла Палессе Гісторык Павел Абламскі тлумачыць, як катэгорыя «тутэйшы
"Тутэйшыя" і "ворагі дзяржавы": як міжваенная Польшча бачыла Палессе Гісторык Павел Абламскі тлумачыць, як катэгорыя «тутэйшыя» стала інструментам дзяржаўнай палітыкі і чаму галоўнай пагрозай на Палессі ўлады лічылі не беларусаў, а украінскі нацыянальны рух. Размова — пра перапісы, паланізацыю і механізмы кантролю рэгіёна. Чытаць на Беларуская Служба Польскага радыё.

🎨 Сёння — дзень нараджэння Язэпа Драздовіча (1888–1954) 13 кастрычніка спаўняецца 137 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіч
🎨 Сёння — дзень нараджэння Язэпа Драздовіча (1888–1954) 13 кастрычніка спаўняецца 137 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча — мастака, скульптара, этнографа, археолага, педагога і пісьменніка. Сёлета выдавецтва «Беларусь» у супрацы з Нацыянальным мастацкім музеем выпусціла міні-альбом «Язэп Драздовіч» — кароткі, але багата ілюстраваны агляд жыцця і творчасці мастака. Аўтарка і складальніца — Надзея Усава. Кніга выдадзеная на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. Выданне змяшчае якасныя рэпрадукцыі, у тым ліку з музейных калекцый, і можа стаць добрым уводзінамі ў свет Драздовіча — ад зямных краявідаў да яго «касмічных серый». 🚀📚

Repost from Наша Ніва
У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц Раней музей вядомай беларускай паэткі, якая паходзіла з тых мясцін, быў у шк
У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц Раней музей вядомай беларускай паэткі, якая паходзіла з тых мясцін, быў у школе ў вёсцы Парэчча, у якой Яўгенія Янішчыц вучылася ў 9‑10 класах. Аднак цяпер гэтую школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя. https://nashaniva.com/379027 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/379027

Сто гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам» адраджэння Да юбілею Другой Усебеларускай канферэнцыі, што адбылася ў кастрычніку 1925 года ў Бэрліне, Радыё Свабода публікуе матэрыял пра выбар беларускіх дзеячоў, якія прызналі Менск цэнтрам нацыянальнага жыцця і вырашылі вярнуцца ў савецкую Беларусь. Сябра нашага Інстытута, гісторык Аляксандр Пашкевіч, каментуе, як гэтыя рашэнні былі ўспрынятыя, чаму многія з тых, хто паверыў у магчымасць “адраджэння”, трагічна скончылі, і што гэты досвед можа сказаць пра сённяшнія падзелы і спробы “прымірэння”. Чытаць на «Свабодзе»

Агарэлышава: “Гісторыя - пра тых, хто мае ўладу, часцей за ўсё пра мужчын” Гендарная даследчыца Алена Агарэлышава разважае пра тое, як у афіцыйных інтэрпрэтацыях мінулага ствараецца “пантэон герояў” без жанчын і без цэлых старонак гісторыі - ВКЛ, БНР, паўстання Каліноўскага. Паводле яе, гісторыя, якую прапануюць сёння, выключае “нязручныя” фігуры і перыяды, фармуючы вобраз краіны праз прызму ўлады, а не грамадства. 👉 Поўны тэкст можна прачытаць тут: gazetaby.com

У Беларусі адкрылі першую капліцу з праекта расійскіх спецслужбаў Праект «Маўклівае Рэха вайны» быў ініцыяваны ў Расіі ў друг
У Беларусі адкрылі першую капліцу з праекта расійскіх спецслужбаў Праект «Маўклівае Рэха вайны» быў ініцыяваны ў Расіі ў другой палове 2000-х ветэранамі ваеннай контрразведкі і ФСБ. З таго часу ў РФ паспелі ўсталяваць 19 капліц у памяць пра загінулых у Вялікай Айчыннай байцах. 20-ю капліцу адкрылі ў канцы верасня ў Крупскім раёне каля мястэчка Бобр на месцы гібелі ў 1944 годзе байца «Смерш» Васіля Чабатарова. Тэлеканал СТВ памылкова паведаміў, што ён з'яўляецца ўраджэнцам Крупскага раёна: насамрэч – РСФСР. Тыпавая капліца ўпрыгожана георгіеўскім крыжом, знакам адрознення часоў Расійскай імперыі, і праваслаўнымі іконамі. На гэтым жа месцы даўно ўсталяваны помнік Васілю Чабатарову, а ў самім Бабры стаіць бюст герою Савецкага Саюза. У 2006 годзе паведамлялася, што на бюсце Чабатарова знайшлі ўлёткі з тэкстам «Далоў рускіх акупантаў з дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!», пасля чаго быў затрыманы мастак і мясцовы жыхар Алесь Пушкін.

🕯 Размоўны клуб ТБМ у Беластоку запрашае на сустрэчу памяці і роздуму. Напярэдадні Ночы растраляных паэтаў мы сустрэнемся, к
🕯 Размоўны клуб ТБМ у Беластоку запрашае на сустрэчу памяці і роздуму. Напярэдадні Ночы растраляных паэтаў мы сустрэнемся, каб узгадаць тых, каго знішчылі за волю быць сабой — за слова, песню, за любоў да сваёй зямлі. Мы пагаворым пра лёсы, што зніклі ў цемры, пра магілы без імёнаў, пра архівы, якія яшчэ могуць расказаць праўду. З намі будзе даследчык сталінскіх рэпрэсій, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч — чалавек, які вяртае галасы тым, каго хацелі пазбавіць права быць пачутымі. 📅 12.10.25 🕑 14:00 📍 ul. Świętego Rocha 5/32 Białystok Памяць — гэта не толькі боль. Гэта сувязь пакаленняў, якая трымае нас у супольнасці. Пакуль мы памятаем, яны жывуць. Пакуль гаворым па-беларуску — працягваецца тое, што хацелі знішчыць каты. 💬 Уваход вольны. Прыходзь, каб слухаць, размаўляць і адчуць, што гісторыя — гэта мы.

Дзве нечаканыя памятныя дошкі на школах У апошнія гады на беларускіх школах масава з'яўляюцца дошкі ў гонар герояў Савецкага
Дзве нечаканыя памятныя дошкі на школах У апошнія гады на беларускіх школах масава з'яўляюцца дошкі ў гонар герояў Савецкага Саюза часоў Вялікай Айчыннай вайны. Але часам здараюцца памятныя знакі і ў гонар іншых дзеячаў. У верасні прайшлі дзве даволі нечаканыя цырымоніі. У Мастах на будынку СШ №5 адкрылі памятную дошку Васілю Валадосю (1932 - 2005 гг.). Ён кіраваў Мастоўскай райсельгастэхнікай (1974 - 1994), якая займала высокія месцы ва ўсесаюзных сацыялістычных спаборніцтвах. Школу №5 назвалі ў гонар Валадося летась. А на будынку Малоткавічскай СШ у Пінскім раёне адкрылі памятную дошку ў гонар Мікалая Касцечкі (1946 - 2022). Ураджэнец суседняй в. Дамашыцы служыў у савецкай і расійскай разведцы. У 2000-м яму было прысвоена званне героя Расіі, да 2009-га ён займаў пасаду першага намесніка начальніка ГРУ. У апошняй падзеі ёсць вельмі дзіўнае вымярэнне: дошку Касцечку ўрачыста адкрылі… у другі раз. Першы раз гэта адбылося ў 2022-м. Магчыма, новую цырымонію ў школе правялі ў сувязі з прыездам гасцей з РФ.