uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 266
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-17 kun
Ma'lumot yo'q30 kun
Postlar arxiv
Repost from N/a
Сёння дзень нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл, беларускай княгіні, адной з тых праніклівых , што неслі на сваіх плячах наша
Сёння дзень нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл, беларускай княгіні, адной з тых праніклівых , што неслі на сваіх плячах нашае адраджэнне. ❤️ Яна нарадзілася ў Варшаве ў 1861 годзе ў сям'і графа Яна Завішы. Ваколіцы Узды і берагі Свіслачы зрабілі Беларусь выбарам і справай яе жыцця. У 1912 годзе, калі гэта толькі пачыналася быць трэндам, зрабіла публічную дэкларацыю - лічу сябе беларускай ліцвінскага паходжання. А пасля таго як Княгіня перавяла дакументацыю сваіх маёнткаў на беларускую мову, ёй больш не задавалі глупых пытанняў. 🚩Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і «Нашу Ніву», прабеларускія НДА. 🚩 Адчыніла 7 беларускіх школ і вучэльню ва Уздзе. 🚩 Не магла пагадзіцца з тым, што тармозіцца выданне "Вянка" Максіма Багдановіча і дала грошы на кнігу, пасля якой Максіма назавуць геніем. 🚩Яна не сумнявалася - вітала абвяшчэнне БНР і з гонарам лічыла сябе грамадзянкай беларускай дзяржавы. Чаму беларусы такія? #KaronaVitauta

🪽 У Наваградку заснавалі Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву 22 чэрвеня 2026 году ў Наваградку зарэгістравал
🪽 У Наваградку заснавалі Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву 22 чэрвеня 2026 году ў Наваградку зарэгістравалі некамэрцыйную арганізацыю — Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву, піша «Радыё Свабода». 🧐 Яна мае на мэце ператварыць Музэй габрэйскага супраціву ў першы мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву ў Беларусі.
«Стварэньне арганізацыі стала важным новым этапам у разьвіцьці існага Музэю габрэйскага супраціву ў Наваградку і заклала аснову для будучага міжнароднага мэмарыяльнага, адукацыйнага і дасьледчага цэнтру, прысьвечанага захаваньню памяці пра Галакост і гісторыю габрэйскага супраціву ў Беларусі», — гаворыцца на сайце праекту.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Белсат
❤️‍🩹 За кожным вялікім паэтам стаяць людзі, без якіх яго гісторыя была б іншай 7 ліпеня 1882 года прыйшоў на свет адзін з са
+8
❤️‍🩹 За кожным вялікім паэтам стаяць людзі, без якіх яго гісторыя была б іншай 7 ліпеня 1882 года прыйшоў на свет адзін з самых выбітных беларускіх паэтаў – Янка Купала. Сёння мы прапануем паглядзець на яго па-новаму: не толькі як на аўтара ўсім вядомых вершаў, але і як на чалавека, які кахаў, шукаў падтрымкі, перажываў цяжкія часы і сустракаў на сваім шляху жанчын, што змянялі ягонае жыццё. У дзень народзінаў паэта, расказваем пра жанчын, без якіх не было б Купалы. 🎥 А даведацца больш пра нашага выбітнага земляка можна ў праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

🎥 2004 год у праекце #IMBY У чарговым выпуску другога сезона #IMBY — 2004 год у Беларусі: год спартыўных і культурных дэбютаў, гучных злачынстваў, палітычнага пералому і поп-культуры, якую многія яшчэ добра памятаюць. Беларусь упершыню трапляе на «Еўрабачанне», маладзёжная футбольная зборная — на чэмпіянат Еўропы, а Лукашэнка пасля рэферэндуму атрымлівае магчымасць кіраваць без абмежавання колькасці тэрмінаў. У гэтым жа годзе памірае Іван Шамякін, забіваюць журналістку Вераніку Чаркасаву, гучыць справа банды Марозава і спыняецца дзейнасць парламенцкай групы «Рэспубліка». ▶️Глядзець выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=zEkqKT3rUko

Ужо сёньня: 230 гадоў Яну Чачоту 7 ліпеня 1796 году ў Малюшычах Наваградзкага павету нарадзіўся беларускі паэт, фальклярыст,
Ужо сёньня: 230 гадоў Яну Чачоту 7 ліпеня 1796 году ў Малюшычах Наваградзкага павету нарадзіўся беларускі паэт, фальклярыст, перакладнік, этнограф Ян Чачот. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» ў 1846 годзе ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. Ужываў беларускія словы нават у польскай мове. Запісаў мноства беларускіх песень, уваходзіў у таварыства філяматаў. За ўдзел у ім быў высланы расейскімі ўладамі ў Арэнбург. Пахаваны ў Друскеніках, у Новай Мышы на Баранавіччыне стаіць бюст Чачота, а ў Карэлічах – помнік. Меней чым праз стагодзьдзе 7 ліпеня народзіцца яшчэ адзін выбітны беларус — Янка Купала. Больш падзей 7 ліпеня ў гісторыі – пад спасылкай: https://smarturl.click/BEXGl

Repost from Белсат
🫶 Беларусь манументальная: ад Леніна і помніка вішні, да Гедыміна з Агінскім Мемарыяльны ландшафт Беларусі ў буйных райцэнтр
🫶 Беларусь манументальная: ад Леніна і помніка вішні, да Гедыміна з Агінскім Мемарыяльны ландшафт Беларусі ў буйных райцэнтрах – даследаванне ад інстытуту «Палітычная сфера». Навукоўцы даследавалі помнікі, манументы, мемарыяльныя шыльды, помныя знакі – пад тысячу аб’ектаў. Гэта помнікі рэвалюцыі, савецкай, ваеннай і беларускай гісторыі. Ёсць таксама і абстрактныя, як «помнік вішні», «манумент згушчонкі» ці «помнік маладосці».
«Захоўваецца пераемнасць ушанавання сілавых і ваенных ведамстваў, адначасова пашыраюцца сюжэты культуры, мастацтва і мясцовай гісторыі. Рэгіянальная спецыфіка слабая. Прадстаўлены нешматлікімі аб’ектамі расейскі наратыў, але спецыфічны: вайна ў Чачэніі і падводная лодка «Курск«, пігуць даследчыкі».
Навукоўцы заўважылі, што ў помніках сучаснасці «утрымліваецца і надбудоўваецца ваенна-дзяржаўная рамка», «распаўсюджваецца мілітарны наратыў», што нават небяспечнай з улікам сітуацыі ў рэгіёне. Больш чытайце па спасылцы. 👈

Юбілей аўтара “Вязанкі” 📚 6 ліпеня спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэнння паэта, публіцыста, перакладчыка, этнографа, крытык
+4
Юбілей аўтара “Вязанкі”   📚 6 ліпеня спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэнння паэта, публіцыста, перакладчыка, этнографа, крытыка, культурнага дзеяча Янкі Лучыны (Івана Неслухоўскага) (1851-1897).   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/jubilej-autara-vjazanki/

Паміж этнаграфіяй і прапагандай: як немцы паказвалі Беларусь у Першую сусветную Сяргей Грунтоў піша ў зборніку «Беларускі фал
Паміж этнаграфіяй і прапагандай: як немцы паказвалі Беларусь у Першую сусветную Сяргей Грунтоў піша ў зборніку «Беларускі фальклор» (2026 г.): большасць выяваў на паштоўках і ў нямецкіх газетах на беларускіх землях у Першую сусветную вайну былі прысвечаны культуры беларусаў і яўрэяў – мястэчкам, вёскам, капліцам і могілкам, партрэтным выявам. Яўрэйская культура ўспрымалася як гарадская і больш цывілізаваная – мова была больш зразумелая, у нямецкай арміі служыла нямала яўрэяў. На вясковую беларускую культуру глядзелі з каланіяльнай перспектывы, як на менш развітую. Часта здымалі самыя бедныя хаты. Многія выявы, асабліва маляваныя, маглі мець карыкатурны характар. Подпісы да іх не пакідаюць сумневу: выявы павінны былі выклікаць смех – і ў вайскоўцаў, і ў тых, хто атрымліваў іх у куды больш «цывілізаваных» нямецкіх вёсках і гарадах. Разам з тым ўжо ў перыяд акупацыі 1915 - 1918 выйшаў шэраг нарысаў з спробай разумення беларускай культуры, а пасля вайны – шэраг навуковых публікацый. На здымку — ваколіцы Пінска

Repost from Наша Ніва
Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада Аляксандра Рагоцка
Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада Аляксандра Рагоцкая — баранавічанка ў трэцім пакаленні. У дзяцінстве яна даведвалася пра Баранавічы больш ад бабулі, чым з гарадскіх шыльдаў ці школьных падручнікаў. З гэтага вырасла даследаванне пра назвы вуліц горада, які вырас на скрыжаванні шляхоў. https://nashaniva.com/394142 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394142

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Шагала і каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 1253 года першы вялікі князь літоўскі Міндоўг і ягоная жон
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Шагала і каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 1253 года першы вялікі князь літоўскі Міндоўг і ягоная жонка Марта былі каранаваныя як кароль і каралева Літвы. Каранацыя адбылася ў рэзыдэнцыі Міндоўга ў тагачаснай сталіцы ВКЛ Наваградку. 6 ліпеня 1887 году ў мястэчку Лёзна Віцебскай вобласьці нарадзіўся Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя. Падзеі 6 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі. https://smarturl.click/Eaw6L

Repost from Новы Час
Што адбываецца з тымі, хто служыў дыктатуры, калі яна падае? Пасля вызвалення Францыі перад судом паўсталі не толькі кіраўнік
+7
Што адбываецца з тымі, хто служыў дыктатуры, калі яна падае? Пасля вызвалення Францыі перад судом паўсталі не толькі кіраўнікі рэжыму Вішы. Адказнасць закранула чыноўнікаў, вайскоўцаў, бізнесменаў, дзеячаў культуры і нават заснавальніка аўтамабільнай імперыі Renault. У каруселі — як Францыя судзіла калабарантаў, чаму не ўсе смяротныя прысуды былі выкананыя, каго пазбавілі пасад і чаму гэтая гісторыя застаецца прадметам дыскусій і сёння.

Антраполяг Ганна Энгелькінг: беларуская ідэнтычнасьць народжаная з сялянскай міралюбнасьці і прагматызму Чаму беларусы на пра
Антраполяг Ганна Энгелькінг: беларуская ідэнтычнасьць народжаная з сялянскай міралюбнасьці і прагматызму Чаму беларусы на пратэстах 2020-га залазілі на лаву, папярэдне зьняўшы абутак? Антраполяг Ганна Энгелькінг мяркуе, што міралюбнасьць і прагматызм — глыбінныя рысы беларускай ідэнтычнасьці, выпрацаваныя пакаленьнямі сялянства праз стагодзьдзі змаганьня з уладай. Пра гэта — у яе фундамэнтальнай кнізе «Калгасьнікі», якая даследуе, як беларускія сяляне на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў успрымалі саміх сябе, сваю гісторыю і калектывізацыю, і якая нядаўна выйшла ў беларускім перакладзе. https://smarturl.click/OX15z

🏰 У Брэсцкай крэпасці пачалі разбіраць завалы былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя. У Брэсцкай крэпасці працягваюцца
+3
🏰 У Брэсцкай крэпасці пачалі разбіраць завалы былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя. У Брэсцкай крэпасці працягваюцца работы па кансервацыі руін былога ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя №2396, якое размяшчаецца ў будынку былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя на Валынскім умацаванні. У чэрвені спецыялісты распачалі маштабную расчыстку памяшканняў першага паверха і перакрыццяў над падваламі ад завалаў. Для бяспекі ў найбольш аварыйных участках падвалаў усталявалі часовыя апоры на перыяд правядзення работ. Таксама вядзецца сартаванне старадаўняй цэглы, знойдзенай падчас расчысткі. Яе плануюць выкарыстаць пры наступнай рэстаўрацыі.

Repost from Наша Ніва
Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА» Міністр асветы Расіі Сярг
Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА» Міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў падтрымаў ініцыятыву ўключыць у школьную праграму літаратурныя творы, прысвечаныя «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Хутка расійскія школьнікі пачнуць вывучаць прапагандысцкія кнігі пра баявыя дзеянні ва Украіне. https://nashaniva.com/399202 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399202

Repost from Новы Час
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром,
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром, эль і віскі былі не толькі любімымі напоямі каланістаў, але і важнымі ўдзельнікамі Амерыканскай рэвалюцыі. Расказваем пра адну з самых арыгінальных гістарычных кніг апошняга часу. Чытаць далей Спасылка без VPN

Абаронца Нью-Ёрку, вершнікі і нават пірат. Расказваем, як ураджэнцы беларускіх зямель дапамагалі ЗША заваяваць незалежнасьць
Абаронца Нью-Ёрку, вершнікі і нават пірат. Расказваем, як ураджэнцы беларускіх зямель дапамагалі ЗША заваяваць незалежнасьць → https://smarturl.click/qQjLv 4 ліпеня ЗША адзначаюць 250-годзьдзе незалежнасьці, абвешчанай падчас вайны 1775–1783 гадоў. Беларусам з школы вядома, што ў ёй удзельнічаў Тадэвуш Касьцюшка, за што быў уганараваны. ❗️Але Касьцюшка быў не адзіным.

😱 Вікінгі стварылі Беларусь? Вядома, гэта клікбэйт, але ў ім і шмат праўды 😉 Сувязі Беларусі і Скандынавіі вельмі даўнія і
😱 Вікінгі стварылі Беларусь? Вядома, гэта клікбэйт, але ў ім і шмат праўды 😉 Сувязі Беларусі і Скандынавіі вельмі даўнія і моцныя, цягнуцца ад вікінгаў да Карла XII. Сляды гэтых сувязяў ёсць і ў гісторыі Гродзеншчыны. Васіль Калач вяртаецца на YouTube канал Hrodna 11:27, каб у новым цыкле відэа расказаць пра стасункі беларускіх земляў з поўначчу, якая, аказваецца, зусім не далёкая - геаграфічна, палітычна і эканамічна мы стагоддзямі былі суседзямі. Першае відэа - уступнае з цыклу. А далей кожны чацвер будзем адкрываць для вас чарговы элемент гэтага беларуска-нардычнага пазла 🧩 👉 https://www.youtube.com/watch?v=SV_HQ1F-EKc Глядзіце, стаўце падабайку, каментуйце і абавязкова дзяліцеся відэа з сябрамі, каб яго пабачыла як мага больш людзей 🔥
🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube

Repost from Спадчына
Каля 250 гістарычных мацэваў, вывезеных з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску, вернуцца на ранейшае ме
+2
Каля 250 гістарычных мацэваў, вывезеных з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску, вернуцца на ранейшае месца ў выглядзе лапідарыя. Паказальна, што тлумачальны допіс адміністрацыі Маскоўскага раёна з'явіўся ў святочны выхадны. Паміж звыклых справаздач з ідэалагічных мерапрыемстваў чыноўнікам давялося аператыўна рэагаваць на грамадскі рэзананс вакол могілак. Паводле сумеснай заявы ўладаў і Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання, надмагільныя камяні, якія дзесяцігоддзямі ляжалі ў Яўрэйскім мемарыяльным парку, разбураліся пад уздзеяннем ападкаў і перападаў тэмператур. Галоўны рабін Мардэхай Райхінштэйн дадаў, што пліты размяшчаліся хаатычна і не супадалі з рэальнымі пахаваннямі. У выніку бакі дамовіліся часова перамясціць мацэвы для каталагізацыі і ачысткі, каб пазней стварыць з іх адзіны архітэктурны ансамбль на Сухой. Крыніца #Мінск #могілкі #яўрэйскаяспадчына #лапідарыі

Repost from Белсат
⚔️ Крылатыя гусары – адзін з самых пазнавальных сімвалаў ваеннай гісторыі Але далёка не крылы зрабілі іх легендаю і войскам,
+6
⚔️ Крылатыя гусары – адзін з самых пазнавальных сімвалаў ваеннай гісторыі Але далёка не крылы зрабілі іх легендаю і войскам, якога баялася ці не ўся Еўропа. Сабралі галоўныя факты пра элітную кавалерыю, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў лічылася адной з найлепшых у Еўропе. 👨‍🦰 А даведацца больш пра «крылатых» вершнікаў можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны»

З нагоды «3 ліпеня» рэкамендуем паглядзець дыскусію "Калі сапраўдны Дзень Незалежнасці?", якую летась праводзіў Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Дзень Незалежнасці — гэта не толькі дата ў календары, але і важны сімвал, які адлюстроўвае, як беларусы ўспрымаюць сваю гісторыю і будучыню. Таму праблема з "множнасцю" дзён Незалежнасці датычная не толькі выбару даты, але і глыбейшых пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай памяці і палітычнага сэнсу свята. ▶️https://youtu.be/ktTO4JUOJJo?si=aO1LQCH1UIUq5KPw