uz
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 263
Obunachilar
+124 soatlar
-27 kun
-230 kun
Postlar arxiv
Як лавілі шпіёнаў у Віленскай губерні ў 1909–1914 гг. Lukas Pocius піша ў апошнім нумары Lietuvos istorijos studijos: у Расій
Як лавілі шпіёнаў у Віленскай губерні ў 1909–1914 гг. Lukas Pocius піша ў апошнім нумары Lietuvos istorijos studijos: у Расійскай імперыі контрразведку стварылі даволі позна, у Віленскай губерні, якая мела з-за геаграфічнага становішча стратэгічнае значэнне, яна ўзнікла ў 1909 г. Германія і Аўстра-Венгрыя актыўна выкарыстоўвалі шпіёнскую дзейнасць, узмацніўшы яе напярэдадні Першай сусветнай вайны. Супрацоўнікі контрразведкі выкарыстоўвалі наступныя інструменты: вонкавае назіранне, праверка пашпартоў і карэспандэнцыі, ператрусы, апытанне працаўнікоў кафэ, жанчын з бардэляў, гандляроў. Сярод тэрыторый павышанай увагі былі населеныя пункты каля чыгуначных вузлоў (такія як Вілейка) і ўздоўж чыгуначных ліній (у тым ліку, Вільня–Баранавічы–Лунінец–Роўна). Сістэма контрразведкі ў Расійскай імперыі была дэцэнтралізаванай, а таксама з-за недахопу фінансавання і кадраў недастаткова эфектыўнай. Расследаванні ішлі марудна, многія справы вяліся каля года, значная частка заставалася незавершанай.

Repost from N/a
🔻 Цудатворны чацвер 5 верасня 1991 года ў Беларусі. Толькі што Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў гістарычнае р
🔻 Цудатворны чацвер 5 верасня 1991 года ў Беларусі. Толькі што Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў гістарычнае рашэнне – над сталіцай Беларусі ўздымуцца нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. І гэты момант цэментуе ў гісторыі знакамітае фота! Рашэнне дэпутатаў адважнае, але каму як не сталіцы весці рэй: Беларусь абвешчана незалежнай і суверэннай дзяржавай, але Савецкі Саюз і ўсе яго структуры, у тым ліку і рэпрэсіўныя, яшчэ існуюць. Нацыянальная сімволіка стане дзяржаўнай толькі 19 верасня. У 250 асабовым гарадскім савеце Менску было каля 60 дэмакратычных дэпутатаў. Абмеркаванне і галасаванне было драматычным. Але ў адказны для дзяржавы момант беларусы апынуліся па-над палітычнымі падзеламі. ❤️ 🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/scyag-nad-menskam-yak-adnalyali-gistarycnuyu-spravyadlivasc Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️

Ужо сёньня: 35 гадоў таму з ініцыятывы Бяляцкага над Менгарсаветам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг — за два тыдні да прыняцьця
+1
Ужо сёньня: 35 гадоў таму з ініцыятывы Бяляцкага над Менгарсаветам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг — за два тыдні да прыняцьця яго дзяржаўным → https://smarturl.click/Zjbwvq
Сьцяг, прыгожа разгорнуты, стаяў адразу пры ўваходзе ў музэй [Багдановіча], у фае. У той дзень, прадчуваючы, што ён можа быць прыняты і заменіць стары сьцяг савецкай Беларусі, я яго захапіў на сэсію і прынёс разам з дрэўкам. … Пасьля прыняцьця рашэньня я вобмігам зьбег уніз, да міліцыянтаў, узяў сьцяг і ўнёс пад аплядысмэнты яго ў залю гарсавету. Мы паставілі яго на чале залі, за сьпінаю ў сьпікера. А неўзабаве дэпутаты усьцягнулі яго на дах будынка гарсавету», — расказваў Алесь Бяляцкі ў лісьце да журналіста Свабоды Валера Каліноўскага.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 верасьня чытайце на сайце Свабоды

🏛 У родных мясцінах Каліноўскага ствараюць музей паўстання і каліноўцаў У Мастаўлянах, звязанай з дзяцінствам Кастуся Каліноўскага, плануюць стварыць музей, прысвечаны паўстанню 1863–1864 гадоў і сучасным каліноўцам — беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне. У новым відэа пра праект расказваюць ветэран палка Каліноўскага Артур «Пчала» і скульптар Януш Талуць. Чаму памятнай шыльды і помніка Каліноўскаму тут палічылі недастаткова? Якім бачаць будучы музей і чаму яго задумваюць не толькі як месца захавання памяці? У студыі Белсат таксама — пра сімволіку паўстання 1863 года, дакументы, якія дапамагаюць разбірацца з міфамі вакол паўстанцаў, і пра тое, як да стварэння музея могуць далучыцца ахвочыя. ▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/S0IQyfRsFF4?si=4vt3yIP2nfP8NCrC

🇷🇺 У драме паставяць спектакль «История о Гродно». Галоўны герой – рускі гусар У драмтэатры Гродна паставяць спектакль пра
🇷🇺 У драме паставяць спектакль «История о Гродно». Галоўны герой – рускі гусар У драмтэатры Гродна паставяць спектакль пра рускага гусара, заняў Гродна, з якога адступілі напалеонаўскія войскі. Цяпер для пастаноўкі шыюць 12 касцюмаў. Што гэта за гусар і як будуць выглядаць касцюмы? Чытайце падрабязней і глядзіце на Hrodna.life. 🇫🇷 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/09/04/spektakl-davydau/?utm_source=tg

Пісьменнікі супраць сістэмы: Быкаў і Адамовіч у змаганні за праўду На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў но
Пісьменнікі супраць сістэмы: Быкаў і Адамовіч у змаганні за праўду На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу — двум пісьменнікам, для якіх асабісты досвед вайны стаў адной з галоўных тэм творчасці. У выпуску расказваюць, як Алесь Адамовіч адмовіўся ўдзельнічаць у публічным асуджэнні рэпрэсаваных літаратараў, выступаў за раскрыццё праўды пра Чарнобыль і сутыкаўся з ціскам з боку сістэмы. Асобная ўвага — Васілю Быкаву: яго барацьбе за праўдзівы вобраз вайны ў літаратуры, канфліктам з цэнзурай, пераследу пасля выступу на з’ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе і ўдзелу ў грамадскім руху канца 1980-х. Таксама ў відэа — пра адкрыццё праўды пра Курапаты, ролю Быкава ў падтрымцы гэтай тэмы і пра тое, як літаратура ў познім СССР станавілася формай грамадзянскага і культурнага супраціву. ▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/1Y6bMIW6n3o

Даследаванні прыпыненыя праз крызіс на мяжы: Губерт Ляпёнка пра сялянскія могілкі памежжа 🔺З нагоды 70-годдзя Аддзела археал
+9
Даследаванні прыпыненыя праз крызіс на мяжы: Губерт Ляпёнка пра сялянскія могілкі памежжа   🔺З нагоды 70-годдзя Аддзела археалогіі Музея Падляшша ў беластоцкай Ратушы адбылася лекцыя даследчыка Губерта Ляпёнкі, прысвечаная гэтым унікальным аб’ектам.   🎤 Што азначае сам панятак «сялянскія могілкі памежжа»? Які беларускі вучоны спрычыніўся да іх адкрыцця і навуковага апісання? Пра гэта пагаварылі з «Госцем Рацыі» — археолагам і даследчыкам Губертам Ляпёнкам.   Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/hubert-ljapenka-pra-sjaljanskija-mohilki-pamezza/

📖 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні выдадзеная Біблія, дзе былі змешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядом
📖 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні выдадзеная Біблія, дзе былі змешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядомая як Брэсцкая або Радзівілаўская Біблія, самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагоддзя. Арыгінальная назва: «Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone». З 1557 года сродкі на пераклад сярод кальвіністаў ВКЛ і Польскага каралеўства збіраў Станіслаў Шафранец. З мая 1560 года работу над перакладам фінансаваў князь Мікалай Радзівіл Чорны (кошт складаў каля 3000 чырвоных злотых) і пад патранатам уладальніка Піньчува — Мікалая Алесніцкага. Яшчэ да стварэння каманды перакладчыкаў Гжэгаж Аршак, добра ведаўшы іўрыт і грэцкую мову, пераклаў частку Старога Запавету на размоўную польскую мову. У 1560 годзе пераклад Пяцікніжжа быў завершаны, а яшчэ праз тры гады праца была завершана. Уся Біблія была выдадзена 4 верасня 1563 года ў Брэсце, надрукавана Кіпрыянам Базылікам у друкарні, якая належала Мікалаю Радзівілу Чорнаму, тыражом каля 500 экземпляраў. У снежні 2017 года ў Брэсце на вуліцы Пушкінскай быў усталяваны памятны знак у гонар Брэсцкай бібліі. Аўтар кампазіцыі – ураджэнец Баранавічаў Антон Нічыпарук. На адкрыцці тады прысутнічаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Алякcандр Рагачук.

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча → https://smarturl.click/mqwQJ9 4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча → https://smarturl.click/mqwQJ9 4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны. Ён дапамагаў беларусам Польшчы ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве. Напісаў каля 30 кніг прозы, працаваў у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». У сваім доме ў Крынках заснаваў беларускі культурніцкі асяродак. Выпускаў штогадовы часопіс. У 2006 годзе ў інтэрвію Свабодзе Сакрат Яновіч сказаў, што беларусам, каб стаць нацыяй, «патрэбна яшчэ гадоў дваццаць». Пра іншыя гістарычныя падзеі 4 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

🗺 Як Беларусь апошні раз змяняла свае межы — і пры чым тут Смаленшчына У ХХ стагоддзі межы Беларусі перакройваліся неаднараз
🗺 Як Беларусь апошні раз змяняла свае межы — і пры чым тут Смаленшчына У ХХ стагоддзі межы Беларусі перакройваліся неаднаразова. Але апошняя іх змена адбылася адносна нядаўна — у 1964 годзе, калі БССР атрымала ад РСФСР сем вёсак Смаленскай вобласці і больш за 2 тысячы гектараў зямлі. Гэтай гісторыі папярэднічала куды больш маштабная змена. У студзені 1919 года Смаленск быў сталіцай толькі што абвешчанай Савецкай Беларусі, але ўжо праз некалькі тыдняў Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні былі перададзеныя ў склад Расіі. Віцебшчына і Магілёўшчына пазней часткова вярнуліся ў БССР, а Смаленшчына — не. Чаму ж у 1960-я жыхары некалькіх расійскіх вёсак самі папрасілі далучыць іх да Беларусі? Як яны дамагліся змены рэспубліканскай мяжы і чаму сем вёсак засталіся беларускімі нават пасля таго, як прычына перадачы фактычна знікла? 👉 «Зеркало» расказвае гісторыю апошняй змены межаў Беларусі

Прадстаўнік эпохі Асветніцтва 🔺 Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731-1826) – знакавая асоба ў гісторыі Беларусі. Ён вядомы ў Б
Прадстаўнік эпохі Асветніцтва   🔺 Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731-1826) – знакавая асоба ў гісторыі Беларусі. Ён вядомы ў Беларусі і за яе межамі як палітык, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, гісторык, пісьменнік, філолаг, мецэнат. 3-га верасня спаўняецца 295 гадоў з дня яго нараджэння.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pradstaunik-epochi-asvetnictva/

🧐 Не Паскевічамі адзінымі. Разбіраем міфы пра тое, хто насамрэч зрабіў Гомель вялікім горадам На партале «Зеркало» выйшаў вя
🧐 Не Паскевічамі адзінымі. Разбіраем міфы пра тое, хто насамрэч зрабіў Гомель вялікім горадам На партале «Зеркало» выйшаў вялікі гістарычны матэрыял пра ролю Румянцавых і Паскевічаў у развіцці Гомеля. Галоўны тэзіс аўтар фармулюе ўжо ў самым пачатку: «шмат у чым дзякуючы гэтаму чалавеку і яго нашчадкам Гомель з правінцыйнага населенага пункта ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі». 🗣 Гомельскі гісторык Леў Вінаградаўскі, з якім паразмаўляў Штодзень, лічыць такую пастаноўку пытання маніпулятыўнай. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Якуб Колас: турма, нагляд ДПУ і барацьба за беларускую мову Чаму Якуб Колас тры гады правёў у турме і як былы палітвязень пасля стаў народным паэтам Беларусі? Чаму савецкія спецслужбы лічылі яго «старым і хітрым ворагам» — і як яму ўдалося перажыць сталінскія рэпрэсіі? У новым выпуску «Загляне Сонца» Саша Івулін распавядае пра менш вядомы бок біяграфіі класіка. Пра пераслед і допыты, пастаянны нагляд спецслужбаў і спробы ўладаў прымусіць Коласа да лаяльнасці. А таксама пра тое, як ён заступаўся за Янку Купалу, Кузьму Чорнага і іншых дзеячаў, рызыкуючы ўласнай бяспекай. Асобная гісторыя — апошні дзень жыцця Коласа: 13 жніўня 1956 года ён паехаў у ЦК Кампартыі Беларусі, каб зноў гаварыць пра становішча беларускай мовы. ▶️ Глядзець выпуск

Вольга Сямашка: Сядзібу Каліноўскіх рэальна аднавіць 🎤 Кіраўнік аргкамітэту па мемарыялізацыі сядзібна-паркавага комплексу ў
Вольга Сямашка: Сядзібу Каліноўскіх рэальна аднавіць   🎤 Кіраўнік аргкамітэту па мемарыялізацыі сядзібна-паркавага комплексу ў Мастаўлянах расказала пра сітуацыю, пра вынікі сваёй працы і бачанне перспектываў развіцця праектаў.   Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/volha-sjamaska/

Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.click/B8Ew0 3 верасьня 1942 году габрэі з гета
+1
Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.click/B8Ew0 3 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне паднялі паўстаньне. Напярэдадні яны даведаліся, што нацысты ўжо выкапалі пахавальныя яміны. Вязьні пачалі рыхтавацца да паўстаньня адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам у Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры. Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў. Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей. Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

Repost from Наша Ніва
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расі
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі У абласным цэнтры ўшанавалі памяць кіраўніка, які ў ХІХ стагоддзі развіваў Магілёўшчыну і пакінуў пра яе знакамітае краязнаўчае апісанне. Пры гэтым тэкст на мемарыяльным знаку супярэчыць фактам, даўно вядомым навуцы, але нязручным для антызаходніх наратываў уладаў.  https://nashaniva.com/403751 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403751

Чаму пацярпела крах ідэя аб аўтаноміі Палесся П. Лазавюк і К. Шаўчэнка пішуць у апошнім нумары часопіса «Русін» пра заходнепа
Чаму пацярпела крах ідэя аб аўтаноміі Палесся П. Лазавюк і К. Шаўчэнка пішуць у апошнім нумары часопіса «Русін» пра заходнепалескі рух, абапіраючыся на манаграфію А. Казака і А. Серады. У 1988-м было зарэгістравана грамадска-культурнае аб'яднанне «Полісье», якое стала цэнтрам руху. Ягоны ідэолаг Мікола Шэляговіч хацеў стварыць «яцвяжскую аўтаномную рэспубліку» ў складзе БССР. Акцэнт рабіўся на балцкім паходжанні палешукоў. Падкрэсліваліся адрозненні паміж палескімі дыялектамі і суседнімі літаратурнымі мовамі, у першую чаргу ўкраінскай. Але «Яцвяжская тэорыя» аказалася празмерна экзатычнай для жыхароў Заходняга Палесся. Ідэя аб стварэнні асобнай літаратурнай мовы на аснове мясцовых дыялектаў была сустрэта жорсткай крытыкай навукоўцаў і не была рэалізавана. З другой паловы 1990-х гг. заходнепалескі рух (на ілюстрацыі — неафіцыйны Палескі сцяг) страціў актыўнасць, не здолеўшы паўтарыць тыя поспехі, якіх дабіўся русінскі рух у Славакіі ці кашубскі рух у Польшчы.

🪖Не 1941-ы: для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 года Калі мы гаворым пра пачатак Другой сусветнай ва
🪖Не 1941-ы: для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 года Калі мы гаворым пра пачатак Другой сусветнай вайны, Беларусь часцей за ўсё ўспамінае 22 чэрвеня 1941 года. Але для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася амаль на два гады раней. 1 верасня 1939 года каля 70–75 тысяч этнічных беларусаў былі мабілізаваныя ў Войска Польскае і ўжо з першага дня ваявалі супраць нацысцкай Германіі. • Што сталася з гэтымі людзьмі? • Колькі з іх загінула і колькі трапіла ў нямецкі ды савецкі палон? • Чаму частку беларусаў немцы спрабавалі перадаць Саветам? • І як беларусы апынуліся сярод ахвяр Катынскага злачынства? 🔗Пра гэта Беларускай Службе Польскага радыё распавёў гісторык Юрый Грыбоўскі, які больш за 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у Войску Польскім

«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года 5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё
«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года 5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», сустрэча з удзельнікамі падзей 2001 года і экскурсія. Да 25-й гадавіны выбараў 2001 года Музей прадстаўляе матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты, якія распавядаюць пра выбарчую кампанію і першыя спробы вулічнага супраціву ва ўмовах дзяржаўнага кантролю над СМІ. У сустрэчы возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец — прадстаўнікі дэмакратычнага руху і ўдзельнікі падзей. У гэты перыяд «Зубр» разгарнуў вулічную агітацыю: плакаты, налепкі і ўлёткі сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам. Матэрыялы з выбараў Павел Казанецкі перадаў у Музей Вольнай Беларусі. Цяпер яны ўпершыню прадстаўленыя ў экспазіцыі. Экспазіцыя даступная толькі 5–11 верасня. 📌Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава 🗓5–11 верасня 2026 года Адкрыццё — 5 верасня, 12:00

🤔 У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб’ект і чаму прапанаваны праект — бес
🤔 У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб’ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны Праект кансервацыі і музеефікацыі нядаўна адкапанай Вялікай уязной брамы Заслаўскага замка прадугледжвае ўзвядзенне навеса і стварэнне шматузроўневай агляднай пляцоўкі. Прызначаны зберагаць аб разбуральных ападкаў навес не здольны выканаць гэтую задачу, а лес металічных апор толькі шкодзіць гістарычнаму помніку, піша «Наша Ніва».
На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на кансервацыю і музеефікацыю брамы Заслаўскага замка. Дзякуючы прыкладзенай дакументацыі можна ўбачыць не толькі, як менавіта будзе выглядаць гэты аб’ект, але і глыбей даведацца пра яго гісторыю.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.