Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 271
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
-1430 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+5
Паўстанцкая Гара чакае аднаўлення
🙏 Месца памяці ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання 1863 года ва ўрочышчы Таболы на Падляшшы застаецца цяжкадаступным і патрабуе дадатковай увагі.
🔺 Паўстанцкая Гара, размешчаная сярод балотаў у межах ландшафтнага парка Кнышынскай пушчы, дагэтуль прыцягвае гісторыкаў і аматараў прыроды, але яе інфраструктура з гадамі заняпала.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/praz-bahnu-da-historyi-paustanckaja-hara-cakae-adnaulennja/
Repost from Наша Ніва
Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?
Пасля здабыцця незалежнасці ў Беларусі некалькі гадоў працягвалі выдаваць савецкія пашпарты ўзору 1974 года. І толькі ў 1994-м, ужо пры Лукашэнку, надрукавалі новыя пашпарты, з «Пагоняй». Іх урачыста выдаваў міністр унутраных спраў Юрый Захаранка.
https://nashaniva.com/393270
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393270
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Галасы пахаваных вёсак: Веткаўскі музей пакажа «Залатае» Евангелле, якое перажыло бальшавікоў і Чарнобыль
Да 40-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Веткаўскі музей адкрывае выставу аднаго рэдкага экспаната з драматычным лёсам. Гаворка пра рукапіснае «Залатае» Евангелле XVI стагоддзя са зніклай вёскі Косіцкая — манускрыпт, які цудам пазбег і бальшавіцкага «перажытку», і радыяцыйнага забыцця.
Гісторыя гэтага экспаната — толькі частка вялікага подзвігу супрацоўнікаў Веткаўскага музея. 40 гадоў таму, калі лёс 59 населеных пунктаў раёна быў прадвызначаны экалагічнай катастрофай, навукоўцы на свой страх і рызыку (не атрымліваючы афіцыйных загадаў) ездзілі разам са спецкамандамі па дэзактывацыі.
Пакуль ліквідатары зносілі дамы і засыпалі зямлю, музейшчыкі ратавалі «галасы» вёсак.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from De facto. Беларуская навука
Крычаўская справа 1527 года. Чаму Жыгімонт Стары стаў на бок гараджан супраць князя Жылінскага
Пра гэта Аляксандр Груша піша ў апошнім нумары Rocznik Lituanistyczny. У 1527 г. гараджане і сяляне Крычава заявілі вялікаму князю літоўскаму пра свой намер адклікаць прысягу вернасці і пераехаць з жонкамі і дзецьмі ў іншае месца. Яны скардзіліся Жыгімонту Старому на арандатара – князя Васіля Жылінскага, які ўвёў высокія пошліны і павіннасці.
Жыгімонт Стары вымушаны быў рэагаваць, паслаўшы ў Крычаў свайго прадстаўніка, якому Жылінскі павінен быў перадаць кіраўніцтва на час разбіральніцтва. Чым дакладна скончылася гісторыя – невядома, па некаторых звестках Жылінскі памёр у 1529 г.
Выпадак цікавым тым, што для жыхароў прысяга азначала, што вялікі князь браў на сябе абавязацельствы перад падданымі. Крычаў як памежны раён быў на асаблівым становішчы. У скарзе яго жыхары фактычна намякалі на магчымасць змены прысягі на карысць маскоўскага вялікага князя. На ілюстрацыі – Жыгімонт Стары і Крычаў на карце 1539 г.
Сымон Жукоўскі ў беларускай Вікіпедыі
Аляксей Ластоўскі дадаў у беларускую Вікіпедыю артыкул пра Сымона Фелікса Жукоўскага — выбітнага філолага з няпростым лёсам. Выхадзец з беднай сям’і, ён рана застаўся без бацькоў, але дзякуючы падтрымцы базыльянаў здолеў атрымаць адукацыю і паступіць у Віленскі ўніверсітэт. Там Жукоўскі стаў паплечнікам Готфрыда Гродэка — філолага, спецыяліста па старажытных мовах і прафесара Віленскага ўніверсітэта, — і сам вызначыўся як знаўца старажытнагрэчаскай і старажытнаяўрэйскай моваў, аўтар падручнікаў і хрэстаматый. Яму не ўдалося атрымаць стыпендыю для вывучэння ўсходніх моваў у Крыме і выправіцца на вучобу ў заходнія ўніверсітэты, але ягоны аўтарытэт быў прызнаны ў Лондане: ён стаў членам-карэспандэнтам Каралеўскага азіяцкага таварыства. Узначаліў кафедру старажытнагрэчаскай літаратуры (1830), незадоўга перад закрыццём Віленскага ўніверсітэта. Характэрна, што асобных артыкулаў пра Жукоўскага няма ні ў польскай, ні ў літоўскай Вікіпедыі.
🌐 Артыкул у беларускай Вікіпедыі
Repost from Наша Ніва
У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць
У расійскім Томску дэмантавалі «Камень Смутку» і іншыя мемарыялы ахвярам палітычных рэпрэсій. Знішчэнне помнікаў наўпрост закранае і гісторыю Беларусі: сярод высланых у Сібір палякаў была вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель, а таксама этнічных беларусаў, якіх НКУС прымушаў запісвацца палякамі для выканання рэпрэсіўных планаў.
https://nashaniva.com/393253
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393253
Repost from Белсат
💬 «Гэта быў шок для грамадства, бо з 1988-га года масавыя акцыі ў нас не разганяліся»
Нобэлеўскі лаўрэат і сузаснавальнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі расказаў пра легендарную акцыю 1996 года, чым яна розніцца ад падзеяў у 2020-м. І якая будучыня чакае беларускае грамадства.
🎥 Глядзіце цалкам у праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 19 красавіка спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння першага прэзідэнта Нацыянальнай Акадэмі навук Беларусі, вучонага-гісторыка, акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і Акадэміі навук Украіны Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931).
🔻 Ён адзін з найбольш актыўных дзяржаўных дзеячоў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё беларускай навукі, культуры.
🔻 Пры непасрэдным яго удзеле ў 1922 годзе быў адкрыты Інстытут беларускай культуры, які ў 1928 годзе рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук.
https://racyja.com/by/hramadstva/persy-prezident-nacyjanalnaj-akademii-navuk-belarusi/
Repost from Беларуская афіша 🗓️
#19КРАСАВІКА || Экскурсія «Вільнюс як горад сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА»
Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў.
Між тым, Стары горад Вільнюса ўжо больш за 30 год уключаны ў Сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА як былы цэнтр ВКЛ ў перыяд з XIV да канца ХVIII ст., які аказаў глыбокі ўплыў на развіццё культуры і архітэктуры ў у шматлікіх краінах Усходняй Еўропы.
Нягледзячы на варожыя ўварванні і частковыя разбурэнні, тут ацалеў уражвальны комплекс будынкаў, пабудаваных у стылі готыкі, рэнесанса, барока і класіцызму. Захавалася сярэднявечная планіроўка, а таксама часткова прыроднае асяроддзе. Пра ўсё гэта мы і пагаворым з вамі на адпаведнай экскурсіі.
📅 19 красавіка. Пачатак экскусіі а 16-й гадзіне ад помніка Гедыміну на Катэдральным пляцы. Працягласьць каля 2 гадзінаў.
👉 Рэгістрацыя праз гугл-форму.
🎟️ Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраванні.
Repost from 🏰 Hrodna History
📖 Гродзенская фатографка і пісьменніца Святлана Несцярэнка выдала сваю ўжо другую гістарычную кнігу пра гродзенскія могілкі.
Кніга "Гродненские ангелы. Гродненский католический некрополь" расказвае пра каталіцкую частку старых гродзенскіх могілак. Выдадзеная амаль два гады таму першая кніга расказвала, адпаведна, пра праваслаўную частку пахаванняў.
Прэзентацыя новага выдання прайшла ў капліцы на могілках 15 красавіка.
Кніг зусім няшмат, наклад сціплы, таму тыя, хто хочуць набыць сабе ў бібліятэку асобнік, павінны як мага хутчэй скантактавацца з аўтаркай праз Facebook. Інакш усё раскупяць.
Святлана - вельмі актыўная гродзенка. Акрамя дзвюх кніг пра могілкі і гістарычнага рамана пра графа Валіцкага, яна таксама рабіла фота для апошняга выдання "Біяграфіі вуліц" і здымала кафляныя печы ў гродзенскіх камяніцах для магчымага будучага іх каталога.
Падпішыцеся на нас у Threads! Там таксама шмат цікавага і пасты не паўтараюцца з Telegram 😉
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📕 Пра жыццё і грамадскую дзейнасць беларусаў у часы Беларускай Народнай Рэспублікі ў Літве, Беларускі асобны батальён і асноўных беларускіх дзеячаў 1918-1940-ых гадоў, а таксама савецкіх агентаў уплыву – усё гэта ды шмат іншых цікавых звестак і гісторый з жыцця беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час змяшчае кніга “Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)” Госця Рацыі – доктара гісторыі, выкладчыка ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне Томаша Блашчака.
https://racyja.com/by/kultura/bacym-belaruskija-paraleli-padzej-1920-i-2020-hh-u-litve/
Repost from Наша Ніва
У архівах СБУ знайшліся дакументы, як савецкія спецслужбы завербавалі эмісара АУН, але ўкраінскае падполле гэта выкрыла і забіла здрадніка
Украіна адкрыла архівы савецкіх спецслужбаў. Гэта дазваляе пабачыць, якімі метадамі і з якім педантызмам чэкісты працавалі супраць падполля.
https://nashaniva.com/393097
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393097
Repost from De facto. Беларуская навука
Цімох Хведашчэня — атаман беларускага руху
Юры Грыбоўскі і Ніна Стужынская ў Białoruskie Zeszyty Historyczne (58) пішуць пра лёс Цімоха Хведашчэні. Ён нарадзіўся ў 1893 г. ці то ў Лунінецкім павеце, ці то ў Баранавічах. Падчас Першай сусветнай пад Крэвам і Смаргонню атрымаў раненне, быў узнагароджаны. У 1919 г. удзельнічаў у паўстанні ў Міры, трапіў у рукі бальшавікоў, але з надыходам палякаў далучыўся ў Барысаўскім павеце да дыверсійнага аддзела.
У 1920-м апынуўся ў шэрагах балахоўцаў, быў прызначаны атаманам «беларускага партызанскага атрада». Яго батальён удзельнічаў у баях з Чырвонай Арміяй у раёне Мазыра і Калінкавіч. Затым кіраваў партызанскім аддзелам, быў прыхільнікам пабудовы незалежнай беларускай дзяржавы. У 1944-м трапіў у Войска Польскае, але ў 1947-м арыштаваны. Вызвалены ў 1954-м, памёр у Варшаве ў 1977-м.
У адрозненні ад некаторых сваіх таварышаў па зброі Хведашчэня не згубіў свайго нацыянальнага аблічча пад ціскам жыццёвых абставін. Ён быў адным з нямногіх, каму ўдалося дажыць да старасці.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Чарнобыльскую аварыю ў кантэксце тэхнагеннай катастрофы і выпрабавання чалавечай цывілізацыі на здольнасць асэнсоўваць, памятаць і рабіць высновы разглядалі эксперты падчас круглага стала ў Вільні.
🔻 Дыскусія пад назвай «Выпрабаванне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасля» з удзелам прадстаўнікоў Альянсу “Зялёная Беларусь” і навукоўцаў прайшла 16 красавіка на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
https://racyja.com/by/sumezza/u-vilni-pravjali-kruhly-stol-na-temu-carnobylja/
Repost from Будзьма беларусамі!
🤩 У лапцях да прэзідэнта. Як беларусы выбіраліся на прыёмы ў Варшаву сто гадоў таму
Прыёмы беларусаў у Каралеўскім замку ў Варшаве — традыцыя, карані якой сягаюць значна глыбей за падзеі 2020 года. Архівы і газетныя хронікі Другой Рэчы Паспалітай захоўваюць нямала цікавых сюжэтаў пра тагачасныя прыёмы на высокім узроўні, у якіх удзельнічалі і нашыя продкі.
🤔 Напрыклад, сярод свецкіх навін міжваеннай сталіцы можна сустрэць адметныя фотаздымкі: жыхары беларускіх рэгіёнаў, сяляне ў нацыянальных строях, апыналіся на бліскучых паркетах высокіх кабінетаў Варшавы. Пра тое, як амаль стагоддзе таму беларускія сяляне з Палесся станавіліся гасцямі польскага прэзідэнта, завітвалі ў Сейм Польшчы і прыязджалі ў Варшаву з экскурсіямі, піша Мікалай Заяц.
Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Прафесарка Алена Глагоўская: Як пасля савецкага тэрору, так і пасля лукашызма надыдзе беларускае адраджэнне
«Інтэлігенцыю знішчалі, але Беларусь усё роўна адрадзілася ў 1990-я. Значыць, гэты працэс працягваецца і цяпер. І зноў будзе адраджэнне».
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3674283
Repost from Наша Ніва
Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках
Пра беларуса з Holden Road піша Сяргей Дубавец.
https://nashaniva.com/392996
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392996
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🏰 Каля Новага замка ў Гродне знайшлі рэшткі сцен XII стагоддзя. Вось пра што гэта сведчыць
Падчас добраўпарадкавання тэрыторыі Новага замка археолагі выявілі новыя гістарычныя знаходкі.
Пра што яны сведчуць? Чытайце на Hrodna.life
🏰
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/04/16/novy-zamak-znahodki/?utm_source=tg
Repost from De facto. Беларуская навука
Могілкі XVI ст. у Гродна сталі чацвёртым унікальным аб'ектам у Беларусі
На вуліцы Малой Траецкай у Гродне працягваюцца раскопкі старажытных могілак сярэдзіны XVI ст., знойдзеных пры будаўнічых работах. Ужо выяўлена больш за 100 пахаванняў, з іх 74 – цэлыя, паведаміла тэлерадыёкампанія «Гродна».
Па знойдзеных прадметах (дзве манеты былі адчаканеныя ў 1550-х) змаглі дакладна ўстанавіць узрост могілак – сярядзіна XVI ст. Пры гэтым у некропалі зафіксаваны два ярусы пахаванняў: паверх больш ранніх у XVII ст. былі зроблены новыя.
Знойдзеныя могілкі з-за значнай плошчы сталі чацвёртым падобным аб'ектам у Беларусі – пасля вялікіх старажытных могілак у Полацку, Белынічах, вёсцы Каматава Гродзенскага раёна, паведаміў прадстаўнік Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Вашанаў. Цяпер навукоўцы змогуць вывучыць дэмаграфічныя працэсы ў Гродна XVI - XVII стст.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
