uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling

Белсат

Белсат

Kanalga Telegram’da o‘tish

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Ko'proq ko'rsatish

📈 Telegram kanali Белсат analitikasi

Белсат (@belsat) Belarus til segmentidagi kanali faol ishtirokchi. Hozirda hamjamiyat 14 583 obunachidan iborat bo'lib, Yangiliklar & Media toifasida 14 272-o'rinni va Belorusiya mintaqasida 244-o'rinni egallagan.

📊 Auditoriya ko‘rsatkichlari va dinamika

невідомо sanasidan buyon loyiha tez o‘sib, 14 583 obunachiga ega bo‘ldi.

15 Noyabr, 2026 dagi oxirgi ma’lumotlarga ko‘ra kanal barqaror faollikka ega. Oxirgi 30 kunda obunachilar soni -46 ga, so‘nggi 24 soatda esa 1 ga o‘zgardi va umumiy qamrov yuqori darajada qolmoqda.

  • Tasdiqlash holati: Tasdiqlangan (Telegram tomonidan rasmiy tasdiq)
  • Jalb etish (ER): Auditoriya o‘rtacha 11.59% darajada jalb etiladi. Nashrdan keyingi dastlabki 24 soatda kontent odatda umumiy obunachilar sonining 10.56% ini tashkil etuvchi reaksiyalarni to‘playdi.
  • Post qamrovi: Har bir post o‘rtacha 1 691 marta ko‘riladi; birinchi sutkada odatda 1 541 ta ko‘rish yig‘iladi.
  • Reaksiyalar va o‘zaro ta’sir: Auditoriya faol: har bir postga o‘rtacha 24 ta reaksiya keladi.

📝 Tavsif va kontent siyosati

Muallif resursni shaxsiy fikrni ifoda etish maydoni sifatida ta’riflaydi:
“Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat”

Yuqori yangilanish chastotasi (oxirgi ma’lumot 16 Noyabr, 2026 da olingan) sababli kanal doimo dolzarb va katta qamrovli bo‘lib qoladi. Analitika auditoriya kontent bilan faol hamkorlik qilishini, uni Yangiliklar & Media toifasidagi muhim ta’sir nuqtasiga aylantirishini ko‘rsatadi.

14 583
Obunachilar
+124 soatlar
-177 kun
-4630 kun
Postlar arxiv
🇵🇱 У Польшчы знайшлі магілу аднаго з кіраўнікоў паўстання на Случчыне Лёс героя напаткаў і яго сына.

😰У Светлагорску плануюць пашырыць цэлюлозны камбінат і пабудаваць палігон для прамысловых адкідаў Праект прадугледжвае запус
😰У Светлагорску плануюць пашырыць цэлюлозны камбінат і пабудаваць палігон для прамысловых адкідаў Праект прадугледжвае запуск новых лініяў вытворчасці цэлюлозы магутнасцю 200 тысяч тон на год і паперы — 160 тысяч тон. Мясцовыя жыхары ўжо неаднаразова скардзіліся на хімічны пах ад заводу, а ранейшыя выкіды метылмеркаптану выклікалі праблемы са здароўем. Грамадскія абмеркаванні праекту працягнуцца да 11 снежня.

📚 Караткевіч: геній, рамантык, бабнік і алкаголік. Якім ён быў насамрэч? Як КДБ мог спойваць пісьменніка, чаму яго цэнзуравалі і куды знік працяг «Каласоў пад сярпом тваім»? Разбіраемся ў новым выданні праграмы «Каса на камень» – пра чалавека, які дапамог беларусам адчуць сябе беларусамі. ▶️ Новае відэа ўжо чакае вас на YouTube-канале Belsat Life!

🚫🇲🇩 У Малдове з ініцыятывы Украіны адмянілі канцэрт беларускага гітарыста Валерыя Дзідзюлі, які мусіў адбыцца 26 лістапада
🚫🇲🇩 У Малдове з ініцыятывы Украіны адмянілі канцэрт беларускага гітарыста Валерыя Дзідзюлі, які мусіў адбыцца 26 лістапада МСЗ Украіны прывітала гэтае рашэнне, сказаўшы, што Расея выкарыстоўвае культуру для пашырэння свайго ўплыву. Дзідзюля, вядомы пад сцэнічным імем DiDuLa, паходзіць з Беларусі, але значную частку кар’еры пабудаваў у Расеі. Прычыны адмены канцэрту афіцыйна не паведамляліся.

❗️У Гомлі і Менску выкрылі схему на пастаўках няякасных ліфтаў: абсталяванне прадавалі ўдвая даражэй Ліфты ламаліся, а чыноўн
❗️У Гомлі і Менску выкрылі схему на пастаўках няякасных ліфтаў: абсталяванне прадавалі ўдвая даражэй Ліфты ламаліся, а чыноўнікі атрымлівалі хабары. Прыватная фірма ў Гомлі збірала пад’ёмнікі з не самых якасных імпартных камплектуючых, але прадавала іх па завышаных цэнах. Ліфт, які каштаваў 300 тысяч рублёў, заказчыкам абыходзіўся ў 600 тысяч. За выгадныя кантракты і прыёмку бракаванага абсталявання плацілі хабары. Сярод узнагародаў былі не толькі грошы, але і элітны алкаголь. Усяго следства выявіла амаль 50 эпізодаў карупцыі, а сума хабараў перавысіла 142 тысячы рублёў. У выніку схемы жыхары новых дамоў сутыкаліся з пастаяннымі паломкамі: ліфты маглі працаваць два дні, а на трэці ўжо выходзілі са строю.

З'явіліся здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі На здымках бачныя два пашкоджаныя ўчасткі аўтамабільнай
+1
З'явіліся здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі На здымках бачныя два пашкоджаныя ўчасткі аўтамабільнай дарогі і дэфармаваная арка моста. Расейскія ўлады пацвердзілі пашкоджанні, але іх маштаб пакуль не раскрываюць. Аўтамабільны рух спынены, на мосце вядуць аднаўленчыя працы. Чыгуначнае спалучэнне, паводле расейскага Мінтрансу, працуе ў штатным рэжыме. Украіна атаку афіцыйна не каментавала.

🫣 «Добры палітык – мёртвы палітык» Прадпрымальнік, блогер і вядоўца Аляксандр Кныровіч лічыць, што палітыкаў трэба крытыкаваць нават тады, калі яны працуюць на карысць беларусаў ☝️ Чаму ён прытрымліваецца такой жорсткай пазіцыі? І хто з беларускіх палітыкаў сёння сапраўды заслугоўвае падтрымання? Глядзіце ў відэа! 🎥️️️️️️ А цалкам праграму «Калыханка для дарослых» глядзіце на YouTube-канале Belsat Life!

😡 Лекарка прыніжала беларуску за інваліднасць Але людзі за яе ўступіліся❤️

«Пазнаёмце мяне з гэтым кібаргам!» Украінскія суды чатыры разы аднаўлялі беларусу статус бежанца Ён атрымаў статус бежанца ва
«Пазнаёмце мяне з гэтым кібаргам!» Украінскія суды чатыры разы аднаўлялі беларусу статус бежанца Ён атрымаў статус бежанца ва Украіне ў 2017 годзе, чатыры разы праз суд аспрэчваў спробы пазбавіць яго гэтага статусу – і кожны раз перамагаў. СБУ абвінавачвала мужчыну спачатку ў датычнасці да міжнароднага наркатрафіку, а пазней – у супрацы з беларускім КДБ і дапамозе ў стварэнні агентурнай сеткі ва Украіне. Аднак суды кожны раз пастанаўлялі, што гэтыя абвінавачанні не былі падмацаваныя доказамі. Пра гэтую гісторыю расказала праваабаронца Таня Гацура-Яворская на сваёй старонцы ў Facebook:
«Не было прадстаўлена ніякіх доказаў таго, што на момант прыняцця скаргі на рашэнне чалавек займаўся дзейнасцю, якая стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку або здароўю насельніцтва Украіны»,
– працытавала праваабаронца судовае рашэнне.

📌 Смерць Пуціна, уварванне ў Эстонію і ўдары па Беларусі: эксперты прадставілі даследаванне «Гатовасць да вайны ў 2030 годзе: сцэнар» 📌 «Ён паспеў перакласці «Адысею», пакуль я сядзеў»: Лявон Баршчэўскі распавёў пра свае пераклады гамераўскага эпасу ⏯️ Пра гэта і не толькі – у Нашым дні. Уключайце прамую трансляцыю!

🇨🇿 Вы калі-небудзь бачылі, каб людзі пратэставалі за захаванне падаткаў? 15 лістапада ў чэшскай сталіцы прайшоў мітынг, які сабраў ад 350-450 тысяч удзельнікаў. Мітынгоўцы выступілі супраць намеру ўладаў узяць грамадскія медыя пад фінансавы кантроль.

🇪🇺🚫 Еўразвяз увёў санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Ноэль
🇪🇺🚫 Еўразвяз увёў санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Ноэль Баро. Кім, якая ўзначальвае кампанію RWB, уключылі ў новы санкцыйны спіс. Акрамя таго, 16 лістапада ЕЗ ухваліў 145 новых санкцыйных абмежаванняў.

🪖У Менску завочна будуць судзіць пяцярых добраахвотнікаў палка Каліноўскага Справу пяцярых байцоў, якія ваююць на баку Украі
🪖У Менску завочна будуць судзіць пяцярых добраахвотнікаў палка Каліноўскага Справу пяцярых байцоў, якія ваююць на баку Украіны, перадалі ў суд - паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. Іх абвінавачваюць у тэрарызме, экстрэмізме і змове з мэтай захопу ўлады. Усе фігуранты знаходзяцца за мяжой, таму судзіць іх будуць завочна.

😨 У Польшчы затрымалі трох падлеткаў, якія маглі рыхтаваць тэракт Ім 16 і 17 гадоў. Яны падазраваныя у падрыхтоўцы тэракту і
😨 У Польшчы затрымалі трох падлеткаў, якія маглі рыхтаваць тэракт Ім 16 і 17 гадоў. Яны падазраваныя у падрыхтоўцы тэракту і сувязях з міжнароднай неанацысцкай супольнасцю. Паводле міністра-каардынатара спецслужбаў Томаша Семаняка, падлеткі не проста распаўсюджвалі нацысцкія ідэі, але і маглі рыхтаваць гвалтоўныя злачынствы. У сацсетках яны абмяркоўвалі, як вырабляць выбухоўку і збіраць агнястрэльную зброю. Падчас ператрусу ў аднаго з затрыманых знайшлі хімічныя рэчывы, якія маглі выкарыстоўвацца для вырабу выбухоўкі. Двух 17-гадовых падазраваных суд адправіў пад арышт на тры месяцы. 16-гадовага падлетка змясцілі ў спецыяльную ўстанову для няпоўнагадовых.

Павел Муравейка прызначаны кіраўніком Віцебскай вобласці Былы начальнік Генштаба Павел Муравейка атрымаў новую пасаду – ён уз
Павел Муравейка прызначаны кіраўніком Віцебскай вобласці Былы начальнік Генштаба Павел Муравейка атрымаў новую пасаду – ён узначаліць Віцебскі аблвыканкам. Перад гэтым яго перавялі ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Там Муравейка адказваў, сярод іншага, за маніторынг сацсетак і каардынацыю працы памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах. Але ў Адміністрацыі дыктатара ён прапрацаваў усяго 1.5 месяца

У Менску ўсталююць яшчэ 20 тысяч камераў назірання, а памежнікі правяраюць баявую гатовасць мабільных групаў. Тым часам у Мінабароны патлумачылі, чаму беспілотнікі, якія залятаюць у Беларусь, збіваюць толькі выбарачна. 👇Таксама распавядзем пра ўзмоцненыя рэйды ДАІ, скандальную скульптуру «Жанчына-маці» ў Быхаве і памылкі на ўказальніку да мемарыялу ахвярам Азарыцкага лагеру смерці. 📌 Галоўныя навіны панядзелка, 16 лістапада – у нашым аглядзе

💥🪖 «Не будзем марнаваць народныя грошы»: у Мінабароны патлумачылі, чаму не збіваюць усе дроны над Беларуссю Вайскоўцы збіва
💥🪖 «Не будзем марнаваць народныя грошы»: у Мінабароны патлумачылі, чаму не збіваюць усе дроны над Беларуссю Вайскоўцы збіваюць беспілотнікі толькі тады, калі лічаць іх пагрозай. Астатнія, паводле Мінабароны, не вартыя выдаткаў на ракеты. Пры гэтым дроны над Беларуссю з'яўляюцца амаль штодня. 📌 Больш падрабязна – чытайце тут 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

😨 На мяжы з Латвіяй знайшлі цела жанчыны-мігранткі Відэа з ёй апублікаваў СК. Цела жанчыны знайшлі 14 лістапада ў Верхнядзвінскім раёне. Пры ёй не было ні дакументаў, ні тэлефона, ні асабістых рэчаў. Што стала прычынай смерці, пакуль невядома. ⚠️ Увага: відэа можа вас шакаваць.

🎨 Як можна зрабіць прыгожай звычайную ферму? Мясцовыя жыхары проста ў захапленні!😍

🛰 NASA шукае спосаб выратаваць тэлескоп «Хабл» Тэлескоп можа сысці з арбіты і ўвайсці ў атмасферу Зямлі ўжо ў 2033–2034 гада
🛰 NASA шукае спосаб выратаваць тэлескоп «Хабл» Тэлескоп можа сысці з арбіты і ўвайсці ў атмасферу Зямлі ўжо ў 2033–2034 гадах. NASA прапануе прыватным касмічным кампаніям распрацаваць спосаб падняць яго на вышэйшую арбіту каб працягнуць яго працу. Тэлескоп працуе з 1990 году, але мае тэхнічныя праблемы: з шасці гіраскопаў, якія дапамагаюць яму арыентавацца ў прасторы, спраўнымі застаюцца толькі тры. NASA разлічвае правесці місію па карэкцыі арбіты да 2032 года.
«Хабл» — адзін з найважнейшых навуковых інструментаў у гісторыі чалавецтва. За больш як 30 гадоў працы ён зрабіў магчымымі адкрыцці, якія змянілі наша разуменне Сусвету: дапамог удакладніць узрост Сусвету (каля 13,8 млрд гадоў), пацвердзіць паскоранае пашырэнне Сусвету, выявіць звышмасіўныя чорныя дзіркі і даследаваць далёкія галактыкі. Яго здымкі таксама сталі знакавымі для навукі і культуры, адкрыўшы мільёнам людзей прыгажосць і маштаб космасу.