en
Feedback
Белсат

Белсат

Open in Telegram

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Show more

📈 Analytical overview of Telegram channel Белсат

Channel Белсат (@belsat) in the Belarusian language segment is an active participant. Currently, the community unites 14 715 subscribers, ranking 14 217 in the News & Media category and 235 in the Belarus region.

📊 Audience metrics and dynamics

Since its creation on невідомо, the project has demonstrated rapid growth, gathering an audience of 14 715 subscribers.

According to the latest data from 15 September, 2026, the channel demonstrates stable activity. Although there has been a change in the number of participants by -69 over the last 30 days and by 5 over the last 24 hours, overall reach remains high.

  • Verification status: Verified (Officially confirmed by Telegram)
  • Engagement rate (ER): The average audience engagement rate is 11.30%. Within the first 24 hours after publication, content typically collects 10.20% reactions from the total number of subscribers.
  • Post reach: On average, each post receives 1 661 views. Within the first day, a publication typically gains 1 499 views.
  • Reactions and interaction: The audience actively supports content: the average number of reactions per post is 23.

📝 Description and content policy

The author describes the resource as a platform for expressing subjective opinions:
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Thanks to the high frequency of updates (latest data received on 16 September, 2026), the channel maintains relevance and a high level of publication reach. Analytics show that the audience actively interacts with content, making it an important point of influence in the News & Media category.

14 715
Subscribers
+524 hours
-127 days
-6930 days
Posts Archive
🤩 «Памяняем дах, купім бычка з кароўкай» Маладая сям'я ў Шчучынскім раёне знайшла ў печы скарб - шкляны слоік і  скрутак з грашыма.  Банкноты ўзору 2000 года рознай вартасці на 9 мільёнаў тагачасных рублёў.
«Машыну з салона возьмем, дах паправім, бычка з кароўкай купім».
Так жартуюць аўтары відэа і тлумачаць паходжанне грошай.
«Бабуля схавала, а потым памерла. Мы толькі цяпер знайшлі».
Грошы праляжалі ў схованцы каля 10 гадоў. 🤷‍♂️

☝️Старажытныя грошы, чарапкі і наркатычныя хімікаты Гэтыя знаходкі археолагі адкапалі падчас кансервацыі руін кляштара бернар
+2
☝️Старажытныя грошы, чарапкі і наркатычныя хімікаты Гэтыя знаходкі археолагі адкапалі падчас кансервацыі руін кляштара бернардынак на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці. Сярод знаходак асаблівую цікавасць выклікалі манеты XVII стагоддзя, вядомыя як барацінкі. Іх чаканілі на Берасцейскім манетным двары, які знаходзіўся на тэрыторыі мужчынскага кляштара бернардзінцаў. Таксама знайшлі фрагменты керамікі і кафлю. А ў адным з памяшканняў рэстаўратары натрапілі на шкляныя колбы, бутэлькі і ампулы з празрыстай вадкасцю. На экспертызу перадалі каля тысячы розных ёмістасцяў. Хімікі вызначылі, што ў іх утрымліваліся кадэін, марфін і барбітал, якія выкарыстоўваліся ў медыцыне, а таксама камфара, фенол і кафеін. Кляштарны комплекс бернардзінцаў у Берасці быў заснаваны ў XVII стагоддзі. У розныя перыяды гістарычныя будынкі выкарыстоўваліся для розных іншых патрэбаў. ☝️

#галоўнае за 16 верасня ✔️ Лукашэнка адпусціў 25 палітвязняў у абмен на санкцыі ✔️ Адпушчаныя вязні былі вывезеныя ў Літву —
#галоўнае за 16 верасня ✔️ Лукашэнка адпусціў 25 палітвязняў у абмен на санкцыі ✔️ Адпушчаныя вязні былі вывезеныя ў Літву — поўны спіс. 4 з іх не маюць пашпартоў ✔️ Як у Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў – фотарэпартаж ✔️ Коўл плануе вярнуцца ў Беларусь праз месяц: «Я ўпэўнены, што нам удасца вызваліць значна больш людзей» ✔️ Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, знайшлася ў ізалятары на Тайвані ✔️ КДБ тры месяцы тэрарызуе сям’ю актывіста з КР ✔️ Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам і былым палітвязням Ціханам «Францам» Клюкачам ✔️ Пошукі беларускага альпініста Мікалая Свірыдава ў гарах Кыргызстану спынілі ✔️ Памежная служба Украіны: Беларусь дапамагла Расеі атакаваць АЗС каля ўкраінска-польскай мяжы ✔️ Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве польскі пераклад «Сабакаў Еўропы» ✔️ Прэзідэнт Польшчы правядзе сустрэчу з кіраўніком Мінабароны і начальнікам Генштабу праз расейскую эскалацыю ✔️ Роўна 27 гадоў таму ў Менску зніклі былы старшыня ЦВК Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі.

☝️Мянчук «перапрафіляваў» марскі кантэйнер пад жыллё Ён перавёз кантэйнер на дачны ўчастак блізу Мар'інай Горкі. А затым сваі
+4
☝️Мянчук «перапрафіляваў» марскі кантэйнер пад жыллё Ён перавёз кантэйнер на дачны ўчастак блізу Мар'інай Горкі. А затым сваімі рукамі ператварыў у дом для жылля ці адпачынку. На такое пераўтварэнне пайшло каля 30 000 рублёў і шмат працы.
«Перавезці дом у любую кропку Беларусі не праблема: пагрузіў кранам на кантэйнеравоз і едзь куды заўгодна», кажа ўладальнік.
І цяпер уладальнік прадае новы дом удвая даражэй. 👈

Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад Пра гэта піша польскае выданне Onet. Да прыкладу, Кастусь Каліноўскі характарызу
Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад Пра гэта піша польскае выданне Onet. Да прыкладу, Кастусь Каліноўскі  характарызуецца як «змагар за польскія інтарэсы», а «Мужыцкая праўда» нібыта мела на мэце ўцягнуць беларускіх сялянаў у барацьбу «за інтарэсы Польшчы». Тадэвуш Касцюшка падаецца  як «патрыёт Польшчы». А акупацыю  беларускіх земляў у Расейскай імперыяй паказваюць часам, які, нібыта, спрыяў фармаванню беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці і «дазволіў спыніць паланізацыю беларусаў». Падзеі 2020 году называюцца «спробай дзяржаўнага перавароту і ўмяшаннем Захаду», а мірныя пратэсты — «каляровай рэвалюцыяй», інсьпіраванай ЗША і ЭЗ. Вайна Расеі супраць Украіны ў падручніках фігуруе як «СВА», Расея і Пуцін апісваюцца станоўча, а Захад і Украіна — як крыніцы дэстабілізацыі. Так беларускую школьную гісторыю ўсё больш выкарыстоўваюць як інструмент расейскай ідэалогіі і прапаганды. 👈

☝️ З Сожа выцягнулі "каня" — шчупака на 10 кіло Свой улоў рыбак паказаў у сацсетках. Кажа, зубастага монстрыка ўдалося злавіць на спінінг з сіліконавай прынадай --10,4 кіло!
"Глядзіце, які конь", -- дзівіцца рыбак.
Ён па-дзіцячы парадаваўся ўлову і адпусціў рыбку ў вольнае плаванне.
"Давай, кракадзільчык".
Рыбак прыгаворваў,  што "такія эмоцыі ад катлет ніколі не атрымаеце". 🙂

🤦🏼 Беларус паўгода не мог вярнуць больш за 6 тысяч еўра за ўвоз аўто ў Беларусь Мужчына, які жыве ў Польшчы, заплаціў гэтыя
🤦🏼 Беларус паўгода не мог вярнуць больш за 6 тысяч еўра за ўвоз аўто ў Беларусь Мужчына, які жыве ў Польшчы, заплаціў гэтыя грошы за часовы ўвоз аўтамабіля на польскіх нумарах. Яму сказалі, што сродкі вернуць пры выездзе — распавядае mostmedia. Але пры выездзе грошы не вярнулі - адправілі ў банк, хоць грошы павінныя былі прыйсці на карту. Там яму адмовілі, а на мытні проста выдалі дакумент, які пацвярджае аплату. Самае цікавае адбылося падчас паўторнага ўезду ў Беларусь: мытніца заявіла, што ягоных грошай у сістэме няма, і паставіла мужчыну перад выбарам – паўторна заплаціць гарантыю або вярнуцца ў Польшчу. У выніку ён быў вымушаны пакінуць аўтамабіль на польскім баку мяжы і ехаць у Беларусь на аўтобусе. Пазней высветлілася, што грошы ўсё ж знаходзіліся на рахунку мытні, але карт-рахунак для іх вяртання быў згублены. У выніку сродкі вярнуліся мужчыну толькі праз паўгода.

🚨« "Пажартавалі", быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма». КДБ тры месяцы тэрарызуе сям’ю актывіста з КР 25 чэрвеня Жэні
🚨« "Пажартавалі", быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма». КДБ тры месяцы тэрарызуе сям’ю актывіста з КР 25 чэрвеня Жэні Караулаву з нумару яго бабулі патэлефанаваў мужчына, які назваўся Жэнем і сказаў: «Ты ж ведаеш, хто мы». Размова доўжылася каля 46 хвілінаў: яго распытвалі пра жыццё і працу, а таксама пра дзейнасць Каардынацыйнай Рады. Пад ціскам і страхам за родных Караулаў пагадзіўся на «супрацу», але калі ад яго запатрабавалі код з SMS для ўваходу ў Telegram, адмовіўся і спыніў размову. Пасля гэтага сілавікі затрымлівалі яго маці, забіралі тэлефон бабулі, а 28 жніўня зноў затрымалі маці – забралі падчас працы:
Мама потым распавяла, што там «пажартавалі», быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма. На гэты раз яна правяла там толькі дзве гадзіны. Прасілі перадаць мне, што хочуць «проста паразмаўляць».
Сёння ціск КДБ паўтарыўся зноў:
Раніцай патэлефанавалі з бабулінага тэлефону. Я зноў адразу заблакаваў. Сказалі, што заўтра ўвечары зноў прыйдуць і забяруць тэлефон, каб «проста паразмаўляць».

💪 Ён хацеў стаць кухарам, усё жыццё працаваў электрыкам, а цяпер ходзіць на баявыя заданні Беларускі добраахвотнік на пазыўны Джагернаўт вырас у вёсцы і з дзяцінства ведаў, што такое цяжкая праца. Пасля 2020 года ён страціў працу і з’ехаў у Польшчу, але знайсці сябе там так і не змог. Некалькі месяцаў таму Джагернаўт далучыўся да падраздзялення спецыяльнага прызначэння «1514». Журналісты нашай праграмы «Ваяры і валанцёры» сустрэліся з ваяром перад ягоны трэцім баявым заданнем і даведаліся ягоную гісторыю. 🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»

🤔 Перамовы пайшлі не па плане? Праваабаронцы паведамляюць, што павінна было выйсці болей людзей, іх сваякам патэлефанавалі і сказалі сустракаць родных, а ў выніку не адпусцілі. Але Джон Коўл абяцае не спыняцца і вярнуцца ў Беларусь праз месяц. За вызваленне 25 палітвязняў ЗША здымаюць санкцыі з прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Беллеспаперпрам». Што гэта за прадпрыемствы і чаму гэта так важна для Лукашэнкі? 📺 Абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся!

💰 BYSOL закрыў тэрміновы збор для 25 вызваленых палітвязняў BYSOL абвясціў экстраны збор €25 тысяч на іх падтрымку. Сродкі прызначаныя на жыллё, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі — па 1000 еўра на кожнага. Цяпер усе планаваныя сродкі сабраныя.

🇺🇦 Памежная служба Украіны: Беларусь дапамагла Расеі атакаваць АЗС каля ўкраінска-польскай мяжы Прадстаўнік украінскай паме
🇺🇦 Памежная служба Украіны: Беларусь дапамагла Расеі атакаваць АЗС каля ўкраінска-польскай мяжы Прадстаўнік украінскай памежнай службы Андрэй Дземчанка заявіў, што Беларусь зноў уключыла рэтранслятары, якія ўзмацняюць сігнал для расейскіх дронаў «Шахед» і «Гербера»:
«Беларусь зноў уключыла рэтранслятары, якія дапамагаюць расейскім дронам атрымліваць сігнал і глыбей пранікаць на тэрыторыю Украіны».
Паводле Дземчанкі, менавіта пры падтрымцы гэтых рэтранслятараў была ажыццёўленая нядаўняя атака дронаў на АЗС каля пункту пропуску «Ягодзін» на мяжы з Польшчай.

📚 Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве польскі пераклад «Сабакаў Еўропы» Гэта кніга, якую сам аўтар называе сваім галоўны
+5
📚 Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве польскі пераклад «Сабакаў Еўропы» Гэта кніга, якую сам аўтар называе сваім галоўным творам. На сустрэчы пісьменнік разважаў пра мову, свабоду, беларусаў у эміграцыі і тое, чаму літаратура мусіць заставацца «капсулай часу» 🔗 Пра гэта падрабязна чытайце ў рэпартажы «Белсату» 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі

🚌 З Менску ў Варшаву – ад 90 рублёў, з Горадні – 130 З 30 верасня паміж Менскам і Варшавай пачне хадзіць новы штодзённы аўто
🚌 З Менску ў Варшаву – ад 90 рублёў, з Горадні – 130 З 30 верасня паміж Менскам і Варшавай пачне хадзіць новы штодзённы аўтобус. Выезд з Менску – а 03:30, з Варшавы – а 22:00. Маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Берасце». Білет з Менску цяпер можна набыць за 90 рублёў, а з Варшавы – за 115. Таксама з'явіцца новы штодзённы рэйс з Горадні. З 17 верасня аўтобус пачне хадзіць да варшаўскага аэрапорту імя Шапэна. З Горадні ён будзе адпраўляцца ў 06:50, з аэрапорту – у 18:50, а кошт паездкі будзе 130 рублёў.

😲 Што робіць кавалак Нясвіжа пасярод Кракава? Паглядзіце на адзін з самых вядомых кракаўскіх касцёлаў – і адразу заўважыце нешта падазрона знаёмае. Такое падабенства ўжо цяжка спісаць проста на моду эпохі. Чаму у Нясвіжы і Кракаве амаль аднолькавыя будынкі, распавядаем у нашай праграме «Сармацкі вус». 👨‍🦰Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

«Дыктатары любяць гандляваць сваімі людзьмі». Вячорка – чаму вызвалілі менш палітвязняў, чым чакалася Коўл казаў, што разлічв
«Дыктатары любяць гандляваць сваімі людзьмі». Вячорка – чаму вызвалілі менш палітвязняў, чым чакалася Коўл казаў, што разлічвае на вызваленне значна большай колькасці людзей. у Эфіры «Белсату» Франак Вячорка распавёў, чаму сёння былі адпушчаныя толькі 25 палітзняволеных:
«Гэта ж не ўпершыню ў гісторыі такое адбываецца, калі дыктатарскія рэжымы гандлююць вязнямі. Дыктатары любяць гандляваць сваімі людзьмі. Для дыктатараў людзі – гэта прыгонныя, гэта рабы. Не дарма Лукашэнка называе “беглымі”. Так называлі, напрыклад, сялянаў, якія ўцяклі ад прыгону, ці рабоў. Калі людзі – уласнасць для дыктатара, то імі можна гандляваць»
Вячорка лічыць, што цяперашняя група можа быць толькі часткай дамоўленасцяў і перамовы працягнуцца:
Мы чулі ад Лукашэнкі, што ён выставіў новыя нейкія ўмовы і пра разблакаванне сродкаў у банку. Магчыма, гэта стала прычынай, што Лукашэнка хоча, як заўжды, памяняць правілы гульні ў працэсе. Але я думаю, што і амерыканцы ведаюць, з кім маюць справу, таму будуць выцягваць усіх, каго можна толькі выцягнуць.
🔗 Што Вячорка мяркуе пра далейшыя вызваленні — чытайце па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

🇵🇱 Прэзідэнт Польшчы правядзе сустрэчу з кіраўніком Мінабароны і начальнікам Генштабу праз расейскую эскалацыю 18 верасня Я
🇵🇱 Прэзідэнт Польшчы правядзе сустрэчу з кіраўніком Мінабароны і начальнікам Генштабу праз расейскую эскалацыю 18 верасня Яны абмяркуюць цяперашнюю сітуацыю з бяспекай Польшчы. Сустрэча адбудзецца у тым ліку праз апошня здарэнняў з расейскімі беспілотнікамі. Нядаўна адзін узброены дрон знайшлі на пляжы каля мястэчка Русінова на Памор'і. Падчас расейскай атакі на заходнюю Украіну адзін беспілотнік ударыў у цягнік каля польскай мяжы, яшчэ адзін – каля памежнага пераходу Дарагуск–Ягацін.

🇺🇸 Коўл плануе вярнуцца ў Беларусь праз месяц: «Я ўпэўнены, што нам удасца вызваліць значна больш людзей» Спецпасланнік Тра
🇺🇸 Коўл плануе вярнуцца ў Беларусь праз месяц: «Я ўпэўнены, што нам удасца вызваліць значна больш людзей» Спецпасланнік Трампа сказаў пра гэта Reuters. Ён разлічвае зноў наведаць Беларусь і дамагчыся вызвалення яшчэ сотняў зняволеных:
«Я спадзяюся, што будуць вызваленыя сотні. Не ведаю. Гэта мая надзея»

📸 У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў — фотэрэпартаж Кадры з першымі эмоцыямі пасля вызвалення новага шэрагу палітвязня
+9
📸 У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў — фотэрэпартаж Кадры з першымі эмоцыямі пасля вызвалення новага шэрагу палітвязняў.

Першыя словы на волі Людмілы Чэкінай – былой генеральнай дырэктаркі TUT.BY