Белсат
前往频道在 Telegram
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
显示更多📈 Telegram 频道 Белсат 的分析概览
频道 Белсат (@belsat) 白俄罗斯语 语言赛道中的 是活跃参与者。目前社区聚集了 14 612 名订阅者,在 新闻与媒体 类别中位列第 14 396,并在 白俄罗斯 地区排名第 243 位。
📊 受众指标与增长动态
自 невідомо 创建以来,项目保持高速增长,吸引了 14 612 名订阅者。
根据 25 十月, 2026 的最新数据,频道保持稳定运转。过去 30 天订阅人数变化为 -66,过去 24 小时变化为 -1,整体触达仍然可观。
- 认证状态: 已认证(Telegram 官方确认)
- 互动率 (ER): 平均受众互动率为 11.32%。内容发布后 24 小时内通常能获得 10.08% 的反应,占订阅者总量。
- 帖子覆盖: 每篇帖子平均可获得 1 655 次浏览,首日通常累积 1 474 次浏览。
- 互动与反馈: 受众积极参与,单帖平均反应数为 23。
📝 描述与内容策略
作者将该频道定位为表达主观观点的平台:
“Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat”
凭借高频更新(最新数据采集于 26 十月, 2026),频道始终保持新鲜度与高覆盖。分析显示受众积极互动,使其成为 新闻与媒体 类别中的关键影响点。
14 612
订阅者
-124 小时
-107 天
-6630 天
帖子存档
14 613
☝️У Швейцарыі прапала сястра братоў Піпія
Луіза Піпія – 27-гадовая сястра нядаўніх палітвязняў, братоў Цімура і Тамаза Піпія. Ужо больш за месяц яна не выходзіць на сувязь з роднымі. Пра гэта «Люстэрку» паведаміў яе брат Тамаз.
У 2022 годзе з-за рэпрэсій яна выехала ў Грузію, а пазней – у Швейцарыю, адкуль родам яе муж. Там у яе нарадзіўся сын Міхась. Сям'я жыла ў горадзе Санкт-Галлен. Па словах Тамаза, яны з сястрой былі ў добрых адносінах і падтрымлівалі сувязь. Аднак з 23 верасня яна перастала выходзіць на сувязь.
«Яна не адказвае ні па сотавым тэлефоне, ні ў сацсетках. Нікому не адказвае, нічые гісторыі нават банальна не праглядае. Я ўжо ня ведаю, што думаць».
Па словах Тамаза, з мужам Луізы таксама немагчыма звязацца. З тымі знаёмымі, да якіх атрымалася дастукацца, яна размаўляць перастала.
Браты Луізы – Цімура і Тамаза Піпія затрымалі ў верасні 2020 года і асудзілі па крымінальных артыкулах. Вызвалілі вясной 2026 года і вывезлі ў Літву. Цяпер яны чакаюць дакументы і не могуць пакідаць Літву. ☝️
14 613
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка
✔️Швейцарскі суд прызнаў былога сілавіка Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага ў 1999-м годзе. Але вырак – умоўны
✔️73 былыя палітвязні падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў. Да яго скептычна паставіліся Эдуард Пальчыс і Паліна Шарэнда-Панасюк
✔️Маскаваўся пад таксіста, сустракаўся з КДБ у Будапэшце. Стала вядома больш пра Уладзіслава Надзейку, якога Польшча перадала Беларусі ў межах «шпіёнскага абмену»
✔️Таджыкаў чакаюць на прадпрыемствах Гарадзеншчыны, некаторыя гатовыя плаціць больш за $1000
✔️Украінская кампанія, што вырабляе дроны і ракеты: «Часам мы выкарыстоўваем сала»
✔️У полацкай краме канфіскату пабачылі шэдэўр інжынернай думкі
✔️Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца
✔️Адзін выпадак на сто тысячаў: маладая лекарка са Старобіна не прачнулася пасля анэстэзіі ў часе стаматалагічнай аперацыі
✔️Жыхар Бабруйскага раёну загінуў, зваліўшыся ў калодзеж
✔️Бялград святкуе перамогу створанай студэнтамі палітычнай сілы над Вучычам
✔️Лідарка венесуэльскай апазіцыі вярнулася на радзіму пасля дзесяці месяцаў адсутнасці
✔️У кітайскай правінцыі Хайнань памёр беларус. Аднак абставіны смерці не раскрываюцца
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы даведаліся пра 37 завочных прысудаў, якія былі вынесеныя ў Беларусі ў дачыненні грамадзянаў РБ, што ваююць на баку Украіны
14 613
⛲ Восеньскі пейзаж у адным з двароў Магілёва сёння нечакана ўпрыгожыў гейзер
На вуліцы Аўтазаводскай прарвала трубу, у выніку чаго вада ўтварыла фантанчык вышынёю пад тры метры.
📹 Відэа: Могилев. Главное!
14 613
🎃 Па Менску ўжо катаецца «Гэлаўін-мабіль»
Цікава, дарожных інспектараў гэта будзе адпужваць або, наадварот, прыцягваць?
☝️Дарэчы, пару гадоў таму мы публікавалі гайд, як выразаць сабе такую ж галаву з гарбуза ✍️
14 613
👀 Таджыкаў чакаюць на прадпрыемствах Гарадзеншчыны, некаторыя гатовыя плаціць больш за $1000
Ад супрацоўнікаў чакаюць ведання расейскай мовы, добрага стану здароўя і адсутнасці судзімасці.
Куды іх гатовыя прыняць на працу?
✅ Чытайце па спасылцы
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
14 613
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў выклікаў розныя рэакцыі
🔻Сяброўства для абыходу санкцый? Ці выкарыстае Лукашэнка сустрэчу з прэзідэнтам Манголіі
🔻У Сербіі прайшлі выбары. Вучыч прайграў. Будзе хуткі паварот да Еўропы? Ці стане Сербія менш сяброўскай для Расеі і Беларусі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/RLSXgwsNw64
14 613
😨 Маладая лекарка са Старобіна не прачнулася пасля анэстэзіі ў часе стаматалагічнай аперацыі
На гісторыю звярнула ўвагу @nashaniva.
Валерыі Баброўнік было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской больніцы.
Каля месяца таму яна папрасіла парады ў карыстальнікаў Threads – шукала добрага стаматолага, які б выдаліў зуб мудрасці. Звычайна гэта вельмі простая аперацыя, аднак у выпадку з Валерыяй сітуацыя была досыць складаная. «Стаматолагі ў маім горадзе адмовіліся выдаляць, бо трэба пілаваць костку (корань пайшоў у костку)», – тлумачыла дзяўчына.
У выніку Валерыя дамовілася на аперацыю з менскай клінікаю «Стамарус». Для агульнай анэстэзіі ў гэтай установе выкарыстоўваюць прэпараты «Севафлуран» і «Прапафол». Для дарослага чалавека яны, як правіла, бяспечныя, аднак могуць здарацца вельмі рэдкія (на ўзроўні статыстычнай пагрэшнасці) выпадкі вострай алергічнай рэакцыі.
Падобна, акурат нешта такое адбылося з Валерыяй – пасля наркозу яна не прачнулася.
Заўтра ў Мікашэвічах пройдзе цырымонія развітання з Валерыяй. У яе застаўся муж і 7-гадовы сын.
14 613
🔨 Закінуты хутар, дзіўныя знаходкі, старыя таямніцы і сюрпрызы, да якіх новыя гаспадары зусім не гатовыя
Менавіта ў такім таямнічым месцы Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава вырашылі пачаць новае жыццё. Абое перажылі рэпрэсіі, а цяпер яны хочуць ператварыць старую сядзібу ў прастору для жыцця і экатурызму.
🎥 З якімі сюрпрызамі ўжо сутыкнуліся героі, і ці атрымаецца ажыццявіць задуманае, глядзіце ў нашым новым праекце «Талака. Будуем Мрою».
14 613
🥩 Украінская кампанія, што вырабляе дроны і ракеты: «Часам мы выкарыстоўваем сала»
Выглядае як анекдот, але такая цікавіка была апублікаваная ў акаўнце Fire Point на поўным сур'ёзе:
«Пры тэмпературы каля -20°C мароз можа скаваць камеры і кабелі беспілотніка, а таксама прывесці да больш хуткага разраду акумулятараў. Развязанне простае: пласт сала, які абараняе адчувальныя дэталі ад холаду. Разумная інжынерыя – гэта не пра тое, каб усё занадта ўскладняць, а пра разуменне таго, што сапраўды працуе»
14 613
👀 Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца
Як заяўляюць сілавікі, 30-гадовы гаспадар сабакі патлумачыў свае паводзіны «стрэсавай сітуацыяй»: шпіц выбег на праезную частку і ледзь не патрапіў пад колы аўтамабіля.
Думаць над тым, якое пакаранне прызначыць для мужчыны, цяпер будзе суд.
14 613
🪤 Сілавікі зноў раставілі свае пасткі ў Telegram – будзьце пільнымі!
Гэтым разам яны падрабілі чат-бот праваабаронцаў «Гомельскай вясны».
Расказваем, што вядома ☝️
14 613
💬 «Жадаю, каб вам, дарагія МТСаўцы, рабілі тату майстры, якія па вашых SMS вучыліся»
Беларус Віктар расказаў у сацсетках, як адзін з айчынных мабільных аператараў займаецца, фактычна, «узаконеным махлярствам» – робіць рассылкі з прапановамі падпісацца на разнастайную «лухту», на якія часта «клююць» дзеці або пенсіянеры. Прычым клікнуць на спасылку чалавек можа нават выпадкова – і гэта адразу ж выліваецца ў грашовыя выдаткі:
«Паўгода таму я сварыўся з МТС Беларусь, якія пападпісвалі маю дачку на кучу "левых" рассылак. Нават у МАРГ пісаў зварот, адкуль прыйшоў адказ, што яны пакладуць канец падобнай практыцы. І што вы думаеце? Толькі падлучыў меншага сына, як тут жа гэтыя ўш***кі ўзяліся за сваё - за 26 дзён спісалі 41 рубель. Аказалася, што Янка паспеў падпісацца на "Женские штучки", правілы дарожнага руху і "Майстэрства тату". Блін, я шчыра жадаю, каб вам, дарагія МТСаўцы, рабілі тату майстры, якія па вашых SMS вучыліся!. Разлік просты і абсалютна гнюсны – дачакацца, пакуль пасля размовы дзіця або стары чалавек выпадкова не націсне не тую кнопку на кнопачным тэлефоне. Усё, SMS аўтаматычна адпраўлена! Разумею, што ўсё вырашаецца выключэннем паслугі "Будь в курсе", але ж не заўсёды пра гэтую паслугу ўзгадваеш, калі падлучаеш нумар. А пакуль узгадаеш – гэтыя заразы паспеюць сабе хаця б пару дзясяткаў рублёў урваць».🤔 А вы сутыкаліся з падобным «легальным метадам адбірання грошай» з боку беларускіх мабільных аператараў?
14 613
💬 «Для мяне гульні з Лукашэнкам пад шыльдаю клопату пра палітвязняў непрымальныя. Гэта здраджвае наймацнейшых духам з нас»
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк (як раней і Эдуард Пальчыс) таксама адзначыла, што не мае энтузіязму адносна новых спробаў выцягнуць рэжым Лукашэнкі на дыялог дзеля вызвалення людзей.
«Я была апошняй палітзняволенай, якая размаўляла з Вольгай Маёравай. [...] Вользе было вельмі цяжка. Яна слепла. [...] На яе жоўтай бірцы канцом тэрміну значыўся 2042 год. Мы хадзілі ўпрыцемках па марозе, ад плота да плота "лакалкі" і размаўлялі, размаўлялі. Вольга была шчаслівая, і я была шчаслівая гэтымі размовамі. Ведаеце, што сказала мне тады Вольга? - "Я пратрымаюся, я ўсё выцерплю! Я гатовая быць тут - толькі б даціснулі Лукашэнку, толькі б гэта дапамагло скончыць з рэжымам!" Я хачу сказаць усім, хто лямантуе, хто енчыць - такія людзі як Вольга Маёрава ў лукашысцкіх засценках таксама ёсць. [...] Праблему беларускіх палітвязняў вырашыць толькі ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі. Гнайнік мусіць быць выдалены хірургічным шляхам, а не прыпудраны».
14 613
☝️Афіцыйны Менск стаў закладнікам сваёй ваеннай рыторыкі – Крэмль націскае
Масква патрабуе ад Менску «дзеянняў на апярэджанне». Міністр абароны РФ Белавусаў прывёз у Беларусь сцэнар вялікіх вайсковых вучэнняў. Ён кажа пра развязанні на ўзроўні «галоўнакамандуючых», а генералы на нарадзе могуць толькі напружана слухаць.
🔍 Разбіраемся з гэтай сітуацыяй у праграме «Нацыянальны інтарэс». Гавораць Сяргей Пеляса, Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Казак.
14 613
👆Карбалевіч мог быць у лазні з Ганчаром і Красоўскім у дзень іхнага знікнення
Палітычны аглядальнік прыгадаў дзень, калі выпадковы збег абставінаў, магчыма, выратаваў яму жыццё.
Пра два дні, якія ён запомніў назаўсёды, Валер Карбалевіч расказвае ў нашым відэа.
🎙А паслухаць размову цалкам можна ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
14 613
😨 Geely перакуліўся як дзіцячая цацка. У Менску няўважлівасць кіроўцы ў часе манёўру прывяла да ДТЗ
45-гадовая кабета, што кіравала легкавіком Opel, не пераканалася ў тым, што змяняю паласу для руху бяспечна – і зачапіла Geely, якім кіравала 31-гадовая жанчына.
Маладейшую кіроўцу накіравалі ў больніцу для абследавання.
Усё здарылася на Партызанскім праспекце.
14 613
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра зварот былых палітвязняў да Еўразвязу
Таксама ў выданні: змены ў выплаце аліментаў у Беларусі, вырак у справе Гараўскага, умовы ЗША для вяртання амбасады ў Менск.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/awvtyjxRNJo
14 613
🔌 Вось такі цуд інжынернай думкі прадаюць у полацкай краме «канфіскату»
З такой зарадкаю для тэлефону вы, без сумневаў, прыцягнеце да сябе ўвагу ў якой-кольвек кампаніі. І ўсё гэта толькі за 3 рублі!
✍️ Калі ж без жартаў, то карыстацца падобнай прыладаю смяротна небяспечна.
14 613
💬 «Вы ж бачылі, як Лукашэнка ў апошні раз падмануў Коўла наконт выпуску 200 нашых зняволеных»
Былы палітвязень Эдуард Пальчыс вельмі скептычна адрэагаваў на сваёй Facebook-старонцы на адкрыты ліст 73 іншых экс-палітзняволеных да Еўразвязу.
«Чамусьці інтуіцыя мне падказвае, што гэты "адкрыты ліст" будзе выкарыстоўвацца ў кулуарных размовах з еўрапейскімі дыпламатамі зусім іншымі асобамі. І вось ужо да гэтых асобаў (а не да падпісантаў ліста) у мяне ёсць канкрэтныя пытанні. [...] Вы ж бачылі, як Лукашэнка ў апошні раз падмануў Джона Коўла наконт выпуску 200 нашых зняволеных. Людзі ўжо сабралі рэчы, іх чакалі родныя каля варотаў, але ў апошні момант усё адмянілі. Я не ведаю, якое эга павінна быць у галаве тых людзей, якія сапраўды думаюць, што вось з імі нехта проста так сядзе пра нешта размаўляць. Тым больш, калі ў вас не будзе ніякага сур'ёзнага рычагу ціску. Паверце, адна дзяржаўная бюракратыя будзе перамаўляцца з іншай, а не з людзьмі, якія не заўжды безпраблемна дакументы па легалізацыі могуць атрымаць. Іншы момант – як нам вызваліць усіх? Абсалютна ўсіх? [...] Як нам даведацца пра ўсіх? Бо сістэма стала настолькі непразрыстай, што мы можам не бачыць новых палітычных вязняў. [...] Я ўжо маўчу пра той пакет законаў і практык, які ператварыў Беларусь у лакальную "КНДР", дзе сілавік прама на вуліцы можа залезці ў тэлефон. Трэба думаць наперад і пра астатнія 9 мільёнаў, якіх мы пакідаем у вялізнай калоніі БССР 2.0»Пальчыса ў каментарах пад пастом падтрымалі прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук ды журналістка Аксана Колб, якія таксама прайшлі праз рэпрэсіі. А Павел Севярынец адзначыў, што да яго аўтары ліста з просьбаю паставіць подпіс наогул не звярталіся.
