🎶
Музычная хвілінка
Напярэдадні Хэлоўіна мы вырашылі ўспомніць выдатную й любімую шматлікімі The Witcher 3: Wild Hunt! Якая нядаўна атрымала рэмайстар і ў наступным годзе атрымае новы буйны дадатак "Баляды мінулага"!
Але сёньня размова ня столькі аб гульні, колькі аб музыцы зь яе! Нішто так не перадае дух вядзьмарскай прыгоды й надыходзячага сьвята пачвар, як выдатны саўндрэк! Больш за гэта толькі саўндтрэк на беларускай мове!
1️⃣ Першым у нас будзе вядомы
трэк The Song Of The Sword-Dancer.
Напэўна, вы неаднаразова чулі яго падчас палкіх баёў з монстрамі. А ці ведалі, што гэтую песьню сьпявае польскі гурт на беларускай мове? Але гэта яшчэ не самае цікавае. Карэньне гэтай песьні сыходзяць ажно ў 19-е стагодзьдзе, менавіта тады беларуская народная калядная песьня ”Бегла старожа” была запісана фалькларыстам Еўдакімам Раманавым на Гомельшчыне.
Песьня была таксама запісана музыказнаўцай Лідзіяй Мухарынскай у 1951 годзе, ужо на аснове якой Песьняры ў 1985 годзе стварылі свой варыянт песьні
”Бегла старожа” зь песьняроўскай аранжыроўкай і са зьмененым і дапоўненым тэкстам.
І ўжо ў 2007 годзе польскім гуртом ”Percіval Schuttenbach” быў выпушчаны
кавер на гэту песьню пад назвай ”Staroża”, а пасьля яна стала саўндтрэкам гульні Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне пад назвай The Song of the Sword-Dancer.
2️⃣ Другі
трэк гэта легендарная песьня сьпявачкі Прысцылы —
The Wolven Storm.
У інтэрнэце існуе шмат кавераў гэтай песьні на розных мовах, у тым ліку, ёсьць і на беларускай! Дадаткова раім паслухаць аматарскі
варыянт ад спадара Алеся Гулевіча, з пэўнымі бардаўскімі нотамі!
Ну й не забудзем
варыянт ад непараўнальнай ТоІ
3️⃣ Ну й апошнім трэцім па сьпісе, але не па якасьці, стане беларускі
кавер саўндтрэка
Lullaby of Woe / Blood and Wіne Maіn Theme з дапаўненьня ”Кроў і віно”, ад вядомай спявачки Alina Gingertail (Расея).
❓
А якія беларускія песьні з гульняў ведаеце вы? Дзяліцеся ў камэнтарах👇🏻