Orril
Открыть в Telegram
Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Данаты: donationalerts.com/r/orril Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале
БольшеСтрана не указанаКатегория не указана
204
Подписчики
Нет данных24 часа
+17 дней
+430 дней
Архив постов
204
Калі асноўная праца стала пракрадацца ў дзейнасць агучкі...
У чарзе на запіс цыкл каля 15+ лекцый, кожная на гадзіну-паўтары. Больш спойлерыць не буду, але вайб адпаведны.
09 нояб., 14:01
204
НУ ПА-ПЕРШАЕ ГЭТА ПРЫГОЖА!
А па-другое, дайце мне вядро гэнага шкла. Шкада ў арыгінале няма мэйл песень, але "цяжар свету" маніць пайсці па шляху мэйл-кавера ці дуэта...
Або "песню старажытных".
Паслухайце прыгожыя арыгінальныя кампазіцыі, а калі хочацца больш сюжэту(лепш паглядзець які разбор на ютубе) можна паглядзець анімэ:
- https://anibel.net/anime/nier:-automata-ver-1.1a
- https://anibel.net/anime/NieR-Automata-Ver1-1a-Part-2
08 нояб., 14:54
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Кіберпанк: Эджранеры 2 / Cyberpunk - Edgerunners 2
anibel.net/anime/Cyberpunk-Edgerunners-2?tg
Субцітры: 4 з 10
Пераклад: #Smiatana
Рэдактура: #Orril
Данат:
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
07 нояб., 15:15
204
Доўга думаў, урэшце рашыў. Патрыён будзе закрывацца!
Усе абмежаванні за апошнія гады зрабілі карыстальніцкі досвед творцы і звычайнага карыстальніка з Беларусі дужа нязручным, калі не невыносным. Верагодна ў хуткім часе пераеду на Бусці. Пакуль шукаю варыянты прыняць апошнія накапленні патрыёна. Калі вы мяне там падтрымлівалі - я вельмі ўдзячны, але можна адмяняць падпіску. Спадзяюся пабачыць на новым месцы, як з'явіцца.
07 нояб., 12:06
204
Так як ТоЯ была вымушаная часова запрываціць свой канал, будзе допіс сапорт рэкламы)
Мабыць вы чулі пра праект студыі Glitch «Рыцары Гвінеўры», які канцэптуальна выступае як анціўтопія да глянцавай карцінкі прынцэс Дыснея і іх паркаў(інструментаў манітызацыі)?
У свой час быў зроблены дубляж пілотнага эпізода: https://kinakipa.site/movie?id=9307042
Нядаўна выйшаў другі і зараз на яго адкрыты збор, які можна падтрымаць: https://boosty.to/packtee
05 нояб., 14:02
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Кіберпанк: Эджранеры 2 / Cyberpunk - Edgerunners 2
anibel.net/anime/Cyberpunk-Edgerunners-2?tg
Субцітры: 3 з 10
Пераклад: #Smiatana
Рэдактура: #Orril
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
04 нояб., 07:47
204
Па каверах да канца года ўжо сфакусуюся на ўласным плане(*аўтар пазітыўна думае яго дабіць).
А вось на наступны год пакуль яшчэ план "адкрыты" да змен і толькі фарміруецца. Таму калі ёсць жаданне пачуць ад мяне нейкі кавер і вы гатовыя яго праспансіраваць, як гэта было з After Dark — можна заходзіць 😉
03 нояб., 12:21
204
Новы рэліз — After Dark (Belarusian)!
Запрашаю слухаць на:
- YouTube
- Spotify
- Яндэкс Музыка (in progress)
Візуал у бюджэт не быў закладзены, таму буду ўдзячны за "народную творчасць" і прымянення кавера для сваіх эдытаў. У TikTok дакладна мусіць быць даступны трэк у sounds, але для зручнасці на этапе мантажу пакіну трэк тут.
03 нояб., 10:45
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Маналог фармацэўта 3 / Kusuriya no Hitorigoto 3rd Season
anibel.net/anime/Kusuriya-no-Hitorigoto-3rd-Season?tg
Агучка: 2 з 12
Даберы: #Emi, #orril, #Вафля
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
01 нояб., 07:50
204
Па-другое, датычна сюжэта.Я серыял гляджу падчас рэдактуры, таму толькі калі скончу, сфармірую меркаванне але вельмі рагатнуў з сюжэтнага мува ў другой серыі. А смешна было, бо ўжо пару месяцаў гуляў з рабятамі ў ралёку па кіберпанку і забаўна лавіць паралелі.
У героя скончыліся зачэпкі, яму ўкінулі ідэю ўзламаць сумежную кампанію карпаратаў, каб пашукаць інфу. Нармальны чалавек падумаў бы, гэта відавочны шлях сабе больш знайсці праблем, чым прафіту.
АЛЕ ГЭТА ЛІТАРАЛЬНА ТОЕ Ж, ШТО МЫ РАБІЛІ. Толькі ў нашым гэта быў яшчэ і дарагі цырк на дроце ў плане арганізацыі😁 (як і аказалася, прафіту нуль, толькі праблемы...)
01 нояб., 05:31
204
+1
Трошкі каментарыяў да працы.
Па-першае, успомніў, што была ў першым сезоне месцамі стылізацыя надпісаў, таму тут кропкава таксама вырашыў дадаць. Для гэтага, звярнуўся па дапамогу да Мірцам!
Бо замест прамога і зразумелага мантажу відэа, гэта ўсё ручкамі ў кодавым фармаце робіцца з дадатковым кіраваннем стылямі.
Вось так выглядае гэта прыгажосць:
01 нояб., 05:23
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Кіберпанк: Эджранеры 2 / Cyberpunk - Edgerunners 2
anibel.net/anime/Cyberpunk-Edgerunners-2?tg
Субцітры: 2 з 10
Пераклад: #Smiatana
Рэдактура: #Orril
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
01 нояб., 05:16
204
Repost from Беларускі геймер
🎶 Музычная хвілінка
Напярэдадні Хэлоўіна мы вырашылі ўспомніць выдатную й любімую шматлікімі The Witcher 3: Wild Hunt! Якая нядаўна атрымала рэмайстар і ў наступным годзе атрымае новы буйны дадатак "Баляды мінулага"!
Але сёньня размова ня столькі аб гульні, колькі аб музыцы зь яе! Нішто так не перадае дух вядзьмарскай прыгоды й надыходзячага сьвята пачвар, як выдатны саўндрэк! Больш за гэта толькі саўндтрэк на беларускай мове!
1️⃣ Першым у нас будзе вядомы трэк The Song Of The Sword-Dancer.
Напэўна, вы неаднаразова чулі яго падчас палкіх баёў з монстрамі. А ці ведалі, што гэтую песьню сьпявае польскі гурт на беларускай мове? Але гэта яшчэ не самае цікавае. Карэньне гэтай песьні сыходзяць ажно ў 19-е стагодзьдзе, менавіта тады беларуская народная калядная песьня ”Бегла старожа” была запісана фалькларыстам Еўдакімам Раманавым на Гомельшчыне.
Песьня была таксама запісана музыказнаўцай Лідзіяй Мухарынскай у 1951 годзе, ужо на аснове якой Песьняры ў 1985 годзе стварылі свой варыянт песьні ”Бегла старожа” зь песьняроўскай аранжыроўкай і са зьмененым і дапоўненым тэкстам.
І ўжо ў 2007 годзе польскім гуртом ”Percіval Schuttenbach” быў выпушчаны кавер на гэту песьню пад назвай ”Staroża”, а пасьля яна стала саўндтрэкам гульні Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне пад назвай The Song of the Sword-Dancer.
2️⃣ Другі трэк гэта легендарная песьня сьпявачкі Прысцылы — The Wolven Storm.
У інтэрнэце існуе шмат кавераў гэтай песьні на розных мовах, у тым ліку, ёсьць і на беларускай! Дадаткова раім паслухаць аматарскі варыянт ад спадара Алеся Гулевіча, з пэўнымі бардаўскімі нотамі!
Ну й не забудзем варыянт ад непараўнальнай ТоІ
3️⃣ Ну й апошнім трэцім па сьпісе, але не па якасьці, стане беларускі кавер саўндтрэка Lullaby of Woe / Blood and Wіne Maіn Theme з дапаўненьня ”Кроў і віно”, ад вядомай спявачки Alina Gingertail (Расея).
❓А якія беларускія песьні з гульняў ведаеце вы? Дзяліцеся ў камэнтарах👇🏻
31 окт., 04:45
204
Ноччу падаў After Dark на дыстрыб'юцыю, а зараз у кантэксце працы над новым сезонам кібера і меланхоліі актуальнага рэліза, тэматычна нагадаю пра іншы стары кавер:
https://www.youtube.com/watch?v=NE09uKj5_W8
Эндынг першага сезона Кіберпанка і першы кавер, з якога я лічу я пачаў рабіць "не сорамна" для мяне ў плане вакальных тэхнік і тэкста.
Ну і можна проста зацаніць крутыя арты ад Курысу і тое як Язэпа проста ажывіла гэта ўсё ў анімаціі🔥
29 окт., 06:49
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Кіберпанк: Эджранеры 2 / Cyberpunk - Edgerunners 2
anibel.net/anime/Cyberpunk-Edgerunners-2?tg
Субцітры: 1 з 10
Пераклад: #Smiatana
Рэдактура: #Orril
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
29 окт., 06:31
204
Так, як правільна адзначылі, гэта будзе Mr. Kitty — After Dark!
А ўласна кантэкст, гэта мой першы камішн кавера🎉
Адсюль пазапланавасць з хуткай рэалізацыяй уперад маіх асноўных планаў на гэты год. + на візуал бюджэт не быў закладзены, што таксама паскорыла рэалізацыю)
Я вельмі рады, што нарэшце каверы пачалі працаваць як партфоліа і выклікаць давер, каб звяртацца да мяне! Урэшце, увесь працэс патрабуе багата выдаткаў і не так добра самастойна адбіваецца простай падтрымкай.
Агулам, чакайце на муз.пляцоўках, вышла цікава і вайбова)
25 окт., 13:52
204
Дождж, холад, цемень – восеньская меланхолія
Пакуль адгадваем рэліз, а вечарам дапішу кантэкст
25 окт., 04:50
