fa
Feedback
Orril

Orril

رفتن به کانال در Telegram

Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
204
مشترکین
+124 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Нарэшце скончылі (але праз паўтары тыдні яшчэ апдэйт для 8й серыі накацім з песнямі, калі атрымаецца). Мая шчырая рэакцыя датычна сезона — ем шкло і прычмокваю. Як звычайна CR навалілі драмы працягваючы эскаліраваць маштабы. Без кліфхэнгераў у фінале таксама не могуць, пакінуўшы пустэчу да апошняга, пятага, сезона. Ну і новы антаганіст і як перапісалі арыгінальную матывацыю яго і культыстаў, проста шык. Яшчэ і ў выкананні Эндзі Серкіса. Смакаваў як персанажа, шкада, роль прыйшлося аддаць для лепшага размеркавання галасоў( НУ І ВЯЛІЧЭЗНЫ ДЗЯКУЙ, ШТО ЗМАГЛІ ЗАКРЫЦЬ У СВОЙ ЧАС ЗБОР на дадзены праект. Спрадзяюся вынік і высілкі ўсё апраўдваць🙏 (хацелася б хутчэй рабіць, але тут ужо накладкі ўзнікаюць пра колькасць удзельнікаў) Ну і тут можна пакінуць уражанні ад агучкі і сезона)

Апошняя серыя! Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучк
Апошняя серыя! Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 12 з 12 Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia Данат: https://patreon.com/orril_dub https://donationalerts.com/r/orril Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі

У нас новы выпуск падкаста! Гэтым разам размаўляем з Юляй з гурта NOCHY, якая агучыла нам Готэль у апошнім дубляжы Рапунцэль.
У нас новы выпуск падкаста! Гэтым разам размаўляем з Юляй з гурта NOCHY, якая агучыла нам Готэль у апошнім дубляжы Рапунцэль. Пагутарылі пра творчасць, пра дубляжы, агучкі і як досвед спявачкі лёг у агучванне. Прыемнага прагляду! Відэа: https://youtu.be/wa_lJ-Eq2uU Аўдыё: https://pc.st/e/iCWMuqlItI Поўная версія падкаста тут: patreon.com/MojRodnyPadkast Збор на дубляжы: ko-fi.com/mrh_trip Сольны канцэрт NOCHY: fienta.com/pershy-solny-kancert-gurta-nochy-u-varshave Квіткі на Макбэт: app.evently.pl/events/15123-macbeth-tragediia-viliama-sekspira На жаль, у тэхнічным плане ў нас усё пайшло не па-плане. Наступным разам абавязкова вырашым пытанне. Дзякуй!

Ну і сёння ў іх выйшаў новы падкаст з Юляй з гурта NOCHY! Закраналі перасячэнні вакала і агучкі. *я праўда трошкі згарэў напачатку датычна лірыкі ў песнях, але гэта чыста маё меркаванне

Repost from KAMBEG
У мяне сёння народзіны. 30 годзікаў 🥳 Павіншаваць мяне можна тут: ko-fi.com/mrh_trip Будзе мне вялікі падарунак, калі нарэшце закрыем гэты збор) Засталося ўсяго 20% ад збору. У гэты дзень люблю парэфлексаваць на тэму, як прайшоў уласны год і што чакаць ад наступнага? Праз столькі часу ўсяго гэтага агучвання, я ўжо не да канца разумею «хто я?»: акцёр агучвання, тык-токер🤡, інжынер-электрык? Што ў мяне асноўнае, а што другаснае… Ці магу я назваць агучку хобі, калі яна займае такую вялікую частку ў маім жыцці? Напэўна ўжо не. Хаця і асноўным рамяством пакуль не стала. Зрэшты, гэта можа і не так важна. Важна, што справы робяцца, беларускі дубляж і агучванне таксама развіваецца. Я сталею, а разам са мною растуць і мае (і ў нейкім сэнсе нашыя) праекты. За мінулы год здарылася шмат цікавых рэчаў і падзей і хочацца верыць, што за наступны год будзе яшчэ больш грандыёзны! Карацей, не губляемся, на сувязі😉

Сёння ў майго калегі, сябра і ЧАЛАВЕЧЫШЧА шырокавядомага ў вузкіх колах, Камбэга — юбілей! Нягледзячы на адлегласць і абставіны, віртуальна абдымаю ад усё душы👐 *для тых хто ў танку, Ягор таксама актор і рэжысёр агучкі, а таксама стваральнік МРГ! З пункту гледжання прыцягнення ўвагі да беларускай агучкі зрабіў невераемную працу, спачатку як актор, а потым як кіраўнік свайго праекта.

Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 11 з 12 Дабе
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 11 з 12 Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia Данат: https://patreon.com/orril_dub https://donationalerts.com/r/orril Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі

На днях узяў у знаёмага манітор тэстава пакарыстацца пад выкуп. Думаў - клас, змагу працаваць на два маніторы, бо часам не ха
На днях узяў у знаёмага манітор тэстава пакарыстацца пад выкуп. Думаў - клас, змагу працаваць на два маніторы, бо часам не хапае падобнага і адаптаваў месца вакол стала для гэтага. Праз два дні стары манітор перастаў увогуле нешта паказваць... Пераспрабаваў усе даступныя варыянты праверкі працы але быццам чыста матрыца здохла... Буду канешне закідваць на дыягностыку і нешта далей рашаць. Проста цікава, ці тое дзіўны таймінг, што стары "пабачыў пераемніка", ці нешта з падключэннем паўплывала на яго.

Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 10 з 12 Дабе
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 10 з 12 Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia Данат: https://patreon.com/orril_dub https://donationalerts.com/r/orril Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі

Repost from N/a
Сегодня интересная дата: 10 лет моему ютуб-каналу Отличный повод оставить лайк/коммент под последним видео, ведь скоро ютуб с
Сегодня интересная дата: 10 лет моему ютуб-каналу
Отличный повод оставить лайк/коммент под последним видео, ведь скоро ютуб станет моей основной платформой

Звычайна ў мяне тут рэклама беларускамоўнага кантэнта, але выключэнні ёсць (ХА, НЯМА, ВОСЬ СУРС З САБАМІ https://anibel.net/anime/Hikaru-ga-Shinda-Natsu) Проста па чалавечы хочацца павіншаваць з творчым юбілеем і звярнуць увагу на апошнія працы Цім. З аднаго боку яны самі па сабе вельмі цікавыя! Творчы індывідуалізм, які я цаню, вельмі добра можна адчуць тут ці ў "I AM NOT A HUMAN"(праца з кантэкстам дэталяў бамбезная). З іншага боку, павага да доўгага "шляху самурая". З творчасцю складана не згубіць матывацыю, не згарэць і працягнуць разбірацца. Падобная заўзятасць дорага каштуе. Таму ўласна зычу поспеху і натхнення на новыя працы!

Пакуль усе чакаюць 3 частку Валадара Пярсцёнкаў, мы выклалі ўрывачак ў інстаграм, а той узяў ды заблакаваў гук у Беларусі 🫠 Але мы выкладзем сюды! Дзяліцеся з сябрамі)

Нават не ведаю чые там гукі Білі Бойда

Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля ў беларускім дубляжы ў раннім доступе! Глядзець на скрынцы: Глядзець за 20 талераў (падра
Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля ў беларускім дубляжы ў раннім доступе! Глядзець на скрынцы: Глядзець за 20 талераў (падрабязней пра талеры) Тыя хто раней данаціў на трэцюю частку фільма, ужо могуць паглядзець на кінакіпе: kinakipa.site/movie?id=3498

Ага, і адразу наўздагон у МРГ доўгачаканая трэцяя частка 🎉 Праўда пакуль у раннім доступе

Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers anibel.net/cinema/the-lord-of-the-rings:-the-two-towers
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers anibel.net/cinema/the-lord-of-the-rings:-the-two-towers?tg Дубляж: #Мой_родны_гук Данат: ko-fi.com/mrh_trip Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі!

Вось гэта дроп у вольны доступ👀

Пакуль фармую думку, як апісаць усе астатнія ўражанні, накідаю фотачак са свайго тэлефона з сабой і рабятамі з BG3🫶
+7
Пакуль фармую думку, як апісаць усе астатнія ўражанні, накідаю фотачак са свайго тэлефона з сабой і рабятамі з BG3🫶

ВІДЭАКОНКУРС Тут гісторыя больш сумная і ўражанні змешаныя. Адзначу адразу 2 асноўныя аспекты: 1) Са свайго боку арганізатару фідбэк на гэты конт перадаваў; 2) Агулам асноўны разлік на ўдзел быў з пункту гледжання ў першую чаргу пашырэння вядомасці ўласных праектаў. З сумнага: - у сацсетках самі працы на дадзены момант амаль не фігуравалі, бачыў толькі агульную кампіляцыю прома кавалачкаў па 10сек. ва УК (паабяцалі выправіць і асвятліць пасля(?) мерапрыемства) - блокі прэзентацыі работ прайшлі міма ўвагі наведвальнікаў, хутчэй былі журы, аўтары і іх пара знаёмых - пракрутка трэйлераў (па 30 сек. на працу) са сцэны было па ідэі гадзіну ў пятніцу з 19 да 20, але падаецца прайшло ў "халастую", бо за паўгадзіны побач асабліва народ не быў заўважаны Яшчэ былі пракруткі ў суботу і нядзелю кароткія, быццам людзей паболей ужо было каля сцэны, але сам не бачыў і не ўпэўнены. Арыентуюся проста, што ў нядзелю людзі падыходзілі і ўдакладнялі за ролік на экране. З плюсаў: - Было цікава паразмаўляць з некаторымі іншымі аўтарамі і тое як у іх наладжаны працэсы - Было карысна паразмаўляць з журы датычна фідбэку на працу. Я сам хутчэй як прадзюсар-выканаўца і мне было цікава даведвацца аспекты працы з мантажом і пастаноўкай кадра, за якія я не так добра цямлю. Ці быў конкурс і працы на ім заўважныя для вас у рамкам мерапрыемства?