Orril
Ir al canal en Telegram
Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале
Mostrar másEl país no está especificadoLa categoría no está especificada
204
Suscriptores
+124 horas
+17 días
+130 días
Archivo de publicaciones
204
Нарэшце скончылі (але праз паўтары тыдні яшчэ апдэйт для 8й серыі накацім з песнямі, калі атрымаецца).
Мая шчырая рэакцыя датычна сезона — ем шкло і прычмокваю. Як звычайна CR навалілі драмы працягваючы эскаліраваць маштабы. Без кліфхэнгераў у фінале таксама не могуць, пакінуўшы пустэчу да апошняга, пятага, сезона. Ну і новы антаганіст і як перапісалі арыгінальную матывацыю яго і культыстаў, проста шык. Яшчэ і ў выкананні Эндзі Серкіса. Смакаваў як персанажа, шкада, роль прыйшлося аддаць для лепшага размеркавання галасоў(
НУ І ВЯЛІЧЭЗНЫ ДЗЯКУЙ, ШТО ЗМАГЛІ ЗАКРЫЦЬ У СВОЙ ЧАС ЗБОР на дадзены праект. Спрадзяюся вынік і высілкі ўсё апраўдваць🙏
(хацелася б хутчэй рабіць, але тут ужо накладкі ўзнікаюць пра колькасць удзельнікаў)
Ну і тут можна пакінуць уражанні ад агучкі і сезона)
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Апошняя серыя!
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 12 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
204
Repost from Мой родны гук
У нас новы выпуск падкаста!
Гэтым разам размаўляем з Юляй з гурта NOCHY, якая агучыла нам Готэль у апошнім дубляжы Рапунцэль.
Пагутарылі пра творчасць, пра дубляжы, агучкі і як досвед спявачкі лёг у агучванне.
Прыемнага прагляду!
Відэа: https://youtu.be/wa_lJ-Eq2uU
Аўдыё: https://pc.st/e/iCWMuqlItI
Поўная версія падкаста тут: patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на дубляжы: ko-fi.com/mrh_trip
Сольны канцэрт NOCHY: fienta.com/pershy-solny-kancert-gurta-nochy-u-varshave
Квіткі на Макбэт: app.evently.pl/events/15123-macbeth-tragediia-viliama-sekspira
На жаль, у тэхнічным плане ў нас усё пайшло не па-плане. Наступным разам абавязкова вырашым пытанне. Дзякуй!
204
Ну і сёння ў іх выйшаў новы падкаст з Юляй з гурта NOCHY! Закраналі перасячэнні вакала і агучкі.
*я праўда трошкі згарэў напачатку датычна лірыкі ў песнях, але гэта чыста маё меркаванне
204
Repost from KAMBEG
У мяне сёння народзіны. 30 годзікаў 🥳
Павіншаваць мяне можна тут: ko-fi.com/mrh_trip
Будзе мне вялікі падарунак, калі нарэшце закрыем гэты збор) Засталося ўсяго 20% ад збору.
У гэты дзень люблю парэфлексаваць на тэму, як прайшоў уласны год і што чакаць ад наступнага?
Праз столькі часу ўсяго гэтага агучвання, я ўжо не да канца разумею «хто я?»: акцёр агучвання, тык-токер🤡, інжынер-электрык? Што ў мяне асноўнае, а што другаснае… Ці магу я назваць агучку хобі, калі яна займае такую вялікую частку ў маім жыцці? Напэўна ўжо не. Хаця і асноўным рамяством пакуль не стала. Зрэшты, гэта можа і не так важна. Важна, што справы робяцца, беларускі дубляж і агучванне таксама развіваецца. Я сталею, а разам са мною растуць і мае (і ў нейкім сэнсе нашыя) праекты. За мінулы год здарылася шмат цікавых рэчаў і падзей і хочацца верыць, што за наступны год будзе яшчэ больш грандыёзны!
Карацей, не губляемся, на сувязі😉
204
Сёння ў майго калегі, сябра і ЧАЛАВЕЧЫШЧА шырокавядомага ў вузкіх колах, Камбэга — юбілей!
Нягледзячы на адлегласць і абставіны, віртуальна абдымаю ад усё душы👐
*для тых хто ў танку, Ягор таксама актор і рэжысёр агучкі, а таксама стваральнік МРГ! З пункту гледжання прыцягнення ўвагі да беларускай агучкі зрабіў невераемную працу, спачатку як актор, а потым як кіраўнік свайго праекта.
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 11 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
204
На днях узяў у знаёмага манітор тэстава пакарыстацца пад выкуп. Думаў - клас, змагу працаваць на два маніторы, бо часам не хапае падобнага і адаптаваў месца вакол стала для гэтага. Праз два дні стары манітор перастаў увогуле нешта паказваць... Пераспрабаваў усе даступныя варыянты праверкі працы але быццам чыста матрыца здохла...
Буду канешне закідваць на дыягностыку і нешта далей рашаць. Проста цікава, ці тое дзіўны таймінг, што стары "пабачыў пераемніка", ці нешта з падключэннем паўплывала на яго.
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 10 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
204
Repost from N/a
Сегодня интересная дата: 10 лет моему ютуб-каналуОтличный повод оставить лайк/коммент под последним видео, ведь скоро ютуб станет моей основной платформой
204
Звычайна ў мяне тут рэклама беларускамоўнага кантэнта, але выключэнні ёсць (ХА, НЯМА, ВОСЬ СУРС З САБАМІ https://anibel.net/anime/Hikaru-ga-Shinda-Natsu)
Проста па чалавечы хочацца павіншаваць з творчым юбілеем і звярнуць увагу на апошнія працы Цім. З аднаго боку яны самі па сабе вельмі цікавыя! Творчы індывідуалізм, які я цаню, вельмі добра можна адчуць тут ці ў "I AM NOT A HUMAN"(праца з кантэкстам дэталяў бамбезная). З іншага боку, павага да доўгага "шляху самурая". З творчасцю складана не згубіць матывацыю, не згарэць і працягнуць разбірацца. Падобная заўзятасць дорага каштуе. Таму ўласна зычу поспеху і натхнення на новыя працы!
204
Repost from Мой родны гук
Пакуль усе чакаюць 3 частку Валадара Пярсцёнкаў, мы выклалі ўрывачак ў інстаграм, а той узяў ды заблакаваў гук у Беларусі 🫠
Але мы выкладзем сюды! Дзяліцеся з сябрамі)
204
Repost from Мой родны гук
Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля ў беларускім дубляжы ў раннім доступе!
Глядзець на скрынцы:
Глядзець за 20 талераў (падрабязней пра талеры)
Тыя хто раней данаціў на трэцюю частку фільма, ужо могуць паглядзець на кінакіпе:
kinakipa.site/movie?id=3498
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers
anibel.net/cinema/the-lord-of-the-rings:-the-two-towers?tg
Дубляж: #Мой_родны_гук
Данат: ko-fi.com/mrh_trip
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі!
204
+7
Пакуль фармую думку, як апісаць усе астатнія ўражанні, накідаю фотачак са свайго тэлефона з сабой і рабятамі з BG3🫶
204
ВІДЭАКОНКУРС
Тут гісторыя больш сумная і ўражанні змешаныя. Адзначу адразу 2 асноўныя аспекты:
1) Са свайго боку арганізатару фідбэк на гэты конт перадаваў;
2) Агулам асноўны разлік на ўдзел быў з пункту гледжання ў першую чаргу пашырэння вядомасці ўласных праектаў.
З сумнага:
- у сацсетках самі працы на дадзены момант амаль не фігуравалі, бачыў толькі агульную кампіляцыю прома кавалачкаў па 10сек. ва УК (паабяцалі выправіць і асвятліць пасля(?) мерапрыемства)
- блокі прэзентацыі работ прайшлі міма ўвагі наведвальнікаў, хутчэй былі журы, аўтары і іх пара знаёмых
- пракрутка трэйлераў (па 30 сек. на працу) са сцэны было па ідэі гадзіну ў пятніцу з 19 да 20, але падаецца прайшло ў "халастую", бо за паўгадзіны побач асабліва народ не быў заўважаны
Яшчэ былі пракруткі ў суботу і нядзелю кароткія, быццам людзей паболей ужо было каля сцэны, але сам не бачыў і не ўпэўнены. Арыентуюся проста, што ў нядзелю людзі падыходзілі і ўдакладнялі за ролік на экране.
З плюсаў:
- Было цікава паразмаўляць з некаторымі іншымі аўтарамі і тое як у іх наладжаны працэсы
- Было карысна паразмаўляць з журы датычна фідбэку на працу. Я сам хутчэй як прадзюсар-выканаўца і мне было цікава даведвацца аспекты працы з мантажом і пастаноўкай кадра, за якія я не так добра цямлю.
Ці быў конкурс і працы на ім заўважныя для вас у рамкам мерапрыемства?
