cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь [email protected] We support 🇺🇦

Більше
Рекламні дописи
1 581
Підписники
-124 години
+17 днів
+330 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

3 траўня БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег у Вільні на акцыю салідарнасці з журналістамі за кратамі 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы правядуць у Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных у Беларусі калег і праблемы журналістаў ва ўсім свеце.
Заклікаем калег з 10‑й да 11‑й гадзіны раніцы сфатаграфавацца з партрэтамі зняволеных у Беларусі ва ўнутраным двары былой царскай турмы «Лукішкі» у цэнтры горада (Lukiškių skg. 6).
Пасля акцыі, аб 11-й, ва ўнутраным дворыку турмы прадстаўнікі БАЖ і СЖЛ правядуць брыфінг для прэсы, прысвечаны Сусветнаму дню свабоды прэсы. Падрабязнасці #WorldPressFreedomDay #WPFD2024 #PressFreedom #BecauseTheJournalist Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Показати все...
👍 2🔥 2
#замежжа Украінскае МЗС прэзентавала згенераванага штучным інтэлектам прэс-сакратара Галоўнай прычынай стварэння прэс-сакратара па імені Вікторыя стала «эканомія часу і рэсурсаў» дыпламатаў, піша «Наша Ніва» са спасылкай на «Голас Амерыкі». Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што новы прэс-сакратар — гэта «тэхналагічны скачок, якога яшчэ не здзяйсняла ніводная дыпламатычная служба ў свеце». Падрабязнасці без впн
Показати все...
😁 1🤔 1
#праца Вакансія: SMM-спецыяліст для BGmedia Навінавы партал BGmedia шукае SMM-спецыяліста для кіравання каналамі рэсурсу ў сацыяльных сетках. Гэта важная роля ў рэдакцыі, дзе патрабуюцца разуменне навін, аператыўнасць, адказнасць і крэатыўнасць. Прачытаць падрабязнасці і даслаць рэзюмэ без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Показати все...
👍 2 1
#бяспека Как избежать главных ошибок в интернете, за которые белорусы платят свободой В Беларуси продолжают задерживать людей за комментарии, лайки и другую активность в сети. «Зеркало» рассказывает, какие наиболее распространенные ошибки допускают пользователи, как их вычисляют силовики и что делать, чтобы себя обезопасить.
Например, TikTok позволяет скрыть ваши лайки и подписки от чужих глаз. Для этого надо зайти в настройки приватности («Настройки и конфиденциальность» — «Конфиденциальность») и в разделе «Взаимодействия» выбрать опцию, при которой только вы будете видеть собственные лайки и подписки.
Подробности
Показати все...
1
«Мяне здзівіла, што так шмат нашых у Амерыцы». Што ўбачыў Маляваныч у ЗША? Аляксандр Ждановіч больш за месяц правёў у ЗША, дзе сустракаўся з мясцовай беларускай дыяспарай, паказваў сваю «Батлейку» ды адкрываў для сябе Амерыку.
«Я хваляваўся, ці зойдзе дзецям беларусаў, якія нарадзіліся ў Амерыцы, батлейка. Думаў, што яны ўжо, напэўна, вельмі адарваныя ад сваіх каранёў. Але амаль у кожным горадзе былі 2–3 дзіцяці, якія шпараць па-беларуску лепш за мяне, і гэта ілюстрацыя таго, што сям’я — месца, дзе мова перадаецца лепш за ўсё».
У Філадэльфіі спадар Аляксандр сустрэў сваіх сваякоў па галіне прапрадзеда, які на пачатку ХХ стагоддзя з’ехаў у Амерыку.
«За пяць хвілін да выступу там да мяне падыходзіць амерыканец, працягвае аркуш паперы, і я разумею, што гэта мой траюрадны брат. Нашыя бабулі былі сёстрамі»
Цалкам чытайце тут без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Показати все...
👍 3❤‍🔥 2
«Няма фільтраў на ўваходзе ў прафесію». Як адрозніць сапраўднага псіхолага ад самазванца #майстэрня Радыё Свабода выслухала гісторыі пра нэгатыўны досвед звароту да псіхолагаў і пагаварыла з адмыслоўцамі.
«Ёсць людзі, якія не падыходзяць нам у жыцці, і ёсць спецыялісты, якія нам не пасуюць. Так бывае».
Падрабязнасці тут
Показати все...
Гісторыя ў слухаўках: 9 падкастаў пра беларускую гісторыю Цікавіцеся гісторыяй, але не маеце часу чытаць кнігі? Не праблема, калі можна паслухаць! Агульная гісторыя і мікрагісторыя, сэкс, вандроўкі, археалогія і этнаграфія — знойдзецца на любы густ і інтарэс. Усе падкасты можна слухаць бясплатна, на зручных для вас платформах і ў любы час. Budzma.org распавядае пра 9 беларускіх гістарычных падкастаў. Спіс падкастаў тут 📷 pexels.com
Показати все...
🔥 3
#магчымасці Ад сёння пачынаецца прыём заявак на стыпендыю імя Вацлава Гавэла! Праграма пройдзе з 1 студзеня да 30 ліпеня 2025 года. Стыпендыяты, якія прайшлі адбор, на працягу шасці месяцаў будуць праходзіць стажыроўку ў рэдакцыі галаўнога офіса RFE/RL. Яшчэ адзін месяц стажыроўкі яны правядуць у мясцовых бюро арганізацыі. Праграма ўключае семінары, дыскусіі з палітычнымі дзеячамі, грамадзянскімі актывістамі і аналітыкамі, наведванне СМІ і агенцтваў навін у Празе, працу над уласным праектам. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Показати все...
👍 2🔥 1
Павіншуйце журналістаў-палітвязняў з днём народзінаў!Імяніннікі траўня: 🌟 Падабед Павел Васільевіч — 13 траўня 1979 года 📨 ПК №17, 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8 🌟Лосік Ігар Аляксандравіч — 20 траўня 1992 года 📨 ПК №1, 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. 🌟 Мажэйка Павел Іванавіч — 25 траўня 1978 года 📨 ПК №2, 213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1а 🌟 Можчанка Іна Віктараўна — 29 траўня 1977 года 📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна 3. Фота: pexels.com Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Показати все...
3🎉 1
«Краты толькі хэштэг»: 52 творы беларускіх палітвязняў пад адной вокладкай На 900 старонках сабраныя вершы, дзённікавыя запісы, казкі, апавяданні, малюнкі, успаміны на беларускай, рускай, нямецкай мовах, напісаныя беларускімі палітвязнямі 2020–2023 гадоў. Пра зборнік чытайце тут без впн 📹 Праваабаронца Алена Маслюкова чытае адзін з твораў «Турэмнага зборніка» Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Показати все...
6