ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 266
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
Нет данных30 дней
Архив постов
Як «русский мир» працягвае пазначае тэрыторыю ў Гомелі У Гомелі зноў можа з’явіцца расійскі след у гарадской прасторы. Як піш
Як «русский мир» працягвае пазначае тэрыторыю ў Гомелі У Гомелі зноў можа з’явіцца расійскі след у гарадской прасторы. Як піша «Салідарнасць» са спасылкай на «Флагшток», падчас візіту дэлегацыі Гомеля ў Маскву абмяркоўвалі вынікі конкурсу на праекты помнікаў Івану Паскевічу і Пятру Румянцаву — дзеячам Расійскай імперыі, звязаным з гісторыяй горада. Гаворка ідзе не проста пра чарговыя манументы. Падобныя ініцыятывы прасоўваюцца пры ўдзеле расійскіх структур, у тым ліку Российского военно-исторического общества, якое ўжо ўдзельнічала ва ўсталяванні ў Гомелі помніка Ракосаўскаму. Так праз помнікі ў публічнай прасторы замацоўваецца патрэбная Маскве версія мінулага — з акцэнтам на імперскую і савецкую спадчыну. Асобна важна, што такія рашэнні прымаюцца без адкрытага грамадскага абмеркавання. Горад фактычна атрымлівае новую сімвалічную разметку — але без голасу саміх гамельчукоў.

Repost from Haradzienski
Гарадзенец, дзякуючы якому свет атрымаў інтэрнэт 📱 29 красавіка 1926 года ў Горадні нарадзіўся Пол Бэран (Пейсах Баран, пазн
Гарадзенец, дзякуючы якому свет атрымаў інтэрнэт 📱 29 красавіка 1926 года ў Горадні нарадзіўся Пол Бэран (Пейсах Баран, пазней Paul Baran). Сям'я Баранаў яшчэ ў міжваенны час пераехала ў ЗША. Ужо там Paul стаў навукоўцам і аўтарам ідэі камутацыі пакетаў ды стваральнікам ARPANET, які пазней не без намёкаў гарадзенца быў падзелены на вайсковы milnet і цывільны internet. Што цікава, Пол не дазваляў называць сябе "бацькам інтэрнэту". У 2008 годзе навуковец атрымаў ад прэзідэнта ЗША ўзнагароду за ўнёсак у развіццё тэхналогіі 🏅 Варты ўвагі таксама факт, што яшчэ ў 1966 годзе Mr. Baran пісаў: "Да 2000 года будзем карыстацца гэтымі сеткамі, каб рабіць закупы і чытаць інфармацыю" 💻🌐

У Віцебску з’явіцца помнік міліцыянеру У Віцебску плануюць усталяваць новую манументальна-дэкаратыўную скульптуру, прысвечану
У Віцебску з’явіцца помнік міліцыянеру У Віцебску плануюць усталяваць новую манументальна-дэкаратыўную скульптуру, прысвечаную праваахоўнікам. Яе аўтарам стане віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Паводле задумы, гэта будзе зборны вобраз міліцыянера ў форме 1917–1923 гадоў. Двухметровы помнік паставяць на невялікім пастаменце на праспекце Фрунзэ, каля абласнога УУС. Адкрыццё запланавана на сакавік 2027 года — да 110-годдзя беларускай міліцыі. Гэтая навіна добра ўпісваецца ў агульную тэндэнцыю дзяржаўнай мемарыяльнай палітыкі да ўшанавання сілавых структур. Паказальна, што падкрэсліваецца менавіта савецкая генеалогія міліцыі: пачаткам адліку выступае 1917 год, а ў аснову вобраза закладаецца форма першых паслярэвалюцыйных гадоў. Так дзяржава замацоўвае ў публічнай прасторы пэўную традыцыю — з яе савецкімі практыкамі, культам формы, службы і дзяржаўнага кантролю.

🔸 MALDZIS абнаўляе помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі 🔗 Ініцыятыва MALDZIS сумесна са швейцарскім дабрачынным Фондам Мары
🔸 MALDZIS абнаўляе помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі 🔗 Ініцыятыва MALDZIS сумесна са швейцарскім дабрачынным Фондам Марыі Магдалены Радзівіл рэалізавалі праект па вырабе падмурка і новай мемарыяльнай таблічкі для помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне. https://racyja.com/by/kultura/maldzis-abnauljae-pomnik-tadevusu-kascjusku-u-svejcaryi/

🧐 Навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны: нацыянальны праект, які не дазволілі завяршыць Цэнтр Кірыла і Мяфодзія ў
🧐 Навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны: нацыянальны праект, які не дазволілі завяршыць Цэнтр Кірыла і Мяфодзія ў Балгарыі, Маціца сербская і Славацкая маціца, Матэнадаран у Арменіі. У беларусаў таксама была падобная ўстанова. Дзе яна знаходзілася, чым займалася і як была знішчана? Расказваем гісторыю Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, які мог стаць галоўным цэнтрам беларускай культуры, але не стаў.
У красавіку—маі 1990 г. у Рыме адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі народаў, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі запрасіў беларусістаў-даследчыкаў з БССР Анатоля Грыцкевіча, Адама Мальдзіса, Вячаслава Вярэніча.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. ➿➿➿➿➿➿➿➿➿➿➿➿➿➿➿ Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце нас, пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў Інструкцыя па спасылцы ↖️

Польшча перадала Расіі археолага Буцягіна, якога павінна была экстрадаваць ва Украіну Як паведамляюць польскія СМІ, Буцягіна
Польшча перадала Расіі археолага Буцягіна, якога павінна была экстрадаваць ва Украіну Як паведамляюць польскія СМІ, Буцягіна аддалі ў рамках абмену ўтрыманымі асобамі паміж Польшчай і Беларуссю ў фармаце «5 на 5». Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў выніку ўдалося вызваліць польскіх грамадзян. Раней Буцягіна затрымалі ў Польшчы на запыт Украіны. Кіеў падазрае яго ў незаконных археалагічных працах у акупаваным Крыме і вывазе культурных каштоўнасцяў. У сакавіку польскі суд дазволіў яго экстрадыцыю ва Украіну. Офіс генпракурора Украіны заявіў, што польскія органы прызналі ўкраінскія матэрыялы дастатковымі для выдачы, аднак далейшае рашэнне прынялі «ў кантэксце міжнародных дамоўленасцяў, звязаных з абменам утрыманымі асобамі». У АГП дадалі, што працягнуць дамагацца адказнасці Буцягіна за злачынствы супраць Украіны і яе культурнай спадчыны, цяпер ужо праз працэдуру завочнага пераследу.

Выбар без выбару. Як пасля вайны беларусы Падляшша выязджалі ў БССР Абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944–1947 гад
Выбар без выбару. Як пасля вайны беларусы Падляшша выязджалі ў БССР Абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944–1947 гадах стаў адной з шматлікіх балючых старонак пасляваеннай гісторыі Усходняй Еўропы. Ён адбываўся на фоне ўсталявання новай савецка-польскай мяжы і фармальна грунтаваўся на пагадненні ад 9 верасня 1944 года. Паводле дакумента, беларусы павінны былі перасяляцца з тэрыторыі Польшчы ў БССР, а палякі — у адваротным кірунку. Аднак за сухімі фармулёўкамі «добраахвотнасці» хаваліся страх, гвалт і страта дома. https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3679833

Як насамрэч функцыянавала Кіеўская Русь? Гэтым пытаннем задаецца іспанская даследніца Susana Torres Prieto у апошнім нумары ў
Як насамрэч функцыянавала Кіеўская Русь? Гэтым пытаннем задаецца іспанская даследніца Susana Torres Prieto у апошнім нумары ўкраінскага часопіса Ruthenica. Яна піша, што ўяўленне пра Кіеўскую Русь як пра сукупнасць асобных княстваў з акрэсленымі межамі не знаходзіць дастатковага пацвярджэння ў пісьмовых і прававых крыніцах. Землі Русі не мелі стабільных межаў. Галоўнай адзінкай улады, верагодна, быў горад, а не «княства». «Землі» Русі былі хутчэй спадчыннымі ўладаннямі кіруючай дынастыі, чым дзяржавамі. Канфлікты паміж князямі былі звязаныя перадусім з размеркаваннем спадчыны і пасадаў унутры дынастыі, а не саперніцтвам незалежных княстваў. Паміж 980 і 1240 гадамі межы княстваў змяняліся каля сарака разоў. Як адзначае аўтарка, у гэты перыяд найважнейшымі гарадамі былі: Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Чарнігаў, Смаленск, Уладзімір (на Валыні), Пераяслаў, Галіч, Старая Разань, Уладзімір-Залескі і Гродна. Апошні быў пасля інтэграваны ў Полацкую зямлю.

«Сапраўднай гісторыі Беларусі не існуе». Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Алега Латышонка: https://smarturl.click/WR974 На думку
«Сапраўднай гісторыі Беларусі не існуе». Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Алега Латышонка: https://smarturl.click/WR974 На думку Алега Латышонка, беларусы ня маюць права забіраць у літоўцаў Вялікае Княства Літоўскае і казаць, што яно беларускае, «бо гэта няпраўда». Але і літоўцы таксама ня могуць забіраць у беларусаў ВКЛ, кажучы, што яно было літоўскім.
«Мы беларусы — літвіны бязь Вільні і русіны бяз Кіева, таму і знойдзены быў Полацак. Раней Полацак не існаваў. Для гісторыкаў XVI–XVII стагодзьдзяў Кіеў — то была сталіца, Вільня — была сталіца, але ня Полацак. Гісторыя Беларусі ад Полацку была сканструяваная ў ХІХ стагодзьдзі, і слушна, бо не было іншай магчымасьці пачаць беларускую нацыю»
Гісторык прэзэнтаваў кнігу «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагодзьдзя і да нашага часу», якую выдалі ў Смаленску.

Repost from Наша Ніва
Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы Польскі
Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы Польскі нацыянальны гонар абапіраецца ў тым ліку на той факт, што яе першыя кіраўнікі мелі мясцовае, чыста славянскае паходжанне, дынастыю якіх выводзілі ад простага ўладара-аратага, які аб'яднаў вакол сябе тутэйшыя плямёны. Але найноўшае палеагенетычнае расследаванне паказвае, што стваральнікамі польскай дзяржаўнасці былі зусім не славяне. https://nashaniva.com/393805 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393805

Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года Кніга «Руіны Беларусі» архіва VEHA намінаваная на прэ
Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года Кніга «Руіны Беларусі» архіва VEHA намінаваная на прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва» (альбомы, каталогі, фотакнігі). «Руіны Беларусі» - першая кніга VEHA, надрукаваная сумесна з польскімі выдавецтвамі. Сувыдаўцом кнігі «Руіны Беларусі» стаў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (у супрацоўніцтве з галерэяй «Арсенал» з Беластоку), у выданне ўвайшлі фотаздымкі з архіва, што збірае гэта Цэнтр. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from bellitinfo
📚Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі. Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпус
📚Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі. Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна. Падрабязней 👈 Чытаць без VPN 🔗

Пра беларускі стыль у рэлігійнай архітэктуры ў Заходняй Беларусі 1918 - 1939 гг. Сяргей Харэўскі піша ў апошнім нумары Białor
Пра беларускі стыль у рэлігійнай архітэктуры ў Заходняй Беларусі 1918 - 1939 гг. Сяргей Харэўскі піша ў апошнім нумары Białorutenistyka Białostocka: міжваенны час быў эпохаю інтэнсіўнага міжкультурнага абмену з іншымі рэгіёнамі тагачаснае Польшчы, запазычвання розных формаў культуры і стварэння ўласных новых. Сімптаматычным стала стварэнне беларускага стылю архітэктарам Лявонам Вітанам-Дубейкаўскім. Па яго праекце ў 1929 г. быў пабудаваны касцёл у Дрысвятах, на гарадзішчы над возерам (на ілюстрацыі – злева). Вітан -Дубейкаўскі пісаў: «Прапорцыi асобных часьцiнаў, якiя ствараюць монумэнтальную форму, прыпамiнаючы наш Беларускi стыль». Былі ўжыты прыёмы старасвецкага дойлідства Беларусі. У развіццё беларускай школы архітэктуры зрабіў уклад і вядомы польскі архітэктар Юліюш Клос, які спраектаваў вялікі драўляны касцёл Маці Божай Анёльскай у Мяжанах (Браслаўскі р-н). У ім ён выкарыстаў рысы народнага драўлянага дойлідства, уласцівыя рэгіёну. На жаль, гэты касцёл (на ілюстрацыі – справа) згарэў у 1985-м.

Масавае закрыцьцё арганізацый у Беларусі паўплывала на догляд нямецкіх пахаваньняў І і ІІ усясьветных войнаў https://smarturl
Масавае закрыцьцё арганізацый у Беларусі паўплывала на догляд нямецкіх пахаваньняў І і ІІ усясьветных войнаў https://smarturl.click/aRaxJ Народны зьвяз Нямеччыны ў доглядзе за ваеннымі магіламі (Volksbund Deutsche Kriegsgräberfürsorge, VDK) не вядзе дзейнасьці ў Беларусі пасьля прымусовага закрыцьця ўладамі менскай сядзібы. Беларускае прадстаўніцтва прымусова закрылі ў чэрвені 2025 году.

107 гадоў таму Польшча заняла Гродна — сталіцу Беларускай Народнай Рэспублікі Неўзабаве пасля заняцця горада палякі распусціл
107 гадоў таму Польшча заняла Гродна — сталіцу Беларускай Народнай Рэспублікі Неўзабаве пасля заняцця горада палякі распусцілі беларускі полк і пачалі выцясняць прадстаўнікоў БНР з адміністрацыйных пасадаў. https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3677364

320 гадоў таму быў спалены Мірскі замак У гэты дзень у 1706 годзе — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала М
320 гадоў таму быў спалены Мірскі замак У гэты дзень у 1706 годзе — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая. Свой сучасны выгляд Мірскі замак набыў ужо ў час незалежнай Беларусі, калі адбылася маштабная рэканструкцыя. Мірскі замак 40 гадоў таму. Эпічныя фота Сяргея Дубаўца: https://smarturl.click/xVGbJ

Repost from Наша Ніва
У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай Парк з’явіцца недалёка ад Гродна на тэрыторыі агратурыстычн
У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай Парк з’явіцца недалёка ад Гродна на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Каробчыцы» і будзе называцца «Стары горад». https://nashaniva.com/393706 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393706

Repost from Новы Час
Чарнобыльскі шлях — 1996: успаміны ўдзельнікаў 👉Алесь Кот, Ірына Мартусевіч 26 красавіка 1996 года ў Менску дзясяткі тысяч л
Чарнобыльскі шлях — 1996: успаміны ўдзельнікаў 👉Алесь Кот, Ірына Мартусевіч 26 красавіка 1996 года ў Менску дзясяткі тысяч людзей выйшлі на Чарнобыльскі шлях. Гэты тэкст — жывое сведчаньне тых падзей: пра надзею і страх, пра гвалт і салідарнасьць, пра тое, як адзін дзень можа застацца з табой на ўсё жыццё. Чытаць далей Спасылка без VPN

🖤Нязручная памяць Чарнобыля: як у Беларусі знікалі цэлыя вёскі Чарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаўшы болем
🖤Нязручная памяць Чарнобыля: як у Беларусі знікалі цэлыя вёскі Чарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаўшы болем і горкай памяццю для некалькіх пакаленняў беларусаў. Рэха гэтай экалагічнай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Аднак у сучаснай Беларусі гэтая памяць хутчэй замінае — улады стараюцца менш узгадваць пра трагічныя старонкі найноўшай гісторыі, а яшчэ лепей проста забыць. Як паўплываў Чарнобыль на лёсы людзей, на прыкладзе сваёй сям’і распавядае гісторык Алесь Крыжэвіч.
Слаўгарадскі раён увайшоў у лік найбольш пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай трагедыі: уся тэрыторыя раёна ў рознай ступені трапіла пад радыёактыўнае забруджванне. 16 вёсак былі цалкам выселены і зніклі назаўсёды: Бахань, Добры Дуб, Кульшычы, Пчэльня, Запалянне, Дубраўка, Жаролы, К ашалёва, Дабранка, Красная Слабада, Рабінаўка, Селіўча, Старынка, Сяргееўка, Кулікоўка-1, Кулікоўка-2. Апошнія дзве вёскі выселены былі толькі ў 1991 годзе.
✏️Чытайце па спасылцы. ▪️Тут без VPN

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства» У 1986-м першыя афіцыйныя паведамле
«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»
У 1986-м першыя афіцыйныя паведамленні пра аварыю на ЧАЭС з’явіліся толькі праз трое сутак. І падавалася здарэнне зусім не як надзвычайная, небяспечная сітуацыя: «здарылася аварыя, пажар патушаны»...
«Салідарнасць» пагутарыла з публіцыстам, дэпутатам Незалежнасці Сяргеем Навумчыкам пра красавік 1986-га, асабістую і калектыўную памяць беларусаў пра Чарнобыль і чаму як тады, так і цяпер улады маўчаць пра небяспеку. Чытайце на сайце Без VPN