ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 272
Подписчики
Нет данных24 часа
+87 дней
+930 дней
Архив постов
Repost from Historyja
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб Колас. Вядома, з пункту гледжання расійскай царскай адміністрацыі, з'езды быў нелегальны, а з 9 на 10 ліпеня ўсіх удзельнікаў арыштавалі. Адным з пунктаў зʼезду было пашырэнне асветы і беларускай мовы. Тэмы гэтыя вельмі актуальныя па сённяшні дзень. Сам класік з 1908 па 1911 год адсядзеў у менскай вязніцы, дзе ён пачаў пісаць паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка".

Падчас археалагічных раскопак гарадзішча на Менцы знайшлі фрагмент глінянага посуду з рунай. Дагэтуль у Беларусі знаходзілі адзінкавыя прадметы з рунічнымі надпісамі. Мяркуецца, што гэта фрагмент амфары. Знаходка з рунай стала першай такой за ўвесь час раскопак на гэтым археалагічным помніку.

Што такое музей горада і чаму іх так мала ў Беларусі? Разбіраецца падкаст «Усход — Захад» Чаму ў такім «музейным» горадзе, як
Што такое музей горада і чаму іх так мала ў Беларусі? Разбіраецца падкаст «Усход — Захад» Чаму ў такім «музейным» горадзе, як Гродна, няма паўнавартаснага музея горада? Як наогул з’яўляюцца музеі гарадоў і дзе яны ёсць у Беларусі? І якімі яны павінны былі б быць? Праблемы і перспектывы гарадскіх музеяў у Беларусі ў падкасце «Усход-Захад» абмяркоўваюць краязнаўцы Аляксей Шота з Гродна і Аляксей Бацюкоў з Магілёва.

📙 Кніга пра Вайсковыя могілкі Выдавецтва "Цымбераў" абвяшчае папярэднюю падпіску на кнігу "Вайсковыя могілкі ў Мінску : збер
📙 Кніга пра Вайсковыя могілкі Выдавецтва "Цымбераў" абвяшчае папярэднюю падпіску на кнігу "Вайсковыя могілкі ў Мінску : зберагаючы памяць" за аўтарствам Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва.👍👍👍 Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінска. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Нададзена ўвага гістарычным, мастацкім, моўным асаблівасцям могілак. 🔥🔥🔥 👉 Дэталі выдання і магчымасці замовы глядзіце тут #палічка

Аперацыя «Баграціён»: «Самы маштабны правал германскай разведкі за ўсю Другую сусветную» Аб гэтым піша расійскі гісторык Арцё
Аперацыя «Баграціён»: «Самы маштабны правал германскай разведкі за ўсю Другую сусветную» Аб гэтым піша расійскі гісторык Арцём Домнін у апошнім нумары «Вестника РФФИ». Ён вывучыў штабныя карты, перш за ўсё нямецкія, на якіх адлюстроўваліся злучэнні Чырвонай арміі пры аперацыі «Баграціён» (23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 года). Пры суадносінах з рэальнай сітуацыяй на той момант, гісторык прыйшоў да высновы пра «самы маштабны правал германскай разведкі за ўсю Другую сусветную вайну». Карты сведчаць, што немцы не знайшлі або знайшлі занадта позна тры агульнавайсковыя арміі, адну танкавую армію, адну паветраную армію, тры танкавых, два механізаваных і два кавалерыйскія карпусы. Савецкія маскіруючыя мерапрыемствы прывялі да татальнай дэзінфармаванасці ворага пра падрыхтоўку наймагутнейшага ўдару на цэнтральным участку фронту. На ілюстрацыі — фрагмент карты штаба нямецкай групы армій «Цэнтр» за 21.06.1944 г. Не абазначаны 1-ы гвардзейскі, 9-ы танкавы і 1-ы механізаваны карпусы.

⛓️ Вядомы палітык у зняволенні на Валадарцы абгаварыў 249 чалавек. Што з ім для гэтага зрабілі сілавікі? Навошта ім гэта было
⛓️ Вядомы палітык у зняволенні на Валадарцы абгаварыў 249 чалавек. Што з ім для гэтага зрабілі сілавікі? Навошта ім гэта было патрэбна? Тлумачыць эксперт У траўні 2025 года ў польскім архіве знайшлі дакумент, у якім гаворыцца, што вядомы беларускі лінгвіст і палітык Браніслаў Тарашкевіч пад катаваннямі НКУС быў вымушаны «здаць» 249 чалавек. CityDog.io пагаварыў з экспертам, каб даведацца, што адбывалася ў тыя гады, як працавала сістэма даносаў і катаванняў і наколькі гэта падобна на сённяшнюю Беларусь.
«Камуністычны рэжым быў людажэрскай сістэмай. І дзейнічаў ён у літаральным сэнсе ў прамысловым маштабе: масава, бязлітасна, знішчаючы мільёны. Гэты маштаб захоўваўся ажно да смерці Сталіна. Пазней тэрор стаў менш масавым, але ён нікуды не знік: былі дысідэнты, рэпрэсіі, людзей адпраўлялі ў псіхіятрычныя бальніцы».
Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN адкрыецца тут.

Repost from Наша Ніва
З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна Гэты даклад быў прысвечаны асуджэнню культу асобы Стал
З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна Гэты даклад быў прысвечаны асуджэнню культу асобы Сталіна, масаваму тэрору і злачынствам другой паловы 1930-х — пачатку 1950-х гадоў, віна за якія ўскладалася асабіста на Сталіна. https://nashaniva.com/371815 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371815

Repost from Historyja
7 ліпеня 2000 года ў Менску "знік" Зміцер Завадскі - беларускі журналіст, тэлевізійны аператар. Завадскі быў скрадзены, калі
+1
7 ліпеня 2000 года ў Менску "знік" Зміцер Завадскі - беларускі журналіст, тэлевізійны аператар. Завадскі быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Менск-2». З таго часу яго ніхто не бачыў. Знікненне журналіста ўстала ў адзін шэраг з ліквідацыяй вядомых апазіцыйных палітыкаў: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

Repost from Наша Ніва
Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр Вядомы амерыканскі гісторык Цімаці Сн
Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр Вядомы амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр прачытаў лекцыю пра Беларусь — як старажытную, так і сучасную. Гэта не была звычайная гістарычная даведка: ён прапанаваў паглядзець на Беларусь як на месца, дзе перасякаюцца цывілізацыі, і на нацыю, гісторыя якой супярэчыць аўтарытарным міфам. https://nashaniva.com/371646 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371646

Спроба імпічменту Лукашэнку, агратрэш у выглядзе дажынак, Ярмошына замест Віктара Ганчара, чарговы сфальсіфікаваны рэферэндум і разгон дэмакратычнага і стварэнне кішэннага парламенту, урачыстае адкрыццё першага рэстарана Макдональс, Маляваныч, а таксама фраза "Беларусь выратуе снайпер". Гісторык Павел Валатовіч працягвае распавядаць пра найноўшую гісторыю Беларусі. Новы выпуск прысвечаны другой палове 1996 года - лёсавызначальнага для нашай краіны, калі рэспубліка пераўтвараецца з парламенцка-прэзідэнцкай у аўтарытарную прэзідэнцкую.

🔍 Малавядомая згадка пра Грунвальдскую бітву У гэтым годзе спаўняецца 615 гадоў, як 15 ліпеня 1410 года аб’яднанае войска Ка
🔍 Малавядомая згадка пра Грунвальдскую бітву У гэтым годзе спаўняецца 615 гадоў, як 15 ліпеня 1410 года аб’яднанае войска Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага сустрэлася з войскам Тэўтонскага ордэна каля вёскі Грунвальд ва Усходняй Прусіі (зараз у складзе Польшчы). ⚔️ Слава пра Грунвальдскую бітву разышлася па ўсёй Еўропе. Згадкі пра яе можна знайсці ў самых розных крыніцах — часам даволі нечаканых. Пра адну з такіх згадак распавядаем у артыкуле. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Цяжкі выпуск "Загляне сонца" з Мікітам Мелказёравым пра тое, як знішчалася беларуская нацыя. І справа не толькі ў войнах. Разбіраемся, як так здарылася, што за кароткі час колькасць беларусаў скарачалася ўдвая і болей. Цяжкі лёс народа, які працягвае існаваць насуперак усяму.

У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку калекцыянеру. Каму прысвячалі папярэднія? У канцы чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку да
У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку калекцыянеру. Каму прысвячалі папярэднія? У канцы чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку да 130-годдзя з дня нараджэння віцебскага калекцыянера Івана Галькевіча – яна з’явілася на музеі прыватнага калекцыянавання, які цяпер уваходзіць у абласны краязнаўчы музей. Іван Галькевіч быў вядомым калекцыянерам: у прыватнасці, ён сабраў больш за 3800 манет, пачынаючы з часоў Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, паведамляюць дзяржСМІ. Пасля смерці Галькевіча яго ўдава паводле завяшчання перадала калекцыю абласному краязнаўчаму музею, на яе аснове ў 1993 годзе быў створаны музей прыватных калекцый. Каму ў Віцебску прысвячалі папярэднія мемарыяльныя дошкі? У красавіку гэтага года адкрылі дошку першаму сакратару Віцебскага абкама Сяргею Шабашаву. А ў 2023-м адкрылі дошку заслужанаму трэнеру СССР (па боксу) Валерыю Кандраценку.

5 ліпеня 1772 г. падпісаны трактат аб Першым падзеле Рэчы Паспалітай У гэты дзень, 253 гады таму, у Пецярбургу быў падпісаны
5 ліпеня 1772 г. падпісаны трактат аб Першым падзеле Рэчы Паспалітай У гэты дзень, 253 гады таму, у Пецярбургу быў падпісаны трактат аб Першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй. Тры вялікія еўрапейскія манархіі — Расійская імперыя, Аўстрыйская імперыя і Прускае каралеўства фактычна паставілі краіну, якая знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу, перад фактам аб яе падзеле. У выніку падзелу ўсходнія землі Вялікага Княства Літоўскага апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Цікава, што ўказ Кацярыны ІІ аб стварэнні Магілёўскай губерні быў падпісаны яшчэ да ўхвалення гэтага трактату ў чэрвені і да пачатку ўласна анексіі краінамі-ўдзельніцамі, якая адбудзецца толькі ў жніўні 1772 года. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі праводзіў спробы рэфармавання палітычнай сістэмы краіны. Але гэтыя пераўтварэнні не прынеслі плёну, і Рэч Паспалітая зведала яшчэ два падзелы, якія прывялі да яе канчатковай ліквідацыі як дзяржаўнага ўтварэння.

Што такое літвінізм? Чаму ў Літве так негатыўна ставяцца да беларусаў? Хто запусціў жарт "Вільня - наша", і хто гэтым актыўна карыстаецца? Якія людзі ў Літве ставяць у адзін шэраг Пуціна, Лукашэнку і Ціханаўскую? А што думаюць самі літоўцы пра беларусаў? У новым выпуску праекта "Гэта Топ!" Саша Івулін і Рыгор Астапеня паехалі ў Вільню і Каўнас, каб разабрацца ў праблемным пытанні. А таксама грунтоўна пагаварылі пра агульную гісторыю Беларусі і Літвы з Русцісам Камунтавічусам - вядомым літоўскім гісторыкам.

Repost from Спадчына
Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка. #Заслаўе #археалогія #замкі
Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка. #Заслаўе #археалогія #замкі

Repost from Наша Ніва
Як разгул прыроды вярнуў целы Барбары Радзівіл і вялікага князя Аляксандра і чаму таямніцу знікнення іхніх рэгалій змаглі рас
Як разгул прыроды вярнуў целы Барбары Радзівіл і вялікага князя Аляксандра і чаму таямніцу знікнення іхніх рэгалій змаглі раскрыць толькі цяпер У 1930 годзе адзначаўся 500-гадовы юбілей смерці Вітаўта. Яго парэшткі не былі знойдзены, а ўшанаванню ў Вільні перашкодзілі польскія шавіністы. Распавядаем, як у справу ўмяшаліся сілы прыроды і далі надзею аднойчы знайсці магілу славутага князя.  https://nashaniva.com/371172 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371172

Улады прызналі «экстрэмісцкай» успаміны нямецкага фельдмаршала Гаворка пра друкаванае выданне франтавога дзённіка камандуючаг
Улады прызналі «экстрэмісцкай» успаміны нямецкага фельдмаршала Гаворка пра друкаванае выданне франтавога дзённіка камандуючага групай армій "Цэнтр" Фёдара фон Бока "Я стаяў ля варот Масквы". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Заводскага раёну Менска 27 чэрвеня. Запісы аднаго з лепшых ваеначальнікаў нямецкай арміі, якія не прызначаліся для публікацыі, маюць асаблівую каштоўнасць, бо былі зроблены па гарачых слядах падзей на тэрыторыі СССР. У 1941 г. перад вачыма фельдмаршала прайшлі падрыхтоўка аперацыі «Барбароса», 22 чэрвеня, «кацёл» пад Менскам — і наступленне на Маскву, калі нямецкія войскі апынуліся ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Крамля, але былі абяскроўленыя, разбітыя і адкінутыя на захад. Чытач вачыма самога фон Бока можа ўбачыць знутры ваенную машыну Трэцяга рэйха: яе поспехі і паразы, узаемаадносіны паміж генераламі, а таксама іх няпростыя стасункі з фюрэрам.

Repost from Наша Ніва
У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не да
У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі Расказваем, куды зніклі косці вялікага князя і чаму сто гадоў таму не ўсе былі зацікаўленыя ў тым, каб іх адшукаць.  https://nashaniva.com/371171 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371171