ru
Feedback
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Открыть в Telegram
6 904
Подписчики
-524 часа
-167 дней
-7930 день

Загрузка данных...

Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
июнь '26
июнь '26
+38
в 2 каналах
май '26
+45
в 4 каналах
Get PRO
апрель '26
+66
в 2 каналах
Get PRO
март '26
+64
в 1 каналах
Get PRO
февраль '26
+74
в 4 каналах
Get PRO
январь '26
+61
в 3 каналах
Get PRO
декабрь '25
+61
в 5 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+49
в 1 каналах
Get PRO
октябрь '25
+69
в 3 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+78
в 3 каналах
Get PRO
август '25
+93
в 2 каналах
Get PRO
июль '25
+56
в 3 каналах
Get PRO
июнь '25
+52
в 3 каналах
Get PRO
май '25
+85
в 3 каналах
Get PRO
апрель '25
+66
в 1 каналах
Get PRO
март '25
+80
в 2 каналах
Get PRO
февраль '25
+107
в 0 каналах
Get PRO
январь '25
+137
в 1 каналах
Get PRO
декабрь '24
+131
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+117
в 1 каналах
Get PRO
октябрь '24
+98
в 3 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+122
в 7 каналах
Get PRO
август '24
+114
в 2 каналах
Get PRO
июль '24
+124
в 13 каналах
Get PRO
июнь '24
+142
в 9 каналах
Get PRO
май '24
+107
в 5 каналах
Get PRO
апрель '24
+272
в 19 каналах
Get PRO
март '24
+183
в 15 каналах
Get PRO
февраль '24
+156
в 10 каналах
Get PRO
январь '24
+284
в 20 каналах
Get PRO
декабрь '23
+199
в 12 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+148
в 7 каналах
Get PRO
октябрь '23
+143
в 4 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+283
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+180
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+205
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+112
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+133
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+125
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+177
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+193
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+375
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+201
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '22
+174
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '22
+323
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '22
+667
в 0 каналах
Get PRO
август '22
+393
в 0 каналах
Get PRO
июль '22
+278
в 0 каналах
Get PRO
июнь '22
+212
в 0 каналах
Get PRO
май '22
+538
в 0 каналах
Get PRO
апрель '22
+1 399
в 0 каналах
Get PRO
март '22
+2 573
в 0 каналах
Get PRO
февраль '22
+118
в 0 каналах
Get PRO
январь '22
+255
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '21
+147
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '21
+299
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '21
+274
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '21
+375
в 0 каналах
Get PRO
август '21
+268
в 0 каналах
Get PRO
июль '21
+252
в 0 каналах
Get PRO
июнь '21
+166
в 0 каналах
Get PRO
май '21
+246
в 0 каналах
Get PRO
апрель '21
+303
в 0 каналах
Get PRO
март '21
+194
в 0 каналах
Get PRO
февраль '21
+163
в 0 каналах
Get PRO
январь '21
+113
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '20
+1 082
в 0 каналах
Дата
Привлечение подписчиков
Упоминания
Каналы
30 июня+2
29 июня+2
28 июня+1
27 июня0
26 июня0
25 июня+2
24 июня+2
23 июня+1
22 июня+1
21 июня0
20 июня+2
19 июня+1
18 июня+3
17 июня+2
16 июня+1
15 июня0
14 июня+1
13 июня+1
12 июня+1
11 июня+2
10 июня+1
09 июня0
08 июня+2
07 июня+1
06 июня+2
05 июня+1
04 июня+2
03 июня+2
02 июня+2
01 июня0
Посты канала
📚 Адкрываем набор на бясплатны курс падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы пасля 8 класа! Экзамен па матэматыцы — абавязковы
📚 Адкрываем набор на бясплатны курс падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы пасля 8 класа! Экзамен па матэматыцы — абавязковы для кожнага вучня 8 класа польскай школы. Яго вынікі маюць важнае значэнне пры паступленні ў ліцэй, тэхнікум або іншую школу пасля заканчэння 8 класа. Каб дапамагчы беларускім дзецям упэўнена падрыхтавацца да гэтага экзамену, Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае набор на бясплатны 10-месячны курс падрыхтоўкі. На працягу 10 месяцаў вучні будуць паслядоўна вывучаць усе неабходныя тэмы, разбіраць заданні, якія сустракаюцца на экзамене і замацоўваць свае веды. 📍 Афлайн-група 📅 з 8 ліпеня да канца красавіка 🗓️ серада — 18:30–20:00 🗓️ субота — 14:00–15:30 📍 Месца: Варшава, ul. Oleandrów 6/2 💻 Анлайн-група 📅 з 7 ліпеня да канца красавіка 🗓️ аўторак — 18:00–19:40 🗓️ пятніца — 17:00–18:40 ✅ Удзел бясплатны. 👨‍🎓 Курс прызначаны выключна для вучняў 8 класа. 📲 Запісацца можна: • праз Telegram: @cbs_kontakt • па тэлефоне: +48666918712 ❗ Колькасць месцаў абмежаваная. ⚠️ Просім адказна ставіцца да ўдзелу ў курсе. Рэгулярнае наведванне ўсіх заняткаў з'яўляецца абавязковай умовай. У выпадку сістэматычных пропускаў без уважлівай прычыны ўдзельнік будзе адлічаны з курса, а яго месца атрымае дзіця са спісу чакання.

2
🚀 НАБОР НА КУРС SOCIAL MEDIA MARKETING выключна для былых палітычных зняволеных з Беларусі. Цэнтр Беларускай Салідарнасці ад
🚀 НАБОР НА КУРС SOCIAL MEDIA MARKETING выключна для былых палітычных зняволеных з Беларусі. Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае набор на 6-месячную адукацыйную праграму Social Media Marketing, якая дапаможа атрымаць сучасныя практычныя навыкі ў сферы лічбавых камунікацый, падрыхтавацца да працаўладкавання, развіваць уласную дзейнасць або рэалізоўваць свае праекты. 📍 Месца правядзення: ЦБС, ul. Oleandrów 6/2, Warszawa 📅 Пачатак навучання: 6 ліпеня 2026 года 🕒 Заняткі: панядзелак і чацвер 17:30–19:00 📚 Агульная працягласць праграмы: 162 навучальныя гадзіны 💰 Удзел бясплатны. Навучанне будзе праводзіць практыкуючая спецыялістка ў сферы Social Media Marketing — Ліза Ветрава. Падчас курса ўдзельнікі будуць вывучаць: • асновы маркетынгу; • аналіз аўдыторыі і яе паводзін; • стратэгічнае планаванне кантэнту; • стварэнне тэкставага і відэакантэнту; • сцэнарную і візуальную працу; • асновы фота- і відэапрадакшну; • мантаж і падрыхтоўку матэрыялаў для сацыяльных сетак; • кантэнт-маркетынг і варонкі продажаў; • арганічнае прасоўванне; • таргетаваную рэкламу; • аналітыку і ацэнку эфектыўнасці; • асновы працы Social Media Marketing-спецыяліста. Таксама ў праграме запланаваныя сустрэчы з практыкуючымі экспертамі ў сферах відэапрадакшну, візуальных камунікацый, маркетынгу і платнага прасоўвання. ❗️УВАГА ❗️ Як адбываецца адбор? 1️⃣ Запоўніце анкету ўдзельніка ПА СПАСЫЛЦЫ. Гэты этап абавязковы! Прыём заявак — да 22.06.2026 уключна. 2️⃣ Пасля разгляду анкет кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаны на кароткае сумоўе. Запрашэнні на сумоўе будуць накіраваныя да 26.06.2026 3️⃣ Пра канчатковыя вынікі адбору адабраным удзельнікам паведамяць да 30.06.2026 ❗ У сувязі з вялікай колькасцю планаваных заявак арганізатары будуць звязвацца толькі з кандыдатамі, якія пройдуць папярэдні адбор і будуць запрошаны на сумоўе. 📩 Пытанні па праграме: Telegram: @cbs_kontakt
2 339
3
📚Ужо шмат гадоў Яраслаў Іванюк робіць тое, без чаго цяжка ўявіць сучасную беларускую культурную прастору ў Польшчы. Журналіс
📚Ужо шмат гадоў Яраслаў Іванюк робіць тое, без чаго цяжка ўявіць сучасную беларускую культурную прастору ў Польшчы. Журналіст, выдавец, заснавальнік Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org — праекта, які захоўвае і адкрывае беларускае слова для тысячы чытачоў ва ўсім свеце. Але гэтым разам мы запрашаем вас не на прэзентацыю кнігі. Галоўным героем сустрэчы стане сам Яраслаў Іванюк. Мы пагаворым пра яго жыццёвы шлях, пра людзей, якія сустракаліся на гэтым шляху, пра беларускую мову і культуру, пра кнігі, што натхняюць, пра выбары, якія даводзіцца рабіць, і пра тое, што дапамагае заставацца верным сваёй справе нават у самыя складаныя часы. ☕ Гэта будзе шчырая, цёплая і нефармальная размова — без сцэны і пафасу, затое з гісторыямі, успамінамі, развагамі і магчымасцю задаць свае пытанні. ❤️ Запрашаем усіх, хто любіць беларускую культуру, цікавіцца літаратурай, мовай і гісторыямі людзей, якія сваёй працай захоўваюць Беларусь незалежна ад межаў і адлегласцей. 📅 19 чэрвеня (пятніца) 🕕 18:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава (Oleandrów 6/2) 🎟 Уваход вольны. Будзем рады бачыць кожнага. Прыходзьце паслухаць, паразмаўляць і правесці вечар у добрай беларускай кампаніі.
2 349
4
Кацярына Андрэева і Наста Лойка атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. Юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці аказалі ім праф
Кацярына Андрэева і Наста Лойка атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. Юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці аказалі ім прафесійнае суправаджэнне ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны. Варта адзначыць, што тэрміны разгляду справы і прыняцце рашэння залежаць выключна ад польскіх дзяржаўных органаў. Аднак якасна падрыхтаваны пакет дакументаў мае вялікае значэнне для ўсёй працэдуры. У дадзеным выпадку дакументы былі падрыхтаваныя і пададзеныя ў поўным аб'ёме, што дазволіла пазбегнуць дадатковых запытаў і неабходнасці дапаўняць справу падчас яе разгляду. Кацярына Андрэева правяла за кратамі 5,5 гадоў за сваю прафесійную журналісцкую дзейнасць. У лістападзе 2020 года яна вяла прамы эфір з «Плошчы Пераменаў», дзе сілавікі жорстка разганялі ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту. Наста Лойка правяла ў зняволенні 4,5 гады за праваабарончую дзейнасць. Яна працягвала дапамагаць людзям у Беларусі нават тады, калі гэта было звязана з сур'ёзнымі рызыкамі для асабістай свабоды. Для людзей, якія прайшлі праз палітычны пераслед, турму і вымушаную эміграцыю, міжнародная абарона — гэта не проста юрыдычны статус. Гэта бяспека, стабільнасць і магчымасць пачаць новы этап жыцця. Мы вельмі ўдзячныя Кацярыне і Насце за тое, што яны далі згоду расказаць пра атрыманне міжнароднай абароны і дазволілі выкарыстаць свой прыклад у інфармацыйнай дзейнасці ЦБС. Большасць беларусаў, якім Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае ў пытаннях міжнароднай абароны, не гатовыя публічна паведамляць пра свой новы статус. Мы ставімся да гэтага з поўнай павагай і разуменнем — і гэта абсалютна нармальна. Аднак менавіта таму нам не заўсёды лёгка паказаць грамадству вынікі гэтай працы праз рэальныя чалавечыя гісторыі. Лічбы і статыстыка важныя, але вельмі часта людзі лепш разумеюць значэнне такой дапамогі, калі бачаць канкрэтныя прыклады і канкрэтныя гісторыі людзей, якім удалося атрымаць абарону і пачаць новы этап жыцця. Менавіта таму мы асабліва ўдзячныя тым, хто пагаджаецца адкрыта падзяліцца сваім досведам. Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае дапамагаць беларусам у пытаннях міжнароднай абароны, легалізацыі і адаптацыі ў Польшчы. Запісацца на юрыдычную кансультацыю па пытаннях атрымання міжнароднай абароны можна праз электронную пошту: 📩 pomoc.prawna@belaruscenter.eu Мы працягваем працаваць для вас.
2 944
5
З 28 па 31 мая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве працаваў беларускі стэнд — Салон «Вольная Беларусь». На працягу чатыр+8
З 28 па 31 мая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве працаваў беларускі стэнд — Салон «Вольная Беларусь». На працягу чатырох дзён тут адбываліся сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі кніг, размовы пра літаратуру, культуру, памяць і сучасную Беларусь. Гэта быў час сустрэч, новых знаёмстваў, важных дыскусій і сотняў размоў вакол беларускай кнігі📖 Ад усяго сэрца дзякуем нашаму галоўнаму партнёру — Інстытуту беларускай кнігі @inbelknigi за супольную працу, дзякуючы якой беларускі стэнд стаў адной з важных культурных прастор кірмашу 💙. Шчыра дзякуем @Kamunikat, @PENBelarus, Połackija Łabirynty за такую якасную супрацу, за падтрымку і прадстаўленне беларускай літаратуры на міжнароднай пляцоўцы. Дзякуем беларускім выдавецтвам, якія прадставілі свае кнігі на стэндзе, а таксама ўсім аўтарам, чые творы ў гэтыя дні знайшлі новых чытачоў. Дзякуючы вам наведвальнікі кірмашу мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, адкрыць для сябе новыя імёны, набыць кнігі на беларускай мове і пераканацца, што беларуская кніжная культура працягвае жыць, развівацца і заставацца важнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы. 📚 📖 Беларускую кнігу немагчыма адмяніць, пакуль ёсць тыя, хто яе піша, выдае, чытае і падтрымлівае 🫶
2 704
6
🌈 Дзяцінства — мары без страху! 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта дата, якая нагадва
🌈 Дзяцінства — мары без страху! 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта дата, якая нагадвае нам: дзяцінства — гэта не проста ўзрост. Гэта права на бяспеку, свабоду, клопат і магчымасць марыць без страху. ❤️ Для тысяч беларускіх дзяцей апошнія гады праходзяць у вымушанай эміграцыі, разлуцы з роднымі, чаканні і няпэўнасці. Некаторыя растуць далёка ад дому. Іншыя — без магчымасці бачыць бацькоў праз палітычныя рэпрэсіі. У гэты дзень мы гаворым не толькі пра радасць і ўсмешкі. Мы гаворым пра адказнасць дарослых — зрабіць усё магчымае, каб дзеці не станавіліся закладнікамі абставінаў і чужых рашэнняў. ✨ Кожнае дзіця заслугоўвае дзяцінства, у якім ёсць месца для гульняў, сяброўства, адкрыццяў і пачуцця, што свет — гэта бяспечнае месца. Няхай у жыцці кожнага дзіцяці будзе больш нагодаў для шчырага смеху, чым для трывогі. 🤍 І няхай побач заўсёды будуць людзі, якія дапамогуць паверыць у сябе і стануць сапраўднай апорай у жыцці.
2 937
7
Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈 У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае с
Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈 У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей! Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту! Што вас чакае? 🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы; 🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей; 🔅 творчыя майстар-класы; 🔅 музычныя выступы; 🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы; 🔅 шмат усмешак і супольнай радасці 🌞 📍Калі: нядзеля, 31 траўня, 11:00 📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6). 📍Уваход вольны. Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем! Будзем ствараць свята разам 💛 Арганізатары івэнту: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні, Беларускі дом у Варшаве, суполка Беларусы Варшавы, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў "Да Волі", партнёрскія ініцыятывы і валанцёры.
3 003
8
Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнародн+5
Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве. Дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці і Інстытуту беларускай кнігі беларускія незалежныя аўтары і выдавецтвы маюць магчымасць прадставіць свае кнігі, праекты і культурныя ініцыятывы на адной з найбуйнейшых літаратурных падзей рэгіёну. ▶️ Беларускі стэнд працуе цягам усяго кірмашу — з 28 да 31 мая. 🗒 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі, дыскусіі пра беларускую літаратуру, мову, культуру, памяць, свабоду слова і сучаснае незалежнае кнігавыданне. Гэта важная магчымасць для беларускай культуры гучаць у міжнароднай прасторы, сустракацца з чытачамі і будаваць новыя культурныя сувязі. 📍 PGE Narodowy 28.05.2026 | 10:00–18:00 29.05.2026 | 10:00–19:00 30.05.2026 | 10:00–19:00 31.05.2026 | 10:00–17:00
2 539
9
28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5). Белару
28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5). Беларускі стэнд будзе працаваць цягам усіх дзён Міжнароднага кніжнага кірмашу — з 28 да 31 мая. Кірмаш праходзіць на 📍 PGE Narodowy: 28.05.2026 r. | 10:00 – 18:00 29.05.2026 r. | 10:00 – 19:00 30.05.2026 r. | 10:00 – 19:00 31.05.2026 r. | 10:00 – 17:00 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі. Поўную праграму беларускага стэнда і галоўных падзей можна ➡️ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ⬅️
2 822
10
📢 Запрашаем на інфармацыйную сустрэчу для сеньёраў! Запіс на сустрэчу абавязковы! Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае люд
📢 Запрашаем на інфармацыйную сустрэчу для сеньёраў! Запіс на сустрэчу абавязковы! Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на сустрэчу з прадстаўнікамі NFZ — Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Польшчы. Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца: ▶️ як карыстацца медыцынскай дапамогай у рамках NFZ ▶️ як запісвацца да лекараў і спецыялістаў ▶️ дзе шукаць неабходную медыцынскую інфармацыю і падтрымку ▶️ якія правы маюць пацыенты ў Польшчы ▶️ якімі бясплатнымі медыцынскімі паслугамі могуць карыстацца сеньёры ▶️ якія праграмы прафілактыкі і падтрымкі здароўя дзейнічаюць для людзей старэйшага ўзросту ўзросту 💬 Падчас сустрэчы будзе забяспечаны пераклад на беларускую мову, а таксама магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам NFZ. 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава 📅 28 мая 🕚 11:00 Працягласць сустрэчы — каля 1,5 гадзіны Запісацца можна праз Тэлеграм: @cbs_kontakt Будзем радыя бачыць вас! Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй у межах праграмы CERV «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады.
2 705
11
31.05.2026, 12:00 📚 Літаратуразнаўца ў турме. Сустрэча з Аляксандрам Фядутам З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy про
31.05.2026, 12:00 📚 Літаратуразнаўца ў турме. Сустрэча з Аляксандрам Фядутам З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў. 📖 31 траўня адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Фядутам — літаратуразнаўцам, палітолагам і аўтарам кнігі «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”», выдадзенай выдавецтвам «Полацкія Лабірынты» і напісанай у следчым ізалятары КДБ. 📍 31.05.2026 | 12:00 Гэта будзе размова не толькі пра адзін з найважнейшых твораў беларускай літаратуры, але і пра досвед зняволення, лёс інтэлектуала ў аўтарытарнай дзяржаве, памяць, унутраны супраціў і літаратуру як прастору свабоды. Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Полацкія Лабірынты». 🕒 Час працы кірмашу: 28.05.2026 | 10:00–18:00 29.05.2026 | 10:00–19:00 30.05.2026 | 10:00–19:00 31.05.2026 | 10:00–17:00 🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток. Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
2 742
12
📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi K
📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў. 📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki». Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці. 📍 31.05.2026 | 13:00 У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч. Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki». 🕒 Час працы кірмашу: 28.05.2026 | 10:00–18:00 29.05.2026 | 10:00–19:00 30.05.2026 | 10:00–19:00 31.05.2026 | 10:00–17:00 🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток. Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
2 397
13
📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi K
📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў. 📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki». Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці. 📍 31.05.2026 | 13:00 У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч. Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki». 🕒 Час працы кірмашу: 28.05.2026 | 10:00–18:00 29.05.2026 | 10:00–19:00 30.05.2026 | 10:00–19:00 31.05.2026 | 10:00–17:00 🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток. Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
1
14
Дарагія сябры ❤️ Да нас у ЦБС працягваюць звяртацца былыя палітвязняволеныя, якія толькі нядаўна былі вымушаныя пакінуць Бела
Дарагія сябры ❤️ Да нас у ЦБС працягваюць звяртацца былыя палітвязняволеныя, якія толькі нядаўна былі вымушаныя пакінуць Беларусь і прыехаць у Польшчу. Сярод іх — сем’і з дзецьмі, людзі, якія пачынаюць жыццё нанова і часта маюць патрэбу ў самых базавых рэчах. Наш буцік з вопраткай і абуткам працягвае працаваць і падтрымліваць тых, каму гэта цяпер асабліва неабходна. Сёння нам вельмі патрэбныя: ▶️ мужчынскае і жаночае адзенне на вясну 👗👕 ▶️ мужчынскі і жаночы абутак 👠👞 ▶️ дзіцячае адзенне і абутак 👟 Калі ў вас ёсць чыстыя і акуратныя рэчы ў добрым стане, якімі вы гатовыя падзяліцца — мы будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку ❤️ Вашыя рэчы могуць стаць для кагосьці важнай дапамогай і адчуваннем таго, што яны не засталіся сам-насам са сваёй сітуацыяй. Дзякуй кожнаму, хто дапамагае 😊
2 973
15
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніж
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў. 📖 У рамках кірмашу, 29 траўня адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, праваабаронцам і пісьменнікам. 📍 Галоўная заля 🕑 29.05.2026 | 14:00 Сустрэча прысвечаная кнізе «Алесь» (Połackija Łabirynty) — гэта ўнікальная магчымасць пачуць асабістае сведчанне пра жыццё, барацьбу і сілу слова ў часы рэпрэсій. Размова закране шлях Алеся Бяляцкага, яго дзейнасць і значэнне літаратуры як формы супраціву. 🕒 Час працы кірмашу: 28.05.2026 | 10:00 – 18:00 29.05.2026 | 10:00 – 19:00 30.05.2026 | 10:00 – 19:00 31.05.2026 | 10:00 – 17:00 🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток: Падрабязнасці і ўваход.
2 802
16
Беларусь, якую будуць чытаць. І слухаць. 28–31 траўня 📍PGE Narodowy 📍Salon Wolna Białoruś (11/D5) Гэта не “яшчэ адзін стэнд
Беларусь, якую будуць чытаць. І слухаць. 28–31 траўня 📍PGE Narodowy 📍Salon Wolna Białoruś (11/D5) Гэта не “яшчэ адзін стэнд”. Гэта месца, дзе Беларусь прадстаўлена моцна, дакладна і без кампрамісаў — праз кнігі, аўтараў і жывую размову. На стэндзе выступіць Алесь Бяляцкі. Чалавек, якога ведае свет. Чалавек, якога слухаюць. І ён будзе тут — у прамым кантакце з людзьмі. 📚 Хто будзе прадстаўлены На стэндзе — выдавецтвы, якія працуюць з беларускай тэмай сёння: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Mianie Niama, Skaryna Press, «Янушкевіч, «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media а таксама: ▶️выданні Варшаўскага ўніверсітэта ▶️Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку ▶️фонд Kamunikat.org ▶️кнігі, выдадзеныя ў Беларусі 🔥 Праграма — аўтарскія сустрэчы — аўтограф-сесіі — адкрытыя размовы Сярод гасцей: Аляксандр Фядута, Дарота Міхалюк, Уладзімір Арлоў Гэта не пра колькасць. Гэта пра ўзровень, кантэкст і сэнс. Пра Беларусь, якая не знікае — а становіцца мацнейшай і гучнейшай. 🤝 Арганізатары Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Інстытут беларускай кнігі пры падтрымцы Centrum Mieroszewskiego. 📣 Для медыя Калі вам патрэбны: — героі, якія маюць вагу — тэмы, якія маюць значэнне — падзея, якую немагчыма ігнараваць 👉гэта ваш пункт у Варшаве. 📅 28–31 траўня 📍 PGE Narodowy 📍 Стэнд 11/D5 Salon Wolna Białoruś — тут Беларусь гаворыць сама за сябе.
3 445
17
📚 У ЦБС адкрываецца кнігарня «Камунікату»! У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кні
📚 У ЦБС адкрываецца кнігарня «Камунікату»! У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з @kamunikat, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюджваннем беларускай літаратуры. «Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыя» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС. 📍 Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30 💶 Уваход вольны Сярод гасцей: ✨ Уладзімір Арлоў — класік беларускай літаратуры ✨ Яраслаў Іванюк — заснавальнік фонду «Камунікат» ✨ Прадстаўнікі іншых выдавецтваў 💬 У вечар адкрыцця: ▶️ сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў; ▶️ размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты; ▶️ магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі. 🤍 Кнігарня Kamunikat.org ЦБС — гэта не проста крама, а новая кропка прыцягнення беларускай культуры ў Варшаве. Чакаем вас!
3 773
18
📢 Як атрымаць сацыяльную дапамогу ў Польшчы? 📅 29 красавіка | 11:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2 Кал
📢 Як атрымаць сацыяльную дапамогу ў Польшчы? 📅 29 красавіка | 11:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2 Калі вы не да канца разумееце, на якую дапамогу можаце разлічваць у Польшчы — гэтая сустрэча для вас. Разам з прадстаўнікамі OPS Śródmieście (гарадскі цэнтр сацыяльнай дапамогі) паспрабуем проста і зразумела разабрацца: ▶️ якія выплаты і падтрымка існуюць ▶️ як падаваць заявы і з чаго пачаць ▶️ хто такі сацыяльны работнік і як ён можа дапамагчы ▶️ што ёсць для сеньёраў 💬 Можна будзе задаць свае пытанні — без фармальнасцей і «нязручных» тэм. У першую чаргу сустрэча разлічана на людзей старэйшага ўзросту (58+). 📝 Удзел бясплатны 📲 Рэгістрацыя абавязковая: @cbs_kontakt ці асабіста ў ЦБС.
4 207
19
Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэ
Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэта людзі, якім не хапае самых базавых рэчаў — адзення і абутку. Мы працягваем падтрымліваць іх, дапамагаючы аднавіць паўсядзённае жыццё і вярнуць адчуванне стабільнасці і бяспекі. ☀️ З надыходам вясны і лета мы асабліва востра адчуваем недахоп: — лёгкага летняга/вясенняга адзення, як мужчынскага так і жаночага — абутку мужчынскага і жаночага Калі ў вас ёсць магчымасць — далучайцеся. Гэтая дапамога сапраўды даходзіць да людзей, якім яна неабходная. 📌 Важна: Мы прымаем толькі чыстыя, акуратныя і цэлыя рэчы, у стане, прыдатным да выкарыстання. Калі ласка, ставіцеся да гэтага з павагай — дапамога павінна падтрымліваць, а не зневажаць. Таксама калі ў вас ёсць магчымасць, то вы можаце набыць падарункавыя сэртыфікаты (на адзенне, абутак і інш.). Гэта дазваляе людзям самастойна выбраць неабходныя рэчы і адчуваць сябе ўпэўнена. (Мы гарантуем справаздачнасць). Прынесці рэчы вы можаце да нас: 📍 Варшава, Цэнтр беларускай салідарнасці, ul.Oleandrów 6-2 🕘 Пн–Сб: 09:00–20:00 Звязацца з намі можна праз: Telegram: @cbs_kontakt ці наш Instagram: cbs_help Дзякуй вам вялікі за вашу падтрымку ❤️
3 750
20
📢 Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення працы (Urząd Pracy) Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей узросту 58+ з Белар
📢 Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення працы (Urząd Pracy) Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей узросту 58+ з Беларусі і Украіны на інфармацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі Упраўлення працы г. Варшавы. 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава 🗓 15 красавіка 🕚 11:00 Падчас сустрэчы будзе прадстаўлена канкрэтная інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання і даступных формах падтрымкі для замежнікаў. Тэмы сустрэчы: • магчымасці працаўладкавання ў Варшаве • формы падтрымкі, якія прапануе Упраўленне працы • бясплатныя курсы і кансультацыйныя паслугі • праграмы актывізацыі для людзей сталага ўзросту і замежнікаў • як шукаць працу і падрыхтавацца да працаўладкавання • дзе атрымліваць актуальную інфармацыю і дапамогу Сустрэча мае практычны характар — удзельнікі змогуць задаць пытанні і атрымаць канкрэтныя адказы, звязаныя з уласнай сітуацыяй. 📝 Удзел бясплатны 📲 Рэгістрацыя абавязковая: Telegram: @cbs_kontakt ці праз наш Instagram: cbs_help 🔹 Запрашаюцца людзі 58+ з Беларусі і Украіны ——— Праект фінансуецца / датацыя прадастаўлена Еўрапейскай Камісіяй у рамках Праграмы роўных правоў, якая рэалізуецца за кошт сродкаў праграмы CERV, фінансаванай Еўрапейскай Камісіяй у рамках праграмы «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады.
3 497